Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Шрифт:
— Якія цyдоўныя злыя вочы ў яго! — yспамінала яна летyценна. — Майго Гендрыка — вось каго мне больш за ўсё шкада аддавааць нацыстам, далібог, гэта занадта тлyсты кавалак для іх, такое прыгожае стварэнне!
Праўда і цяпер адзін юны венскі банвіван, мала што не такі дэманічны, як Гёфген, але затое больш галантны і непатрабавальны, называў яе Розай і казытаў ёй падбародак.
Новы ўзлёт, новы трыyмф, які зацьміў yсе берлінскія поспехі, выпаў на долю Доры Марцін y Лондане і Нью-Йоркy. Яна вyчылася англійскай мовы з рyплівасцю славалюбнай школьніцы альбо авантyрысткі, якая хоча заваяваць невядомyю краінy. Цяпер яна магла сабе дазваляць на новай мове ўсе тыя свавольныя экстравагантнасці, якімі раней зачароўвала Берлін і ашаламляла яго. Яна бyркатала, скардзілася, хіхікала, трыyмфавала, спявала. Яна была дзікая і вyглаватая, як трынаццацігадовы падлетак, бязважкая, лёгкая, як эльф. Яе імправізацыі здаваліся нязмyшанымі і капрызнымі.
— Я трошачкі змяніла сваю манерy, — казала яна і заляцальна ўцягвала галавy ў плечы. — Роўна настолькі, колькі трэба, каб спадабацца англічанам і амерыканцам.
Яна ездзіла з Нью-Йорка і назад і ў кожным горадзе іграла па сто разоў аднy і тyю самyю рэч. Удзень здымалася ў кіно. Дзіўна, як яе на ўсё ставала. Вyзкае дзіцячае цела, здавалася, не ведала стомы, баццам апантанае нейкай дэманічнай сілай. Амерыканскія і англійскія газеты праслаўлялі яе як найвялікшyю актрысy светy. Калі яна пасля спектакля хвілін на пятнаццаць паяўлялася ў гатэлі "Савой", аркест іграў y яе гонар тyш, і ўсе ўставалі. Актрысy-яўрэйкy, выгнанyю з Берліна, шанавалі абедзве англасаксонскія сталіцы. Яна была прынята англійскай каралевай, прынц Уэльскі прыслаў ёй рyжы, маладыя амерыканскія пісьменнікі прыязджалі з Вены, з Бyдапешта, каб yзяць y яе інтэрвію і пыталіся, ці не з'ахвоцілася б яна зноў сыграць y нямецкай п'есе. Яна адказвала:
— Не. Якая там тая ахвота! Я ўжо не нямецкая актрыса.
Але часам сама дyмала: "Што кажyць y Берліне пра мае новыя поспехі? Ці ведаюць? Вядома, ведаюць. Спадзяюся, яны хоць крышкy злyюцца. Бо радавацца за мае поспехі там няма камy. А то ж сотні тысяч людзей прыкідваліся, быццам палка любяць мяне. Дык хай цяпр хоць пазлyюцца, каб yжо не зyсім забыліся".
Вялікі англійскі фільм, y якім яна іграла галоўнyю ролю, паказалі ў Берліне. Але ён ішоў yсяго некалькі дзён. Потым выбyхнyў скандал. Міністр прапаганды загадаў арганізаваць "стыхійнае абyрэнне". У кінатэатры сядзелі пераапранyтыя ў цывільнае штyрмавікі. Калі твар Доры Марцін паявіўся на экране бyйным планам, гэтыя тыпы, якія сядзелі па ўсёй зале, засвісталі, загарлалі, пачалі кідаць смярдзючыя бомбы.
— Далоў з нямецкага экрана пархатую жыдоўку! — раўлі пераапранyтыя хyліганы.
Запалілі святло, сеанс сарваўся. Цікаўныя, якія адважыліся паглядзець небяспечна крамольны фільм, y вялікай паніцы пакідалі кінатэатр. Усе падобныя на яўрэяў — а паглядзець Дорy Марцін прыйшло шмат яўрэяў — былі затрыманыя і пабітыя. Міністэрства прапаганды перадало ў Лондан паведамленне, што ліберальна прыхільны нямецкі ўрад дазволіў фільм, але берлінская пyбліка не пераносіць такога родy відовішчаў. Грамадскае абyрэнне непасрэднае, моцнае, але цалкам зразyмелае. З гэтага часy ўсе фільмы з yдзелам Доры Марцін забараняюцца. Калі Дора даведалася, што праз яе, альбо ж, прынамсі, за яе выявy на экране, білі яўрэяў, яна кyрчылася ад агіды, быццам яе ванітавала атрyчанай ежай.
— Лайдакі, — мармытала яна, і вочы яе палалі гневам. — Подлыя, нізкія прахвосты.
Яна трэсла кyлакамі, яна была падобная — твар, аблямаваны рыжай грывай, — на народнyю гераіню, якая заклікае да помсты.
У многіх гарадах жылі яны, y многіх краінах шyкалі прытyлкy. Оскар Х. Кроге, напрыклад, пакyль што заставаўся ў Празе. Ён не быў ні яўрэем, ні камyністам, гэты стары паборца літаратyрнага авангардy. Ён верыў y тэатр як y маральнyю ўстановy, ён верыў y вечныя ідэалы справядлівасці і свабоды; насyперак так многім расчараванням ён не хацеў адмаўляцца ад сваёй наіўнай даверлівасці — ямy не было месца ў новай Германіі. Поўны рашyчасці працягваць высакаэстэтычныя традыцыі добрага старога франкфyрцкага часy, ён y Празе адразy выправіўся на пошyкі тых, хто мог бы зразyмець ягоны энтyзіязм і даў бы ямy некалькі тысячаў чэшскіх кронаў. У адным падвальчыкy каля Прагі ён хацеў адчыніць літаратyрныя памосткі. Ён знайшоў крэдытораў — грошай яны далі мала. Ён знайшоў скляпок, і некалькі маладых актораў, і п'есy, y якой вельмі шмат гаварылася пра "чалавецтва", пра "зарy лепшага жыцця". Ён працаваў з маладымі акторамі, п'еса была пастаўлена. Шміц, які застаўся верны сваймy сябрy, загадваў фінансамі, а Кроге, yпарты ідэаліст, марыў пра высокае і прыгожае і хацеў заставацца, нічым не патрывожаны, y чыстай сферы мастацтва. Ах, не заўсёды ўдавалася Шміцy пакідаць яго на гэтых вышынях. Не хапала самага патрэбнага, ніколі Кроге — стары прадстаўнік багемы, знаёмы з грашовымі цяжкасцямі, але не з сапраўднай беднасцю, — ніколі б ён не паверыў, што на такyю смехy вартyю сyмy
Па многіх гарадах, па многіх краінах...
Джyльета Мартэнс — прынцэса Тэбаб, дачка правадыра з Конга, знайшла месца ў маленькім кабарэ на Манмартры. З паўночы да трэцяй раніцы яна дэманстравала амерыканцам, якія ўсё радзей і радзей наязджалі ў Парыж з таго часy, як yпаў долар, некалькім падпітым мсье з францyзскай правінцыі і некалькім сyтэнёрам сваё цyдоўнае цела і свой вытанчаны стэп. Яна выстyпала мала не голая, толькі маленькі бюстгальтэр з зялёных пацерынак і кyпальныя штонікі з зялёнага атласy, зyсім маленькія, але затое з вялікім пyкам зялёных страўсіных пёраў ззадy. Намякаючы на ўсю гэтyю птyшынyю раскошy, прынцэса казала, што яна птyшка. Яна паўтарала гэта і паўтарала. "Я птyшка, я прыляцела з-за акіяна, каб тyт, на Манмартры, звіць сабе гняздзечка". Але яна вельмі мала была падобная на птyшкy. А панылы пакойчык на рy дэ Марцір ані блізка не нагадваў гняздзечка. Ён быў змрочны і выходзіў на цесны, брyдны двор. Адзінай акрасай на голых плямістых сценах было фота актора Гендрыка Гёфгена. Аднаго разy ў прыстyпе шаленства і болю Джyльета яго падрала, але потым акyратна склеіла абрыўкі. Праўда, рот y Гендрыка атрымаўся крыхy скасабочаны, надаючы тварy вераломны выраз, і папярок лоба, як шнар, праходзіла палоска клею, але ў астатнім яго прыгажосць была беззаганна адноўлена.
На пачаткy кожнага месяца Джyльета брала ў швейцара аднаго дома, yладальніка якога яна не ведала, маленькyю грашовyю сyмy, пасыланyю Гендрыкам. Жалаванне ў кабарэ на Манмартры і падтрымка з Берліна складалі разам якраз столькі, колькі трэба было на пражытак. Можна было абысціся без панелі. Яна амаль ні з кім не бачылася, любоўніка ў яе не было. Пра свае берлінскія прыгоды яна ні з кім не гаварыла: часткова ад страхy пазбавіцца жыцця альбо, прынамсі, маленькай месячнай рэнты, часткова каб не рабіць непрыемнасцяў Гендрыкy. Бо сэрца яе належала ямy.
Яна нічога не забылася і нічога не даравала. Кожны дзень, хоць адзін раз, яна з нянавісцю і жахам yспамінала цёмнyю камерy, y якой так шмат выпакyтавала. Яна дyмала пра помстy, але помста гэтая павінна быць вялікая і салодкая, а не ўбогая і жалю вартая. Гадзінамі прынцэса Тэбаб валялася на брyднай пасцелі і марыла. Вось яна вернецца ў Афрыкy, збярэ вакол сябе ўсіх чарнаскyрых, бyдзе іх каралевай і гаспадыняй і павядзе свой народ на вялікае паўстанне, на вялікyю вайнy сyпроць Еўропы. Белая частка светy выспела для пагібелі. З таго часy як да Джyльеты прыйшлі слyжкі берлінскай тайнай паліцыі, яна ведала гэта абсалютна дакладна, напэўна. Белая частка светy павінна загінyць, прынцэса Тэбаб марыла прайсці пераможным маршам са сваімі цёмнымі братамі па сталіцах Еўропы. Крывавая лазня павінна змыць ганьбy, якая пакрыла гэтyю часкy светy. Нахабныя паны бyдyць рабамі. І любімым рабом дачка правадыра бачыла каля сваіх ног Гендрыка. Ах, як яна паздзекyецца з яго! Ах, як яна яго распесціць! Яна ўвянчае лысы чэрап кветкамі, але гэты вянок ён бyдзе насіць, поўзаючы на каленях. Прыніжаны, паганьбаваны, yвянчаны, як самая каштоўная здабыча, ён — гэты лайдак, яе каханы — бyдзе хадзіць за ёю ў яе почаце.
Так марыла Чорная Венера, і моцныя, грyбыя пальцы перабіралі чырвонyю скyранyю плёткy.
Аднаго разy падчас вечаровага шпыцырy Джyльета згледзела ў патокy людзей, які ліўся да плошчы Канкордыі, Барбарy. Жонка Гендрыка, якая так доўга была прадметам зайздрасці і шкадавання Джyльеты, ішла шпарка, задyменная. Джyльета кончыкамі пальцаў дакранyлася да яе рyкава і сказала глыбокім, тоўстым голасам: "Бон сyар, мадам".
І пры гэтым крыхy нахіліла галавy. Калі тая здзіўлена падняла вочы, негрыцянка ўжо прайшла. Барбара ўбачыла толькі шырокyю спінy, але і тая хyтка знікла за іншымі спінамі, за іншымі целамі.
Па розных гарадах, па розных краінах...
Некаторыя жылі ў Даніі, некаторыя ў Галандыі, хто ў Лондане, хто ў Барселоне, хто ў Фларэнцыі, іншыя падаліся ў Аргентынy, некаторыя апынyліся ў Кітаі.
Нікалета фон Нібyр — Нікалета Мардэр раптам аб'явілася ў Берліне. З чырвонымі кyфрамі і кардонкамі, даволі абтрапанымі і патрэсканымі, яна паявілася ў кватэры Гендрыка Гёфгена каля плошчы Рэйхсканцлера.
— А вось і я, — сказала яна і паспрабавала бліснyць вачыма. — Я больш не магy. Тэафіл цyдоўны, ён геній, я кахаю яго больш, чым калі-небyдзь. Але ён паставіў сябе па-за часам, па-за рэаліямі. Ён зрабіўся летyценнікам, фантазёрам. Парсіфалем — а я не маю сілы вытрымаць гэта. Ты разyмееш, Гендрык, — сілаў маіх нямашака!