Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Хіба гэта можна было растлумачыць? I ён сказаў:

— Гэта, апошняе, асабліва справядліва… Бог з вамі, жорстка вы мяне абразілі.

Яму хацелася, каб ёй стала на хвіліну балюча. I таму ён, узяўшы яе за вузкія плечы, сказаў:

— Досыць гуляць у хованкі. Трэба, каб трэці ведаў усё. Застанецеся вы з ім альбо не — хай вырашаюць гэтыя дні. Бо я больш не магу,

Ірына бачыла ў цемры яго вочы і, відаць, зразумела, што ён здатны на ўсё.

— Гэта ўжо не ваш смутак, — назнарок сурова сказала яна.

Замест

добрай размовы зноў атрымалася «авантура», як сказала б Ганна. Не разумеючы, за што яго мучаць, ён пайшоў, куды глядзелі вочы, і ўсю ноч праблукаў завулкамі, потым выйшаў у поле і, адмахаўшы чорт ведае колькі кіламетраў, выбраўся на шашу недзе каля Пятрова-Дальняга.

Маладая канюшына ўжо кучаравілася на схібах. Нейкім невыразным прывідам стаяў у вачах пабачаны ноччу Архангельскі палац, заліты блакітным сяйвам месяца. Гудзела ў нагах.

Дадому ён дабраўся толькі ў гадзіну дня. Яніса не было. Будынак быў пусты: людзі выбраліся за горад.

Разумеючы, што Янiс можа парушыць яго сон, Андрэй заторкнуў за нумарок дзвярэй запiску: "Я сплю. Заходзь. Вячэра ў шафе" i, скiнуўшы толькi пiнжак i чаравiкi, звалiўся на ложак.

Спаў ён пасля бяссоннай ночы доўга і прачнуўся, відаць, позна, бо шолах аўтобусных шын па асфальце гучаў ужо зусім па-начному. Але разбудзіў яго не шолах шын, а нешта зусім другое, насцярожанае: прысутнасць другога чалавека ў пакоі. Хутчэй падсвядома ён пабачыў цень гэтага чалавека ў крэсле ля акна. Гэта быў не Яніс, і таму Андрэй працягнуў руку да выключальніка настольнай лямпы.

— Чакайце, — сказаў цень з занадта інтэлігентскім вымаўленнем. — Не запальвайце святда… Не варта.

— Гэта нейкі новы прынцып знаёмства, — сказаў Андрэй. — Што вам патрэбна, мая каліта ці маё жыццё?

— Мне мала патрэбы ў тым і ў другім, — сказаў цень. — Хутчэй мне патрэбна ваша сумленне.

Такія словы меў права сказаць яму толькі адзін чалавек у Маскве. I Андрэй ужо цвёрда ведаў, што гэта Ён, той, хто меў гэта права.

— А я толькі збіраўся зайсці да вас, — сказаў Андрэй. — Вы трошкі апярэдзілі мяне, Міхал… Добра, будзем гаманіць без святла. Прынамсі, вы хаця дазволіце мне закурыць?

— Валяйце, — сказаў цень.

— Можа, і вы?

— Я не куру.

— Каньяк?

— Пiць яго ў такiм доме? — з пагардай спытаў цень.

Андрэй пачынаў злавацца:

— Гэты дом не горшы за другія.

— Так, — сказаў цень. — Паўсюль аднолькавае дзярмо… Я не прашу ў вас прабачэння за ўварванне… як вы не прасілі ў мяне. Я падняўся сюды, пабачыў запіску. Дзверы не былі замкнёны. I вось я тут…

Па столі пакоя слізганула святло ад аўтамабільных фар. У гэтым святле Андрэй пабачыў высокі, трохі залысы лоб і цёмныя вочы, у якіх зараз акрамя іроніі жыла насцярожанасць.

— Яна пра ўсё расказала мне, — сказаў чалавек.

— Добра зрабіла. Я сам збіраўся

зрабіць гэта заўтра.

— Чаму ж вы не зрабiлi гэтага раней?

Успыхнуў чырвоны святляк папяросы ў пальцах Андрэя.

— Не прыміце гэта за прабачэнне, — сказаў ён. — Але каб я з самага пачатку ведаў, што яна замужам, — я неяк адолеў бы сябе. На жаль, потым было позна… Не ведаючы цвёрда яе адносін да мяне, я не мог падвесці яе, сказаўшы аб усім вам… Але заўтра я хацеў высветліць з вамі ўсё… Даю вам у гэтым слова гонару.

— Ваш гонар… — сказаў цень. — Чаму, вы думаеце, я не хачу зараз святла?

— Ну?

— Яна сказала, што я і так бачыў вас. У сорак першым. Што вы падобны на… таго…

— А вы не можаце дараваць яму і зараз?

— Не. Мне проста не хочацца лішні раз глядзець у хлуслівыя вочы чалавека, які прыйшоў у мой дом і…

Андрэй сеў на ложку. Тонка зазвінела панцырная сетка. Потым у пляме святла з'явілася на стале вузкая рука Андрэя з пачкам цыгарэт.

— Курыце, — сказаў Андрэй іранічна. — Гэта не мае. Гэта забыў мой асабісты вораг Стаўроў падчас высвятлення адносін са мною…

— Гэтыя закуру з асалодаю.

— Ну вось, — сказаў Андрэй, — кажу далей. Я ведаю, я нарабіў вам болю і гора і прызнаюся: вы маеце права на жорсткія словы…

Шкадаванне да гэтага ценю ў паўзмроку пакоя было непаддзельна ад сораму за самога сябе. Андрэй ведаў: больш балюча, чым гэта зрабіў ён, нельга было ўразіць другога чалавека. Але ён не шкадаваў аб зробленым.

— Маеце права, — паўтарыў Андрэй. — Але маеце права ў апошнi раз. Цяпер усё ясна мiж намi, i лепей за ўсё абысцiся без залiшняга вiску. Па-мужчынску…Скажу вам шчыра: я кахаю яе. Але я не ведаю, што сказала вам яна.

— Сказала, што, здаецца, неабыякавая да вас, што не ведае, як ёй паводзіць сябе зараз.

— Тады я не ведаю, чаму б вам не саступіць з дарогі? — спытаў Андрэй.

— А вы думалі, што я таксама кахаю яе?

— Думаў.

— Тады ідзіце ад яе. Бо яна яшчэ сказала, што не захоча нанесці мне апошняй крыўды… Такое можа здарыцца з усякім. I таму я дарую ёй.

— А хіба любоў патрабуе даравання? — горка спытаў Андрэй. — Ці не думаеце вы, што з каханнем нешта няладна, калі ёсць патрэба дараваць?.. Я не магу пайсці ад яе, Міхал.

Бягучае святло праплыло па сценах. Андрэй бачыў, як вочы Міхала беглі за ім, акідваючы позіркам больш чым сціплае абсталяванне пакоя…

— А што вы можаце даць ёй? — холадна спытаў муж, калі святло знікла.

— Нічога зараз, — сказаў Андрэй.

— А потым?

— Праз тры месяцы — усё. Але і зараз, і праз тры месяцы, і да канца дзён я дам ёй самае патрэбнае: цеплыню.

— А пакуль што яна хворая.

— Ведаю. І не вам яе лекаваць. Відаць, няма ў вас нечага даравальнага і добрага. Таму яна і пацягнулася да мяне.

Поделиться:
Популярные книги

Смотрительницы маяка. Рождественская вьюга

Лерн Анна
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Смотрительницы маяка. Рождественская вьюга

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Сумеречный стрелок 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Сумеречный стрелок
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 9

Как я строил магическую империю 7

Зубов Константин
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6