Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Магілёўскі Дыяген. З усяго здзекуецца, кпіць ды смяецца.

Дзед зрабіў выгляд, што не чуў:

– Хто такі?

– Я ж кажу: губернскі Дыяген. З дзівацтвамі. У доме вар’ятаў быў.

– Добрыя дзівацтвы, – сказаў дзед. – За іх і ўзялі?

– Не, сапраўды. Ідзе вуліцай і рагоча.

– Ну-у, каб гэта ўсіх браць, хто ў нас у краіне на вуліцах рагоча...

Алесь толькі рукамі развёў. А дзед ужо казаў далей:

– Ты не прымай усяго блізка да сэрца... Быў такі ў дванаццатым стагоддзі разумны-разумны папа Інакенці трэці. Напісаў ён трактат: “Аб пагардзе да свету”. Трэба табе пачытаць ды над сім-тым

задумацца... Урэшце, нашто чытаць? Вось паслухай, што ён аб жыцці кажа... Ра-азумны быў! “Чалавек створан на няшчасце, не з агню, падобна як свяцілы нябесныя, не з вады, як расліны, а з аднаго рэчыва з жывёламі, таму і церпіць роўную з імі долю. Крыніца зла – ягонае цела, што заняволіла сабою дух і стала для яго турмою. Добрыя пакутуюць не менш за злых, – “калі не больш”, – дадаў дзед. – Жыццё ёсць барацьба. Чалавек вядзе яе з падобнымі сабе, з натураю, са сваім целам і з д’яблам. Не мінае дня, каб да асалоды не прымешваліся гнеў, зайздрасць, страх або нянавісць. Жыццё не што іншае, як жывая смерць, таму што мы паміраем, пакуль жывём, і лепей памерці зажыва, чым жыць мёртвым”. – Падумаў-падумаў: – Зрэшты... дурань ён быў, гэты папа. За што і абралі.

...Шмат займаліся справамі.

Прыбылі, урэшце, выпісаныя з Англіі малатарні і насенне. Многія прыязджалі глядзець на іх. Прыехаў і Іван Таркайла. Бегаў вачыма, разглядаючы:

– Што, толькі сваё малаціць будзеце?

І сялянскае. За невялікую плату. Выпішу яшчэ – можа, больш заможныя купяць, а менш заможныя хай бяруць, скажам, удзесяцёх.

– А бабы што ўзімку будуць рабіць?

– Глупства. Хай ткуць палатніну на продаж. Хай вучацца рабіць сарпінкі, міткаль. Промысел будзе. Скора будуць свае два аграномы.

Таркайла не вытрымаў:

– А не баіцеся?

– Чаго?

– З’явіліся нейкія людзі. Нядаўна за гэтыя рэформы Арсена Стрыбаговіча спалілі... Сына ягонага падстрэлілі. Усё чыста дымам пайшло: і будынкі, і сцірты, і завод... Сын ледзь ачуняў.

– Гэта вы пра тую “Ку-гу”? – сказаў Алесь. – Куга – яна і ёсць куга балотная. Куды вецер, туды і яна гнецца. А паспрабуюць на мяне вякнуць – вылаўлю ўсіх.

– Ды я хіба што кажу, – адступіў Таркайла. – Я і сам гэтых вырадкаў ненавіджу. Сам бы ўсё гэта завёў, ды пабойваюся. – Я – не вы. Спаляць. Нядаўна сустрэлі на дарозе лёкая майго Пятра ды запіску перадалі.

І Таркайла падаў Алесю шматок паперы. У левым верхнім кутку было груба намаляванае вока пугача з пяром-брывом. Ніжэй ішлі літары, ірваныя ад дрэннай паперы і вадкага атраманту.

“Бачым! Пойдзеш за Стрыбаговічам, возьмеш на пільню па вольным найме людзей – труна... Сёння зроблена – заўтра атрымаеш вяроўку, паслязаўтра не павесішся – праз дзень палім тваё пудзіла на Чырвонай гары ці на іншай высокай. Убачыш, не знікнеш – чакай савы. І іншым перадай, будзе ім тое ж...”

Ніжэй быў намаляваны крыж. Алесь усміхнуўся:

– Дайце мне.

– Што вы, – ціха сказаў Іван. – Ніколі!

Дрыжачымі пальцамі схаваў паперку:

– Заб’юць. Было ўжо так. Ніхто не скардзіцца. У іх, кажуць, у судзе рука. І вам не раю, калі часам атрымаеце...

– Ну глядзіце. А атрымаць-то я павінен быў першы. У мяне паўсюль па вольным найме людзі. Нават з маіх прыгонных.

– Я і кажу: сцеражыцеся... І маўчыце... Маўчыце... Хрыстом прашу.

Падышоў Вежа. Іван нібы надумаў новае:

– Усё

гэта добра, навіны гэтыя. А капітал абаротны скуль?

– Я дам, – сказаў Вежа

– Яму дасцё. А ўсім іншым хто дасць? На якія такія шэлегі яны вучыцца будуць? – І дадаў: – Алесю Юр’евічу з вамі пашанцавала. Са срэбнай лыжкай у роце нарадзіўся.

Паехаў. Алесь здзіўлена раздумваў. Нашто гэта яму было? Дапамогі на ўсякі выпадак шукаў? То паможам, як спатрэбіцца.

І Алесь махнуў рукою на здарэнне з Таркайлам. “Ку-га”, “шму-га” – лухта якая!

...У жніўні невядомыя людзі конна вылецелі з пушчы на вітахмоўскую бурачную плантацыю. Трыццаць чалавек са стрэльбамі. Ніжняя частка аблічча ў кожнага завешана белым муслінам, каб дыхаць.

На гэтай дзесяціне першы год рос гонар і крывавы пот Алеся: з вялікімі цяжкасцямі, ледзь не зладзействам і хабарам здабыты з поўдня гатунак бурака ”Залаты”, з колькасцю цукру да дваццаці васьмі працэнтаў супраць звычайных шаснаццаці – дваццаці. Гаспадарка, дзе рос “Залаты”, належала барону Мухвіцу, генеральнаму дырэктару суполкі “Мінерва”, і была пад Вінніцай. Насенне Герман Мухвіц дастаў недзе ў Аўстрыі (ён быў яшчэ і член адміністрацыйнай рады Варшаўска-Венскай чыгункі), таксама ледзь не ўкраў і сцярог, трымаючы зубамі. Чалавека, які здабыў Алесю насенне, выгналі са службы, і давялося ўзяць яго на свё ўтрыманне.

Іншыя служачыя наадрэз адмовіліся гаварыць з Выбіцкім.

Вакол “Залатога” хадзілі ледзь не на пальчыках. Плацілі мужыкам і бабам удвая за апрацоўку кожнага рада. Алесь спадзяваўся, што праз год трэць плантацый будзе засеяна сваім “залатым”насеннем.

І тут здарылася.

Пад шалёнае “ку-га” невядомыя стрэламі адагналі працуючых і пачалі гайсаць па дзесяціне, выбіваючы яе капытамі, як ток. З лесу вылецелі каля дваццаці фурманак, распаўзліся па плантацыі і пачалі паліваць з бочак сакавітыя зялёныя рады густа-салёнай ропай.

Людзі пабеглі ў Вітахмо па дапамогу. А пакуль на плантацыю кінуўся Андрэй Пахвіст, аконам Сцюдзёнага Яра, што выпадкова апынуўся ў Вітахмо. Кінуўся адзін: ратаваць.

Прыбег і ўбачыў шабаш знішчэння: струмені ропы, цені коннікаў, што лёталі па полі. Выгукі, сакавітае храбусценне гічкі, стрэлы ў паветра.

Аконама набілі і прагналі з плантацыі.

– Перадай: будзе навіны заводзіць – прырэжам.

Праз гадзіну, убачыўшы, як з боку Вітахмо бягуць са стрэльбамі людзі, невядомыя абсеклі пастронкі і,

кінуўшы новыя бочкі разам з калёсамі ў разорах, прыпусціліся ў пушчу.

Людзі рынулі за імі, але адтуль ірвануў залп, і гнацца далей збаяліся.

Поле было – змешанае з гразёю тулкавіска [49] . Алесь ужо назаўтра ўбачыў, што ропа зрабіла сваю справу: гічаны, там, дзе яны ўцалелі, былі як зморшчаны сухі тытунь.

Ён загадаў выкапаць найбольш ацалелыя карані, перанесці пад аранжарэю і даглядаць, як ружы, загадаў шчодра паліваць поле вадой – а можа? – але сродку змагацца з гэтым у аграномаў не было: ніхто не сее бурак на саланчаку, з неба не ідуць салоныя дажджы. Уратаваць удалося не больш як дзесяткі тры каранёў.

49

Выбітае (часцей коньмі ў час бойкі) месца.

Поделиться:
Популярные книги

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Рождение

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Некромаг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Рождение

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой