Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Я б і рад, пан Фельдбаўх. Але я толькі падумаў, што вы, напэўна, забылі…

– Was?

– Вы, напэўна, забылі, што Хаданскія рыхтуюць феерверк, каб здзівіць гэтых выскачак з Магілёва. Яны прасілі, каб гер Фельдбаўх прыгледзеў, бо ўсім вядомыя яго поспехі ў піратэхніцы, якіх ён дабіўся, удзельнічаючы ў падрыхтоўцы традыцыйнага студэнцкага феерверку яшчэ ў Гецінгене…

Гувернёр схапіўся за галаву. І сапраўды забыў. Было б няўдзячнасцю… Ды яшчэ феерверк, шум, выбухі.

Ён паспешна пайшоў збірацца, каб назаўтра раней выехаць да Хаданскіх. Бацька і сын засталіся ў курыльні.

Пан Юры задумліва пускаў дым сігары.

– Бацька, – сказаў Алесь, – у мяне да цябе справа.

– Ну?

– Адпусці Кагутоў на волю.

Бацька зірнуў на сына са здзіўленнем. Той сядзеў у крэсле, і шэрыя вочы глядзелі непрымірыма.

– Мне сорам глядзець ім у вочы. Я хачу, каб яны прыходзілі да мяне самі, а не тады, калі я іх паклічу. Ім трэба даць волю і… вучыць таго з дзяцей, хто гэтага захоча. Магчыма, Паўлюка, яму якраз час.

Бацька не раззлаваўся.

– А ты падумаў, ці захочуць яны гэтага? Уся адказнасць адразу падае на плечы вольнага. Адказнасць за неўраджай, за магчымую пошасць…

Пан Юры з павагай паглядзеў на сына.

“Дарослы, – падумаў ён. – Умее нават разважаць. І мае перакананні”.

І, хутчэй ад замілавання гэтай нечаканай даросласцю, чым ад усведамлення неабходнасці волі для кагосьці з Кагутоў, бацька сказаў:

– Добра. Праз два тыдні я паеду ў Сухадол і аформлю вольную. А ты не баішся, што, вольныя, яны пакінуць цябе?

– Іхняе права, – сказаў сын. – Ды толькі яны не пакінуць.

– Добра, сын. Я зраблю гэта для цябе.

– Для сябе, – сказаў сын.

– Ну, для сябе. Што яшчэ?

– Вучыць іх трэба.

Бацька памаўчаў.

– А ты падумаў, сыне, ці вядзе гэта да шчасця?.. Зараз у іх простыя думкі і пачуцці, упэўненасць у тым, што карысная іхняя праца і яны самі. Чым ты хочаш гэта замяніць? Ты ведаеш, якія бяздонні, адна за адну страшнейшыя, расчыняюцца перад вачыма дасведчанага? Якія бяздонні жаху і холаду? Сам я не так далёка пайшоў – і то часам адчуваю. Ледзяны холад і ледзяная самота. З кожным пытаннем усё менш разумееш. Просты бачыць толькі зладжаны крок чалавечых кагорт. Мудры чуе тупат чарады, якая бяжыць да прорвы. Ён бачыць, што тыя, хто яе вядуць, ненавідзяць чараду і адзін аднаго. Ён бачыць, што ўвесь наш хвалёны свет – рота, якая крочыць не ў нагу і ў якой толькі паручнікі, толькі ўрады імперый крочаць у нагу… Каб давесці людзей да агульнай пагібелі.

Ён паківаў галавою:

– Дык ці не лепей араць зямлю?.. Паляваць?

Сын сур’ёзна глядзеў на яго.

– А мне ты хацеў бы гэтага?

– Не…

– Дык не жадай тады і ім.

…Успамінаючы цяпер гэтую размову, Алесь не мог не думаць, што зрабіў правільна.

Усё добра. Цяпер трэба ехаць. І ён лёгка занёс нагу ў стрэмя.

– У сёдлы, хлопцы.

Урга злёгку, пужаючы, даў свечку. Потым апусціўся на пярэднія ногі і затанцаваў, косячы на брычку і дзяўчатак залатым і трошкі крывавым па бялку вокам.

Рушылі.

Застаялыя коні пайшлі лёгкай ступой. Коннікі, абкружыўшы брычку, ехалі моўчкі. Абы з дарослых вачэй.

Паабапал алеі стаялі туманна-блакітныя дрэвы. Яны павольна адплывалі назад.

А Майцы ўсё гэта было нова. І тое, што хлопчыкі эскартавалі іх, і тое, што ўсе маўкліва прызнавалі правадыром

гэтага трошкі няўклюднага хлопчыка, які ехаў наперадзе ўсіх на арабе, і тое, што побач з ёю сядзела гэтая, зусім не непрыемная, сялянская дзяўчынка з дзікаватымі сінімі вачыма.

– Ён жыў у вас, – шапнула яна. – Які ён?

– Го-ожы, – сказала Янька. – І сме-елы. Ён ад мяне бычка-гадавіка адцягнуў. Я з таго часу баюся кароў.

І Майка чамусьці была ўдзячная ёй за добрыя словы.

– Алесь, – сказала яна.

Алесь прытрымаў Ургу, паехаў побач.

– Ты малайчына, што зрабіў так.

– Як?

– Ну… што мы без дарослых.

Блізнюкі пераглянуліся, заўважыўшы манеўр Алеся. Бадай што, гэта было непатрэбна яму: аставацца з дачкой чалавека, у парку якога яны пазаўчора былі. Але яны змоўчалі. Яны, наогул, нічога не расказалі Алесю аб начных сваіх прыгодах, калі ўбачылі, што раніцай прыехала Раўбічава дачка. Не варта. Тым больш што яна ніштаватая. Бываюць жа і ў чараўнікоў добрыя дочкі – гэта ўсе ведаюць, хаця б па дзедавых казках. Прыедзе каралевіч, дык яны яго яшчэ і ад злога бацькі ўратуюць, вядома, калі закахаюцца.

Мсціслаў сядзеў на месцы фурмана, і таму Алесь і Майка не абмовіліся і словам пра медальён.

Калі выехалі з парку – усход ужо моцна чырванеў. Хлопцы пачалі дурэць, ганяцца адзін за адным. Ад’язджалі так далёка, што рабіліся лялечнымі, а потым намётам, з дзікімі выгукамі, ляцелі проста на брычку.

Потым паехалі паплавамі ўздоўж Папараці. Тут травы ніхто не касіў – занадта далёка было, – і коні хаваліся ў ёй вышэй жывата. Буяна цвіў малінавы скрыпень, жоўтыя конусы магутнага царскага бэрла хісталіся, як сягала вока. Кандрат на хаду зрэзаў полае сцябло дудніку і зрабіў з яго пісталет, а потым, нечакана наляцеўшы на брычку, наставіў яго на Мсціслава.

– Хто такі? – спытаў Мсціслаў.

– Ваўкалака, – ашчэрыўшы зубы, сказаў Кандрат. – Давайце дукаты ў худую суму, давайце княгіню – з сабою вазьму.

І цягнуў рукі да Янькі. Дзяўчаткі віскаталі, хаця Ваўкалака быў мілы і зусім не страшны і нават падабаўся Майцы.

Было весела. А потым Андрэй спяваў песню пра Ваўкалаку, і яму падцягваў нечакана прыемным голасам Мсціслаў:

Што то за сцежка – без краю, без краю?

Што то за конік – ступою, ступою?

Злыя татарнікі пад капытамі,

Воўчае сонейка над галавою.

А потым другую, як малады Ваўкалака пайшоў адбіваць у гайдукоў бацькавых валоў і не вярнуўся ў дом і як груган на сухім дубе казаў яму, што робіць у двары Ваўкалакаў бацька. А бацька ламаў рукі і прыгаворваў:

Я, жывучы, валоў нажыву,

А цябе, сыночак, увек не знайду.

Песня ляцела над морам разнатраўя, і ўсім было шкада старога бацькі, але так і карцела самім пайсці ў лес, на волю, пад воўчае сонца.

Пацягнуліся мяккія гарбы, зарослыя верасам. Сонца ўзыходзіла за спіною, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб, а па другі бок яшчэ ляжалі цень і туман. І тут перад вачыма дзяцей успыхнула ў тумане белая шырокая вясёлка, слаба-аранжавая звонку, шыза-блакітная знутры. Затым сонца адарвалася ад зямлі, і белая вясёлка знікла, і верас лёг перад вачыма, упрыгожаны мільёнамі павуцінак, якія ззялі ў кроплях расы.

Поделиться:
Популярные книги

Альда. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альда
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Альда. Дилогия

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6