Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Там, на сонцы, снег пасыходзiў, i леташняя трава зелянiла свае вяршкi. Адзiн кусцiк яе, малады, веснавы, бялявы, папаў пад Бушмараў бот. Падкаваная набойка глыбока ўвагнала яго ў зямлю.

Пакуль не вярнуўся, Бушмар не думаў, зусiм забыўся на сваю хату i Галену з сынам.

У тую ж ноч Вiнцэнты, адхаяны сынавым доглядам, падпалiў Бушмарава гумно. Ноч была без ветру, i гумно згарэла цiха, як свечка. У iм згарэла шмат Бушмаравага набытку.

Тым часам Вiнцэнтаму падпалiць гумно не было лёгка. Ён колькi разоў варочаўся з паўдарогi, ад страху, пасля зноў iшоў. Ён цягаўся ўночы доўга, плюхаўся па мокрым снезе, правальваўся па каленi ў ваду, падыходзячы да гумна паплавамi. Нарэшце,

калi прытулiўся за гуменным вуглом, пачаў шпарка жагнацца. Ткнуўшы агонь пад навiслую нiзка страху, ён з усiх сiл кiнуўся наўцёкi. Колькi разоў правалiўся па дарозе i ўвесь вымак у ледзяной вадзе да апошняй нiткi. Дадому ён не пайшоў проста дарогаю, а даў кругу паўз лес, каб не папасцiся на людскiя вочы - на пажар зараз жа пачалi бегчы. Тут ён iрваўся, каб падпалiць Андрэеву хату, але рух людзей па дарозе перашкодзiў яму. Змучаны i змочаны, дапаў Вiнцэнты да хаты, палез на печ, укрыўся кажухом i хваравiта задрамаў. Назаўтра прачнуўся ён у гарачцы, прахварэў нешта з тыдзень i сканаў.

Бушмар жа наказаў брату, каб той прыехаў. Брат вохкаў i бедаваў, але не так па тым, што ўцякла Галена, як па тым, што згарэла гумно.

Раздзел трэцi

I

Свет быў шырокi i вольны. У дзiцячым сэрцы нараджалася, расло i жыло захапленне iм. Кожны перажыты дзень даваў большае ўсё ўведванне свету. Так раслi два браты.

Часамi старыя жанчыны, бабулi калгасаўцаў, кiвалi галовамi, пускалi нават, калi-нiкалi, слязу, божкаючы:

– Ай-ай, за жывым бацькам, бацькi не ведаюць. От пайшлося iм як небаракам.

Амiля тады не перапускала:

– А на чорта iм гэтакi бацька!

Галена ж, тая адно падмiргне тады слязлiвай старой:

– А яны ж гэта i нарадзiлiся без бацькi.

– Без бацькi? А-ёй!

– Але. От надумалiся ды i нарадзiлiся.

I тады да Амiлi:

– Ну што iм канечне растлумачваць! Ты гавары таму, хто ўразумее тваю гаворку.

Тады i Амiля засмяецца, радасна гляне на сваiх сыноў. Галена ж, калi скончана работа, заўсёды няньчыцца з усiмi трыма. Часамi да трох далучае яна чацвёртага - Андрэевага. Андрэй тады жартуе:

– От мацярок у маiх сыноў!

Ён жартам заве iх усiх сваiмi сынамi. Жывуць яны не разам, але блiзка цераз сенцы. У сенцах яшчэ падлога пахне свежаю смалою, i яны яшчэ не застолены. Робiцца ўсё не адразу: цяжка ў адзiн год зрабiць усё як ёсць, а яшчэ цяжэй было зламаць дурную ўпартасць некаторых суседзяў:

– Як жа я пакiну, калi гэта маё?

– А там жа будзе ўсё тваё гэтак як i ўсiх.

– Калi ўсiх, значыцца, не маё.

– Бушмар ты, - смяяўся неспакойным смехам тады Андрэй.
– Гэтае "маё" даводзiць вось да чаго чалавека.

Само слова "Бушмар" было ўжо словам незвычайным. Яно ўжо кожнаму тут гаварыла пра звярыную нялюдскасць, пра здзек над усiм, што не ён сам i не яго, пра тое, што не можа навокал яго, пакуль ён пануе, абысцiся так, каб не было пакрыўджаных, каб не было слёз людскiх. Тыя ж самыя бабулi божкалi i ўздыхалi, што гэта Бог даў чалавеку гэтакую натуру, можа, за якiя грахi яго цi нават бацькоў яго. Мужчыны ўсе i малодшыя жанкi смяялiся з гэтакай "Божае кары", але ўсё ж некаторыя гаварылi, што "натура гэта такая ў чалавека", i толькi. Тым часам былi i яшчэ адны, якiя iначай тлумачылi Бушмара. Да iх належаў i Андрэй, але першы як мае быць выказаў гэта не ён. Трымаўся тут вельмi блiзка Андрэя заўсёды (а цяпер выйшла наадварот - Андрэй стаў блiзка трымацца яго - той набываць пачаў сiлу ў сваёй дзейнасцi) адзiн хлапец. Ён на хутарах за лесам змалку пасвiў каровы, служыў нават год на Бушмаравым хутары. Яго неўзаметку пачалi заўважаць, як пачаў вырастаць тут. Бацькi яго ў вайну ўцяклi недзе з-за Вiльнi сюды i

тут змерлi ад пакутных невыгодаў жыцця, а малы неяк выкiдаўся. Так на людзях i ўзрос. Звалi яго Ўладзем; ён, калi яшчэ малым пастушком быў, зблiзiўся неяк дзiўна з Андрэем, якога тады пачаў зваць дзядзькам. Раз Андрэй iшоў паўз лес i ўбачыў быў, як на дарозе стаiць i не варушыцца, як аслупянелы, малы хлапчук. Падышоўшы блiжэй, ён пазнаў "бежанскага Ўладзю". Ён глядзеў у адно месца, кудысьцi ў поле, i маўчаў. Каля вачэй у яго была чырваната, як ад нездароўя, або бессанi, цi ад слёз. Было тады холадна, восень, i ён, вiдаць, мёрз.

– Чаго ты гэтакi?
– запытаў Андрэй.

– Кароў гляджу, - адказаў той.

– Дзе ж твае каровы?

– Недзе пацяглiся.

I хлапчук пачаў плакаць.

– Чаго ты?

– Бушмар чуць не забiў мяне.

– Завошта?

– Карова закульгавела, дык ён крычыць, што гэта я не даглядзеў. Ранiцаю сёння сукаватым паленам па шыi бiў, схаваў мае лапцi, нарочна, каб я мёрз, гэта табе, кажа, навука.

Андрэй глянуў на босыя Ўладзевы ногi. Праўда, што яны аж пасiнелi з холаду.

– У мяне была адна запалка, але патухла, як я хацеў раскласцi агонь.

Андрэй неўзабаве прыслаў яму з дому свае лапцi, а праз колькi дзён падгаварыў кiнуць Бушмара i перайсцi ў вёску. З таго часу Ўладзя пачаў мець Андрэя як за бацьку.

У той меры, як Уладзя рос на людзях, ён сам заўважаць стаў, што дачыненнi яго з Андрэем неяк зменьваюцца. Калi дзялiлi панскую зямлю i калi Андрэй на гэтую зямлю першы павёў вяскоўцаў, Уладзя тады ўжо быў як бы нават дапаможнiкам Андрэевым. Ён нi то што дзейна дапамагаў яму, а чуў сябе, што як бы гэта ён сам усё гэта робiць. Ён тады ўжо быў сказаў Андрэю:

– А Бушмару нашто гэтулькi лесу?

Ён чуў, як расце ўсё больш i больш у iм страшэнная нянавiсць i да Бушмара, i да ўсiх тых гаспадароў, што трымалi яго тут за пастуха. Нават адзiн з iх, калi дзялiлi вяскоўцы панскую зямлю, выткнуўся быў на сваю мяжу i з хiтраю ўсмешкаю сказаў:

– Што ж, зямлю вы бераце, балазе пан уцёк. I лес панскi папрабавалi зачапiць, але маладцы, што лазу пакiнулi, не выцерабiлi.

– Чаму?
– гукнуў Уладзя, чуючы ў гэтым паўпанкавым слове нейкую, няясную яшчэ, страшную крыўду.

– А таму, што калi вернецца пан, дык будзе чым вас сцёбаць.

Уладзя сцiснуў кулакi i падаўся блiжэй:

– Маўчы, гадзiна!

Дык той злосна заенчыў:

– А-а-а, глядзi ты! Гэта ты гэтак дзякуеш, што цябе выгадавалi чужыя людзi, што не даў i я табе прапасцi на чужой старане!..

– Мая старана ўсюды, дзе я стаю на зямлi.

– Усюды? А от цяпер стаiш на маёй мяжы. Вон!

Уладзя быў тады яшчэ недарослы дзяцюк. I повен ён быў хлапечага задору. Ён тады наўмысля пайшоў упоперак цераз забаранаваную хутаранскую ярыну, а хутаранец, скамячыўшы губы, схапiў яго за плечы. Андрэй рагатаў, стоячы ў мужчынах. Уладзя вылузаўся з хутаранцавых рук i пайшоў назад смеючыся.

Другi раз была ў яго сутычка з Бушмарам. Тут было менш гаворкi, але больш яшчэ выразнасцi. Гэта ўжо тады, калi надышла пара зачапiць хутаранцаў. Уладзя сказаў быў пра Бушмараў хутар:

– Вяльможныя паны ўжо ўпарадкаваны, цяпер пара зачапiць звяроў.

Бушмару хтосьцi сказаў пра гэта, i пры спатканнi з Уладзем ён, звер, пранiзаў зiркам яго. Уладзя прыпынiўся i таксама не спускаў вачэй з Бушмара. Так прастоялi яны колькi момантаў. Хто каго пераможа? Але ўсё ж Бушмар заўсёды абмiнаў думкамi Ўладзю, можа, таму, што прывык ён дагэтуль бачыць яго хлапчуком? А мо таму, што яму проста страшна было чуць у гэтым хлапчуку варожую сiлу, што раптам вырасла. Вобразам гэтай сiлы паўставаў перад iм Андрэй.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4