Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

"Не, — думаў Андрэй, — да гэтага жывадзёра я не пушчу. Калі ўсё адно без аперацыі не абысціся — хай лепей другі… Як ён раўнадушна кажа пра гэта!.. Якія грубыя рысы аблічча!.. Нездарма Талстой не любіў дактароў".

Ён ведаў, што ён несправядлівы, але пакінуць думаць менавіта так не мог.

А ў словах прафесара ўсё яшчэ гучала жорсткая сталь.

— I гэта яшчэ не ўсё, — Глінскі глядзеў светлымі, калючымі вачыма, быццам душу цягнуў з вачэй субяседніка. — Ваш выпадак цяжкі. Вельмі цяжкі. Я ведаю яго і даўно здзіўляюся, чаму яна не магла прыйсці сюды

тры гады таму. Тады было лягчэй.

— У яе не было тады прагі жыць што б там ні было, — сказаў Андрэй. — Была абыякавасць.

— А зараз яе няма, — даволі бессардэчна, на думку Андрэя, усміхнуўся Глінскі. — Ну што ж, не буду суцяшаць. Вы мужчына і павінны ўмець глядзець смерці ў вочы, іначай і жыцця не варты такі чалавек…

Закурыў, гледзячы зараз зноў у акно.

— Дык вось, у яе мала шансаў. Але павінны выбіраць і вы. Або павольная смерць праз некалькі месяцаў і пакуты сумлення, што не ўратавалі, або… Або пакуты сумлення, што паклаў пад нож. Сам.

— Так, — проста сказаў Глінскі. — Можа быць, і так. У жыцці часта бывае так. I яшчэ папярэджваю. Часам аперацыя прайшла. Усё добра. А потым выяўляецца, што чалавек павольна гіне, што і мы яму нічога не далі, бо гэткая траўма для сэрца аказалася не пад сілу. Я кажу вам гэта, каб вы загадзя ведалі: можа быць горшае…

— Я згодзен на аперацыю, — сказаў Андрэй.

А сам сабе думаў:

"Згодзен. Але толькі не табе. Толькі камусь іншаму, мяккаму, пяшчотнаму да чалавечага матэрыялу, аддадзенага ў яго рукі".

— Вось сволач, — сказаў раптам Глінскі, і Андрэй сумеўся, а ці не адгадаў той часам ягоных думак.

Прафесар глядзеў у акно, і на яго твары ляжалі зялёныя рэфлексы ад садовай лістоты, напоенай сонцам.

— Не, — сказаў ён, — вы бачыце, вы бачыце, што яны там робяць?

Ён павярнуўся, і Андрэй здзівіўся змене, якая адбылася з Глінскім. Зусім другі чалавек сядзеў перад ім. Куды падзелася ідальская нерухомасць аблічча, пахмурыя калючыя вочы.

Зараз гэтыя вочы таксама былі калючыя — ад іскрачак смеху, што скакалі ў іх, — а рот расцягнуўся ледзь не да вушэй у такой дзіцячай і хітрай усмешцы, якой могуць усміхацца толькі ах якія людзі!

Ён узяў Андрэя за плячо і павярнуў да акна:

— Глядзіце, глядзіце, што ён там выкамарвае, падшывалец.

Ён смяяўся і торкаў пальцам у вокны ніжняга паверха, што ў левым крыле.

З аднаго акна звісалі ўніз дзве дзіцячыя нагі. Гэтыя ногі яўна належалі хлопчыку год шасці і яўна прымалі сонечную ванну: варочаліся, быццам гаспадар хацеў падсмажыць іх з усіх бакоў. Ногі былі беленькія, як малако, і тоненькія, як былінкі. Звісалі яны амаль да зямлі, а на зямлі на задніх лапах стаяла пярэсценькае кацяня і хапала лапкамі за ногі, бы ў валейбол гуляла.

Занятак, відаць, падабаўся і кацяняці і ўладальніку незагарэлых ножак, бо з акна, прыглушаны адлегласцю, далятаў лікуючы віск.

— Гэта абавязкова Азалін з пятай палаты, — захлёбваўся ў захапленні Глінскі. — Такога прайдзісвета і бандыта яшчэ пашукаць трэба. Я зусім нядаўна ліквідаваў яму мітральны стэноз. Дый ён зараз наганяе. Такая прага жыць! Усё

яму задавальненне прыносіць. Учора заходжу, а ён у палатнай прыбіральні. Б'е, як фантан… Ну, не раўнуючы, як у Іярданса, дзе хлапчанё… проста на галаву сабаку. А на мордзе ўсмешка аж за твар лезе. "Што, — пытаю, — уцаляеш, каб далей?" А ён, ох-хо, ён мне: "Цяпер можна. Цяпер як хочаш пніся".

I хаця гісторыя была не вельмі разумнай, Андрэй усміхнуўся, так заразліва Глінскі расказваў яе. А ў прафесара ўсмешка ставала ўсё больш мяккай і адначасова сумнаватай:

— Думаеце, гэта чаго ён ногі высунуў? Гэта ён спяшаецца ўзяць ад жыцця ўсе ягоныя раскошы… Раней на сонцы нельга было, дык вось зараз… Хутчэй усё: хутчэй сонца, хутчэй упершыню загараць, хутчэй каб кацяня хапала… Варта б вам было паглядзець, як яны мяняюцца… Прыводзяць маленькага старога: пазногці сінюшна-бледныя, вусны амаль заўсёды сінія… Надумае прабегчы і праз тры крокі спыніцца… Гонар яму не дазваляе прызнацца ў тым, што не можа, дык ён смяецца, слабенькім такім галаском… Быццам вінаваты… Ах, сволач натура! Ах, сволач!.. I вось глядзець, як вусны робяцца звычайнымі ружовымі вуснамі, цёплымі, прынаднымі, - гэта, я вам скажу, не вашы вершы там нейкія пісаць… пра карысць курэй у барацьбе з каларадскім жуком.

"I тут падкалоў", — падумаў Андрэй, але ў сэрцы яго не было злосці, а насцярожанасць знікла кудысь.

Уголас ён сказаў:

— Пушкін — таксама вершы.

— Так, — гаварыў Глінскі, - але як, па-вашаму, такія вершы:

Выяўляйце шкоднiка,

Каларадскага жука,

Спавяшчайце агранома,

Як знайдзеце шкодніка.

— Не чуў я нешта такіх вершаў, - сказаў Андрэй.

— А я чуў. Сваімі вачыма на этыкетцы для запалак чытаў.

Пасур'ёзнеў:

— Ну, вернемся да нашай тэмы. Хворая — ваша супруга?

— Яна не супруга, — сказаў Андрэй. — Яна ўсё існаванне маё.

Прафесар прыкрыў далонню вочы, а калі апусціў яе, нічога не засталося ў іх ад тых калючых жорсткіх вачэй, якімі яны былі на пачатку размовы.

— Дык, значыць, Кай хоча дапамагчы маленькай Гердзе выплакаць з сэрца асколак люстра?

— Так, — сказаў Андрэй.

У голасе Глінскага з'явілася раптам такая ўважлівая нота, што Андрэй зразумеў: з гэтага імгнення ён, Андрэй, пагарджае сабою за слепату.

— Што ж, — сказаў прафесар, — вязіце яе. Сем — дзесяць дзён мы будзем падрыхтоўваць яе.

— Што гэта такое?

— Гэта аналізы крыві, - добразычліва, як маленькаму, тлумачыў Глінскі, - рэнтген, здымкі ў розных праекцыях, замеры хуткасці кроваплыні, вянознага ціску… Ну, потым электракардыяграма.

— Што гэта?

— Запіс біятокаў сэрца. I яшчэ фонакардыяграма, запіс шумаў сэрца… Калі ёсць застоі і ацёкі, тады…

— Гэтага няма, — сказаў Андрэй.

— Ну вось, — усміхнуўся Глінскі, - усё не так страшна. Як вы хацелі б, каб яе паклалі?

— А як можна?

— Звычайна ў нас чатыры чалавекі ў палаце. Але ёсць і па адным. Па стану. Ну і часам ствараем лепшыя ўмовы. Зноў жа псіхіка. Некаторым лепей разам, некатораму калі ён адзін.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Целительница моей души

Чекменёва Оксана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Целительница моей души

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7