Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Чаго, пане Бушмар, шукаеш тут?

– Цяля збегла, можа, думаў, прыбiлася сюды.

– А можа, яшчэ што збегла?

– Не, больш нiчога.

Хлопцы больш не цвялiлi яго, але правялi яго аж да самай яго павароткi ў лес.

Каля таго, можна сказаць, часу прыходзiў у калгас малодшы сын Вiнцэнтага прасiцца, каб прынялi яго з усiмi яго суседзьмi, пачынаўся нейкi трывожны час тут. Малодшага Вiнцанцюка выслухалi з асцярогаю i выразна яму адразу нiчога не сказалi. Некаторыя гатовы былi прыняць iх. На гэта падгаворваў усiх i Вiнцанцюк старэйшы, але больш галасоў было (Уладзя i Андрэй таксама), каб не прымаць. У гэтым бачылi нейкую авантуру.

Далi выразны адказ тады, як старэйшы Вiнцанцюк раз дагаварыўся, што трэба ўзяць у калектыў Бушмара.

– А калi ён не захоча?
– запыталi.

– Захоча. Усiх трэба калектывiзаваць.

Тады сказалi Вiнцанцюку малодшаму:

– Пачакаць крыху. Тады будзе вiдаць.

Яшчэ ўсе добра памяталi той нядаўнi чуць не бунт, што патрэбна падзялiцца ўсiм i нават да дзялянак давесцi поле.

Спакойнай работы ўсё ж не было гэтымi часамi. Скрытая нейкая была трывога.

VII

У самым большым, крайнiм ад лесу, доме было нешта з дзесяць кватэр. Было некалькi агульных пакояў, дзе ў вольны час заўсёды шмат збiралася людзей. Гэты дом пабудаваны быў сама пазней, i яшчэ не ўсё было ў iм скончана. Там гэта жыў Уладзя, там, за дзiцячаю сталавальняю, у вялiкiм пакоi абсталёўвалася чытальня. Туды ўпрасiўся перабрацца Вiнцанцюк. Ён яшчэ не зусiм перайшоў з суседняга дома, таксама прылеснага. Рабiў ён гэта чамусьцi вельмi павольна (кватэру тую звальняць льга было i не спяшаючы). Дык от ён так рабiў, як бы раздумваючы. Шмат хто дзiвiўся гэтакай павольнасцi, некаторыя бачылi ў гэтым нейкiя намеры - пасля таго, як прапаў конь, думка, можна сказаць, усiх не была вельмi даверлiваю да яго. Да гэтага дома была прыбудавана другая прыбудоўка, дзе ляжала шмат калгасаўскага дабра.

Уладзя здагадаўся першым:

– Выселiць Вiнцанцюка назад, штосьцi цi не трымае ён у галаве.

Вiнцанцюк дачуўся i заспрачаўся:

– Калi гэтакая недаверлiвасць, дык аддзялiце мне дзялянку, я выберуся.

Зайшла спрэчка. Хтосьцi папракнуў яго:

– От пакуль ты не ездзiў на канi, дык конь быў жыў.

– Калi будуць усе гаспадарамi над кожным канём, дык яны ўсе, конi гэтыя, падохнуць.

Ён паклыбаў дадому, плюнуўшы, размахваючы картовымi галiфэ.

Спусцiўся вечар. Шмат людзей сабралася ў двух пакоях - чытальнi i дзiцячай сталавальнi. Уладзя сабраў навокал сябе гурт. Там гаварылi пра агульную хлебапякарню для ўсiх шасцi калгасаў, што былi тут па-суседску, пра ўсялякiя iншыя планы, да якiх дабiралася ўжо калгасаўская ўпартая думка.

Раптам страшны крык уздрыгануў усiх.

– Пажар!

Як iльецца часам з вузкай бутэлькi вада - падае i сцiскаецца ў горле, гэтак пацiснулiся ўсе праз дзверы, пачалi выскокваць праз вокны. Гарэла глухая сцяна гэтага ж дома. Перад усiмi выскачыў з акна Вiнцанцюк з крыкам:

– Адзежа ўся гарыць мая на новай кватэры!

Неўзабаве гарэла ўжо ўся прыбудоўка, агонь па смольнай сцяне бег шпарка. Зараз жа загула i ўся франтовая сцяна. Утушыць было нельга, як нi старалiся. Не ўспелi нават павыносiць усяго з дома.

Андрэй аблiваўся потам, выпiхаючы з агню пас ад малатарнi. I ледзьве твар яго выглянуў з дыму, убачыў ён, страшна жахнуўшыся, як бегла аднекуль Галена. Асвечаны агнём твар яе быў страшны. Яна штосьцi крычала, але рухавы гул натоўпу i агню глушыў яе. Андрэй кiнуўся да яе i ледзьве расчуў:

– Бушмар ходзiць за гумнамi. З аўса выпаўз... сама бачыла...

Хто чуў - iрванулiся бегчы. Андрэй адскочыў на крокаў дзесяць наперад усiх i ўскiнуў угару руку. Цiхом, не крычаў i

не загадваў словам, натоўп спынiўся, як ад грознага загаду. Андрэй стаяў адзiн момант перад усiмi, акiнуў натоўп зiркам. Мала калi бачылi яго такiм, як цяпер. Ён толькi жорсткiм шэптам выгаварыў, страшна змянiўшыся i гаручы ўвесь жудаснаю трывогаю:

– Два за мною, i нiкога больш!

Дом ужо гарэў увесь. Страха ўпала. Трашчалi сцены. Натоўп выдзелiў у сябе двух чалавек - само гэта зрабiлася, з маўклiвай несвядомай згоды. Паўз нязжатыя аўсы памчалiся яны пад гумны.

Хоць бы жывая душа была дзе тут! Шум пажару грозна дакочваўся сюды, але святло не даходзiла з-за сцен i дрэваў. Змрочна было на агародах. Тры гумны стаялi ў самых аўсах: адно было поўна пшанiцаю i жытам, два яшчэ пуставалi да ярыны...

...Але натоўп не вытрымаў больш каля агню: ужо чуўся стук i шорганне ног, гул. Андрэй кiнуўся, як наўцёкi ўсё роўна. Андрэй махнуў рукою налева ад гумен, i мужчыны кiнулiся туды. Сам ён забег з правага боку i ўпаў у авёс, пачаў паўзцi.

Рабiлася ўсё гэта ну мо хвiлiны тры, найбольш. Нiкога за гумнамi не было вiдаць. Натоўп гуў дзесьцi i трымаўся пакуль на той бок гумен. Прайшло яшчэ колькi найкаротшых момантаў. Раптам ад гуменнай сцяны аддзялiлася высокая постаць. Страха ў сярэднiм поўным гумне з гонты была, i чалавек штосьцi раздумваў. Раптам ён нагнуўся, лёг на зямлю. Туды з-пад варот цяглася непадгрэбеная салома.

Але натоўп з таго боку быў ужо тут. Страшны гул трос цiшыню. Дык чалавек штосьцi там спяшаўся рабiць. Раптам ён пачуў, мусiць, што нiчога не ўспее. Паўзком шмыгануў ён упоперак цераз дарогу ў ярыну, але там трох чалавек устала перад iм, з левага боку гумен i тут, каля яго адзiн. Бушмар падаўся задам да гуменнай сцяны, выцягнуўшы шыю, выпрастаўшыся на ўвесь рост свой, адыходзiўся ўсё задам, а адтуль ужо хлынула бурная паводка людзей.

VIII

У той дзень Бушмара бачылi на полi. Ён вазiў з наймiчкаю i з пастушком сваiм снапы. Апошнi воз браў ён позна, калi ўжо на калгасаўскiм полi даўно нiкога не было. Узяўся ён за сваю вячорную брыдкую работу познiм ужо вечарам.

Ён цяпер азiраўся па баках, як злоўлены воўк.

– Гэта ён!
– заенчыў натоўп.

– Гэта ён!

– Гэта ён!

Людское мора рынулася на яго.

– Жывога на кавалкi разарваць!

– Духi з яго дастаць!

– Бi яго!

– Бi!

– Цягнi, цягнi!

Бушмар прытулiўся да гуменнай сцяны i калацiўся ўвесь ад нялюдскай узбуджанасцi i роспачы. Вось ён раптам ва ўвесь дух iрвануўся, думаючы, мусiць, прабiцца праз жывую сцяну. Тут жа яго хтосьцi пхнуў, аж ён ляснуўся плячыма вобземлю. Тут на яго i лiнулася людская бура.

Але каля яго арудаваў ужо Ўладзя. Ён кiнуўся ў самую гушчыню натоўпу i размахнуў рукамi. Хтосьцi закрычаў, хтосьцi сам распiхаць пачаў натоўп. Усё над Бушмарам кiпела, як у катле. Бушмар ратаваўся i рукамi i зубамi. Толькi на нагах сядзеў ужо хтосьцi i падбiраўся да яго рук.

– Жывога не пусцiць!

– Бi!

– Бi!

Яго ўжо збiвалi.

Але вось на адзiн момант Уладзю ўдалося спынiць раз'юшанасць натоўпу. I голас яго, разам з Андрэевым, пранiзалi навальнiчны гул тады, калi натоўп зноў гатоў быў рынуцца i змяшаць Бушмара з зямлёю.

– Назад!

– Пальцам не зачапi яго!

Тады забушавалi нездаволеныя галасы. Навальнiца расходжвалася, але вось зноў:

– Прэч!

– Адыходзь!

Бушмара паднялi i паставiлi на ногi. Ён стаяў, увесь дашчэнту дрыжаў.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4