Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вашчыла. За саплівым сватам не находзішся з платам. Сціхні... сват.

Каўбаса. Чаму не між людзей?!

Вашчыла. Каб не ведаў войт Аўдзей.

Каўбаса. Унь як? Хі-ітры. Сцеражэцца. Хто такі?

Вашчыла. А гэта, сваток, не табе ведаць. Не табе ведаць, каб з бядой не абедаць.

Каўбаса. Цік-кава. Стой, а я цябе недзе бачыў. Ці часам не ў Селішчы? Ці часам не ты гэта пакаштаваў Гдалевага ды Шмуйлавага крапіла? Ці часам не ты...

Вашчыла.

Кума пытала, а пасля язык кусала. Менш ведаеш, сваток, менш балбочаш, а то бізун гаваркіх лю-убіць.

Каўбаса. С-служкі паўсюль па дарогах. Ноччу ездзіць нельга. Нас многа, дый тое са зброяй ехалі. А ты, па ўсім відаць, адзін...

Вашчыла. I тут, сваток, не твая справа, убрыкні цябе камар. I не сунь ты сюды, сваток, свой нос, каб табе на старасць кот яйка знёс.

Урываецца Магда Мякенькая, таксама крыху на падпітку.

Магда. А во ён дзе, барыла гэты, авечка гэтая блудная! Чаго ад людзей уцёк?

Лаўрэн. Я да чалавека... а ён ісці не хоча.

Магда. Не хоча, дык не хоча, ягоная справа. А ты ідзі, апівашына гэткая, валацуга, атрута мая.

Лаўрэн. А ты на мяне не крычы. Не асядлала пакуль.

Магда. Цябе асядлаеш. Адна паспрабавала, дый прамым ходам да бога ў рай.

Лаўрэн. Ты ўжо маўчы сама, апсюганка. Другога мужа данасіла дый на мяне мецішся. А яшчэ клічуць Мякенькая? Як кій дубовы.

Магда. Патрэбен ты мне, атрутнік гэткі, гламазда, гіцаль, прабыдла ты няшчаснае, акаянная твая паганая сіла. Мякенькая, ды не для цябе.

Лаўрэн. Ну-ну-ну, ну-ну-ну. Бач, абрыда, бач, бабішча непралюдная (валтузяцца, Магда хоча выпхнуць Лаўрэна за дзверы), булава ты бязмозглая!

Магда. А хадзі-хадзі, мой каточак. Хадзі, балдавешачка ты мая любая-ненаглядная, роднае ты маё аб’еддзе блашынае.

Лаўрэн (пручаючыся). Баба! Не смей! Гасцявыя людзі!

Магда. Смею, любенькі, каб цябе так чэрці любілі.

Лаўрэн. А-ёй, каб табе жаба цыцкі дала.

Магда выпхнула яго. Вашчыла наліў чарку.

Вашчыла. Н-ну-у. Прапаў, сваток. Паплачуць па табе твае сабакі, паходзяць па табе яе каты. (I раптам прыслухаўся, пачуў тое, што значна раней чула Агна: часты і шматлікі пошчак капытоў, які набліжаецца і набліжаецца.) Ну й слых у кабеты. У варту б яе – цаны б не было. (Дзьмухнуў на каганец. Цяпер ён толькі слабы цень, які прыпаў да акна і выцягнуў з-за паяса пісталет. Асветлены цяпер толькі ганак, на якім стаіць Агна Вецер, і – цьмяна – двор. З левага боку глухія

ўдары ў браму.)

Голас камісара. Гэй, адвальвай браму! Гэй, пускай конных, ваўкі вас еш! Чый двор? З дарогі збіліся, увесь свет прападзі акрамя пападдзі! Чый? Двор чый? Хвёдара Барана?! Адчыняй, каб вам на тым свеце хаціну збудавалі! Паны-арандатары Іцкавічы, Гдаля і Шмуйла.

Агна. Не крычы, камісар. Гэта не Бараноў двор. I рабіць тут Шмуйлу з Гдалем няма чаго. Гэта двор вольнага землеўладцы.

Гдаль. Якога яшчэ вольнага?

Агна. Удавы панцырнага баярына Агны Вецер і яе сына, Васіля Ветра.

Шмуйла. Ну, Ветра, ну, Ветра. Адчыняй.

Агна. Каралю, а значыць, і князю тут усё заплочана да апошняга шэлега. То і няма чаго тут рабіць яго папіхачам.

Шмуйла. Баба... не каштаваў гэты двор бізуна?

Агна. А госць няпрошаны не каштаваў бязмена ў лоб?

Гдаль. Спакойная ты, кабета.

Агна. Спакойная. Як хочаце па-добраму – не ламіцеся ў браму, пакіньце сваё воўчае мяса за агароджаю і пеша, як ветлівыя госці, ножкамі, ідзіце ў двор. Унь лава пад дубам. Чарку вам вынесуць сюды.

Гдаль. А што там у хаце за гвалт?

Агна. Вяселле... на якое вас не клікалі. А сілком дзерціся на чужое свята – не раю.

Маўчанне. Пасля пырханне коней. З’яўляецца камісар, а за ім браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы ў суправаджэнні варты.

Гдаль. Уй, Ветрыха. Грубіяніш. Хто да цябе лезе ў хату на тваё вяселле, на тваю трэфную ежу?

Агна. Прабач, бацюхна. Каб ведала – кошарнага прыпасла б дзеля такіх дарагіх гасцей. А ў хату? У хату не запрашаю. Няма чаго ясну панству Іцкавічам баляваць са свіннямі.

Камісар. Захочуць – самі ўвойдуць. Вашага не будуць есці, а й вам не дадуць жэрці.

Шмуйла. Так, пані. Мала што вольныя вы і ваш сын. Мала, што выплацілі інвентары. У нас – арэнда. I фактычна-такі пабор звыш чыншу мы браць-такі будзем. I ссыпка жыта, і грашовыя паборы – меты – возьмем і не спытаемся.

З’яўляецца Лаўрэн з Магдаю, заўважыў прыхадняў, штурхнуў яе назад.

Лаўрэн. Бяжы па людзей.

Шмуйла. I выберам гіберну і іншыя плацяжы. А калі чынш заплацілі – дзе вашы квітанцыі?

Агна. Хто ж, у другі раз браць будзеце?

Гдаль. Па паперах дзе відаць, што вы плацілі?

Агна. Якія паперы? У нас заўсёды – на слова.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Младший сын князя. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 3

Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
7.19
рейтинг книги
Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9