Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Але зараз нiштэ не цiкавiла Юду, ён спяшаўся да Гефсiманскiх варотаў, яму хацелася хутчэй выйсцi з горада. Часам яму здавалася, што наперадзе, мiж постацей мiнакоў прытанцоўвае знаёмая постаць, вядзе яго следам. Але гэта быў падман - Юда разумеў, што Нiза намнога перагнала яго. Юда прабег паўз крамку мяняльшчыкаў, трапiў нарэшце ў Гефсiманскiя вароты. Ён гарэў ад нецярпення, але павiнен быў затрымацца. У горад уваходзiлi вярблюды, потым ехаў конны сiрыйскi патруль, якi Юда пракляў у думках...
Але ўсё канчаецца. Скончыўся i горад, нецярплiвы Юда быў ужо за гарадскою сцяной. Леваруч Юда ўбачыў маленькiя магiлкi, каля iх некалькi паласатых шатроў з багамольцамi. Юда перайшоў залiтую месячным
Пасля душнага горада Юду ўразiў дурманны водар вясновае ночы. З саду цераз агароджу наплывала хваля паху мiрту i акацый з гефсiманскiх палян.
Вароты не ахоўвалiся нiкiм, нiкога пад iмi не было, i праз некалькi хвiлiн Юда спяшаўся подбегам у таямнiчым цянi пад разложыстымi аграмаднымi маслiнамi. Дарога iшла ўгору, Юда цяжка дыхаў, на iмгненне вынырваў з цемры на ўзорыстыя месячныя дываны, якiя нагадвалi яму тыя дываны, якiя ён бачыў у раўнiвага Нiзiнага мужа ў краме. Праз нейкi час мiльганула леваруч ад Юды паляна, маслiчны прэс з цяжкiм каменным колам i куча нейкiх бочак. У садзе не было нiкога. Работа скончылася ўдзень, i цяпер над Юдам залiвалiся салаўiныя хоры.
Да мэты Юду было зусiм блiзка. Ён ведаў, што справа ў цемры зараз пачуе цiхi шэпт падаючай у гроце вады. Гэтак i адбылося, ён пачуў вадзяны шэпт. Рабiлася ўсё халадней. Тады ён прыцiшыў хаду i цiха паклiкаў:
– Нiза!
Але замест Нiзы ад тоўстага маслiнавага ствала адлiпла i выскачыла на дарогу мужчынская каржакаватая постаць, нешта блiснула ў яе руцэ i адразу ж патухла. Юда слабенька ўскрыкнуў, кiнуўся ўцякаць, але другi чалавек заступiў яму дарогу.
Першы, якi быў наперадзе, спытаўся ў Юды:
– Колькi табе заплацiлi? Гавары, калi жыць хочаш!
Спадзяванне ўспыхнула ў Юдавым сэрцы, i ён адчайна ўскрыкнуў:
– Трыццаць тэтрадрахмаў. Усё ў мяне з сабою. Вось грошы! Бярыце, але жывым пакiньце!
Пярэднi чалавек iмгненна выхапiў з Юдавых рук кашалёк. I ў тое самае iмгненне за плячыма ў Юды ўзляцеў нож i, як маланка, ударыў закаханага пад лапатку. Юду кiнула наперад, рукi з сагнутымi ў крук пальцамi ўскiнулiся ўгору. Пярэднi чалавек злавiў Юду на свой нож i да самага тронка ўсадзiў яго ў Юдава сэрца.
– Нi... за...
– не сваiм, звонкiм i чыстым маладым голасам, а голасам хрыплым i глухiм прамовiў Юда i болей - нiводнага гуку. Цела яго гэтак моцна ўдарылася аб зямлю, што яна загудзела.
Тады трэцяя постаць з'явiлася на дарозе, Гэты трэцi быў у плашчы i ў башлыку.
– Паспяшайцеся, - прамовiў ён.
Забойцы хутка запакавалi кашалёк разам з запiскаю, пададзенаю трэцiм, у скуру i завязалi накрыж вяроўкаю. Другi запхнуў пакунак за пазуху, i абодва забойцы кiнулiся з дарогi ў бакi, i цемра праглынула iх мiж маслiн. Трэцi тым часам прысеў ля забiтага, зазiрнуў яму ў твар. У цемры ён быў надзвычай белы, як крэйда, нейкi прыгожа адухоўлены.
Праз некалькi секунд нiкога жывога на дарозе не было. Мёртвае цела ляжала з раскiнутымi рукамi. Левы ступак трапiў якраз пад месячнае святло, i таму кожны раменьчык быў добра бачны на сандалi. А ўвесь Гефсiманскi сад у гэты час гудзеў ад салаўiных спеваў. Куды накiравалiся тыя двое, што зарэзалi Юду, нiкому невядома, але куды пайшоў трэцi, у башлыку, вядома. Са сцежкi ён скiраваў у маслiнны гушчар i пачаў прабiрацца на поўдзень. Ён пералез цераз садовую агароджу збоч ад галоўных варотаў, у паўднёвым кутку, там, дзе выпалi верхнiя камянi ў муры. Неўзабаве ён быў на беразе Кедрона. Тады ён ступiў у ваду i нейкi час iшоў па ёй, пакуль не ўбачыў
Пад аркаю варотаў танцавала i мiтусiлася неспакойнае полымя ад паходняў. Вартавыя салдаты з другой кентурыi Маланкавага батальёна сядзелi на каменных лаўках i гулялi ў косцi. Яны ўсхапiлiся на ногi, як угледзелi вайскоўца, але той махнуў iм рукой i паехаў у горад.
Горад быў залiты святочнымi агнямi. У кожным акне трымцела полымя свяцiльнiкаў, навокал гучалi словы, злiваючыся ў адзiны хор. Зрэдку пазiраючы ў вокны, коннiк мог убачыць людзей за святочнымi сталамi, на якiх ляжала казлiнае мяса, стаялi чашы з вiном мiж мiсаў з горкiмi травамi. Коннiк пачаў насвiстваць нейкую песеньку i прабiраўся рыссю далей па вулачках Нiжняга Горада, кiраваў да Антонiевае вежы, зрэдку пазiраў на вядомыя ўсяму свету пяцiсвеччы, якiя палалi над храмам, альбо на поўню, якая вiсела вышэй, чым пяцiсвеччы.
Палац Iрада Вялiкага не прымаў нiякага ўдзелу ў святкаваннi апошняе велiкоднае ночы. У гаспадарчых пабудовах палаца, якiя выходзiлi на поўдзень i дзе размясцiлiся афiцэры рымскае кагорты i легат легiёна, свяцiлiся агнi, там адчуваўся нейкi рух i жыццё. Пярэдняя частка, у якой быў адзiны жыхар, пракуратар, - уся, са сваiмi каланадамi i залатымi скульптурамi, быццам аслепла пад белаю поўняю. Тут, у сярэдзiне палаца, панавалi цемра i цiшыня. I туды пракуратар, як i гаварыў Афранiю, iсцi не захацеў. Ён загадаў паслаць пасцель на балконе, там, дзе абедаў, дзе ранiцай вёў допыт. Ён лёг на прыгатаванае ложа, але сон не хацеў прыходзiць да яго. Голая поўня нiзка вiсела на небе, i пракуратар не адводзiў ад яе позiрку на працягу некалькiх гадзiн.
Прыкладна апоўначы сон злiтаваўся над пракуратарам. Пракуратар пазяхнуў, зняў папругу з шырокiм сталёвым нажом у похвах, паклаў яго на крэсла побач з ложам, зняў сандалi i выпрастаўся. Банга адразу ўзлез да яго на пасцель i лёг побач, галава да галавы, i пракуратар, паклаўшы руку на сабачую шыю, заплюшчыў нарэшце вочы. Толькi пасля гэтага заснуў i сабака.
Ложа знаходзiлася ў прыцемку, захiнутае ад поўнi калонаю, але ад прыступак з ганка да ложа цягнулася месячная стужка. I ледзь толькi пракуратар страцiў сувязь з усiм, што было навокал, ён адразу рушыў па асветленай сцяжынцы i пайшоў па ёй угору, проста да поўнi. Ён спрасонку нават засмяяўся ад шчасця, што ўсё атрымалася гэтак цудоўна i непаўторна на празрыстай блакiтнай дарозе. Ён iшоў у суправаджэннi Бангi, а побач з iм iшоў вандроўны фiлосаф. Яны спрачалiся пра нешта складанае i значнае, i нiводзiн не мог перамагчы. Яны нi ў чым не пагаджалiся адзiн з адным, i таму спрэчка была гэтакая цiкавая i бясконцая. Вiдавочна, што сённяшняе пакаранне аказалася звычайным непаразуменнем - бо вось ён, фiлосаф, якi выдумаў зусiм неверагодную рэч накшталт тае, што ўсе людзi добрыя, iшоў побач, а значыць, ён жывы. I, вядома, зусiм жахлiва было нават i падумаць, што гэтакага чалавека можна пакараць. Пакарання не было! Вось у чым была галоўная асалода ад гэтага падарожжа ўгору па месячнай лесвiцы.
Элита элит
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Офицер-разведки
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги
