Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Прыходзiць ён у двор да сваiх бацькоў. А мацi глядзiць на яго i не пазнае.

– Хто гэты страшны велiкан, якi нясе нашых коней?
– пытаецца яна ў бацькi.

– Гэта наш сын, - адказвае ёй бацька.

– Што ты, - гаворыць мацi.
– Хiба наш сын такi быў? Наш быў маленькi.

А сын паставiў коней у канюшню, даў iм аўса i сена, а плуг i бароны занёс у хлеў. Потым гаворыць мацеры:

– Матуля, я прагаладаўся. Цi няма ў цябе чаго-небудзь паесцi?

– Зараз, - гаворыць

мацi, - прынясу.

Прынесла яна дзве вялiкiя мiсы бульбы. Ёй з бацькам хапiла б гэтага на восем дзён, а сын праглынуў усю бульбу зараз i яшчэ папрасiў. Дала яму мацi поўны кацёл свiнiны. Ён i свiнiну з'еў, а ўсё яшчэ галодны.

– Ну, - кажа ён бацьку i мацi, - бачу я, не пракармiць вам мяне. Дайце мне жалезны кiй, ды такi моцны, каб яго аб калена зламаць я не мог. I пайду я з гэтым кiем па свеце вандраваць.

Пайшоў бацька ў кузню i заказаў яму вялiкi жалезны кiй.

Выкаваў каваль кiй, ды такi доўгi i цяжкi, што яго двое коней ледзь прывезлi.

Узяў яго велiкан за абодва канцы, упёрся ў сярэдзiну каленам - кiй трэснуў i зламаўся.

Тады бацька запрог дзве пары коней i паехаў у кузню па новы кiй.

Яшчэ таўсцейшы новы кiй, яшчэ цяжэйшы.

А велiкан i гэты кiй зламаў аб калена.

Запрог тады бацька чатыры пары коней. Ледзь дацягнулi яны дамоў трэцi кiй.

А сын узяў яго, зламаў i кажа:

– Бачу, бацька, не здабыць табе для мяне добрага кiя. Прыйдзецца мне без яго вандраваць.

Развiтаўся ён з бацькамi i пайшоў з дому. Iшоў дзень, iшоў другi, а на трэцi дзень дабраўся да адной вёскi, дзе стаяла вялiкая кузня.

Гаспадар гэтай кузнi быў багаты i скупы каваль. Зайшоў малады велiкан у кузню i кажа:

– Цi не патрэбны табе, гаспадар, работнiк?

– Што ж, - кажа каваль, - работнiк мне патрэбны. А цi многа ты за работу просiш?

– Не, - адказвае малады велiкан.
– Мне грошы зусiм не патрэбны, я дарма буду працаваць. Толькi кожныя два тыднi буду табе па два выспяткi даваць. Згодзен?

Абрадаваўся скупы каваль. Думае - выспятак не бяда, былi б грошы цэлыя.

– Згодзен, - гаворыць, - заставайся ў мяне.

Выцягнуў каваль з горна раскаленую паласу жалеза, а малады велiкан як стукне па ёй молатам - жалеза, нiбы шкло, рассыпалася, а кавадла ў зямлю ўвайшло.

Разгневаўся каваль.

– Што гэта ты, - гаворыць, - разбойнiк, робiш? Хiба можна так бiць? Кажы, колькi хочаш за гэты ўдар атрымаць, ды iдзi адсюль хутчэй.

– Грошы твае мне не патрэбны, - гаворыць малады велiкан.
– Расплачвайся, як абяцаў.

Даў ён гаспадару выспятка, i паляцеў гаспадар, як пёрка, - праз чатыры стагi сена пераляцеў.

А малады велiкан знайшоў сабе ў кузнi тоўсты жалезны кiй i пайшоў далей.

Iшоў ён, iшоў i прыйшоў нарэшце да варот

багатай сядзiбы.

На шырокiм двары стаяў сам памешчык.

Малады велiкан пакланiўся яму i кажа:

– Цi не патрэбны табе работнiк?

– Работнiк мне патрэбны, - адказвае памешчык, - але цi шмат ты за год грошай хочаш?

– Грошы мне не патрэбны, - кажа малады велiкан.
– Вось папрацую я ў цябе год i дам табе тры выспяткi, i не болей.

А памешчык скупы быў, яшчэ скупейшы за каваля. Абрадаваўся ён, што грошай плацiць не прыйдзецца, i кажа:

– Я згодзен.

На другi дзень паслаў памешчык усiх сваiх работнiкаў у лес па дровы. Сабралiся работнiкi, запрэглi коней, а малады велiкан яшчэ спiць.

Упраўляючы падышоў да яго i крычыць на самае вуха:

– Уставай хутчэй! Усе ўжо ў лес паехалi!

– Ну i няхай едуць, - кажа малады велiкан.
– А я пасплю ўволю, бо ўсё роўна раней за ўсiх работу закончу.

Пайшоў упраўляючы да памешчыка i пачаў яму скардзiцца:

– Спiць велiкан i на працу iсцi не хоча. Што з iм рабiць?

Тут памешчык сам пайшоў будзiць велiкана.

– Ты чаго валяешся, гультай, уставай хутчэй!

– Добра!
– адказвае малады велiкан.
– Зараз устану!

Устаў ён, апрануўся не спяшаючыся. Прынёс два мяшкi гароху, зварыў сабе вялiкi чыгун кашы, з'еў усю кашу начыста, а потым запрог коней i пацiху паехаў у лес.

Прыехаў у лес, вырваў з зямлi два вялiзныя дрэвы, кiнуў на воз i павярнуў коней дамоў.

Толькi ўехаў у вароты - насустрач яму памешчык. Глядзiць на яго сярдзiта i кажа:

– Ты чаму так хутка вярнуўся, гультай?

Малады велiкан узяў дрэва адной рукой i паказаў памешчыку.

– Чаго ты, - кажа, - дарэмна лаешся? Тут з аднаго дрэва гара дроў будзе.

Памешчык яму нiчога не адказаў, а дома пахвалiўся жонцы:

– Добры нам работнiк папаўся. Хоць i спiць больш за ўсiх, ды затое i працуе лепш за ўсiх.

Цэлы год пражыў малады велiкан у памешчыка, прыйшоў ён да гаспадара i кажа:

– Ну, гаспадар, плацi за работу - атрымлiвай тры выспяткi.

Спалохаўся памешчык, пачаў прасiць велiкана:

– Не давай ты мне выспяткаў, лепш стань замест мяне памешчыкам, а я буду работнiкам тваiм.

– Не, - адказвае малады велiкан.
– Як дамовiлiся, так i расплачвайся. Атрымлiвай выспяткi.

Пачаў яго памешчык угаворваць:

– Пажывi ў мяне, калi ласка, яшчэ два тыднi. Папрацуй яшчэ трошкi.

– Ну, два тыднi - тэрмiн невялiкi, - кажа малады велiкан.
– Так i быць, пажыву.

А памешчык сабраў усiх сваiх суседзяў-памешчыкаў, i пачалi яны ўсе разам думаць, як загубiць маладога велiкана. Думалi яны, думалi i прыдумалi.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Дом для демиурга Том 2: Реальность сердца

Kriptilia
2. Триада
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дом для демиурга Том 2: Реальность сердца

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5