Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Чалавек устаў. Андрэй таксама ўзняўся з ложка.

— Не, — сказаў чалавек, — я ўсё ж не магу пайсці адсюль, не пабачыўшы вас на свае вочы.

— Калi ласка, — сказаў Андрэй, уключаючы святло.

Абодва стаялі твар у твар, насцярожана і варожа аглядаючы адзін аднаго.

— А-а, — сказаў Міхал, — той, што прыходзіў тады!.. Сапраўды… падобны.

У куточку яго вуснаў ляжала грэбліва-з'едлівая складка.

— Я, вiдаць, недаацанiў сiлы першага кахання.

I, стоячы ў дзвярах, сказаў:

— Да спаткання.

— Бывайце, — сказіаў

Андрэй. — I, калі гэта можа вас суцешыць, скажу: ніколі яшчэ я не адчуваў сябе такой дрэнню.

— Ат, — сказаў Міхал, — што мне?..

— Баіцеся, — сказаў Андрэй. — Тут зараз усё на сумленні. Перамога будзе за лепшым. Але вы павінны ведаць, я не адыду.

— Я ведаю.

За постаццю госця зачыніліся дзверы. Андрэй падышоў да акна. Лёгкі ветрык варушыў фіранкі, нёс у пакой гукі начнога горада і бензінавы пах, перамешаны з пахам нагрэтага за дзень пылу і амаль няўлоўным водарам, прынесеным аднекуль, дзе камень саступаў дарогу кветкам і траве,

Добра было, што скончылася хлусня, што пачынаўся шчыры двабой: адзін на адзін.

Р а з д з е л XXVI

Прайшоў і амаль увесь май, як праходзіць усё добрае на свеце. Пару разоў Андрэй ездзіў у Мінск.

У яго адносінах з Ірынай нічога не змянілася. Цяпер яна не мучыла яго, але ўсяляк пазбягала. Кожны раз пасля лекцый прыдумвала прычыну, каб пайсці адной, знікнуць, а калі гэта не ўдавалася — пераводзіла размову зусім на другія тэмы.

— Ну што, што з вамі? Хіба вам мала, што я ва ўсім прызналася яму? Куды вы спяшаецеся?

— Да вас.

— Не магу ж я забіць Міхала. Пачакайце, няхай звыкнецца з думкаю, што я не з ім.

— Што ён кажа вам, Ірына?

— Нічога. Маўчыць.

— А я не магу маўчаць.

— Зразумейце, усё яго жыццё ўва мне.

Гэта ставала нясцерпным. Андрэй ужо не мог ні есці, ні спаць. Горш за ўсё, што ён разумеў прычыну гэтага, але не мог не кахаць. Розум не меў ніякага дачынення да ўсяго, што з ім, Андрэем, адбывалася. I ўжо зусім не суцяшалі невясёлыя жарты Яніса, што гісторыя з гэтым каханнем даволі тыповая для дваццатага стагоддзя. Так, вакол сапраўды быў дваццаты век з яго падвышанай уражлівасцю, з яго высакалобасцю і бурхлівай пераацэнкай каштоўнасцей, катэгарычнай жорсткасцю адных і прасветленай цярпімасцю другіх, але ж у астатнім усё было як раней: жанчыны снавалі свае мярэжы, а мужчыны ўсё даравалі ім. Бо кахалі,

Дваццаты век, цень верталёта

Ляціць над гмахамі дамоў.

На ярасна-высокай ноце

Трапеча праца гарадоў.

Бяжыць над залатым бетонам,

Над эстакадамі ў сусвет,

Над трызненнем людзей шалёным

Трывожнае святло ракет.

I горад ад неона сіні,

Дзе век прыстанак свой знайшоў,

Трымае ў вуліцах жанчыну

З дзiцячай, спуджанай душой.

Ў адвечнай празе чалавека

Яе душа, яе рука

Шукае месца ў гэтым веку

I ўсё не можа адшукаць.

То ў шыльдах Суцiна, то ў Хласка,

То

ў Бацiчэлi, то ў Манэ,

Ў канкрэтнай музыцы, ў Пiкаса,

Ў хлуснi, ў каханнi i ў вiне,

Ў карэктным мужы i ў кватэры,

Ў калекцыi старых карцiн,

Ва ўсмешлiвых старых хiмерах…

Цi новых? — Знае бог адзiн.

Мана — ад прагi ўстаткавання,

Мана — ад снегу за акном.

Няма святла, няма кахання.

Халодны свет. Халодны дом.

Не ведае, што век дваццаты

Ў святле, што бачыць ясны зрок,

У лiтасцi, ў ламаннi кратаў,

Ў паўстаннi полымя на змрок.

Мне скажуць: моцным без патрэбы

Трымаць над прорваю такiх.

А я ўяўляю зоры ў небе

I вочы, што жывуць без iх.

I нават больш яе кахаю.

Няўтульная душой да дна,

Зусiм малая, трапяткая,

Яна адна ў мяне. Адна.

Так, разважанні не прыносілі заспакаення, і колькі ні называй дваццатага стагоддзя дваццатым — гэта не магло змяніць прыроды кахання. Яно радавала і мучыла, як і на світанку чалавечых дзён.

…У канцы мая вялікая група хлопцаў і дзяўчат разам з Горавай і Галінай Іванаўнай паехала на некалькі дзён у Ленінград. Гэта было нешта накшталт развітальнага падарожжа. У чэрвені большасць з іх павінна была назаўсёды раз'ехацца па сваіх гарадах, пакінуўшы Маскву і адзін аднаго. Таму нават у весялосці прысутнічаў нейкі сум.

I толькі Грынкевіч ехаў на поўнач радасны, бы ў вясельнае падарожжа. Быць з Ірынай у адным вагоне, жыць у адной гасцініцы, цэлы тыдзень быць з ёю… I гэта перад тым, як яна назаўсёды будзе з ім.

Не, гэта было такім нясцерпным шчасцем, што кружылася галава.

…Гэта быў горад — мара. Андрэй зразумеў гэта на самым першым спатканні з ім, калі, пакінуўшы ў гасцініцы спячых сяброў, выйшаў на Неўскую набярэжную. Світання, уласна кажучы, не было, бо стаяў канец мая і цямнела ўначы толькі на гадзіну-дзве.

Нява, яшчэ напаўсонная, каціла ў заліў плыні, зрэдку ўсплёскваючы грабеньчыкамі. Невядома, адкуль яны браліся: ветру не было ў бескалярова-блакітным небе, у паветры, якое пахнула ёдам і аж нясцерпна пашырала грудзі. Шпіль Петрапаўлаўкі ўпіваўся ў неба, ужо злёгку пазалочаны на самай вяршыні. Ён быў лёгкі і горды, як бессмяротны радок.

I, акінуўшы ўсё гэта, Андрэй зразумеў, што прапаў. Гэты горад быў падобны на тыя гарады, якія сняцца ў самых шчаслівых снах дзяцінства, аб якіх потым плачаш, не маючы змогі трапіць у згублены рай.

Упершыню пасля дзён дзяцінства захацелася ўзняцца і паплысці над гэтай вадою — вышэй, вышэй над будынкамі і шпілямі, над недалёкім морам.

О, толькі б жыць!

Рука апусцілася на балюстраду поруч з ім. Андрэй паглядзеў і пабачыў Ірыну, усю нейкую маленькую і ласкава-зажураную.

— Я ведала, што вам не спіцца. Нават чамусьці ведала, дзе вас шукаць.

Замест адказу ён накрыў усю яе руку сваёй вялікай далонню. Рука ляжала пакорліва, не варушылася.

Андрэй знемагаў ад цеплыні і шкадавання да яе.

Поделиться:
Популярные книги

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Возвращение демонического мастера. Книга 2

Findroid
2. Вселенная Вечности
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Возвращение демонического мастера. Книга 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья