Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

Шрифт:

Мiхаiл Булгакаў

Майстар i Маргарыта

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Дык хто ж ты?

– Частка сiлы той лiхой,

Дабро ўтвараецца з якой.

Гётэ. "Фаўст"

Раздзел 1

НIКОЛI НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З НЕВЯДОМЫМI

Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш-булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты, рыжаваты, вiхрасты малады чалавек у клятчастай шапачцы, ссунутай на патылiцу, - быў

у каўбойцы, пакамечаных белых штанах i ў чорных тапачках.

Першы быў сам Мiхаiл Аляксандравiч Берлiёз, старшыня праўлення адной з буйнейшых маскоўскiх лiтаратурных асацыяцый, якая скарочана называлася МАССАЛIТ, i рэдактар тоўстага мастацкага часопiса, а малады яго спадарожнiк паэт Iван Мiкалаевiч Паныроў, якi падпiсваўся псеўданiмам Бяздомны.

Як толькi апынулiся ў цянi ледзь зазелянелых лiп, пiсьменнiкi найперш кiнулiся да страката размаляванай будачкi з надпiсам: "Пiва i воды".

Тут варта адзначыць першую незвычайную акалiчнасць гэтага страшнага травеньскага вечара. Не толькi ля будачкi, але i ва ўсiх прысадах уздоўж Малой Броннай вулiцы не аказалася нiводнага чалавека. У той час, калi, здаецца, не ставала сiлы нават i дыхаць, калi сонца, пасля таго як напякло Маскву, падала кудысьцi за Садовае кальцо, - нiхто не прыйшоў пад лiпы, нiхто не сеў на лавачку, пуста было пад прысадамi.

– Дайце нарзану, - папрасiў Берлiёз.

– Няма нарзану, - адказала жанчына ў будачцы i чамусьцi пакрыўдзiлася.

– Пiва ёсць?
– сiпла спытаў Бяздомны.

– Пiва прывязуць вечарам, - адказала жанчына.

– А што ёсць?
– дапытваўся Берлiёз.

– Абрыкосавая, але цёплая, - сказала жанчына.

– Ну, давайце, давайце, давайце!..

Абрыкосавая пагнала шчодрую жоўтую пену, i ў паветры запахла цырульняй. Пасля таго як выпiлi, лiтаратары пачалi адразу ж iкаць, разлiчылiся i селi на лаўцы тварам да сажалкi i плячыма да Броннай.

Тут адбылося другое незвычайнае здарэнне, якое датычыла толькi аднаго Берлiёза. Ён раптоўна перастаў iкаць, яго сэрца страпянулася i на iмгненне кудысьцi правалiлася, потым вярнулася на сваё месца, але з тупою iголкаю, якая ўкалолася ў яго. Акрамя ўсяго, Берлiёза апанаваў незразумелы, але вялiкi страх, яму раптам захацелася бягом уцячы з Патрыярхавых сажалак без аглядкi. Берлiёз сумна азiрнуўся, не разумеючы, што яго гэтак напалохала. Ён пабялеў, выцер лоб хусцiнкай, падумаў: "Што гэта са мною робiцца? Такога раней не было... сэрца падводзiць... я стамiўся. Вiдаць, трэба кiдаць усё к д'яблу i ў Кiславодск..."

I тут спякотнае паветра згусцiлася перад iм, i з яго саткаўся празрысты грамадзянiн, вельмi дзiўны на выгляд. На маленькай галоўцы жакейская шапачка, клятчасты кароценькi i лёгенькi пiнжачок... Грамадзянiн быў ростам з сажань, але вузкi ў плячах, надзвычай худы, а твар, вымушаны заўважыць, меў здзеклiвы.

Берлiёзава жыццё было такое, што да незвычайных з'яў ён не прывык, таму яшчэ болей спалатнеў, вылупiў вочы i ў разгубленасцi падумаў: "Не можа гэтага быць!.."

Але было, i рослы празрысты грамадзянiн, не кранаючыся зямлi, хiстаўся перад iм i ўлева, i ўправа.

I гэтакi жах апанаваў Берлiёза, што ён аж заплюшчыў вочы. А калi расплюшчыў, то зразумеў, што ўсё скончылася, мроiва прапала, клятчасты знiк, а заадно i тупая iголка выскачыла з сэрца.

– Ну, д'ябал!
– усклiкнуў рэдактар.
– Ты ведаеш, Iван,

у мяне ад спякоты ледзь не ўдар быў! Нават галюцынацыi пачалiся, - ён паспрабаваў усмiхнуцца, але ў яго ў вачах трымцела трывога i рукi дрыжалi.

Аднак пакрысе ён супакоiўся, абмахнуўся хусцiнкай i даволi бадзёра вымавiўшы: "Ну, такiм чынам..." - прадоўжыў гаворку, перапыненую пiццём абрыкосавай.

Гаворка гэтая, як потым стала вядома, iшла пра Iсуса Хрыста. Справа ў тым, што рэдактар заказаў паэту ў чарговы нумар часопiса вялiкую антырэлiгiйную паэму. Гэтую паэму Iван Мiкалаевiч напiсаў, i даволi хутка, але яна не задаволiла рэдактара. Намаляваў Бяздомны галоўную дзеючую асобу сваёй паэмы, гэта значыць Iсуса Хрыста, занадта чорнымi фарбамi, тым не меней, усю паэму, на думку рэдактара, трэба пiсаць нанава. I вось цяпер рэдактар чытаў нешта накшталт лекцыi пра Iсуса, з мэтаю падкрэслiць асноўную паэтаву памылку. Цяжка сказаць, што канкрэтна падвяло Iвана Мiкалаевiча - цi выяўленчая сiла яго таленту, цi абсалютнае няведанне таго, пра што ён сабраўся пiсаць, але Iсус атрымаўся ў яго зусiм як жывы, хаця i непрываблiвы персанаж. Берлiёз жа хацеў даказаць паэту, што галоўнае не ў тым, якi быў Iсус, добры цi дрэнны, а ў тым, што Iсуса не iснавала наогул i што ўсе расказы пра яго - усяго толькi выдумка, сама звычайныя мiфы.

Трэба аддаць належнае: рэдактар быў чалавек начытаны i вельмi ўмела спасылаўся ў сваёй прамове на старажытных гiсторыкаў, напрыклад на знакамiтага Фiлона Александрыйскага, на блiскуча адукаванага Iёсiфа Флавiя, якiя i слова не сказалi пра iснаванне Iсуса. Мiхаiл Аляксандравiч дэманстраваў салiдную эрудыцыю i, мiж iншым, даводзiў паэту, што тое месца ў пятнаццатай кнiзе, у 44-м раздзеле вядомых Тацытавых "Аналаў", дзе гаворыцца пра пакаранне Iсуса, не што iншае, як пазнейшая падробка i ўстаўка.

Паэт, якому ўсё, што паведамляў рэдактар, было навiною, уважлiва слухаў Мiхаiла Аляксандравiча, не адводзiў ад яго сваiх жывых зялёных вачэй, зрэдку iкаў, лаяў абрыкосавую ваду.

– Няма нiводнай усходняй рэлiгii, - гаварыў Берлiёз, - у якой бы, як правiла, непарочная дзева не нарадзiла б бога. I хрысцiяне не выдумалi нiчога новага, гэтаксама стварылi свайго Iсуса, якога на самай справе нiколi не было жывога на гэтым свеце. Вось на гэта i трэба зрабiць асноўны акцэнт...

Берлiёзаў тэнар уладарыў на пустым бульвары, i ў меру таго як Мiхаiл Аляксандравiч улазiў у нетру, у якую лезуць i не баяцца скруцiць сабе шыю толькi вельмi адукаваныя людзi, - паэт даведваўся ўсё болей i болей цiкавага i карыснага i пра эгiпецкага Азiрыса, добрага бога i сына Неба i Зямлi, i пра фiнiкiйскага бога Фамуза, i пра Мардука, i нават пра меней вядомага грознага бога Вiцлiпуцлi, якога вельмi ўшаноўвалi некалi ацтэкi ў Мексiцы.

I вось якраз у той час, калi Мiхаiл Аляксандравiч расказваў паэту пра тое, як ацтэкi ляпiлi з цеста фiгурку Вiцлiпуцлi, на бульвары паказаўся першы чалавек.

Пасля, калi, шчыра кажучы, было ўжо па часе, розныя ўстановы далi свае зводкi з апiсаннем гэтага чалавека. Параўнанне iх не можа не выклiкаць здзiўлення. Гэтак у першай зводцы сказана, што чалавек быў маленькi ростам, меў залатыя зубы i накульгваў на правую нагу. У другой - што чалавек высокi ростам, каронкi ў яго плацiнавыя, кульгаў на левую нагу. У трэцяй лаканiчна паведамляецца, што асаблiвых прыкмет у чалавека не было наогул.

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.5 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Купец I ранга

Вяч Павел
1. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец I ранга

Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Коннелли Майкл
Ересь Хоруса
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ересь Хоруса. Омнибус. Том 3

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Цусима — знамение конца русской истории. Скрываемые причины общеизвестных событий. Военно-историческое расследование. Том II

Галенин Борис Глебович
Научно-образовательная:
военная история
5.00
рейтинг книги
Цусима — знамение конца русской истории. Скрываемые причины общеизвестных событий. Военно-историческое расследование. Том II

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Очешуеть! Я - жена дракона?!

Амеличева Елена
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.43
рейтинг книги
Очешуеть! Я - жена дракона?!

Planescape: Torment: "Пытка Вечностью"

Хесс Рисс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Planescape: Torment: Пытка Вечностью

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба