Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І вось у адзін з дзён, – стаяла сярэдзіна жніўня, – бацька і маці нешта доўга шапталіся за вячэрай, а твары ў іх былі ўстрывожаныя і ўрачыстыя. Урэшце, калі прыбралі са стала, матуля сказала:

– Дзядуля прыслаў з пасыльным ліст, сынок.

Алесь узняў вочы.

– Ён просіць, каб ты прыехаў да яго… Адзін.

Бацька выняў з пулярэса ліст паперы і прачытаў:

– “Мізантропія мая і хандра разгуляліся. Мне цяжка бачыць новых людзей. Таму і не зваў вас. Твар падабенства божага мне абрыдзеў, так мала ў ім божага. Але паколькі настрой гэты ўсё цягнецца і канца яму не

відаць, а ў жываце нашым бог волен кожны дзень, то ўнуку майму Аляксандру належыць ведаць ва ўладанне чым ён уступіць пасля мае смерці і паспяховага адыходу ў тое, што пасля яе. Таму хай прыязджае да мяне на адзін-два дні…”

Матуля закрыла вочы рукою, пальцы яе дрыжалі.

– Я ведаю, Georges, чаму ён не хоча бачыць цябе. Гэта праз Кроера. Праз яго ён і мяне не любіць.

– Недарэчнасць, – сказаў пан Юры. – Ах, чорт стары, семдзесят восем год, я ён блазуе, як недаростак. У

яго капрызы, як у цяжарнай! Ты для яго – слабая святоша. Я – сабачнік, няздатны на справу.

– Georges! Пры дзіцяці?! Ты што?

– А таму, каханая, – нечакана цвёрда сказаў пан Юры, – што з цябе здзекавацца я нікому не дазволю,

хоць бы і роднаму бацьку. Звык, у другім веку жывучы, мудраваць і свае прыхамаці вышэй за ўсё ставіць.

– Пакінь, – сказала пані Антаніда. – Я, напэўна, памылілася. Ён сапраўды старога веку чалавек. Столькі бачыў, што яму абрыдлі людзі, хочацца спакою.

І тут нечакана ўмяшаўся Алесь.

– А ў мяне ніхто не пытае, – сказаў ён.

– А што тут пытаць? – азваўся бацька.

– А тое, што я не паеду, – упарта сказаў сын. – Я не лялька. Цяжка яму бачыць людзей – хай не бачыць. Я таксама чалавек, а не кацянё якое.

Пані Антаніда спалохалася.

– Ты гэта дзеля мяне зробіш, сынок, – мякка сказала яна. – Ты не звяртай увагі.

– Не паеду.

– Можа, ты і спадабаешся яму.

– Не хачу нікому падабацца, – зусім па-вясковаму сказаў Алесь. – Што я, дзеўка?

Умяшаўся пан Юры.

– Ён твой дзед, ён даў табе кроў. Самае дарагое, што ёсць у цябе. Ніхто яшчэ не казаў, што Загорскія не паважаюць продкаў.

– Я таксама Загорскі.

Бацька няшчыра ўздыхнуў:

– Не, брат, ты не Загорскі. Загорскія не баяліся самых цяжкіх людзей. Яны, – вось хаця б твой дзед, – з імператарамі не ладзілі, караля не паважалі, калі ён быў не варты таго.

Яшчэ раз уздыхнуў:

– Ты не з тых… А я думаў… Ёсць у Загорскіх звычай адзін… Ды ты да яго не дарос.

– Які?

– Калі ўсе бачаць, што хлопец стаў зусім дарослы, ён ідзе вандраваць. Зусім адзін. Сам едзе, сам начуе, дзе хоча. Па корчмах ці проста ля вогнішча. І гэтым даводзіць, што ён дарослы. Вось я і думаў, што такой вандроўкай табе будзе дарога да дзеда. Паедзеш сам, адзін, узброены… Урга конь далікатны, яму догляд патрэбен, дык ты ўзяў бы Касюньку… І паехаў. А я, ведаючы дзеда, які можа любога затрымаць на колькі захоча…

– Як гэта?

– Ён ведае, што двараніну пешшу хадзіць ганьба. Вось і замкне каня. І чалавек сядзіць… Дык я, ведаючы гэта, да Доўгай Кручы, якая недалёка ад маёнтка, потым даслаў бы Логвіна і загадаў бы яму два дні чакаць. Калі бы ты не захацеў заставацца – дайшоў бы якую вярсту

ды і вярнуўся дамоў. Тым больш што такога чакаць не даводзіцца: дзед запрашае на адзін дзень.

Ён гаварыў разважліва.

– Але ты, відаць, не дарос да такога падарожжа. Што ж, пачакаем.

У Алеся пачырванелі шчокі. З бліскучымі вачыма ён сказаў:

– Хацеў бы я паглядзець, як нехта мяне затрымае ці прагоніць. Я паеду. А калі яму цяжка бачыць новых людзей, дык я яму прывязу новага сабаку… Алму з сабою вазьму.

– Як? Ты ж верхам паедзеш?

– Я прывучыў яе сядзець на луцэ… І калі ён толькі словам мяне закране, нагі маёй больш у яго не будзе. Еду на адзін дзень.

Бацька адвярнуўся. Вочы яго смяяліся.

…Алесь выехаў досвіткам другога дня, каб на яго схіле дабрацца да дзедавай вёскі.

Ніхто не выйшаў яго праводзіць. Бацька растлумачыў яму дарогу і загадаў Логвіну набіць саквы і скачаць хусту. Потым выбраў сыну стрэльбу і сам набіў тры набоі на качак.

…Касюнька рахмана стаяла ля канавязі, дыхала ў рукі і твар хлопца цёплым і прыемным. Саквы былі ўкладзены добра, стрэльба і корд прытарочаны да сядла. Алма, уся дрыжучы ад нецярплівасці, круцілася пад нагамі.

– Заставайся дома, – з удаванай строгасцю сказаў Алесь.

Яна прыціснула доўгія, у завітках вушы, але тон гаспадара не пакідаў сумненняў, і тады сучка ўпала на жывот і, павіскваючы, папаўзла да ног хлопца.

– Ну, добра ўжо. Давай паедзем, – сказаў Алесь.

Кафейныя вочы загарэліся. Сабака падскочыў у паветры, і, падціснуўшы кароткі хвост, пачаў лётаць па крузе. Вушы луналі, як крылы. Алесь ускінуўся ў сядло.

– Вы ж глядзіце, княжыч, – сказаў Логвін. – Дарога простая, усё берагам. Паромам на той бок, там паплавамі, паплавамі. А потым, за Доўгай Кручай, яшчэ вярсту – і мост.

– Ведаю, – сказаў Алесь. – Заўтра пад’едзеш да Кручы.

– Добра.

Алесь нахіліўся і працягнуў руку:

– Гоп!

Сучка падскочыла, каб гаспадар змог спаймаць яе за каршэнь, і хутка ўжо сядзела на луцэ сядла, паважна гледзячы з вышыні на ўвесь астатні свет.

…Касюнька ступала акуратнымі капытамі. Алма спакойна сядзела на луцэ, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы, – відаць, там астаяўся птушыны пах. А “рыцар” сядзеў спакойны, гатовы да ўсякіх нечаканасцей.

Палі. Палі. Палі. Безліч разоў амытыя сялянскім потам і мужыцкай крывёю. Няма на іх месца, на якім не ступіла б нага мужыка, над якім не прасвісцеў яго серп, не заспявала б каса, не сцёбнуў бізун. “А ў мяжу, жнейкі, у мяжу. А ў мяжы прыганяты”.

Жоўцю мужыцкай, злосцю мужыцкай дыхаеш ты, здранцвелы абшар палёў. Чаму гэта так? Хто закляў цябе? Дакуль будзеш ты рабыняй, зямля?!

Алесеў прадзед Акім Загорскі, той самы, пры якім адбылася гісторыя з лазняй Кагутоў, нарадзіўся ў тысяча семсот трыццаць дзевятым годзе і да Хрыстовых год пражыў “пры каралях”, спаўна зведаўшы і анархію апошніх год “кароны”, і шляхецкую “вольнасць”. Асабіста яму было не так ужо і дрэнна пры вольнасці: занадта быў багаты і моцны. Такога і кароль не зачэпіць, і суседзі пабаяцца не тое каб пакрыўдзіць, але і зірнуць коса.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Маглор. Трилогия

Чиркова Вера Андреевна
Маглор
Фантастика:
фэнтези
9.14
рейтинг книги
Маглор. Трилогия

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII