Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Глядзі, - сказала маці, - зусім выцвіў дагератып.

На матавым, вясёлкава-цьмяным срэбры сапраўды толькі з цяжкасцю можна было разгледзець двух маладых мужчын, амаль юнакоў. Адзін, моцна складзены, з грубавата-гожым тварам і доўгай грывай цёмных валасоў абдымаў другога, значна вышэйшага, за плечы.

— Каліноўскі, - здагадаўся Андрэй.

— Так, і амаль у тым узросце, што і на тваім дагератыпе. А гэта твой прадзед, мой дзед. У Пецярбурзе зроблена.

— Шкада, што аблiчча разгледзець

нельга.

Маці расчыніла медальён.

— Сапраўды, шкада. Добра, што хаця мініяцюры з часам не псуюцца. Хіба на сонечным святле. Але ў медальёне гэта ім не пагражае. Глядзі, гэта прадзед і прабабка.

У прадзеда быў звычайны, даволі мужны твар. Каштанавыя валасы, жаўтаваты колер скуры, уладная складка ля вуснаў. I недзе, толькі ў зморшчынках ля вачэй, дабрыня.

Затое на прабабку Андрэй глядзеў на поўныя вочы. Крылатыя цёмныя бровы над агромністымі цёмнымі вачыма, маленькі рот, магчыма, занадта доўгая — бо так тады любілі маляваць мастакі — шыя, прамы невялікі нос. Мастаку добра ўдалося перадаць нейкую мяккую жаночую пакорлівасць у спалучэнні са сціплай, але ўладнай цвёрдасцю.

— Бог ты мой, якая жанчына! — уздыхнуў Андрэй. — I падумаць толькі, што я атрымаўся гэткай пачварай.

Ён яшчэ паглядзеў на партрэт, прыўзняў вейкі на маці:

— Ты падобная на яе трошкі… А я — не.

— Ты хутчэй на прадзеда падобны, — сказала маці, - але скардзіцца табе няма на што… У цябе… зусім яе вочы. I веі таксама яе. Толькі ў прабабкі вочы былі цёмныя.

Маці і сын моўчкі глядзелі на партрэты ў медальёне…

— Урэшце, добра, што ты аддала ўсё гэта Марцэлі, - сказаў ён, — усё іншае пагарэла разам з домам… Нічога не шкадую, толькі карцін і кніг шкада.

Маці засмуцілася:

— А мне — не гэтага. Мне Джэка шкада. Бацька, перад тым як у партызаны ісці, сцягнуў з гары яму ўсе шынкі: піруй, брат. Меркавалі яшчэ вярнуцца за ім, ды не атрымалася. Так, пэўна, і згарэў з хатай.

— Так, сабакі палаючы дом не пакідаюць.

Маці пакруціла галавой, быццам адганяючы думкі.

— Глядзі, вось пярсцёнак. З ланцужнага звяна катаржнік скуў для бабкі. Яе там вельмі любілі, на пасяленні. Яна была вельмі харошы чалавек.

— А гэта што? — Андрэй паказаў на рукапіс.

— А гэта самае галоўнае: успаміны бабкі пра паўстанне і Сібір. Прачытай зараз. Акрамя вельмі своеасаблівага стылю, — мне здаецца, яна магла б быць надзвычай цікавым пісьменнікам, — там шмат звестак аб людзях і паўстанні. I зусім не так, як у кнігах. Шчыра.

Яна развязала рукапіс:

— Асабліва прыглядзіся да парома ў вераб'іную ноч. Сапраўдны трагізм.

Тонкая рука маці прыкрыла вочы:

— Можа б, ты з'еў чаго?

— Не, не хочацца нешта.

— То тады ідзі… Чытай… Трэба ж табе, урэшце, ведаць гэта падрабязна.

I

яна зноў патэпала да крэсла, да штодзённых панчох.

…Увечары Андрэй спусціўся ў галоўны пакой узрушаны, з чырвонымі павекамі. Рукапіс ён пакінуў у сябе, перачытаць уначы.

Маці толькі што прымусіла бацьку легчы адпачыць. Сядзела з кнігаю пад лямпаю. Мяккі жаўтаваты круг падаў на старонкі, на вузкую руку, на пасму калісьці цёмных, а зараз напалову пасівелых валасоў.

Прыўзняла на сына цёмныя, зусім яшчэ маладыя вочы.

— Прачытаў?

— Так, — Андрэй моўчкі сеў у другое крэсла, — гэта жахліва, ма.

— Што ж, яны ведалі, на што ідуць.

— I я іх вельмі люблю за гэта, — глуха сказаў Андрэй.

— Мне здаецца, — не слухаючы яго, сказала маці, - усё гэта ад хворага сумлення. I я вельмі баюся за цябе. Ты занадта іхні. I зусім не стрыманы. Бацькавай сілы ў цябе няма. Ты знойдзеш нешта. Яму можна будзе аддаць частку сваёй душы. А ты аддасі ўсяго сябе. Да канца… Усё адно, што гэта будзе: справа, вершы. А можа, жанчына.

— Не трэба, — сказаў Андрэй. — Алёнка ўсё ж была калісь.

Маці маўчала.

— Ты тады быў амаль хлопчыкам, — сказала яна, — а зараз ты мужчына. I гэта значна больш складана.

— У мяне былі другія, — сказаў Андрэй.

— Ведаю. Але ты нікога не кахаў. Ты сілком затрымаў сябе. I зараз, калі гэта выбухне, — будзе вялікі пажар. Дай бог толькі, каб гэта была дзяўчына, вартая кахання. Толькі гэтага і прашу ў жыцця… Часам я думаю, што добра было б, каб ты ўсё жыццё кахаў тую бедную дзяўчынку. Знайшоў бы сабе дзяўчыну-друга, якая паважала б тваю памяць пра яе, і спакойна пражыў бы з ёю век.

У адным кутку яе рота з'явілася раптам зморшчынка: цень лёгкай усмешкі.

— Але потым я ўспамінаю, што лёс даў мне такое няшчасце, як сына-паэта. I я разумею, што ўсё гэта — марныя думкі.

Андрэй і маці сядзелі моўчкі. Вецер, што ўзняўся надвячоркам, зараз ужо добра свістаў і роў за сцяною. Было чуваць, як пепінка, сілячыся ўцячы ад яго пякуча-халодных абдоймаў, часам ціха скрабалася ў акно, у марнай надзеі схавацца ад зімы, счакаць на вясну, адчуць, як той самы вецер стане пяшчотным і мяккім.

— Ма, — перарваў маўчанне Андрэй, — можа быць наша Горава нашчадкам таго чалавека на пароме?

— Наўрад ці, - абазвалася пасля паўзы маці. — Цёзак па прозвішчу шмат… Да таго ж, нават калі гэта так, — яна не можа памятаць гэтага.

— Чаму?

— Мімалётная сустрэча на пароме, магчыма, нават цень кахання — пра гэта не расказваюць дзецям… Мы запомнілі таму, што для нас гэта было… як абвал. Ён разбурыў усё наша жыццё, аддаў майго бацьку ў чужы дом, дом ворага. Ты ведаеш, у бацькоў-паўстанцаў адбіралі дзяцей.

Поделиться:
Популярные книги

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III