Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
– Голых?
– Не, пракуратар, - каманда ўзяла з сабою дзеля гэтага хiтоны. На пальцы пахаваным былi надзеты пярсцёнкi. Iешуа з адной насечкаю. Дзiсмасу з дзвюма, Гестасу з трыма. Яму засыпалi, закiдалi каменнем. Апазнавальны знак Талмай ведае.
– Ах, каб мог я прадбачыць!
– пракуратар загаварыў i зморшчыўся.
– Мне трэба было б пабачыць гэтага Левiя Мацея...
– Ён тут, пракуратар.
– Пахавальнай камандзе прашу выдаць узнагароду. Сышчыкам, якiя згубiлi Юду, - вымова. А Левiя Мацея зараз жа да мяне. Мне трэба падрабязнасцi па
– Слухаюся, пракуратар, - адазваўся Афранiй i пачаў адступаць, кланяючыся пракуратару, а пракуратар пляснуў у ладкi i крыкнуў:
– Да мяне, сюды! Свяцiльнiк у каланаду!
Афранiй ужо ўваходзiў у сад, а за плячыма Пiлата ў руках слуг мiльгалi агнi. Тры свяцiльнiкi на стале паўсталi перад пракуратарам, i месячная ноч адразу ж адступiла ў сад, быццам Афранiй павёў яе за сабой. Замест Афранiя на балконе з'явiўся маленькi худы чалавечак побач з гiгантам кентурыёнам. Гэты другi перахапiў пракуратараў позiрк, адступiў назад i адразу знiк у садзе.
Пракуратар прыглядаўся да прышэльца прагнымi i крыху спалоханымi вачыма. Гэтак глядзяць на таго, пра каго чулi многа, пра каго думалi i хто, нарэшце, з'явiўся.
Чалавеку было гадоў пад сорак, учарнелы, абшарпаны, у засохлай гразi, глядзiць па-воўчы з-пад iлба. Адным словам, прывабнага мала, больш падобны на жабрака, якiх шмат таўчэцца на тэрасах храма альбо на базарах шумнага i бруднага Нiжняга Горада.
Маўчанне працягвалася доўга i парушана было дзiўнымi паводзiнамi прыведзенага да Пiлата. Ён змянiўся з твару, пахiснуўся i, калi б не паспеў ухапiцца бруднаю рукою за край стала, упаў бы.
– Што з табою?
– спытаўся ў яго Пiлат.
– Нiчога, - адказаў Левiй Мацей i зрабiў гэтакi рух, нiбы нешта пракаўтнуў. Худая, голая, брудная шыя набухла i зноў апала.
– Адказвай, што з табою, - паўтарыў Пiлат.
– Я стамiўся, - адказаў Левiй i панура паглядзеў на падлогу.
– Сядзь, - прамовiў Пiлат i паказаў на крэсла.
Левiй недаверлiва паглядзеў на пракуратара, рушыў да крэсла, спалохана зiрнуў на пазалочаныя бiлцы i сеў не на крэсла, а побач з iм на падлогу.
– Растлумач, чаму не сеў на крэсла?
– спытаўся Пiлат.
– Я брудны, я вымажу яго, - сказаў Левiй, гледзячы долу.
– Зараз табе дадуць пад'есцi.
– Я не хачу есцi, - адказаў Левiй.
– А хлусiць нашто?
– цiха спытаўся Пiлат.
– Ты не еў цэлы дзень, а магчыма, i болей. Добра, не еш. Я паклiкаў цябе, каб ты паказаў мне нож, якi быў у цябе.
– Салдаты адабралi яго ў мяне, калi вялi сюды, - сказаў Левiй i дадаў панура: - Вы мне яго аддайце, мне яго трэба вярнуць гаспадару, я ўкраў яго.
– Нашто?
– Каб вяроўкi перарэзаць, - адказаў Левiй.
– Марк!
– крыкнуў пракуратар, i кентурыён увайшоў пад калоны.
– Дайце мне яго нож.
Кентурыён дастаў з похваў на папрузе брудны хлебны нож, падаў яго пракуратару, а сам выйшаў.
– У каго ўзялi нож?
– У хлебнай крамцы ля Хеўронскiх варотаў, як увойдзеш у горад злева.
Пiлат паглядзеў на шырокае лязо, паспрабаваў на палец, цi востры
– Пра нож не турбуйся, нож вернуць у краму. А цяпер мне трэба другое: пакажы хартыю, якую ты носiш з сабою i дзе запiсаны словы Iешуа.
Левiй ненавiсна паглядзеў на Пiлата i гэтак нядобра ўсмiхнуўся, што твар у яго зусiм скрывiўся.
– Усё хочаце адабраць? I апошняе, што маю?
– спытаўся ён.
– Я не сказаў табе - аддай, - адказаў Пiлат, - я сказаў - пакажы.
Левiй папоркаўся за пазухай i дастаў скрутак пергаменту. Пiлат узяў яго, разгарнуў, разаслаў памiж агнёў, прымружыўся i пачаў вывучаць малавыразныя чарнiльныя знакi. Цяжка было расчытаць гэтыя нязграбныя радкi, Пiлат крывiўся, нагiнаўся да самага пергаменту, вадзiў пальцам па радках. Яму ўдалося разабраць, што напiсанае ўяўляе блытаны ланцужок нейкiх выказванняў, нейкiх дат, гаспадарчых запiсаў i паэтычных урыўкаў. Сёе-тое Пiлат расчытаў: "Смерцi няма... Учора мы елi салодкiя вясновыя бакуроты..."
Пiлат крывiўся ад напружання, прымружваўся, чытаў: "Мы ўгледзiм чыстую раку жыццёвае вады... Чалавецтва будзе глядзець на сонца скрозь празрысты крышталь..."
Раптам Пiлат здрыгануўся. У апошнiх радках пергаменту ён разабраў словы: "...большая загана... баязлiвасць".
Пiлат скруцiў пергамент i рэзка падаў яго Левiю.
– Вазьмi, - сказаў ён, памаўчаў i дадаў: - Ты, я бачу, кнiжнiк, i няма чаго табе аднаму бадзяцца, як жабраку i валацугу. У мяне ў Кесарыi ёсць вялiкая бiблiятэка, я даволi багаты чалавек i хачу ўзяць цябе на службу. Ты будзеш раскладваць i захоўваць папiрусы, будзеш накормлены i адзеты.
Левiй устаў i адказаў:
– Не, я не хачу.
– Чаму?
– спытаўся пракуратар i насупiўся.
– Ты мяне не любiш, баiшся мяне?
Ранейшая нядобрая ўсмешка скрывiла твар Левiя, i ён сказаў:
– Не, таму, што ты мяне будзеш баяцца. Табе не лёгка будзе глядзець мне ў вочы пасля таго, як ты яго забiў.
– Змоўкнi, - адказаў Пiлат, - вазьмi грошай.
Левiй адмоўна пакiваў галавой, а пракуратар працягваў:
– Ты, я ведаю, лiчыш сябе вучнем Iешуа, але я скажу, што ты нiчога не засвоiў з таго, чаму ён вучыў цябе. Во, калi б гэта было так, ты ўзяў бы хоць што ў мяне. Май на ўвазе, што ён перад смерцю сказаў, што нiкога не вiнавацiць, - Пiлат шматзначна падняў палец, твар яго перасмыкаўся.
– I сам ён абавязкова ўзяў бы хоць што-небудзь. Ты жорсткi, а той не быў жорсткi. Куды ты пойдзеш?
Левiй раптам падышоў да стала, упёрся ў яго рукамi, паглядзеў лiхаманкавымi вачыма на пракуратара i зашаптаў:
– Ты, iгемон, ведай, што я ў Ершалаiме зарэжу аднаго чалавека. Мне хочацца сказаць табе пра гэта, каб ты ведаў, што кроў яшчэ будзе.
– Я сам ведаю, што яна яшчэ будзе, - адказаў Пiлат, - ты не здзiвiў мяне сказаным. Ты, вядома, хочаш зарэзаць мяне?
– Цябе мне зарэзаць не ўдасца, - адказаў Левiй, скалячыся ўсмешкаю, - я не гэтакi дурань, каб на гэта разлiчваць, але я зарэжу Юду з Карыяфа, я на гэта аддам астатак жыцця.
Элита элит
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Офицер-разведки
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги
