Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Нам, салдатам i афiцэрам, было строга загадана не ўступаць нi ў якiя кантакты з расейскiмi эмiгрантамi, нiякiх сустрэч з iмi, нават размоў. I з якой пiльнасцю сачылi за намi асабiсты-смяршысты, каб не дай бог хто з нас зайшоў дамоў да расейца цi да сябе запрасiў, не кажучы ўжо, каб ажанiўся з якой расейкай.

А яны, расейцы, да нас гарнулiся, шукалi землякоў, распытвалi пра свае родныя мясцiны, дзе некалi нарадзiлiся i адкуль iх выгнаў чырвоны тэрор.

У сувязi з гэтым прывяду выпадак, якi адбыўся ў Канстанцы.

Да

рэвалюцыi карысталiся вялiкiм поспехам у Расеi два спевакi - Вярцiнскi i Лешчанка. Абодва яны ў свой час пакiнулi Радзiму. Вярцiнскаму дазволiлi вярнуцца ў Расею, а Пётр Лешчанка заставаўся жыць у Румынii. У вайну яго, як падданага гэтай краiны, хацелi ўзяць у румынскую армiю i адправiць на фронт. Каб ухiлiцца ад мабiлiзацыi, ён сiмуляваў хваробу, лёг у бальнiцу, падкупiў лекараў, i яны зрабiлi яму аперацыю, хоць яе i не трэба было рабiць.

I вось у сорак шостым годзе Пётр Лешчанка вырашыў даць канцэрт у Канстанцы, дзе тады было шмат нашых ваеннаслужачых i iх сем'яў. Былi расклеены афiшы, i многiя, канечне, збiралiся пабываць на канцэрце.

Ох якую дзейнасць праявiлi нашы палiторганы i асабiсты, каб не дапусцiць наведванне гэтага канцэрта не толькi ваеннаслужачымi, а i iх жонкамi, дзецьмi. У штабах i часцях афiцэраў строга папярэдзiлi не хадзiць на канцэрт эмiгранта Лешчанкi, бо гэта можа мець кепскiя вынiкi для тых, хто не паслухаецца. Вакол канцэртнага дома ў той дзень былi расстаўлены пераадзетыя асабiсты. Iх салдафонскiя тупыя твары i постацi былi прыкметныя яшчэ здалёк, i задача кожнага ваеннаслужачага, хто хацеў трапiць на сустрэчу з Лешчанкам, - здолець падмануць фiлёраў.

Я тых фiлёраў падмануў. Пераадзеўшыся ў цывiльнае, пайшоў смела, незалежна, як бы не звяртаючы ўвагi на асабiстаў. Адзiн фiлёр мяне западозрыў. "Куды iдзеш?" - спытаў ён. Перамешваючы польскiя, беларускiя i проста на хаду прыдуманыя словы, я сказаў яму, што я не радзецкi, а словак з Брацiславы. "Пан ведае Брацiславу?" - спытаў я ў яго. Фiлёр паверыў, адступiўся ад мяне.

На канцэрт усё ж сабралася народу поўна. Сярод гледачоў я пазнаў многа знаёмых, у тым лiку i двух афiцэраў з ваеннага трыбунала, канечне, пераадзетых.

Канцэрт мне вельмi спадабаўся, усхваляваў, уразiў. Спявак, што называецца, спяваў не толькi голасам, але i сэрцам, душой. У кожнай песнi крычала туга па Радзiме, маладосцi, жыла мара зноў апынуцца там. А калi спяваў "Жураўлi" з яе радкамi: "Там улыбки друзей, там меня понимают, там Россия моя, там родимый мой край", - то гэта быў не спеў, а плач, якi разрываў сэрца.

Многiя песнi былi вядомыя - "Не уходи", "Ох эти черные глаза", "У самовара я и моя Маша" i iншыя. I, канечне ж, яго знакамiты "Чубчик".

Чубчик, чубчик, кучерявый чубчик,

Развевайся, чубчик, на ветру.

Раньше, чубчик, я тебя любила,

И теперь забыть я не могу.

У зале мiжволi многiя, i я ў тым лiку, падхапiлi гэтую песню. Калi ж Лешчанка дайшоў да слоў: "Но я Сибири, Сибири не боюся, Сибирь

ведь тоже русская земля", я, успомнiўшы свае сiбiрскiя чатыры гады лагерных пакут, сумна падумаў: "Эх, дарагi Пётр Лешчанка, ты проста не ведаеш, якая цяпер тая сiбiрская зямля - яна ўся калючым дротам аплецена".

На тым жа канцэрце разам з Лешчанкам выступала i цудоўная спявачка Ала Баянава, тады нам зусiм не вядомая. Цяпер жа яна пачала прыязджаць да нас, яе паказваюць па тэлебачаннi. На сваiх канцэртах Баянава заўсёды расказвае пра Лешчанку, успамiнае, як ён шмат зрабiў у эмiграцыi для аб'яднання расейскiх спевакоў, музыкантаў, балерын, акцёраў i многiх з iх проста выцягнуў з жабрацкага стану. Пасля вайны, як сведчыць Ала Баянава, Лешчанка працягнуў руку Радзiме, але ў адказ яна яму сваю не падала. Больш таго, нашы "органы" расправiлiся з iм. Яны, праўда, не самi яго загубiлi, зрабiлi гэта рукамi румынскiх улад. У турме Лешчанка i памёр.

Вось так тады Радзiма, якой уладарыў тыран Сталiн i яго апрычнiкi, адносiлася да сваiх суайчыннiкаў.

Прашу чытача прабачыць за гэта адступленне.

Дык вось, я ўручыў абвiнаваўчае заключэнне Рускаму-Кавалеўскаму, пагаварыў з iм, i можна было iсцi, але хацелася яшчэ паслухаць яго, а яму не хацелася вяртацца ў сваю камеру, i ён рад быў суразмоўцу. Таму мы працягвалi сядзець i размаўляць.

Я яму сказаў тады, што не трапiў бы ён у палон да Калчака, а застаўся б служыць у Чырвонай Армii, то мог бы даслужыцца да маршала. Генерал пакруцiў галавой i сказаў з едкай iронiяй:

– Можа, i стаў бы маршалам, але ў трыццаць сёмым годзе мяне б не было. Падзялiў бы лёс тых сарака тысяч расстраляных ваеннаслужачых.
– Ён развёў рукамi i ўскрыкнуў: - Скажыце, як гэта вы маглi дапусцiць, што перад самай вайной загубiлi столькi сваiх военачальнiкаў?

Ён спытаў у мяне так рашуча, нiбы я i быў тым, хто даў загад знiшчыць увесь цвет нашай армii.

Перад iм я, канечне, выглядаў даволi наiўным чалавекам, якi i долi праўды пра рэвалюцыю, грамадзянскую вайну не ведае. Ды i адкуль можна было тады ведаць тую праўду?

Пры развiтаннi ён раптам спытаў у мяне:

– Скажыце, мяне расстраляюць?

– Што вы!
– шчыра вырвалася ў мяне. Я нiяк не мог уявiць, што яго, такога старога, слабага чалавека могуць расстраляць.

– Сыноў шкада, унукаў, - уздыхнуў ён.

Вяртаўся я ў трыбунал з цяжарам на душы: а што калi i сапраўды яго расстраляюць? Бесчалавечна помсцiць праз столькi гадоў за грамадзянскую вайну, тым больш што чалавек ужо iншы, вiну скупiў сваiмi сынамi. Я паверыў яму, што калi-небудзь усё ж новымi вачамi паглядзяць на ўрокi мiжусобiцы расейскай, вайны, на самазнiшчэнне нацыi, на яе высокую цану. Дзесяткi мiльёнаў чалавечых жыццяў, самых працаздольных, неабходных грамадству, забрала рэвалюцыя i грамадзянская вайна. Цi адпавядала цана, якую заплацiў народ, заваёвам рэвалюцыi i таму, што мы маем цяпер?

Поделиться:
Популярные книги

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь