Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

На вечар у іх былі білеты ў кіно. I яны пайшлі туды, у вялізны кінатэатр за Нявой, хоць заўтра яна павінна была ехаць. Увечары. Усе гэтыя дні з іх шчасцем, са святлом, што лілося з ракі ў шырокія вокны Эрмітажа, са штодзённымі залатымі дажджамі, якія наляталі аднекуль, а праз дзесяць хвілін заставаліся ўжо толькі вільгаццю на зеляніне і мармуры Летняга саду, з фасфарычна-блакітнымі вечарамі — усе яны скончыліся.

— Няўжо гэта ўсё? — спытаў ён, калі яны сядзелі ў скверы ля кіно.

— А

ў каго зусім не было? Ані дня?

— Усё?

Цыгарэта трэслася ў яе пальцах.

— Ах, нічога, нічога я не ведаю.

Непаразуменне, адчай і пратэст супраць усяго гэтага былі такімі, што Андрэй, закалаціўшыся ўвесь, узяў яе за рукі, сціснуў вузкія пальцы.

— Бяжым адсюль, Ірына. Бяжым. Вам трэба бегчы. Ад яго. Ад сябе. Далёка.

— Куды ўцячэш?

— Спачатку ў Сухадол, да дзядзькі. Там чыста, там дабрыня людзей і дрэў. Бяжым. Калі вам цяжка браць развод, цяжка глядзець у вочы гэтаму чалавеку — абыдземся без яго.

У прысмерку ён не мог заўважыць яе вачэй, а твар вонкава быў спакойны.

— Потым, — глуха сказала яна. — Пасля сеанса. Хадзем… Зараз… пачнуць.

Яны сядзелі, не вельмі сочачы за экранам. За іх спінамі ўздымалася сцяна наступнага яруса, ствараючы ўражанне іхняй самоты ў гэтай зале. Ды хоць бы яе і не было — што было Андрэю да іншых?

Ішла нейкая французская камедыя пра вайну, хоць вайна, вядома, зусім не камедыя. Куражыўся прыдурак-эсэсавец; пад нацыянальным французскім сцягам адплываў у эвакуацыю, не жадаючы здавацца на літасць ворага, гераічны вясёлы дом.

Андрэй нічога гэтага не заўважаў. Яна, напэўна, заўважала не больш. Узяўшы ў цемры яе руку ў карункавай пальчатцы, ён, схіліўшыся да яе галавою, абсыпаў яе пацалункамі, увесь калоцячыся ад цягі і адчаю і непапраўнасці таго, што мелася быць заўтра.

Толькі тут, упершыню за вечар, з плыні абыякавых слоў вырвалася:

— Так любіш мяне? — і голас гучаў адчайна нават у шэпце.

Спалоханая тонам, ведаючы, што выдала сябе, аддала сябе яму ў рукі, яна адразу ж сказала:

— I вам яшчэ не абрыдла гэтая пальчатка? — але голас, зрываючыся, казаў зусім не тое, і гэта прагучала, як "вазьмі мяне адсюль".

…Над паркам вiсела кароткая, на дзве салаўiныя песнi ноч. Бэз распасцёр над галовамi цьмянае i загадкавае лiсце.

Шчоўкнуў непадалёк, выпрабоўваючы голас, салоўка. Потым, наўздалёк, пусціў калена яшчэ адзін, яшчэ, яшчэ. Першы адказаў — быццам крыштальная вада падала на срэбра. Забулькацела радасць яшчэ ў адным маленькім горле. А потым усе яны, забыўшыся на ўсё, аддаліся спеву.

— Я ўсё скажу табе ў Маскве… Адразу… Слова маё… Толькі не пакутуй так… Куды спяшацца, калі ўвесь… увесь свет наш…

Цяпер ужо сад звінеў.

…Калі яны ішлі начным горадам,

ён казаў ёй:

— Буду чакаць. Толькі не падманіце мяне… Нельга…

Вялізным лукам павіснуў над імкліва-спакойнаю ракою мост. Агні адбіваліся ў вадзе, і Ленінград спаў над вадою, як здань, а крокі гучалі… гучалі… гучалі.

— Мы адны не спім у горадзе, — сказала яна. — Як хлапчукі… Як маладосць… Як жыццё спачатку… Даверлівыя шэрыя вочы глядзелі на Андрэя.

— Прачытай мне вершы, дарагі… Ты вельмі даўно не чытаў мне вершаў…

— Памятаеш, быў такі Іксіён? — пасля паўзы спытаў Андрэй. — Закахаўся ў Геру, жонку Зеўса. Яго вырашылі злавіць і падсунулі яму воблака, надаўшы яму вобраз Геры. Ён выдаў сябе, абдымаючы воблака, і яго навекі прывязалі да кола, якое круцілася.

— Ну, — шэптам сказала яна.

Голас пачаў чытаць прыглушана, у тон гэтай ночы і ракі, што шапацела пад быкамі моста.

Я позабыл начало всего.

Мне неведом конец.

Молот вырвав нз рук моих,

Слепая кует судьба.

Теплой весной, прошедшей весной

Я увидел во тьме,

В дебрях ночных, в мерцании звезд

Смертоносной прелести лик.

Гера, Гера, любовь моя!

Ветви в зеленых огнях.

Тень, как отдыхающий лев,

Улеглась у ног голубых…

К ней стремлюсь, обнимаю ее.

Она сквозь пальцы течет.

Только облако, только туман,

Только призрак в руках моих.

И привязали меня к колесу,

К карусели улиц ночных.

Город прыгает… Город ревет…

Город пылает огнем…

Вертится, вертится колесо,

Жаждой пылает мозг…

Ты бессилен, могучий Зевс,

Сердце во мне убить.

Гера, Гера, как ты могла

С ним быть заодно?

Жаль, что облаком ты была.

Ничего остального — не жаль.

Некаторы час панавала маўчанне. Толькі крокі паміралі ў начных палацах над набярэжнай. Слаба фасфарасцыравала рака, адбіваючы рэдкія агні.

— Ты пішаш і па-руску?

— Спрабаваў адзін-два разы. Чаго я толькі ў жыцці не спрабаваў? Калісь нават па-ўкраінску і па-польску спрабаваў… Напісаў дзве лацінскія эпіграмы. Нічога цяжкага.

Прыціскаючыся да яго, яна сказала:

— Я не заадно з iмi… Я таксама папалася… Але я вырвуся да свайго Iксiёна… Ты пабачыш…

За карункавай агароджай драмалі ў цеплыні шаты Летняга саду. Дыхалі сонным водарам траў, цёплай вільгаці, кветак.

Спыніўшыся на мосціку цераз Фантанку, гледячы ў вочы Ірыны, што адбівалі іскры зарэчных агнёў, ён сказаў, прыціскаючы яе да сябе:

— Я веру… Толькі ведай — калі ты забудзеш — здарыцца непапраўнае. I ты ведай толькі адно… Гадзіна маёй смерці скрытая ад мяне, і таму я не ведаю, ці доўга буду цябе кахаць.

Поделиться:
Популярные книги

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Возвращение демонического мастера. Книга 2

Findroid
2. Вселенная Вечности
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Возвращение демонического мастера. Книга 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья