Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Іван Століч павярнуўся да іх:

— Ну як, дзеці? Хораша?

— Хораша, — адным уздыхам адказалі абое.

Іван адкінуўся на спінку сядзення, зажмурыў вочы, з насалодаю ўдыхаючы па-жнівеньску сыты, цёплы вецер.

— Мы сабе некалі пабудуем тут маленькую хату, — шапнула Алёна Андрэю, — са звычайных дошак. Каб летам заўжды быць удваіх.

Ён моўчкі хітнуў галавою на знак згоды.

Аўтамабіль рынуў угору і зноў вырваўся на дарогу, сціснутую з двух бакоў сценамі разамрэлага пад сонцам невысокага лесу. У адным месцы, справа, гэты лес

падступаў да самай шашы. Сэрца імчала яму насустрач.

I тут Андрэй убачыў, як наперадзе — літаральна ў дваццаці кроках — выкаціўся на шашу, напярэймы іхняй машыне, вялізны зялёны грузавік. Андрэй толькі паспеў убачыць доўгі радыятар і доўгі кузаў.

"Газ, — недарэчна адзначыў мозг, і яшчэ: — Чорт, хоча праскочыць, ды яшчэ на такой хуткасці. П'яны, ці што?"

Гэта думка прамільгнула за нейкую долю секунды. Потым проста перад вачыма развярнуўся і ўздыбіўся бок зялёнай пачвары. Узвылі тармазы.

У наступны момант, пасля жахлівага, сакрушальнага ўдару, неба з трэскам разарвалася ў вачах Андрэя, і цемра запаланіла ўвесь свет. Ён не чуў, як штосьці выдрала яго з машыны і кінула цераз кювет проста галавою ў жвір.

Апрытомнеўшы, ён убачыў, што неба калышацца перад ім, бы ў спякотны дзень. З цяжкасцю прыўзняўся і пабачыў асколкі шкла на асфальце, змятыя ў гармонік радыятары дзвюх машын і зыркі дымны агонь, які абдымаў кабіну грузавіка і радыятар іхняй машыны.

Быў страшны боль у левым плячы — Андрэй ледзь не крычаў ад яго, — і ўсё ж ён кінуўся да машыны, перш за ўсё да грузавіка, таму што — мозг з дзівоснай яснасцю адмеціў гэта — ягоная кабіна ўся ў агні.

Таргануў дзверцы. Кулём вываліўся на рукі непрытомны шафёр. Андрэй аднёс яго за кювет.

— Зусім яшчэ хлапчыска, — білася ў галаве думка. — Перавысіў хуткасць пры выездзе на галоўную магістраль… Сабака сучы…

Шкляное паветра калыхалася над радыятарамі. Цягнучы праз борт сухое цела Івана Століча, Андрэй заўважыў, як праз ружовы туман, хлопчыка-веласіпедыста, які спыніўся наводдаль і глядзеў на катастрофу вачыма, поўнымі цікавасці і жаху.

— У вёску катай! — крыкнуў яму Андрэй.

— А дзядзечка, кроў! — нема залямантаваў той.

Андрэй і сам адчуваў, што па лобе плыве нешта цёплае, але пра гэта не было часу думаць.

— Гані за дапамогаю! — зароў ён.

Хлапчыска зразумеў — хутка пакаціў кудысь. Вецер надзімаў на яго спіне ружовую кашулю.

Божа, яшчэ толькі двое ляжаць за кюветам. Андрэй адчуваў, што ў яго падломваюцца ногі… Зараз трэба ўзяць нешта лёгкае… Алёну. Каб хоць трошкі адпачыць. Але ён адразу злавіў сябе на думцы, што гэта не таму, што Алёна лёгкая. I ён да таго ж убачыў, што полымя дабіраецца ўжо да рук палкоўніка, што застыгнулі на баранцы руля, да лысай галавы, якою той схіліўся на рукі.

Адцягнуўшы Алёнку на якіх пяць крокаў, - каб не так было небяспечна ў выпадку выбуху, — Андрэй кінуўся да палкоўніка, таргануў дзверцу — яе заклінавала, — выбіў яе, літаральна асатанеўшы ад раптоўнага вострага болю ў плячы, пацягнуў

чалавека на сябе.

Палкоўніку спляскала рулём грудзі. Андрэй цягнуў яго, адціскаючы ўбок баранку, бачачы, што ўсяго ў якіх дзесяці сантыметрах ад вачэй бруднымі рагамі плыве ў кабіну расплаўленая фарба. Стогнучы ад напругі, адчуваючы, што валасы, бровы і веі трашчаць ад жару, ён цягнуў і цягнуў.

I нарэшце выдраў чалавека з жалезных абдымкаў.

Ён цягнуў яго з апошніх сіл і з жахам бачыў, што ў палкоўніка пачала выступаць на губах ружовая пена. Але ён не мог яму дапамагчы: не ведаў чым, ды і Алёнка ляжала зусім блізка ад машыны, перад якое палаў, як паходня.

Хістаючыся, як п'яны, Андрэй на карачках пералез кювет, з цяжкасцю выпрастаўся.

Алёнка ляжала бледная і зусім нерухомая. Толькі грудзі — ці, можа, гэта здалося яму? — ледзь уздымаліся. I Андрэй з нечаканай лёгкасцю ўзняў на рукі яе абвіслае цельца.

Штохвілінна дзьмухаючы ёй у закрытыя вочы, — а можа, будзе лягчэй, — ён пайшоў да кювета, стараючыся не хістацца. Дзве-тры кроплі крыві ўпалі з яго галавы ёй на грудзі.

— Дзякуй божа, — цьмяна падумаў ён, — гэта мая кроў. У яе нідзе не відаць крыві.

Калі ён пералазіў кювет, ззаду грымнула. Нехта як быццам падштурхнуў Грынкевіча ў спіну, і ён упаў на Алёну, у апошні момант перакруціўшыся на спіну, як маці, калі яна падае ў галалёд з дзіцёнкам на руках.

Прытомнасць з'яўлялася і зноў знікала — хвалямі, то крывавымі, то чорнымі. I ўсё ж Андрэй дацягнуў дзяўчыну і паклаў яе трохі наводдаль ад трох нерухомых. Пачакаўшы хвіліну, пакуль праяснела ў галаве, ён пачаў думаць, як дапамагчы ўсім.

Іван Століч Ляжаў з заплюшчанымі вачыма і ціха стагнаў. Дзіўна, ён жа сядзеў на месцы, якое шафёры завуць «смяротным». Шафёр і палкоўнік ляжалі нерухома, але Андрэй чамусьці не непакоіўся — надта ўжо спакойна яны ляжалі.

Затое супакой Алёны здаўся яму падазроным. Амаль адразу.

Ён апусціўся каля яе на калені.

— Занадта спакойная… Нязручна павернутая галава… Кроў на грудзях — гэта мая кроў.

Але ўсё ж ён увесь міжвольна халадзеў, пачынаючы аднекуль з пальцаў, ад страшнай здагадкі, якая ўсё больш авалодвала ім. А потым ён узяў галаву Алёнкі ў далоні, павярнуў і пабачыў на скроні, на левай скроні, невялічкую ранку.

Тады здагадка стала ўсемагутнай, запаланіла ўвесь свет.

Андрэй закрычаў.

А потым ён ужо не чуў, як зусім поруч жахлівым, стальным голасам ўзвыў гудок машыны "хуткай дапамогі".

Шафёр і палкоўнік сканалі ў бальніцы — адзін праз дзве, другі праз чатыры гадзіны. Століч абышоўся лёгкім зрушэннем мазгоў. У Андрэя была рассечана скура на галаве і выбіта ў плячы рука.

Дзіўна, але Андрэй, апрытомнеўшы ад таго, што здарылася, стаў мала падобны сам на сябе. Людзі пачалі заўважаць, што ён амаль не мяняецца вонкава. У дваццаць год яму давалі дваццаць чатыры, у дваццаць восем — усё тыя самыя дваццаць чатыры. Ён як быццам застыў у сваім шчасці і горы.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца