Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Гэта была радасць, што яны жывуць на зямлі, што часам яны бываюць поруч. I гэта было зусім не так, як з другімі, бо гэтаму не трэба было канчацца інакш… і горш.

Проста расла ў грудзях хваля ўдзячнасці: у яго да гэтай добрай спадарожніцы, а ў яе — Андрэй амаль цвёрда ведаў гэта — да яго.

Грынкевіч працягнуў ёй цыгарэты.

— Я наогул… але добра, давайце, — сказала яна.

Курылі. Дым парывамі цягнуўся ў прыспушчанае акенца.

— Рублёва будзем глядзець? — спытаў у Горавай Яніс.

— Дзеля гэтага i едзем: ды яшчэ дзеля Нерлi.

Яніс

пашкроб у патыліцы:

— Адкажыце вы мне, Ірына Сяргееўна, чаго гэта на старажытных абразах твары ў святых нейкія не рускія? Не славянскія.

— А нашто гэта вам спатрэбіўся мой адказ?

— Яны візантыйскія, гэтыя твары… Грэчаскія.

— Ну дык і што?

— Можа, i мастацтва гэта не рускае. Запазычанае.

Яна ўсміхнулася куточкамі пяшчотных вуснаў:

— Не, Янiс. Гэта ўсё ж чыста наша мастацтва. А аблiччы здаюцца чужымi таму, што сам этнiчны тып славянiна змянiўся за стагоддзi… Арабскi падарожнiк, якi ўпершыню пабачыў русаў, пiсаў, што яны, увесь натоўп, станiстыя, як пальмавы гай. У iх сапраўды былi доўгiя ногi, вузкiя тулавы, гожыя кiсцi рук… Зараз старажытнаславянскi тып, бадай што, лепей за ўсё збярогся там, дзе не было татар: на поўначы, а лепей за ўсё — на Беларусi. Паглядзiце вось на нашага Андрэя: ногi доўгiя, нос праменькi, вочы вялiзныя, як на iконах.

Андрэю стала няёмка, ён быў самай дрэннай думкі пра сваю знешнасць. У гэтым заўсёды пераконвала яго і маці.

— Вочы ў мяне, як у саламандры, пукатыя, ногi — з-пад пахаў растуць. Не трэба, Iрына Сяргееўна.

Яна засмяялася:

— Няпраўда, Андрэй. Я не хлушу. Вы сапраўды… як анёл са старажытнай іконы. Гэтым і адрозніваецеся.

Яніс паглядзеў на іх, выцягнуў папяросы і пайшоў курыць у хвост машыны, да маленькай Анкі, якая замрэяна глядзела ў акно.

Вакол Андрэя і Ірыны стварылася невялічкая "зона пустаты",

— Давядзецца мне, відаць, вам паверыць, — ціха сказаў Андрэй, — таму што гэта вы не першая кажаце мне.

— Тая, што ў "Смерці на світанні"?

— Тая.

— Яна была харошы чалавек?

— Вельмі.

— Гэта жахліва, — сказала яна, — я калісь таксама страціла вельмі блізкага чалавека. Так па-дурному прыйшла смерць… Амаль хлапчукі… З вінтоўкамі супраць танкаў.

Яна знобка павяла плячыма:

— А я яшчэ думала, чаго гэта вы не ажэніцеся… Па тыпу вы зусім не належаце да старых кавалераў.

— Ну, а што б вы мне параілі?

— Не жаніцеся. Мастак павінен быць незалежным. Горшыя ворагі мастаку — хатнія яго.

— А калі каханне?

— Ну, вялікае пачуццё — гэта зусім іншая справа, — сумна сказала яна. — Але такое прыходзіць рэдка… I, на жаль, не да ўсіх.

Сцежка мільгнула ў баку ад дарогі, прытульна пацягнулася кудысьці ў лес, быццам запрашаючы пайсці па ёй.

— Добрая сцежка якая, — сказаў Андрэй. — Вось так бы і пайсці па ёй, каб вялікі груз быў на тваіх плячах, а маленькі — на плячах другой.

— Адам і Ева? — прыўзняла яна зламаныя бровы. — Але ж яны пакінулі рай даўно.

— Нічога, —

сказаў Андрэй, — шлях яшчэ цягнецца. I невядома яшчэ, куды ён прывядзе.

Галіна Іванаўна ўбачыла вузкую стужку рачулкі і паляпала да шафёра:

— Спыніцеся, Косця. Пабудзем тут хвілін дваццаць.

— Бачыце, — сказала Горава, — вашы жаданні збываюцца.

— Толькі Евы няма, — збянтэжана сказаў Андрэй, засаромеўшыся яшчэ больш, і з нейкай ненатуральнай фацэтнасцю прыбавіў: — Прысутнасць Еў робіць норавы больш мяккімі і высакароднымі.

Яна засмяялася:

— Божа, як велягурыста! Нельга ж дазволіць, каб чалавек, ды яшчэ паэт, гібеў у жорсткім і невысакародным стане.

…Аўтобус спыніўся. Хлопцы і дзяўчаты рассыпаліся па беразе. Хто смяяўся, хто спяваў, хто проста шпурляў у ваду каменні.

Баранаўскас з энергіяй, вартай лепшага ўжывання, адразу залез на бярозу і крычаў нешта дурнаватым голасам.

— Баранаўскас, злазце адтуль, — хвалявалася Галіна Іванаўна, — хто вы такі, нарэшце?

— Снежны чалавек. — Баранаўскас сеў на галіну, звесіўшы ногі. — Я аднойчы выказаў меркаванне, што снежны чалавек — гэта здзічэлы вясковы настаўнік. Чамусьці ніхто гэтым асабліва не захапіўся.

Горава засмяялася, ідучы поплавам да невысокага ўзгорка на беразе. Андрэй пайшоў поруч з ёю. Яны раз-пораз нахіляліся: ён, ірвучы кветкі, яна — вузкія лёзы светла-зялёнага шчаўя.

Сцежка ўзбегла на пагорак, з яго адкрыліся выгібы рачулкі, а за ёю замрэяныя, зажураныя, бясконцыя лясы.

Ветрык адтуль варушыў растрапаныя пасмачкі на скронях жанчыны.

— Глядзіце, крумкач, — сказаў Андрэй.

Крумкач сядзеў непадалёку, у траве, згорбіўшыся і схіліўшы галаву з невідушчымі вачыма, змрочна-панылы, вугальна-чорны і вялізны, як птэрадактыль. Гарбатая, з нарасцямі ад доўгіх год, дзюба была ўнурана ў зямлю.

— Старажытны які, - задумліва сказала яна, — як вы мяркуеце, Андрэй, аб чым ён думае?

— Гм… бадай што, і скажу… Учора быў дзень яго анёла. Яму мінула чатырыста год.

— Чаго ж ён такі сумны? З пахмелу?

— Не, ён проста думае, што слабеюць птушкі на зямлі, што не дажыць яму да мафусаілавых год бацькі, які бачыў май пяцьсот разоў.

— Бог ты мой, — сказала яна, — колькі разоў з тае пары плакала і зноў смяялася зямля. Колькі людзей адышло ў нябыт… Крумкачову бацьку, пэўна, добра было жыць у тыя гады. Людзі толькі яшчэ прыходзілі з Чарнігаўшчыны, з Кіева, з вашага Прыдняпроўя. Галадалі і паміралі.

— I ўсё ж ішлі. А што выдумаеце, усходнеславянскі мужык — гэта рэч… Але хіба толькі пасля перасялення паміралі тут людзі? З друтога боку таксама якая страшная сіла ішла… Тут на Сіці нашы людзі навалам ляжалі: продку гэтай пачвары хапала, пэўна, і вачэй, неакрытых забралам.

Крумкач павольна распасцёр адно крыло і застаўся сядзець.

— Што мне ў галаву прыйшло, — нявесела ўсміхнуўся Андрэй, — а што, калі гэта бацька нашага крумкача прынёс на вежу да княгіні Агаф'і руку забітага мужа?.. Жылаватую, з залатым пярсцёнкам…

Поделиться:
Популярные книги

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Рябиновая невеста

Зелинская Ляна
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Рябиновая невеста

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2