Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Днi праз чатыры пасля маёй гаворкi з генералам яго судзiлi. Суд быў кароткi, без сведак, без удзелу пракурора i адваката. Старшынстваваў палкоўнiк юстыцыi Дорман, ацяжэлы, з хваравiтым азызлым тварам немалады ўжо чалавек. Быў ён у судзе строгi i катэгарычны, дабiваўся ў падсуднага адказаў на свае пытаннi толькi кароткiх - "так" цi "не", без нейкiх там апраўдальных тлумачэнняў, якiя генерал стараўся даць. Дорман адчуваў сябе на судзе, я б сказаў, узвышана-ганарова: як жа, судзiць ажно калчакоўскага генерала, i яму, Дорману, выпаў ганаровы абавязак паставiць адну з апошнiх кропак у грамадзянскай вайне. Якi павiнен

быць прыгавор, ён ужо даўно ведае, можа, ужо i напiсаў - прыгаворы часта i зараней пiшуцца, каб потым доўга не сядзець у дарадчым пакоi. Няма сумнення, што Дорману i падказалi, якое трэба прыняць рашэнне, падказалi тыя, хто стварыў гэту справу.

У нейкай меры Дормана можна i апраўдаць. У сталiнскi час суддзi пры вырашэннi так званых палiтычных спраў былi самi бяспраўныя. Аўтаматы той сiстэмы i ўлады, i якая тады магла быць незалежнасць суддзяў? Не было нiводнага выпадку, каб нейкi трыбунал некага апраўдаў па палiтычнай справе (без цяжкiх вынiкаў для сябе) або вызначыў меру пакарання па самай нiжэйшай санкцыi. Такога суддзю або выгналi б са службы, або самога пасадзiлi. Таму i старалiся, як правiла, вызначаць меру пакарання большую. Iснавала сярод суддзяў прымаўка: больш дасi падсуднаму, менш табе самому дастанецца.

Вось i палкоўнiк Дорман быў гэткiм паслухмяным выканаўцам, верным служкам дыктатарскай сiстэмы. Правёўшы судовае следства не для таго, каб выяснiць iсцiну, а каб паўтарыць тое, што ставiлася падсуднаму ў вiну, Дорман заключыў:

– I так, вы здраднiк рэвалюцыi, Радзiмы, у эмiграцыi праводзiлi антысавецкую дзейнасць.

– Радзiме я нiколi не здраджваў, я заставаўся ёй верным i застаюся да канца жыцця.

У апошнiм слове Рускi-Кавалеўскi папрасiў улiчыць, што ў час гэтай вайны ён памагаў партызанам, яго два сыны ваявалi супраць фашызму.

Генерал спадзяваўся, канечне, што жыццё яму захаваюць. Але прыгавор быў катэгарычна суровы: расстрэл.

Я прысутнiчаў пры апавяшчэннi прыгавору i назiраў за рэакцыяй генерала. Ён збялеў, усе мышцы на твары сцялiся. Нават не зварухнулiся, калi Дорман спытаў у яго, цi зразумелы яму прыгавор.

Суд выйшаў з адчуваннем добра выкананага абавязку, а генерал сеў i заплакаў.

Ах, як ён плакаў, горка i цiха, i плакаў не ад таго, што шкадаваў жыццё сваё i баяўся смерцi, а ад крыўды. Ён, стары расейскi воiн, прастрэлены i пасечаны асколкамi за Русь i за расейцаў, павiнен быць забiты расейцамi ж.

– Дзецi мае, унукi мае!
– часам вырывалася ў яго.

Як ён плакаў!

СЯБРОЎСКАЯ РАЗМОВА НА ЛЁТНЫМ ПОЛI

Iх было чатыры салдаты з аэрадромнай абслугi. Палёты ў той дзень па нейкай прычыне не пачыналiся, але i не адмянялiся зусiм, таму салдаты i сядзелi на ўскраi лётнага поля i трапалi языкамi. Нейкай пэўнай тэмы спачатку не было, гаварылi абы пра што. З усiх тых чатырох салдат я запомнiў прозвiшчы толькi двух - Тарабана i Ахметшына. Ахметшын i расказваў, што ў дзяцiнстве ён марыў стаць лётчыкам, а цяпер, пабачыўшы, што такое авiяцыя, нiколi б iм не стаў.

– Але ж вунь колькi лётчыкаў праславiлася, герояў колькi, - не згадзiлiся з iм.

– А згарэла колькi, загiнула?

– Калi ўжо быць лётчыкам, то такiм знакамiтым, як Чкалаў, Пакрышкiн, Кажадуб, - сказаў салдат, якога я назаву Майсеевым, бо сапраўднае прозвiшча яго цяпер не помню.

– Усе тройчы

героямi быць не могуць, - запярэчыў Тарабан.

– А добра быць славутым, - заўсмiхаўся Майсееў, нiбы ён ужо i стаў iм. Слава - штука карысная. Вось уявiм, што я тройчы герой. Любая дзеўка на мяне кiнулася б, абы я захацеў яе. Кватэру мне далi б шыкоўную i ў першую чаргу. У рэстарацыю зайшоў, а табе насустрач бягуць: што жадаеце, што падаць, якую суседку падсадзiць за стол? Нават i без грошай быў бы заўсёды "пад мухай". Любы палiчыў бы за гонар паставiць мне сто грамаў.

Вось такая размова пра славу i пачалася Майсеевым.

– А я б, будучы Героем Савецкага Саюза, паступiў бы ў iнстытут, i мяне б прынялi без экзаменаў, - сказаў Ахметшын.

З усiх чатырох самы гаваркi быў Майсееў. Ён заўсёды першы i пачынаў гаворку i ўцягваў у яе iншых. I на гэты раз ён загаварыў пра славу. У яго не было i, здавалася, не магло быць нiякай тайны, ён адразу стараўся ад яе пазбавiцца, нiбы яна мучыла, скраблася на волю. Такiя, як Майсееў, ёсць усюды. Але нават самыя балбатлiвыя стараюцца хаваць - так кажуць у народзе - тры тайны: недахоп розуму, лiшак грошай i камень за пазухай. А Майсееў, калi б валодаў усiм гэтым, не здолеў бы схаваць.

– А ведаеце, - сказаў Ахметшын, - чым можна праславiцца?

– Чым?

– Зрабiць тое, што зрабiў мiльянер Ротшыльд.

– Так разбагацець?

Ахметшын пакруцiў галавой.

– Ротшыльд сабраў вялiкую калекцыю розных блох, звыш шасцiдзесяцi тысяч. Разабраў iх, класiфiкаваў i падарыў музею гiсторыi прыроды. I стаў знакамiтым сваiмi блохамi.

– Ого, - зарагатаў Майсееў, - злавiць столькi блох. I як i дзе iх лавiць? У казарме няма, на аэрадроме няма таксама.

Вось так яны трапалiся, а калi надакучыла трапатня, падрамалi - часу вольнага хапала. Майсееў дастаў з кiшэнi нож-складанчык i пачаў убiваць яго ў зямлю лязом. Уваб'е - дастане, зноў уваб'е. А потым вярнуўся да размовы пра славу.

– У вайну героем i знакамiтым стаць лёгка, а вось што можна зрабiць у мiрны час, каб праславiцца на ўвесь свет?
– спытаў Майсееў.

– Што?
сказаў Ахметшын.
– Зарэж вунь Тарабана i праславiшся.

Пасмяялiся.

– За Тарабана дадуць дзесяць гадоў, i ўся слава, - махнуў рукой Майсееў. Вось каб забiць нейкага вялiкага начальнiка, тады б усе газеты пра гэта напiсалi. Ну, напрыклад, Чэрчыля або Сталiна. Увесь свет бы крычаў - забiў салдат Майсееў!

Усе суразмоўцы зрабiлi выгляд, што не пачулi сказанае пра Сталiна, i адразу ж моўчкi ўлеглiся паспаць. Майсееў па прастаце сваёй не заўважыў гэтай раптоўнай маўклiвасцi i зменлiвасцi паводзiн сяброў i працягваў размову:

– Сталiна, канечне, нiхто не заб'е, да яго нiкога блiзка не падпусцяць. А вось, кажуць, Чэрчыль па вулiцы ходзiць без аховы.

У той дзень палёты так i не адбылiся, i салдат з аэрадромнай абслугi адпусцiлi ў казарму.

Майсееў адразу ж i забыў пра тую сваю гаворку пра славу, здавалася, забылiся i тыя трое прысутных, што чулi яе. Але праз некалькi дзён Майсеева арыштавалi. Значыць, нехта з iх данёс у асобы аддзел, што сказаў Майсееў пра Сталiна. Асабiсты справу скончылi хутка. Майсееў не адпiраўся, ён лiчыў сказанае проста пустой балбатнёй, нiчога супраць Сталiна ён не мае, а забiць яго не было нават i ў думках.

Поделиться:
Популярные книги

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь