Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Крык i трубны рогат пачулiся i з другога месца, канкрэтна - ад левага пад'езда. Рыгор Данiлавiч павярнуў туды галаву i ўбачыў другую панi, у ружовай бялiзне. Тая скочыла з бруку на ходнiкi i спрабавала схавацца ў пад'ездзе, але натоўп заступаў ёй дарогу, i бедная ахвяра сваёй легкадумнасцi i прагi да строяў, абманутая фiрмай паганага Фагота, хацела зараз толькi аднаго правалiцца скрозь зямлю. Мiлiцыянер кiраваўся да няшчаснае i свiдраваў паветра свiстком, а за мiлiцыянерам спяшалiся нейкiя вясёлыя маладыя людзi, i ад iх чулiся той самы рогат i галёканне.
Вусаты лiхач падляцеў да першае раздзетае i з ходу спынiў старога кастлявага каня. Вусачоў твар
Рымскi стукнуў сябе кулаком па галаве, плюнуў i адскочыў ад акна.
Ён пасядзеў нейкi час за сталом, прыслухаўся да вулiцы. Свiст у розных месцах дасягнуў найбольшай сiлы, а потым пачаў ацiхаць.
Скандал, на здзiўленне Рымскага, лiквiдавалi неспадзявана хутка.
Настаў час дзейнiчаць, даводзiлася выпiваць горкую чашу адказнасцi. Апараты былi адрамантаваны ў час трэцяга аддзялення, трэба было тэлефанаваць, паведамляць пра здарэнне, прасiць дапамогi, выкручвацца, звальваць усё на Лiхадзеева, выгароджваць самога сябе i гэтак далей. Цьфу ты, чорт! Два разы засмучаны дырэктар клаў руку на слухаўку i два разы здымаў яе. I раптам у мёртвай цiшынi кабiнета апарат сам ударыў звонам проста ў твар фiндырэктару, той здрыгануўся i ўтрупеў. "Аднак у мяне здорава разгулялiся нервы", - падумаў ён i падняў слухаўку. I адразу адхiснуўся ад яе i стаў бялейшы за паперу. Цiхi i адначасна ласкавы i вульгарны жаночы голас шапнуў у слухаўку:
– Не тэлефануй, Рымскi, нiкуды, а то будзе табе дрэнна.
Слухаўка адразу ж апусцела. Адчуваючы мурашкi на спiне, фiндырэктар паклаў слухаўку i чамусьцi азiрнуўся на акно за плячыма. Скрозь рэдкiя i яшчэ слаба ўкрытыя зеленню кляновыя галiны ён убачыў поўню, якая бегла ў празрыстым воблачку. Рымскi чамусьцi прыкiпеў позiркам да галiн, глядзеў на iх, i чым болей глядзеў, тым мацней i мацней яго апаноўваў жах.
З намаганнем фiндырэктар адвярнуўся нарэшце ад месячнага акна i ўстаў. Нiякае гаворкi пра тое, каб тэлефанаваць. Цяпер фiндырэктар думаў толькi пра адно - каб як хутчэй пайсцi з тэатра.
Ён прыслухаўся: будынак тэатра маўчаў. Рымскi зразумеў, што ён даўно адзiн на ўсiм другiм паверсе, i дзiцячы неадольны жах апанаваў яго ад гэтае думкi. Ён аж скалануўся ад думкi, што зараз яму давядзецца iсцi па парожнiх калiдорах i сыходзiць унiз па лесвiцы. Ён лiхаманкава схапiў са стала гiпнатызёрскiя чырвонцы, схаваў iх у партфель, кашлянуў, каб крышку падбадзёрыць сябе. Кашаль атрымаўся слабы i хрыплаваты.
I тут яму здалося, што з-пад дзвярэй у кабiнет пацягнула раптам гнiлаватай вiльгаццю. Дрыжыкi прайшлi па спiне ў фiндырэктара. Але сэрца ўпала зусiм, калi ён пачуў, што ў дзвярным замку цiха паварочваецца ангельскi ключ. Фiндырэктар учапiўся за партфель вiльготнымi халоднымi рукамi i адчуваў, што калi яшчэ хоць крышку прадоўжыцца гэты шоргат, то ён не вытрымае i дзiка закрычыць.
Нарэшце дзверы паддалiся нечыiм намаганням, адчынiлiся, i ў кабiнет нячутна ўвайшоў Варэнуха. Рымскi як стаяў, гэтак i сеў у крэсла, таму што ногi самi падагнулiся. Набраў у грудзi паветра, усмiхнуўся нейкай жабрачай усмешкаю i цiха сказаў:
– Божа, як вы мяне напалохалi!
Сапраўды, гэтае нечаканае з'яўленне магло напалохаць каго хочаш, але яно было i вялiкаю радасцю. Паказаўся хоць адзiн кончык у гэтай заблытанай справе.
– Ну, гавары ж хутчэй! Ну! Ну!
– прахрыпеў Рымскi, чапляючыся за гэты кончык.
– Што ўсё гэта абазначае?!
– Прабач, калi ласка, - глухiм голасам адазваўся Варэнуха i зачынiў дзверы, - я думаў, што ты ўжо пайшоў.
I Варэнуха, не зняўшы шапкi, падышоў i сеў у крэсла
Трэба сказаць, што ў адказе Варэнухi прамiльгнула нешта дзiўнае, што адразу кальнула фiндырэктара, у чуйнасцi сваёй якi мог паспаборнiчаць з сейсмографам любой з лепшых станцый у свеце. А як жа? Чаго Варэнуха iшоў у кабiнет фiндырэктара, калi думаў, што там яго няма? У яго ёсць свой кабiнет. Гэта адно. А другое: праз якi ўваход нi ўвайшоў бы Варэнуха, ён абавязкова павiнен быў сустрэцца з адным з начных дзяжурных, а тым усiм было аб'яўлена, што Рыгор Данiлавiч затрымлiваецца ў сваiм кабiнеце.
Але доўга пра гэта фiндырэктар не раздумваў. Не да таго было.
– Чаму ты не патэлефанаваў? Што абазначае ўся гэтая мiтрэнга з Ялтаю?
– Ну, тое, што я i гаварыў, - прыцмокваючы, нiбы яму не даваў спакою хворы зуб, адказаў адмiнiстратар, - знайшлi яго ў карчме ў Пушкiне.
– Як у Пушкiне? Гэта пад Масквой? А тэлеграмы з Ялты?!
– Якая там чортава Ялта! Напаiў пушкiнскага тэлеграфiста, i пачалi абодва вытвараць, у тым лiку i тэлеграмы пасылаць з адзнакай "Ялта".
– Ага... Ага... Ну, добра, добра, - не прамовiў, а быццам праспяваў Рымскi. Вочы ў яго засвяцiлiся жоўценькiм святлом. У галаве паўстала святочная карцiна ганебнага выгнання Сцяпана з работы. Вызваленне! Доўгачаканае вызваленне фiндырэктара ад гэтага наслання ў асобе Лiхадзеева! А можа, Сцяпан Багданавiч даб'ецца чаго-небудзь i горшага, чым вызваленне...
– Падрабязнасцi!
– сказаў Рымскi i грукнуў прэс-пап'е па стале.
I Варэнуха пачаў расказваць падрабязнасцi. Ледзь толькi ён з'явiўся туды, куды быў накiраваны фiндырэктарам, яго адразу сустрэлi i выслухалi ўважлiва. Вядома, нi ў кога i думкi не было, што Сцёпа можа быць у Ялце. Усе адразу згадзiлiся з меркаваннем Варэнухi, што Лiхадзееў, вядома ж, у пушкiнскай "Ялце".
– Дзе ён цяпер?
– перапынiў адмiнiстратара ўсхваляваны фiндырэктар.
– Ну, дзе яму быць, - адказаў з крывой усмешкай адмiнiстратар, натуральна, у выцвярэзнiку.
– Ну, ну! Во, дзякуй!
А Варэнуха працягваў свой расказ. I чым болей ён расказваў, тым выразней разгортваўся перад фiндырэктарам даўжэзны ланцуг лiхадзееўскага хамства i непатрэбшчыны, i кожнае наступнае звяно ў гэтым ланцугу было горшае за папярэдняе. Чаго вартыя былi п'яныя танцы ў абдымку з тэлеграфiстам на траве перад пушкiнскiм тэлеграфам пад нейкi выпадковы валацужны гармонiк! А спроба пабiцца з буфетчыкам у самой "Ялце"? Раскiдванне зялёнае цыбулi па падлозе ў той жа "Ялце". Бiццё васьмi бутэлек белага сухога "Ай-Данiля". Ламанне лiчыльнiка ў таксi, якое не захацела везцi Сцёпу. Пагроза арыштаваць грамадзян, якiя спрабавалi спынiць Сцёпава свiнства. Адным словам, проста жах.
Сцёпа быў добра вядомы ў тэатральным асяроддзi Масквы, усе ведалi, што гэты чалавек - не падаруначак. Але ўсё ж тое, пра што расказваў адмiнiстратар, нават i для Сцёпы было занадта. Ага, занадта... Нават вельмi занадта...
Калючыя вочы Рымскага цераз стол упiлiся ў твар адмiнiстратару, i чым далей той гаварыў, тым больш цямнелi гэтыя вочы. Чым жыццёвей i красамоўней рабiлiся ўсе мярзотныя падрабязнасцi, якiмi ўпрыгожваў сваю аповесць адмiнiстратар... тым усё менш верыў расказчыку фiндырэктар. Калi ж Варэнуха паведамiў, што Сцёпа гэтак растанцаваўся, што паспрабаваў аказаць супрацiўленне тым, хто па яго прыехаў, каб вярнуць у Маскву, фiндырэктар ужо цвёрда ведаў, што ўсё, пра што расказвае адмiнiстратар, усё - хлусня. Хлусня ад першага да апошняга слова.