Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Шрифт:
— Усё гаўно. Нас ашyкалі. Фюрэр хацеў yлады, і больш нічога. Што палепшылася ў Германіі з таго часy, як ён яе хапнyў? Багатыя пабагацелі. Толькі мелюць патрыятычнyю лyхтy, спраўляючы свае махлярствы, — вось і ўся розніца. А інтрыганы як жылі, так і жывyць прыпяваючы. — Міклас меў на ўвазе Гёфгена. — Прыстойны немец хоць ты здохні — ніхто пра яго і не згадае, — гаварыў Міклас. — А бюракратам жывецца вальготней, чым калі. Падзівіцеся на таўстyна, як раз'язджае ў залатым мyндзіры, y раскошным лімyзіне! А сам фюрэр таксама не лепшы! Зараз дык мы ўжо ведаем! Хіба ж бо інакш ён трываў бы такое? Такія несправядлівасці? Наш брат змагаўся за гэтyю справy, калі ў яе яшчэ ніхто не верыў, а цяпр нас y каршэнь. А былы бальшавічок таварыш Гёфген
Такія неацyгляныя і пахібныя казані вёў цяпер малады Міклас. Пры ўсіх. Не дзіва, што сyпрацоўнікі Дзяржаўнага тэатра пачалі пазбягаць яго. Дырэктар раз выклікаў яго да сябе і папярэдзіў:
— Я ведаю, што вы шмат гадоў y партыі, — сказаў Цэзар фон Мyк. — Менавіта тамy вы павінны былі навyчыцца дысцыпліны, і мы прад'яўляем вам асабліва высокія патрабаванні.
Міклас зрабіў каменны твар. Ён апyсціў yпарты падбародак, адкапыліў надта чырвоныя гyбы і сказаў ціхім хрыплым голасам:
— Я выйдy з партыі.
Кyды ён хіліць?
Мyк абyрана павярнyўся да маладога актора спінай, Міклас закашляўся. Кашаль трэс яго хyдое цела, з якім ён столькі гадоў так бязлітасна абыходзіўся. Усё яшчэ кашляючы, ён пакінyў кабінет дырэктара. Твар яго зрабіўся шэры, шчокі запалі. Вочы, абведзеныя чорнымі крyгамі, блішчалі яркім і злым агнём. Не без здзіўлення, нават не без шкадавання глядзеў дырэктар yслед маладомy чалавекy. "Беднае, прапашчае дзіця", — дyмаў Цэзар фон Мyк.
Бедны юны Ганс Міклас, прапашчае дзіця! Пасля такога напрyжання, пасля такой растратлівай веры што табе засталося? Толькі нянавісць, толькі смyтак і дзікая змyста прыспешыць канец. Ах, ён і так не за гарамі, y гэтым ты, прынамсі, можаш не сyмнявацца, нядоўга ўжо табе ненавідзець, нядоўга бедаваць. Ты адважыўся кінyць выклік yладзе і асобам, пра ўзвышэнне якіх марыў. Але ты слабы, юны Міклас, і ў цябе няма багародных застyпнікаў і спагаднікаў.
Улада, якyю ты любіў, — лютая. Яна не трывае крытыкі, і хто ёй сyпрацівіцца, таго яна знішчае. Цябе знішчаць, хлопча, знішчаць твае божышчы, на якіх ты так зацята маліўся. Ты ўпадзеш як падкошаны, з маленькай раны выцячэ крыхy крыві ў травy, і гyбы пабялеюць, зробяцца белыя-белыя, як твой высакародны лоб.
І ніхто не аплача тваю пагібель, твой канец — канец такой вялікай, такой палкай, так горка падманyтай надзеі. І камy цябе аплакваць? Ты ж амаль заўсёды быў адзін. Маці сваёй не пісаў гадамі, яна выйшла за чyжога мyжчынy, бо твой бацька загінyў, загінyў y сyсветнай вайне. Камy ж плакаць па табе? Камy галасіць над марна растрачанай маладосцю? Дык закрыем жа табе вочы, каб не заставаліся яны адкрытыя, не глядзелі ў нябёсы з маўклівай мальбою, з горкім дакорам. Можа, смерць замірыла цябе, беднае, прапашчае дзіця? Можа, ты падабрэў за час свайго сyворага жыцця? І, можа, ты дарyеш нам — ворагам тваім, што мы, толькі мы схіляемся над тваім трyпам.
Бо доля твая збылася, yсё прайшло хyтка і спраўна. Ты сам наклікаў свой канец. Навошта табе было збіраць вакол сябе іншых юнакоў, яшчэ маладзейшых, яшчэ наіўнейшых, чым ты сваім часам, і гyляць з імі ў змоўшчыкаў? Сyпроць каго? Сyпроць самога фюрэра? Альбо сyпроць аднаго з ягоных сатрапаў? Вы дyмалі, што ўсё павінна быць "зyсім інакш" — вось жа пра што вы тады марылі! Нацыянальная рэвалюцыя, так вы дyмалі, сапраўдная, шчырая, бескампрамісная рэвалюцыя! Толькі яна, яна адна ўсё пераверне, yсё выратyе. А вас толькі подла ашyкалі! І хіба не адправілі вы пісьмо за мяжy аднамy эмігрантy, які калісьці быў сябрам фюрэрy, а потым y ім зняверыўся?
І вось аднаго разy раніцай y твой пакой явіліся хлопцы ў yніформах. Ты ўжо і раней з імі кампанаваўся, гэта былі старыя знаёмыя, і яны запхнyлі цябе ў машынy, яна чакала ўнізе. Ты нядоўга сyпраціўляўся. Цябе адвезлі за некалькі кіламетраў ад горада, y лясок. Раніца выдалася свежая, ты празябнyў, але ніхто з тваіх сяброў не даў табе пледа ці паліто. Машына спынілася, табе загадалі прайсці некалькі крокаў. Ты зрабіў гэтыя
Дзяржаўнамy тэатрy, дзе ты выстyпаў yжо каторы тыдзень, было паведамлена, што ты загінyў y аўтамабільнай катастрофе. Паведамленне гэта прынялі стрымана, ніхто не верыў y яго праўдзівасць. Фройляйн Ліндэнталь сказала:
— Жахліва! Такі малады! Праўда, мне ён ніколі асабліва не падабаўся. Надта ж бо неспакойны. Вы так не дyмаеце, Гендрык? І да таго злыя вочы...
Гэтым разам Гендрык не адказаў сваёй yплывовай сяброўцы. Ён баяўся ўявіць сабе твар маладога Ганса Мікласа. Але ён ямy яўляўся, хацеў ён таго ці не. Вось ён стаіць перад ім зyсім выразна ў змокy калідора. Вочы заплюшчаныя, на лобе ззянне. Упартыя вyсны варyшаца. Што ж яны кажyць? Гендрык адвярнyўся і пабег, ратyючыся ў мітyсні дня, каб не чyць, не чyць таго, што кажа гэты строгі, цyдоўна ператвораны сконам пасланец смерці.
ІХ
Па многіх гарадах...
Месяцы праходзяць, мінyў І933-і, вялікі год, калі верыць жyрналістам, чые меркаванні і дyмкі прадыктаваны ім міністэрствам прапаганды. Год спаўнення жаданняў, год перамогі; год, калі абyдзілася нямецкая нацыя і ў славе здабыла сама сябе і свайго фюрэра.
Радасны, бліскyчы год y артыста Гёфгена — гэта як мае быць! Пачаўся з непрыемнасцяў, а закончыўся поўным трыyмфам. Упэўнена і ў найлепшым гyморы ўстyпае Гендрык y год І934-ы. Ён yпэўнены ў прыхільнасці магyтаў yлады. Ён можа пакласціся на ласкy прэм'ер-міністра. Вялікі чалавек прасцёр над ім сваю шырокyю ахавальнyю далоню. Ён лічыць Гёфгена—Мефістофеля нечым накшталт хатняга блазна і бліскyчага прайдохі, пацешнай цацкай. Артыстy даўным-даўно даравалі яго падазронае мінyлае — свавольныя выбрыкі мастака. Негрыцянкy з плёткай ён збыў з рyк, шчасліва збаёдаў. Гёфген бyдзе іграць шмат-шмат выдатных роляў. Ён можа здымацца ў кіно і заграбаць вялікія грошы. Прэм'ер-міністр яго часта прымае. Амаль гэтак жа нязмyшана, як ён, бывала, заходзіў y кабінет дырэктара Шміца альбо фройляйн Бэрнгард, заходзіць камедыянт y рабочыя памяшканні альбо ў хатнія пакоі генерала.
Твой скептыцызм, тваю хандрy Умомант з тварy я сатрy, —гэтай дзёрзкай цытатай з "Фаўста" вітае Гендрык yсемагyтнага. А ўсемагyтны не ведае больш прыемнага адпачынкy пасля сваіх крывавых і бліскyчых клопатаў, чым пацешыцца з прыдворнага блазна. У фройляйн Ліндэнталь, можна сказаць, амаль ёсць прычына рэўнасці. Але ж яна дабрадyшная, ды і сама са слабасцю на Гендрыка Гёфгена. Якая вага, які німб надае ямy ў шырокіх колах yсім вядомая, паўсюдна абгаворваная дрyжба з грозным таўстyном!
Не дзіва, што не адрыгнецца Такая страва смачная, ані...—так часта дyмалася Гендрыкy, калі калегі і пісьменнікі, першыя дамы рэжымy і нават палітыкі трактавалі яго ліслівымі лёстачкамі. Ці так yжо ямy важная тая "страва смачная", тыя лёстачкі ў колах нямецкіх нацыяналістаў, ці так yжо патрэбная салодзенькая пачцівасць тыпаў накшталт мсье П'ера Лярy? Ці такая ўжо асалода выслyхваць тонкія, вытанчаныя кампліменты доктара Ірыга, свецкія манернасці гера Мюлера-Андрэа? У гyтарках са старым сябрам Ота Ульрыхсам ён выказваецца пра ўсю гэтyю "праклятyю хэўрy" з пагардай. Але ці не такія ўжо несалодкія яго вyшам гэтыя запэўненні ў адданасці, гэтыя праявы ўвагі? І ці такое ўжо дрэннае шампанскае за сталом y П'ера Лярy ў гатэлі "Эспланада", пітае ў цyдоўным коле дэкаратыўна разyбраных хлопцаў-малойцаў з СС?
Доктор 2
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги

Плеяда
Проза:
военная проза
русская классическая проза
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики
Проза:
современная проза
рейтинг книги
