Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вось дурань!
– сказаў Грыф-птушка.
– Варта яму ўсяго толькi аднаго з сябе скiнуць, i не будзе ён болей нiколi пераносiць нiкога.

Ледзь толькi ўзялося на свiтанак, узняўся Грыф-птушка ды паляцеў. Вылез Ганс з-пад ложка, узяў з сабой цудоўнае пяро ды ўсё добра запомнiў, што казаў Грыф-птушка - i пра ключ, i пра хворую дзяўчыну ў замку, i пра перавозчыка. А Грыфава жонка ўсё гэта яму яшчэ раз паўтарыла, каб ён не забыў чаго. Потым ён зноў падаўся ў дарогу. Але спачатку прыйшоў на раку да перавозчыка, i калi той спытаўся, што адказаў Грыф-птушка, Ганс

сказаў:

– Ты спачатку мяне перанясi, а потым я табе скажу.

Перанёс яго на другi бераг перавозчык, i сказаў яму Ганс, што варта яму ўсяго толькi аднаго скiнуць з сябе ў ваду, i яму нiкога больш пераносiць не давядзецца. Дужа ўзрадаваўся перавозчык i прапанаваў| яму ва ўдзячнасць перанесцi яго яшчэ раз. Але Ганс адмовiўся. Няхай, маўляў, паберажэ свае сiлы, што ён i гэтым задаволены, - ды пайшоў сабе далей.

Прыйшоў ён да таго замка, дзе была дачка хворая; пасадзiў яе сабе на плечы, бо яна хадзiць сама не ўмела, аднёс яе па прыступках у склеп, выцягнуў жабiна гняздо з-пад нiжняй прыступкi, падаў яго ў рукi хворай, - i яна той жа час акрыяла, саскочыла з ягоных плячэй ды пабегла па прыступках уверх зусiм здаровая. Вялiкая радасць была ў бацькi з маткаю, яны абдарылi Ганса залатымi ды срэбнымi падарункамi i гатовыя былi аддаць яму ўсё, што б ён нi пажадаў.

Прыйшоў Ганс да другога замка i адразу накiраваўся ў драўляную хату, - i сапраўды знайшоў ён там пад парогам ключ i прынёс яго гаспадару замка. I гэты таксама дужа ўзрадаваўся i даў Гансу за гэта ва ўзнагароду шмат золата, што захоўвалася ў яго ў куфэрку, i яшчэ нямала ўсялякага дабра, - кароў, i авечак, i коз.

Калi Ганс вярнуўся з усiмi гэтымi падарункамi - з грашыма, золатам, срэбрам, з каровамi, авечкамi ды козамi, кароль спытаўся ў яго, дзе ён усё гэта здабыў? I Ганс яму распавёў, што птушка Грыф дае кожнаму ўсё, што той пажадае. I падумаў кароль, што i ён мог бы бадай што, атрымаць не меней, i падаўся ў дарогу да птушкi Грыфа. Але калi ён падышоў да перавоза, а пасля Ганса ён з'явiўся туды першы, дык перавозчык адразу ж i скiнуў яго з сябе ў раку, i кароль патануў. А Ганс ажанiўся з каралеўнай i зрабiўся каралём.

МАЛЕНЬКIЯ ЧАЛАВЕЧКI

Жыў на свеце шавец. Грошай у яго зусiм не было. I гэтак ён нарэшце збяднеў, што застаўся ў яго толькi адзiн кавалак скуры на пару ботаў. Выкраiў пад вечар ён з гэтай скуры загатоўкi для ботаў i падумаў: "Лягу я спаць, а заўтра падымуся раней i пашыю боты".

Так ён i зрабiў: лёг i заснуў. А ранiцай прачнуўся, памыўся i хацеў садзiцца за працу - боты шыць. Але глядзiць - работа яго ўжо гатова - пашыты боты.

Вельмi здзiвiўся шавец. Ён не ведаў нават, як такi выпадак можна растлумачыць.

Узяў ён боты i пачаў iх уважлiва разглядваць.

Як добра былi яны пашыты! Нi аднаго шыўка няправiльнага. Адразу было вiдаць, што адмысловы майстар тыя боты шыў. А хутка знайшоўся i пакупнiк на боты. I так яны яму спадабалiся, што заплацiў ён за iх вялiкiя грошы. Змог цяпер шавец купiць сабе скуры на дзве пары ботаў. Скроiў ён вечарам дзве пары i думае: "Лягу я зараз спаць, а ранiцай на зары ўстану i пачну шыць".

Падняўся

ён ранiцай, памыўся, глядзiць - гатовы абедзве пары ботаў.

Пакупнiкi зноў хутка знайшлiся. Вельмi iм спадабалiся боты. Заплацiлi яны шаўцу вялiкiя грошы, i змог той купiць сабе скуры на цэлыя чатыры пары ботаў.

На наступную ранiцу i гэтыя чатыры пары былi гатовы.

I так пайшло з гэтага часу кожны дзень. Што скроiць вечарам шавец, тое да ранiцы пашыта ўжо.

Скончылася ў шаўца беднае ды галоднае жыццё.

Аднойчы вечарам скроiў ён, як заўсёды, боты, але перад сном раптам гаворыць сваёй жонцы:

– Слухай, жонка, а што, калi сёння ноччу не класцiся спаць, а паглядзець, хто гэта нам боты шые?

Жонка абрадавалася i сказала:

– Зразумела, не будзем класцiся, давай паглядзiм.

Запалiла жонка свечку на стале, потым схавалiся яны ў кутку пад адзеннем i пачалi чакаць.

I вось роўна ў поўнач прыйшлi ў пакой маленькiя чалавечкi. Селi яны за шавецкi стол, узялi сваiмi маленькiмi пальчыкамi накроеную скуру i пачалi шыць.

Яны так жвава i хутка тыкалi шыламi, шылi ды пастуквалi малаткамi, што шавец ад здзiўлення не мог адарваць ад iх вачэй. Яны працавалi да таго часу, пакуль не пашылi ўсе боты. А калi апошняя пара была гатова, саскочылi чалавечкi са стала i адразу знiклi.

Ранiцай жонка кажа мужу:

– Маленькiя чалавечкi зрабiлi нас багатымi. Трэба i нам зрабiць для iх што-небудзь добрае. Прыходзяць чалавечкi да нас па начах, адзення на iх няма, i, напэўна, iм вельмi холадна. Ведаеш, што я прыдумала: пашыю я кожнаму з iх куртачку, кашульку i штонiкi. А ты iм боцiкi змайструй.

Выслухаў жонку муж i гаворыць:

– Добра ты прыдумала. Вось жа яны, мусiць, абрадуюцца!

Аднойчы вечарам паклалi яны свае падарункi на стол замест выкраенай скуры, а самi зноў схавалiся ў кутку i пачалi чакаць маленькiх чалавечкаў.

Роўна ў поўнач, як заўсёды, прыйшлi ў пакой маленькiя чалавечкi. Яны скочылi на стол i хацелi адразу ж узяцца за работу. Але глядзяць - на стале замест скроенай скуры ляжаць чырвоныя кашулькi, касцюмчыкi i стаяць маленькiя боцiкi.

Адразу здзiвiлiся маленькiя чалавечкi, а пасля вельмi абрадавалiся.

Хутка-хутка адзелi свае прыгожыя касцюмчыкi i боцiкi, затанцавалi i заспявалi:

– Славiм мы ўборы хорам

Болей нечага тужыць!

Рады мы сваiм уборам

I не будзем боты шыць!

Доўга спявалi, танцавалi i скакалi цераз крэслы i лаўкi маленькiя чалавечкi. Потым яны знiклi i больш ужо не прыходзiлi шыць боты. Але шчасце i ўдача не пакiдалi з таго часу шаўца праз усё яго доўгае жыццё.

ШЭСЦЬ СЛУГ

Даўным-даўно жыла старая каралева. Была яна вядзьмарка. А дачка яе прыгажуня на ўвесь белы свет. Але яна пра яе мала клапацiлася. Усё болей пра сваё вядзьмарства.

Прыходзiць, напрыклад, да дачкi жанiх. А яна яму свае заданнi дае. Хлопец дзеля нявесты пагаджаецца, а таго не ведае, што заданнi ў старой каралевы вядзьмарскiя, iх нельга выканаць. Вось i ставiлi смельчакоў на каленi, адсякалi iм галовы.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Дом для демиурга Том 2: Реальность сердца

Kriptilia
2. Триада
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дом для демиурга Том 2: Реальность сердца

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5