Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Усё гэта правiльна, - сказаў неяк засмучана Пётр Максiмавiч i цяжка ўздыхнуў.
– Вось такое б правасуддзе ды ва ўсе гады. I ў трыццатыя.

Я ўважлiва паглядзеў на яго i зразумеў, што ён - ахвяра тых трыццатых гадоў, i спытаў пра гэта. Ён прызнаўся i ўжо блiжэй да Мурманска, калi ў купэ засталiся ўдвух, ён i расказаў мне пра сябе вось такую драматычную гiсторыю.

У трыццаць шостым яго, райкомаўскага камсамольскага работнiка, адкамандзiравалi служыць у народны камiсарыят унутраных спраў. Нейкi час ён там вучыўся

на курсах, пасля чаго быў прызначаны следчым. Малады, выхаваны ў непрымiрымай нянавiсцi да ворагаў савецкай улады, гатовы за яе аддаць жыццё па першаму клiчу, ён узяўся за службу з радасцю, верачы, што ўсе, хто сядзiць у тых следчых камерах, i ёсць ворагi, якiх трэба выкрываць i рашуча караць.

Першую справу яму далi на такога ж, як i ён, маладога былога камсамольскага работнiка. Прачытаў матэрыялы малады следчы Пётр i не паверыў прачытанаму. Падследнага Стасевiча, сакратара суседняга райкома камсамола, ён ведаў, сустракаўся з iм на розных камсамольскiх нарадах, пленумах, ведаў яго як актыўнага важака моладзi. I вось гэты Стасевiч абвiнавачваўся ў шпiянажы ў карысць Польшчы. У справе быў пратакол допыту аднаго падследнага, якi сцвярджаў, што Стасевiч разам з iм уваходзiў у шпiёнскую арганiзацыю.

– Нягоднiк! Мярзотнiк!
– абураўся Пётр шпiёнам Стасевiчам.
– Ды цябе ж, паганая душа, да сценкi трэба паставiць.

Пётр выклiкаў Стасевiча ў свой кабiнет. Думаў убачыць нахабнага непрымiрымага ворага, а перад iм з'явiўся схуднелы, змарнелы, злямчаны дахадзяга. З iм ужо месяц, як працавалi iншыя следчыя. Зайшоў Стасевiч, павiтаўся, рукi за спiнай трымаў. Пётр заўважыў, што стаяць яму было цяжка, i дазволiў сесцi на стул. Той сеў, як i трэба падследнаму, рукi паклаў на каленi. У Пятра былi загадзя падрыхтаваны пытаннi да Стасевiча, ён iх i задаў.

– Вы не прызнаяце сябе вiнаватым, а сведка паказвае, што вас завербаваў шпiёнам. Чым вы гэта растлумачыце?"

– Ён даў такiя паказаннi пасля катаванняў. Не вытрымаў.

– Якiх катаванняў? Што вы тут гародзiце?..

– А то вы не ведаеце, як атрымоўваюць тут такiя прызнаннi. I мяне катавалi. Двое сутак вось тут каля сцяны стаяў, пакуль не павалiўся, страцiўшы прытомнасць.

Пётр паверыў, што таго падследнага i Стасевiча бiлi, але ж верыў у яго вiнаватасць.

– Нi ў якую арганiзацыю я не ўваходзiў, нiчога варожага не ўчыняў, настойваў Стасевiч.

Пётр добрасумленна ўсё запiсаў у пратакол, што Стасевiч яму расказваў, запiсаў падрабязна.

– Саўдзельнiк ваш i кiраўнiк групы паказвае, што вы перадавалi шпiёнскiя звесткi ў Польшчу праз свайго дзядзьку. Гэта так?

– Глупства. Як я мог штосьцi перадаваць дзядзьку, калi я яго нiколi ў жыццi не бачыў, не знаёмы з iм. Мой дзядзька - матчын старэйшы брат - яшчэ вясковым хлопцам ажно ў трынаццатым годзе паехаў на заробкi ў Варшаву ды там i застаўся жыць. Пасля рэвалюцыi мы атрымалi ад яго толькi некалькi лiстоў. I што з iм цяпер, цi жывы ён,

не ведаю.

Пётр усё гэта запiсаў.

– Я зраблю вочную стаўку з вашым саўдзельнiкам, - сказаў Пётр, - калi ён не пацвердзiць на вас свае паказаннi, то вы сапраўды невiнаваты.

Наiўны, нявопытны быў Пётр. Што ж, навiчок, зялёны яшчэ следчы. Верыў у справядлiвасць i правату сваёй службы.

Дапытвалi тады начамi. Недзе пад канец ночы да Пятра ў кабiнет зайшоў капiтан, ягоны начальнiк.

– Ну, - сказаў ён, убачыўшы пратакол допыту, - раскалоўся?

– Даў падрабязныя тлумачэннi, - адказаў Пётр.

Капiтан узяў пратакол i выйшаў з iм. Праз нейкi час зайшоў сяржант, сказаў, што Пятра выклiкае капiтан. Сяржант застаўся з падследным, а Пётр зайшоў да капiтана.

– Якiя ты тут казкi пазапiсваў? Нам прызнаннi яго патрэбны.

– Але ж Стасевiч не прызнаецца i даказвае, што не вiнаваты.

– Раз ён тут у нас, то павiнен прызнаць сваю вiну. У нас невiнаватыя не сядзяць. А гэты твой пратакол вось куды.
– Капiтан парваў яго на шматкi i шпурнуў у кошык для смецця.
– Справа на гэту шпiёнскую групу зацягваецца, яе трэба хутчэй скончыць. Даю табе два днi тэрмiну. Прымай любыя меры, а прызнанне вырвi. Я табе прышлю памочнiкаў.

Памочнiкi прыйшлi ў другую ноч - сам капiтан i сяржант.

– Устаць, - скамандаваў капiтан Стасевiчу.

Той устаў. Капiтан узяў стул, адсунуў яго ў кут i падступiў усутыч да Стасевiча.

– Ты колькi будзеш часу нам марочыць галаву? Чаму водзiш за нос следчага? Махровая твая варожая шкура, маць тваю... Прызнаешся?

– Я не вiнаваты. Мне няма ў чым прызнавацца.

– Значыць, не вiнаваты?
– прасiпеў скрозь зубы капiтан, i разам з сяржантам адначасова ўдарылi Стасевiча.

Той упаў, яго бiлi нагамi, кулакамi. Стасевiч скурчыўся, прыкрываў твар i галаву рукамi, каленямi прыкрываў жывот, крычаў ад болю, стараўся падсунуцца да сцяны, каб абаранiць спiну.

Пётр глядзеў на гэту расправу з жахам у вачах i гатоў быў кiнуцца на абарону Стасевiча, не даць яго забiць зусiм.

– Чаго стаiш, iдзi памагай!
– крыкнуў Пятру капiтан.

Пётр, аднак, не зрушыў з месца.

– Хопiць бiць, - сказаў ён, - я дапытаю яго яшчэ раз.

– Ну дапытай, - дазволiў капiтан.
– Яшчэ суткi даю табе на яго.

Капiтан i сяржант выйшлi. Пётр схiлiўся над Стасевiчам, спытаў, як той сябе адчувае, цi не трэба выклiкаць лекара.

Падследны сеў, упёршыся спiнай у сцяну. Ён цяжка дыхаў i плакаў. Пётр выклiкаў лекара. Той прыйшоў, пастаяў каля падследнага, сказаў яму:

– Самi вiнаваты. Прызналiся б, i вас не бiлi б.
– А Пятру растлумачыў, што цяжкiх пашкоджанняў не бачыць, медыцынскай дапамогi не патрабуецца, i выйшаў.

– Бiць умеюць, - адплёўваючыся крывёю, сказаў Стасевiч.
– Анатомiю вывучылi. Раны застаюцца ўсярэдзiне.

Поделиться:
Популярные книги

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

У врага за пазухой

Коваленко Марья Сергеевна
5. Оголенные чувства
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
У врага за пазухой

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни