Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

З чужога погляду ён жыў гэтыя дзесяць год звычайным жыццём звычайнага чалавека. Вучыўся, скончыў універсітэт, працаваў, пісаў вершы, дабіўся некаторых поспехаў — і толькі знаёмыя, блізкія сябры маглі бачыць, што вочы яго часам робяцца пустыя, і ўсё расце і расце ў іх тая пустэча і незадаволенасць сабой.

Мучыў успамін. Як тады, у той пусты верасень, ён, Андрэй, сеў на замшэлы валун і раптам падумаў, што дрозд, які вось тут, перад вачыма, у захапленні цалуе чырвоны куст каліны, значна шчаслівейшы за яго, чалавека.

Былі і дзяўчаты. Многім падабаўся ён, некаторыя падабаліся яму, — а дрозд на каліне быў усё ж

шчаслівейшы, хоць не ведаў ні працы, ні думак, ні пазнання.

I што дзяўчаты? Была на зямлі адна. Адспявала сваю каратусенькую, бы ў ластаўкі, песню, вырвалася ў неба, як залатая мушка з лілеі, і адляцела кудысь у зеніт, куды яму, бяскрыламу цяпер, няма дарогі.

Р а з д з е л IV

Рэзкі гук даляцеў аднекуль з цемры праз расчыненую фортачку: недзе далёка загрукатаў, вырваўся з начнога завулка, запознены трамвай.

Грынкевіч здрыгануўся ад нечаканасці і, глыбока ўздыхнуўшы, пацягнуўся замлелай спіной. Адклаўшы ручку, паглядзеў у акно.

Масква засынала. Згасалі бліскаўкі начных агнёў, радзейшым і больш гучным стаў шолах тралейбусаў пад вокнамі. I, як заўсёды ўначы, стала сумна і захацелася кудысьці ехаць, каб крычаў цягнік і пасмы пары засноўвалі мільгаценне зор.

Гудзіць ад стомы цела. З учарашняй ночы ані хвіліны спакою.

Спачатку вестка аб нараджэнні сына ў Вайвадса, потым доўгі расказ аб тым, што адбылося дзесяць год таму, потым, раніцай, гадзіна адпачынку ў крэсле. А ўдзень дыскусія аб паэзіі, на якой ён, Андрэй, зрэзаўся амаль з усімі галоўнымі спрачальнікамі. Нават з Янісам трошкі.

А потым, украй знерваваны, хоць, як заўжды, вонкава спакойны, ён прыйшоў да сябе, сеў і восем гадзін не ўставаў з месца, імкнучыся самой сутнасцю, самой формай верша давесці супраціўнікам, што праўда ўсё ж на яго баку.

I вось зноў дрэнна. Чаму? Ён жа ўсім жыццём упэўнены, што ён мае рацыю. Можа, таму не атрымалася, што вершамі нельга даводзіць, што вершы заўсёды ад гарэння, ад сэрца, ад таго, чаму ніхто і ніколі не дасць наймення. Або, можа, таму, што ён бяскрылы паэт? Сапраўды, вось ужо два гады ён піша горш. Два гады, якраз з таго часу, калі пачаў радзей успамінаць аб Алёнцы.

Не, не таму ён горш піша. Проста раней яго вершы былі бясхмарнымі, - як басанож па траве прайсціся, — патыхалі нейкай чыстай яснасцю і халаднаватасцю. А гэта смерць для паэта.

I ён зразумеў гэта, і зараз стаіць на ростанях, не ведаючы, што і як пісаць. Сапраўды, "што"? «як»? Нясцерпна. I разумееш, што горшай бяздарнасці за цябе няма на свеце.

Што? Як? Ат, усё адно сёння не дадумаешся. Яніс, пэўна, таксама не спіць, трэба пастукаць.

Андрэй працягнуў руку і злёгку стукнуў пальцамі ў сценку. Праз імгненне адтуль даляцелі два лёгкія ўдары ў адказ — знак, што Яніс вольны. I тады яшчэ чатыры ўдары «та-та-та-там» — першыя такты пятай сімфоніі Бетховена, пазыўныя Андрэя. Прастукаўшы іх, Грынкевіч выйшаў на калідор і адчыніў Янісавы дзверы.

Пакой Вайвадса тануў у сутонні: гарэла толькі настольная лямпа. Яніс сядзеў у крэсле натапыраны, глянуў спадылба на Андрэя сярдзіта і весела.

— Заходзь, чорт, — сказаў ён. — Прыйшоў каяцца?

— Біць цябе прыйшоў.

— Добра. Сядай, пі каву. Якраз толькі заварыў.

I амаль з жаночай пяшчотай зліў Андрэю самую лепшую частку, "вяршок, з

каймаком".

Абодва не спяшаліся, прыхлёбваючы гарачую рудую вадкасць.

— Што ж, — сказаў нарэшце Вайвадс, — я да цябе пасля ўчарашняга стаўлюся асцярожна, як да хворага. Таму паспрабуем лагічна, амаль па-нямецку аднавіць ход дыскусіі, у якой ты плявузгаў розныя глупствы.

— Асцярожнае стаўленне.

— Не вяжыся да слоў. Я буду казаць за нашага паважанага Паўла Пятровіча Пружыніна, якога я, зрэшты, не люблю больш, як ты, але… лічу, што ён мае рацыю. Справа ідзе пра самае існаванне паэзіі, ты згодзен?

— Так. Бязглуздая спрэчка паміж "фізікамі" і "лірыкамі" гэта давяла.

— Дык вось, яго асноўныя тэзы… Яшчэ ў 20-х гадах адзін вядомы паэт сцвярджаў, што галоўныя наватары — гэта Хлебнікаў, Маякоўскі, ну… і іншыя.

— I іншыя, — згадзіўся Андрэй. — Ён яшчэ сказаў, што паэты падзяляюцца на «изобретателей» і «приобретателей».

— Потым, — з няўмольнай логікай вяртаючыся да спрэчкі, сказаў Вайвадс, — ён сказаў, што тая старая ісціна не памерла яшчэ і зараз.

— Якая?

— Ну, падзел верша на скдаданаасацыятыўны (Маякоўскі, Лугаўской, Асееў) і ясны, пазбаўлены складаных асацыяцый і метафарычнасці (Ісакоўскі, Твардоўскі). I што паміж іхнімі "спадкаемцамі" дагэтуль існуе ўзаемнае непрызнанне.

— Я ведаю, нашто яму спатрэбілася гаварыць пра гэта, — сказаў Грынкевіч. — Ён хацеў стукнуць па гэтых маладых людзях з інстытута. Хацеў сказаць, што яны чхаць хочуць на Маякоўскага, а ідуць за Хлебнікавым і іншымі. Памятаеш, крычаў, што яны, са стараннасцю «приготовишек» і з "ЛЕФаўскай пагардаю" накідваюцца на назіцыі Маякоўскага і Твардоўскага, прапагандуючы свае погляды, як погляды пакалення… Змяшаў божы дар з яешняй.

— Я не разумею, — паціснуў плячыма Яніс, — чаму ты так абурыўся Пружыніным? Хлопцы сапраўды праз меру захапляюцца занадта дробязнай тэматыкай, сапраўды адмаўляюцца ад дакладнай рыфмы, сапраўды «стыляюць» гэтым. Усё гэта ў дастатковай меры непрыемна. I ўсё ж, дзе праўда?

— На баку жывых, — рэзка сказаў Грынкевіч. — На баку тых, што ідуць, што шукаюць. Дайце дзейнічаць жывым.

— Пружынін і прапануе "абнаўленне верша ў класічных рамках".

— Ясна, — іранічна сказаў Андрэй, — "росквіт індывідуальнасці дзіцяці ў матчыным чэраве". Не, калі ўжо нарадзілі, - дайце дзіцяці развівацца, як яно само хоча… I ведаеш, Яніс, я паверыў бы ўсім, толькі не Пружыніну. Я не веру бездары, якая брэша на талент. Памятаеш яго словы: "Еўтушэнка, што прыкідваецца разнастайным". А Еўтушэнка пры ўсіх сваіх недахопах у дзесяць разоў больш таленавіты, чым Пружынін, — душачка, якая на чыіх толькі каленях не сядзела. Ды яшчэ і паскудзіла ўсім сваім апекунам, калі яны больш не маглі апекаваць.

— За што ты яго так ненавідзіш? — неўразумела спытаў Вайвадс.

— Чалавек павінен быць шчырым. I верным свайму сэрцу. А значыць, і вершу. На ўсё жыццё.

— Ага, — зларадна сказаў Яніс, — а сам яўна адыходзіш ад яснага верша. Куды?

— Не ведаю, — сказаў Грынкевіч. — У нетры пустаслоўя не кінуся. Скажу табе толькі, што хлусіць не буду, куды б ні прыйшоў. Людзям патрэбна праўда. Пакуль што я не ўспрымаю крайнасцяў ні ад тых, ні ад другіх.

— Ну вядома, — сказаў Вайвадс, — адны дурэюць, а другія хочуць абуць усіх у лапці.

Поделиться:
Популярные книги

Вспоминай меня ночью

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Вспоминай меня ночью

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Господин следователь. Книга восьмая

Шалашов Евгений Васильевич
8. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга восьмая