Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Бушмар?
– запытаў раз быў сын, калi бацька весялей глядзець пачаў на свет.

– Але.

– За тое?

– За тое самае.

I мiж iмi стала маўклiвая згода, абодва думалi, як адпомсцiцца i каб людзi не ведалi, з чаго ўсё пачалося. Стары патроху дужэў. Сонечнымi днямi, пад вясну, вывалакацца пачаў ён на двор. Ён бачыў i чуў навокал рух з'iначвання свету, але ён спачатку не думаў нi пра што - дзякаваў Бога, што сяк-так выскрабся ад хваробы. Пасля ж, калi пачуў у сябе больш сiлы, ранейшая злосць пачала варочацца да

яго. Ён хадзiў, як атручаны.

Ён усё прапыткоўваў па людзях, дзе што чуваць на свеце, цi не гавораць дзе пра што добрае, цi не iдуць адкуль навiны. Ён цiкавiцца пачаў кожным новым чалавекам, але з сваiмi, тутэйшымi людзьмi, не лiшне трымаўся блiзка. Дрэнна чуў ён сябе тут. Брыдкая была тая зiма!

Ён прыслухоўваўся i прыглядаўся, што робiць i дзе паварочваецца Бушмар. I чуў тут прыемныя навiны. Бушмар, казалi, бунтуецца. Хтосьцi недзе чуў, як ён гразiў некаму, нiбыта гаварыў, што жывым у рукi не дасца, што страсяне ўсю акругу i вялiкi след па сабе пакiне...

Дакладна гэтага нiхто не сцвярджаў, але гаворкi былi. I гэта хоць трохi ды цешыла Вiнцэнтага. Ён гэтым толькi i жыў цяпер. Брыдкая была зiма. Нудна было на свеце.

Пра Бушмараў хутар Вiнцэнты больш не думаў. Сама думка гэтая аж сцепала яго.

Так жыў ён i пакрысе ачуньваў. Усё iшло паволi, цягнулася гэтак марудна!

ХI

Бушмар усё больш пачынаў нядобра пачуваць сябе пад зiркам Галенiных вачэй. Зiрк гэты пакрысе ператварацца стаў з па-жаноцку хiтрага, гуллiвага ў цвёрды i нават жорсткi. Яна як бы загадвала яму гэтым зiркам. Ён нi то што баяцца пачынаў яе, а чуў у Галене штосьцi яе ўласнае, што нiколi не страцiцца ў яе, нiколi не падначалiцца пад чужое.

Яна часта падносiла яму сына:

– На, паглядзi. Бачыш, у яго бровы такiя, як у цябе, робяцца.

– Але, - гаварыў ён, дакранаючыся пальцамi да незарослага цемя дзiцяцi.

Ён сам пачынаў чуць, як цяжка разбурыць той холад, якi з'явiўся мiж iмi з таго самага першага вечара, калi вярнуўся ён з астрога, i з таго другога вечара, калi ён, абязвечыўшы Вiнцэнтага, уцякаў да брата. Пасля гэтага вырасла вельмi; калi ён вярнуўся праз тыдзень ад брата, яна сказала яму:

– Ну, заб'еш ты мяне цi не?

Ён маўчаў.

– Скажы.

– Нашто табе гэта?

– Хачу ведаць. Калi гэта ты праўду тады казаў, дык я не буду чакаць, а забяру дзiця i пайду.

– Ты, мусiць, хочаш давесцi мяне да гэтага, калi ўспамiнаеш наўмысля, што я калi сказаў.

Ён ведаў, што яна гэта здзекуецца з яго, помсцiць за яго неабдуманае слова. Бачыў, што яна нiдзе ў крыўду не дасца, што яна нават за слова дараваць не хоча. I гэта рабiла яе дзеля яго больш, як калi, прынаднай, але ж больш, як калi, i далёкай. Прыкрасць да ўсяго вырастала ў яго. I горш за ўсё было тое, што ён цяпер пачынаў думаць, прынамсi, несвядомае з'яўлялася iмкненне дзесьцi ў iстоце дазнацца, дзе пачатак гэтай варожасцi мiж iм i Галенаю. Варожасцi, якая за кароткi час апрыкрыла iм абодвум, але ж i пазбыцца якой было

нельга, але пачаткi думак гэтых прападалi, ледзьве з'явiўшыся.

Былi ў iх i лепшыя хвiлiны. Часамi, пасля даўжэзнай маўчанкi, яны пачыналi гаварыць пра што-небудзь не вельмi важнае i цiкавае для iх цяпер абаiх. Раз, напрыклад, яна сказала:

– Мусiць, шчэпы ў садзе павымярзалi, нiхто не абгледзеў iх на зiму.

– Не да гэтага было, - буркнуў ён, але чамусьцi ўзняў на яе вочы.

Мусiць, штосьцi было ў голасе яе цяпер, што нагадала ранейшы час iх, калi яшчэ ён толькi паглядаў з акна, цi не доўга бавяцца каля хаты хлопцы, а яна хвалявала яго бляскам вачэй.

I яны цяпер пачалi гаварыць пра ўсялякую драбязу, маючы асалоду не з гаворкi гэтай, а з нейкай згоды мiж iмi, але гэта сапраўды была толькi згода. Больш за ёю нiчога не было. Так гэта i праходзiла, як з'яўлялася. Без следу i карысцi.

Затое часамi Бушмару было абыякава ўсё - i халоднасць жонкi, i нелады навокал яго. Хоць з гэтага ўсё нараджалася, але засланяла сабою першапрычыну i само вырастала ў iм i поўнiла сабою ўсё. Гэта часта было, i заўсёды тады, калi Бушмар пакiдаў за сабою ўсё i быў адзiн. Апошнi раз гэта было перад самым канцом зiмы, i той раз яно скончыла ўсё ранейшае.

Зiма тады канчалася рана. Яшчэ ў канцы лютага збiралася пад снегам вада, i дарогi пачалi прападаць. Бушмар надвечар прыехаў ад брата. Страшна змарыў, аж да пены, свайго стаеннiка. Сам прамок на iмгле i быў злосны. Гнаў каня па прабоiнах i замакрэлых ухабах i нiкому не з'язджаў з дарогi (гэта i заўсёды меў ён сабе прывычку гэтую). Дома якраз iскра папала ў порах:

– Нашто ты гэтак каня морыш, улегцы едучы?
– сказала Галена.

– Што табе да каня. Маўчала б!

– Чаму маўчала б?

– Таму што... К д'яблу!

Увайшоўшы ў хату, ён заўважыў, што Галена кудысьцi збiраецца. Ён моўчкi глядзеў, што з гэтага будзе. Яна раптам пакiнула свае зборы i лягла спаць.

– Ага, - загаманiў ён, дзiка i ўрачыста смеючыся, - пастрашыла. Ну што, пастрашыла?

– Слухай, - абазвалася яна, - я цябе не страшыла i страшыць не думаю. Дый не такi ты чалавек, каб цябе можна было чым устрашыць. Да цябе нiякi страх не прыстане... Ты сам бачыш, што - якая гэта наша жытка! Гэта каб увесь век у гэтакiм пекле жыць? Лепш мне пайсцi адсюль. Я даўно гаварыла пра гэта з людзьмi. I з Амiляю гаварыла, i шмат з кiм там гаварыла. Туды я пайду.

– Дык ты ўжо гаварыла?! Даўно ўжо думала пра гэта?! У маёй хаце ўсё гэта робiцца, а я нiчога не ведаю!..

Ён крычаў i тупаў нагамi.

Ён пераспаў тую ноч у кухнi на лаве, а ранiцою знiк з хаты, каб не бачыць, нiчога не чуць. Ён стаяў на ўзлеску, адзiн, пануры постаццю, але не пануры тварам цяпер. Як звер, якому дзесьцi здалёк запахла воля. Ноздры яго раздзьмулiся, бровы ссунулiся, i з-пад iх вочы свiдравалi ветравую далячынь. Высокая, чуць сутулая постаць яго доўга ўзвышалася на ўзлеску.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4