Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Вы літаратурны крытык. Значыць, прэтэндуеце на званне чалавеказнаўцы. Цярпімага і спачувальнага, Дык успомніце хаця б перадваенныя літаратурныя… гм… дыскусіі. Тыя людзі… Яны ў труне перавярнуліся б, каб маглі пачуць ваш цынізм! Адной душы бязвінна загубленай хопіць, каб ніколі не забыць.

Пружынін малінавай чырванню наліўся: "Хлапчынка, дэмагог! Зрабіце спачатку столькі, сколькі мы, я, сколькі ён". А Андрэй: "Я не збіраюся рабіць тое, што ён. I за добрае і за злое — бог і людская памяць яму суддзі. Але я не хачу, каб мяне ўспаміналі, як яго і яшчэ некаторых, Я выхаваны зусім у другіх правілах і не хачу быць прайдзісветам, які робіць першым героем рускай

гісторыі апрычніка, бо адчувае сваё ўнутранае падабенства з ім". Пружынін выскачыў з аўдыторыі і пабег скардзіцца да дырэктара. I вось…

— Можа скончыцца дрэнна.

— Што? — яна падалася наперад, не заўважаючы, што накідка спаўзла з яе плячэй на падлогу. — Вы сапраўды так думаеце?

— Так, — кiўнуў Янiс.

Слупок сіняватага попелу, што нарос на цыгарэце, упаў на падлогу,

— Дрэнна, — сказала яна.

…Якраз у гэты час Андрэй сядзеў у невялiкiм кабiнеце дырэктара. За акном ляжаў адлiжны сiняваты скверык, там вецер хiстаў мокрыя верхавiны дрэў, а тут было цiха i як быццам глухавата.

За сталом, насупраць Андрэя, сядзелі і моўчкі глядзелі на яго некалькі чалавек. Пружынін, грузлы і сівы, нервова курыў. Поруч з ім сядзеў дырэктар з жаўтаватым стомленым тварам, яўна хваравітым. Вочы яго за шклом акуляраў здаваліся ненатуральна вялікімі, глядзелі на Андрэя з уважлівасцю і нейкім нават грэблівым шкадаваннем. Далей машынальна маляваў чарцянят на клапціку паперы выкладчык Маркаў, па-за межамі інстытута нядрэнны крытык. Хітраваты, з сівінкаю ў цыганскіх валасах, ён зрэдку кідаў на Андрэя вясёлыя позіркі, быццам, казаў: "Што, брат, уліп? Не бянтэж дзядзяў. Дзядзі ціхага жыцця прагнуць".

Быццам нічога не здарылася, сядзеў намеснік дырэктара Копцеў. Андрэя заўсёды нават у нейкае замілаванне прыводзіла вытанчаная інтэлігентнасць яго аблічча, аксамітна-цёмныя, жывыя вочы, рукі артыста. Ды ён і сапраўды быў падобны на нейкага вядомага артыста… Аксёнаў, ці што? Або, можа, нехта з амерыканцаў. Закінуў нагу на нагу, пагойдвае ступою ў люстэркавым туфлі і стракатай шкарпэтцы. Хоць глядзіся ў туфель, быццам і няма на вуліцы слаты.

А ў куточку, у крэсле, прымасціўся гнуткі і ўвесь нейкі моцны, як стылет, дацэнт Бічыкашвілі. Гэты глядзіць таксама даволі непрыхільна. I чырвоныя вусны жорстка складзены пад вусамі.

— Ну, — парушыў цішыню дырэктар, — раскажы ты нам, Андрэй, як гэта ты дайшоў да жыцця такога?

— Да якога жыцця? — спакойна сказаў Андрэй. — Нічога, здаецца, не адбылося, Сказаў тое, што думаў.

— I не сорамна? — з дакорам спытаў Копцеў.

— Які ў іх у халеры сорам! — пачырванеў Пружынін. — Святога ў іх нічога за душою няма. Лічаць, што мы ўсе дурні.

— Не ўсе, — сказаў Андрэй.

— Вы чулі? — здзіўлена абвёў усіх позіркам Пружынін. — Вось яно. Нігілісты нейкія.

— А я не ведаю, чаго слова "нігіліст" павінна быць лаянкай. Мне здаецца, Тургенеў укладваў у яго другі сэнс. Базараў, між іншым, таксама быў "нігілістам". Ну, скажам, Тургеневу ён быў несімпатычны. Мне, калі шчыра казаць, таксама. Але яго зрабіў час. I аб'ектыўнаму гэтаму часу ў вышэйшай ступені напляваць на вашы і мае сімпатыі і антыпатыі. Гэтым словам можна пахваліць, а можна і аблаяць, гледзячы на тое, хто і супраць каго яго ўжыў. А прафесар Пружынін робіць з яго нейкае пудзіла.

Маркаў скрушліва пахітаў галавою.

— Але мы нігілісты не ў тым сэнсе, — пасля паўзы прадоўжыў Грынкевіч. — Мы верым у свой край, і ў нашу працу, і ў патрэбнасць яе для радзімы. Мы толькі не верым вам, прафесар. Магчыма, вы і добры чалавек, але слухаць такія вашы выказванні нам неяк сорамна. Прабачце на гэтым ужо.

— Вы думаеце, што вы гаворыце? —

ціха спытаў дырэктар. — Ёсць людзі разумнейшыя за вас, і яны лічаць, што гэты чалавек меў заслугі. А паэт Грынкевіч дазваляе сабе не быць адной думкі з гэтымі людзьмі.

Андрэй глянуў у яго ненатуральна вялікія вочы:

— Ды i вы ж не адной думкi з iмi.

Дырэктар апусціў вочы.

— Якой я думкі наконт гэтай асобы — гэта мая справа, — буркнуў ён.

— Не, вы глядзіце, — сказаў Пружынін, — глядзіце, якія яны! Раней вы, пэўна, іначай думалі, дыфірамбаў не спявалі толькі таму, што не паспелі, а зараз…

— Я ў тыя часы думаў тое самае. Гэтаму ёсць мноства сведкаў, - спакойна сказаў Андрэй. — Я толькі не ведаў усяго. Але я адчуваў, што нешта няладна.

— Бачыце вы… Касандра-прарочыца, — сказаў Пружынін.

Маркава перасмыкнула ад голасу Пружыніна.

— Паспакайней бы вы, прафесар, — сказаў ён.

— Вы таксама… шаноўны… маглі б сесці поруч з ім.

— Я сядзеў, - сказаў Маркаў, - але, на шчасце, не поруч з гэтым хлопцам. Я сядзеў за тое, што быў супраць Іванова, а потым даведаўся, што Іваноў, здаецца, сядзеў за тры камеры ад мяне.

Копцеў засмяяўся.

Дырэктар закрыў вусны рукою, але вочы яго смяяліся таксама.

— Андрэй, — сказаў Копцеў сваім мяккім, вельмі ласкавым тонам, — вы павінны папрасіць прабачэння ў прафесара, і тады справа не выйдзе з гэтага кабінета.

— Я гатовы, — сказаў Андрэй, — я дапускаю, што мог па-чалавечы пакрыўдзіць прафесара Пружыніна, і гатовы ў гэтым прынесці свае прабачэнні. Але толькі ў тым выпадку, калі прафесар прынясе прабачэнні аўдыторыі.

— Гэтага ніхто не будзе рабіць, — сказаў дырэктар.

— А шкада, — сказаў Маркаў. — Гэта было б па-джэнтльменску. Узаемна. I ні стуку, і ні груку.

— Не, — сказаў дырэктар.

— Тады i я — не, — скалануў галавою Андрэй.

Запанавала маўчанне. Яніс, гаворачы такое ў Горавай, меў рацыю. Ні яны ўсе, ні вучоны савет не ведалі той вясною, а што ім далей рабіць.

— Вы вельмі здольны чалавек, — сказаў Копцеў. — Не псуйце сваіх адносін…

— Я гатовы на горшае. Я помню, і я разумею: самым страшным была не жорсткасць і падазронасць аднаго, а душы, знявечаныя падазронасцю і нявер'ем у свайго суседа. I вось гэтага дараваць нельга.

Бічыкашвілі, які да гэтага сядзеў моўчкі, раптам сказаў з ненатуральным спакоем:

— Гэта нават абразліва. Вы падумалі, як мне, грузіну, слухаць такое?

Андрэй, гледзячы яму ў вочы, сказаў спакойна:

— Вы не маеце рацыі, Георгій Луарсабавіч. Не палічыце за падхалімаж — мне няма ў ім патрэбы, — але я велымі люблю гэтую зямлю і яе людзей. Я ведаю, патрэбна была нечалавечая мужнасць, каб зберагчы мову, і звычаі, і старыя камяні Свеціцхавелі, Сіёні і Джвары. Гэта вялікі народ, і яму ёсць кім ганарыцца і без гэтага чалавека. Славы яго гэта не паменшыць.

Ён нервова закурыў:

— Добра, адзiн з арлоў, як выявiлася, зусiм не арол, але ж нiхто не змяншае гэтым спалучэння "Грузiя i рэвалюцыя"…I вы ўспомнiце яшчэ Паола Яшвiлi, Тыцыяна Табiдзе, Гапрындашвiлi? Тры паэты з залатымi галасамi. Iх мог слухаць свет, а зараз слухае толькi зямля ды нашы сэрцы, якiя ўсё помняць…

Бачыкашвілі не глядзеў у яго бок.

— Прабачце, — глуха сказаў ён. — Я пагарачыўся.

— Калі патрабуюцца яшчэ тлумачэнні, я магу даць іх, — сказаў Андрэй. — Я выхаваны на веры ў тое, што чалавечае жыццё ёсць самае каштоўнае на свеце. I хай прафесар Пружынін ведае: у гэтым мы ворагі. Да канца. I мы паклапоцімся ўжо, каб нават цень гэтай з'явы знік з зямлі, каб яна не паўтаралася нават у фарсе, нават у адзіным слове знявагі аднаго чалавека да другога.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж