Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

…Яны правялі гэты апошні вечар у гарачай і шчырай бяседзе аб усім. Гэта называлася ў іх: "паплакаць аб лёсе латышскіх стралкоў". Потым Яніс пайшоў. Андрэй умацоўваў ручку чамадана дротам, калі зноў прыйшла вахцёрша, сівая старая жанчына:

— Нейкая дзяўчына звоніць вам па тэлефоне.

— Скажыце, калі ласка, што я ні з кім не жадаю размаўляць.

— Як жа гэта, Андруша?

Андрэй устаў і абняў яе:

— Так, Мацвееўна. Проста так… Голас хаця спакойны?

— Вельмі. Кажа, што хоча пабалбатаць.

— Ну

вось… Таму і не трэба… Не трэба, Мацвееўна. Вы былі добрыя да мяне…

— Дык так і сказаць?

— Ведаеце што… Не трэба казаць, што я не хачу… Гэта, пэўна, Галіна Іванаўна або Ганна… Скажыце, што мяне няма.

Старая пайшла. Андрэй лёг у ложак і выключыў святло.

…Апошняя ноч у гэтым пакоі яго пакут. Заўтра дарога. Які ён гулкі, гэты пусты пакой. Як бягуць часам па яго аскетычна голых сценах адбіткі святла.

I раптам навалілася. Раптам у цішыні і цемры ў яго сэрцы выбухнула такая вострая цяга да яе, такая туга, што ён застагнаў. Абдымаючы падушку, ён калаціўся ад усведамлення, што нічога не прайшло, што гнеў яго дарэмны, што ён не забыў і нічога не здолее забыць.

Яго калаціла гадзіны дзве, а потым ён праваліўся ў сон.

…Перакулены ўніз купаламі, калыхаўся ў вадзе бязважка-белы адбітак Пакрава на Нерлі. Вада рабіла яго асабліва выцягнутым і стройным… Дзіўна, але сухая бяроза, якую яны тады бачылі, зараз аджыла і зазелянела клейкімі, вясёлымі лісцікамі.

…Ірыны не было поруч, і ўсё ж яна была тут. Гэта яе подыхі варушылі траву, гэта яе рука, а не ветрык, дакраналася да яго валасоў. Яна была паўсюль: у нейкім асабліва высокім небе з рэдкімі, сляпуча-срэбнымі аблокамі, у вільготнай, раскошна-прахалоднай лотаці. Яна была тут, але не было як дакрануцца да яе.

Нехта ішоў наперадзе, наводдаль. Ён плыў, не дакранаючыся да травы, і дазволіў Андрэю амаль дагнаць сябе.

Андрэй ведаў, хто гэта, і не здзіўляўся таму, што ведае. Гэта быў маладзенькі княжыч, што загінуў тут на паляванні. Вузкі, вельмі худзенькі і вузкі, з акварэльна-празрыстым румянцам на шчоках і легкімі, як залаты пыл, доўгімі валасамі, ён сумна ўсміхаўся Андрэю. На ім быў срэбны з блакітным каптан і блакітныя саф'янавыя чаравічкі. Лёгкі-лёгкі і сумны-сумны княжыч з сокалам на плячы.

— Хадзем, — сказаў ён, паказваючы на царкву, — там вас чакаюць, за вас прасіў я, бо вы пакахалі тут.

— Але дзе ж яна?

— Тут, поруч з табою. Бачыш, варушыцца трава. Яна заўсёды будзе поруч з табою. Вось так.

— Але чаму, чаму яна не з'явiцца?

Княжыч сумна схіліў галаву. Андрэй адчуў, што рыданні пашыраюць ягонае горла.

— А потым куды? Дзе мы будзем з ёю?

— Бачыш, вясёлка?

Сапраўды, вясёлка стаяла над зямлёю, апёршыся пятою ў ваду.

— Хіба мала месца паўсюль, — сказаў княжыч. — Да сонца, да ясных зораў у карагод. За рэкі светлыя, за нетры — лясы.

— Я не знайду яе, не знайду.

Княжыч

паплыў, усё аддаляючыся. Плыў і клікаў Андрэя рукой… Чорны парыў вятрыска прабег па лугах. Пачало насоўвацца нізкае сталёвае неба… Не было ўжо нічога, і ён не ведаў, лугі гэта або цясніны вуліц… Ён адчуваў, што гэта нешта цяжкае, гнятучае. Ён адчуваў.

I раптам ціхі пагрозлівы голас аддаўся ў пакоі:

— Рэмбрант, уставай…

У першы раз гэта сказалі, як быццам сталёвыя хмары над прывідам Нерлі. I зноў аддаўся голас:

— Рэмбрант, уставай. Твая Саскiя памiрае.

Гэта сказалі як быццам дрэвы за акном пакоя.

— Рэмбрант, уставай. Твая Саскія памірае.

Калі гэта сказала сэрца, ён паверыў і адкрыў вочы. Ляжаў адразу напружаны, адразу бяссонны. Глядзеў у цемру пашыранымі вачыма.

А потым устаў і моўчкі стаў збірацца. Ён не сумняваўся, ён ведаў і таму быў надзіва спакойны і размераны.

Накінуўшы плашч, ён спусціўся сходамі, прайшоў паўз спячую вахцёршу і выйшаў на вуліцу.

Было тры гадзіны ночы. Транспарт даўно не хадзіў.

Андрэй ішоў начнымі вуліцамі, быццам на кліч. Ён не ведаў, каго ён сустрэне ў яе доме, як там расцэняць ягоны прыход у такі час. Ён хацеў упэўніцца. Яго клікалі, і ён ішоў на кліч.

Паступова нарастала трывога. Ён ведаў, калі Міхал там — дзверы да Ірыны будуць канчаткова зачынены, але прадчуванне і трывога раслі, рабіліся нясцерпнымі. Ён не ведаў, абразілі яго ці не, праўда гэта ці соннае трызненне. Ён ляцеў. Ратаваць.

Ён ужо амаль бег гулкімі начнымі вуліцамі. Адно таксі слізганула паўз яго, і ён з нарастаючым адчаем пабачыў, як шафёр адмоўна пахітаў галавой. Праз два кварталы з'явілася яшчэ адно — тая ж гісторыя. Гэта было як у страшным сне: чалавек бег, і свісцячае дыханне вырывалася з ягоных грудзей.

Калі з'явілася трэцяя зялёная іскра, ён кінуўся акурат на яе дарогу. Узраўлі тармазы.

— На могiлкi спяшаешся, псiхапат?

Айдрэй кінуўся да яго:

— Друг, любы, вязi… Хутчэй толькi!

Шырокае — рэшатам не накрыеш — аблічча шафёра скрывілася:

— У парк!

Андрэй торкаў яму скамечаныя грошы.

— Чалавек ты ці хто?

— А ты чалавек? Лезе пад колы! Засыпаю за рулём. Дзве змены адгрукаў… Кожны затрымлівае. Тры гадзіны таму змена другая скончылася.

У Грынкевіча калаціліся зубы.

— Я кажу табе, чуеш… Я ведаю, з ёю нешта здарылася…

Шафёр паглядзеў на яго зблытаныя валасы і па-вар'яцку спакойныя вочы. Уздыхнуў:

— Валі поруч са мной. Хрэн з табою.

— Толькі хутчэй! Хутчэй!

Машына рванула з месца. Шафёру, відаць, перадалася трывога пасажыра, таму што ён, зрэдку кідаючы на Андрэя косыя неспакойныя позіркі, гнаў «Волгу» так, што дамы ледзь не зліваліся ў шэрую смугу.

Ля дома Ірыны, калі Грынкевіч сунуў яму грошы, поўны камяк, ён асцярожна аддзяліў адну паперку.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III