Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты... ты?
– i голас мой абарваўся, мы пабеглi ўнiз.

Яна вызвалiлася ў пярэднiм пакоi ад палiто, i мы хуценька ўвайшлi ў першы пакой. Яна цiха ўскрыкнула i голымi рукамi выкiнула з печкi на падлогу апошняе, што там заставалася, пачак, якi ўжо заняўся знiзу. Дым напоўнiў пакой адразу. Я нагамi затаптаў агонь, а яна ўпала на канапу i заплакала адчайна i нястрымна.

Калi яна зацiхла, я сказаў:

– Я ўзненавiдзеў гэты раман, i я баюся. Я хворы. Мне страшна.

Яна ўстала i загаварыла:

– Божа, якi ты хворы! За што, за што гэта? Але я выратую цябе, я цябе выратую! Што ж гэта такое?

Я бачыў яе апухлыя ад дыму i слёз вочы, адчуваў, як халодныя рукi гладзяць мой лоб.

– Я цябе вылечу, вылечу, - мармытала яна i ўпiвалася мне ў плечы, - ты

адновiш яго. Чаму, чаму я не пакiнула сабе адзiн экземпляр!

Яна аскалiлася ад злосцi, нешта яшчэ гаварыла незразумелае. Потым сцiснула губы i пачала збiраць i разгладжваць абгарэлыя аркушы. Гэта быў нейкi раздзел з сярэдзiны рамана, не памятаю якi. Яна акуратна склала абгарэлыя лiсткi, загарнула iх у паперу, звязала стужкай. Яна авалодала сабой i дзейнiчала рашуча. Яна запатрабавала вiна, выпiла i загаварыла спакойна.

– Вось як даводзiцца плацiць за хлусню, - гаварыла яна, - i болей я не хачу лгаць. Я засталася б у цябе зараз, але мне не хочацца гэта рабiць такiм чынам. Я не хачу, каб у яго ў памяцi засталося, што я ўцякла ад яго ноччу. Ён нiколi не зрабiў мне нiчога благога. Яго выклiкалi нечакана, у iх на заводзе пажар. Але ён хутка вернецца. Я пагавару з iм заўтра ранiцай, скажу, што я кахаю другога, i назаўсёды вярнуся да цябе. Скажы мне, можа, ты не хочаш гэтага?

– Бедная мая, бедная, - сказаў я ёй, - я не дапушчу, каб ты гэта зрабiла. Мне будзе дрэнна, i я не хачу, каб ты гiнула разам са мной.

– Толькi гэта перашкода?
– спыталася яна i наблiзiла свае вочы да маiх.

– Толькi гэта.

Яна страшэнна ажывiлася, прыпала да мяне, абвiла шыю рукамi i сказала:

– Я гiну разам з табою. Ранiцай я буду ў цябе.

I вось апошняе, што я памятаю ў сваiм жыццi, гэта - палоска святла з пярэдняга пакоя i ў гэтай палосцы святла яе лятучую пасмачку, яе берэт i яе поўныя рашучасцi вочы. Яшчэ памятаю яе чорную постаць на парозе ў дзвярах i белы пакунак.

– Я правёў бы цябе, але няма сiлы вярнуцца назад, я баюся.

– Не бойся. Пацярпi некалькi гадзiн. Заўтра ранiцай я буду ў цябе.
– Гэта былi яе апошнiя словы ў маiм жыццi.
– Цiха, - раптам перапынiў сам сябе хворы i падняў вялiкi палец, - неспакойная сёння месячная ноч.

Ён знiк на балконе. Iван чуў, як праехалi калёсiкi па калiдоры, нехта слаба ўсхлiпнуў цi ўскрыкнуў.

Калi ўсё зацiхла, госць вярнуўся i паведамiў, што 120-ты пакой атрымаў жыхара. Прывезлi нейкага, ён просiць, каб яму вярнулi галаву. Абодва субяседнiкi трывожна памаўчалi, але супакоiлiся i вярнулiся да перапыненага апавядання. Госць толькi адкрыў рот, але ночка сапраўды была неспакойная. Галасы яшчэ былi чуваць на калiдоры, i госць пачаў гаварыць Iвану гэтак цiха на вуха, што тое, што ён расказаў, стала вядома толькi аднаму паэту, за выключэннем хiба толькi першага сказа:

– Праз чвэрць гадзiны пасля таго, як яна пакiнула мяне, мне ў акно пагрукалi...

Тое, пра што расказваў хворы на вуха, вiдаць, вельмi хвалявала яго. Сутаргi час ад часу прабягалi па твары. У яго ў вачах плавалi i ўспыхвалi страх i лютасць. Расказчык паказваў рукою некуды на поўню, якая даўно пайшла з балкона. Толькi тады, калi перасталi чуцца звонку ўсялякiя гукi, госць адхiлiўся ад Iвана i пачаў гаварыць гучней.

– Ага, дык вось, у сярэдзiне студзеня, ноччу, у тым самым палiто, але з адарванымi гузiкамi, я тулiўся ад холаду ў маiм дворыку. Ззаду ў мяне былi гурбы, якiя пахавалi бэзавыя кусты, а наперадзе i ўнiзе - слабенька асветленыя, заштораныя акенцы маёй кватэры, я прыпаў да аднаго з iх, прыслухаўся - у маiх пакоях iграў патэфон. Гэта ўсё, што мне ўдалося пачуць. Але ўбачыць нiчога не мог. Я пастаяў крыху i выйшаў за варотцы ў завулак. У iм гуляла мяцелiца. Сабака, якi кiнуўся пад ногi, спалохаў мяне, i я перабег на другi бок вулiцы. Холад i страх, якiя зрабiлiся маiмi спадарожнiкамi, даводзiлi мяне да адчаю. Iсцi мне не было куды, i прасцей за ўсё было кiнуцца пад трамвай на той вулiцы, куды выходзiў мой завулак. Здалёк я бачыў гэтыя напоўненыя святлом, абледзянелыя скрынкi i чуў iх мярзотны скрыгат на марозе. Але, дарагi мой сусед, уся штука ў тым, што страх валодаў кожнаю клетачкаю майго цела. I гэтак жа, як i

сабакi, я баяўся трамвая. Так, горшай за маю хваробу ў гэтым будынку няма, запэўнiваю вас.

– Але ж вы маглi паведамiць ёй, - сказаў Iван, спачуваючы бедалагу, акрамя таго, у яе ж вашы грошы? Яна ж iх, вядома, захавала?

– Не сумнявайцеся, вядома захавала. Але вы, вiдаць, мяне не разумееце? Альбо, правiльней, я страцiў былую здольнасць апiсваць што-небудзь. Мне, дарэчы, не надта гэтага шкада, бо мне болей гэта не спатрэбiцца. Перад ёй бы легла, - госць свята паглядзеў у начную цемру, - легла б пiсьмо з вар'яцкага дома. Хiба ж можна пасылаць пiсьмы, калi ў цябе такi адрас? Душэўнахворы? Вы жартуеце, мой дарагi! Не, зрабiць яе няшчаснаю, на гэта я няздольны.

Iван не змог запярэчыць, але маўклiвы Iван спачуваў госцю, перажываў за яго. А той кiваў ад пакутлiвых успамiнаў галавою ў чорнай шапачцы i гаварыў:

– Бедная жанчына. Дарэчы, у мяне ёсць спадзяванне, што яна забыла пра мяне!

– Але ж вы можаце вылечыцца...
– нясмела сказаў Iван.

– Я невылечны, - спакойна адказаў госць, - калi Стравiнскi гаворыць, што верне мяне да жыцця, я яму не веру. Ён гуманны чалавек i проста хоча суцешыць мяне. Не гавару, што мне не палягчэла намнога. Ага, дзе я спынiўся? Мароз i гэтыя лятучыя трамваi. Я ведаў, што клiнiка гэтая ўжо адчынiлася, i праз увесь горад пяшком пайшоў да яе. Вар'яцтва! За горадам я, мабыць, замёрз бы, але выратавала выпадковасць. Нешта сапсавалася ў машыне, я падышоў да шафёра, гэта было кiламетры чатыры за заставаю, i, на маё здзiўленне, ён паспагадаў мне. Машына ехала сюды. I ён павёз мяне. Я адкупiўся толькi тым, што адмарозiў пальцы на левай назе. Але iх вылечылi. I вось чацвёрты месяц я тут. I ведаеце, я зразумеў, што тут даволi добра. Не трэба на многае замахвацца, дарагi мой сусед, дальбог! Я вось, напрыклад, хацеў аб'ехаць увесь зямны шар. Але, аказваецца, мне гэта не суджана. Я бачу толькi маленькi кавалачак гэтага шара. Думаю, што гэта не сама лепшае, што ёсць на iм, але, паўтараю, што гэта не так ужо i дрэнна. Вось прыйдзе лета да нас, на балконе заўецца плюшч, як абяцае Праскоўя Фёдараўна. Ключы далi мне прастору. А ноччу будзе поўня. А, яна ўжо пайшла! Свяжэе. Ноч перавалiла за поўнач. Мне пара.

– Скажыце, а што было далей з Iешуа i Пiлатам, - папрасiў Iван, - я хачу ўсё ведаць.

– Ай, не, не, - хваравiта перасмыкнуўся i адказаў госць, - я не магу без дрыжыкаў успамiнаць мой раман. А ваш знаёмы з Патрыярхавых зрабiў бы гэта лепш за мяне. Дзякуй за гаворку. Да сустрэчы.

I пакуль Iван успеў апамятацца, рашотка з цiхiм звонам зачынiлася, i госць знiк.

Раздзел 14

СЛАВА ПЕЎНЮ!

Не вытрымалi нервы, як гаворыцца, i Рымскi не дачакаўся, пакуль скончаць складаць пратакол, уцёк у свой кабiнет. Ён сядзеў за сталом i пачырванелымi вачыма глядзеў на магавы чырвонцы, якiя ляжалi перад iмi. Фiндырэктар адчуваў, што сыходзiць з глузду. Звонку чуваць быў роўны гул. Публiка плынню вырывалася з Вар'етэ на вулiцу. Да надзвычай абвостранага фiндырэктаравага слыху раптам данёсся залiвiсты свiст мiлiцэйскага свiстка. Сам па сабе ён нiколi не абяцае нiчога прыемнага. А калi ён паўтарыўся i да яго далучыўся другi, больш уладны i працяглы, а потым магутны рогат i быццам нейкае галёканне, фiндырэктар зразумеў, што на вулiцы адбылося яшчэ нешта скандальнае i брыдотнае. I што гэта, як бы табе не хацелася адмахнуцца, знаходзiцца ў сама цеснай сувязi з мярзотным сеансам, якi вытварыў чорны маг i яго памочнiкi. Чуйны фiндырэктар нi ў чым не памыляўся.

Як толькi ён зiрнуў у акно, якое выходзiла на Садовую, твар у яго скрывiўся, i ён не прашаптаў, а прашыпеў:

– Я гэта ведаў!

У яркiм святле магутных вулiчных лiхтароў ён убачыў на ходнiках ўнiзе пад сабой жанчыну ў адной сарочцы i панталонах фiялетавага колеру. На галаве ў жанчыны, праўда, быў капялюшык, а ў руцэ парасон.

Вакол гэтай жанчыны, якая была зусiм разгубленая i то прысядала, то парывалася некуды бегчы, хваляваўся натоўп, з тым самым рогатам, ад якога ў фiндырэктара па плячах праходзiў мароз. Каля панi мiтусiўся нейкi грамадзянiн, здзiраў з сябе летняе палiто i ад хвалявання нiяк не мог справiцца з рукавом, у якiм заблыталася рука.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат