Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мёртвым не баліць

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ой, што гэта?

Каця спалохана шастае ўбок. Санітар бязгучна смяецца, асклабіўшы шырокія, нібы конскія, дзёсны. На падлозе дзве нерухомыя трусіныя тушкі.

— Дзе ты іх узяў? — здзіўлена пытаецца Каця. Спалоху ў яе голасе ўжо няма, ёсць здзіўленне і лагода — сапраўды, рады былі бульбе, і раптам — трусяціна!

— Там, у сянёх, — ківае санітар. — Норы ого!

Ён зноў выходзіць здабываць з нор гаспадарскіх трусоў. Каця з несхаваным шкадаваннем на вуснах паднімае за доўгія вушы шэрую мяккую тушку, хвіліну ў ціхім роздуме глядзіць

на яе і працягвае кароценькаму санітару.

— На-ка абдзяры…

Санітар заклапочана ссоўвае на патыліцу шапку. Аказваецца, ён не ўмее або не хоча зрабіць гэтае звычайнае справы, таксама як і сяржант і Каця. Іншым жа замінаюць параненыя рукі. Тым часам доўгі санітар прыносіць з сянец яшчэ аднаго забітага трусіка. Але ён таксама не ўмее разабраць і ківае на немца:

— Вунь фрыц хай! Няма чаго дармаеднічаць…

Немец, пэўна, ужо асвойтаўся ў гэтай хаце і з затоенай цікавасцю назірае за тым, што робіцца ля печы. Відаць, ён здагадваецца, у чым справа, і не вымагае сябе прымушаць.

— О фройлян, іхь сделайт.

Каця секунду марудзіць. Акругліўшы вочы, выпрабавальна пазірае на немца, потым вочы яе, прыкметна наліваючыся гневам, вузеюць.

— Ах ты, скурадзёр пракляты! Набіў на людзях руку!

— Ладна, ладна! Хай! — абрывае яе сяржант. — Давай, дзелай арбайт, Ганс.

— Няхай папэцкаецца, а што! — зазначае санітар. — Трымай фінку.

Ён дастае з кішэні крывы садовы ножык на ланцужку, адчэплівае баранчык і аддае нож немцу. Той з гатоўнасцю прысядае на калені і ў святле печы проста на падлозе пачынае свежаваць тушку.

— Айн мамент, фройлян. Бістро. Бістро.

Мы ўсе з цікавасцю назіраем, як старанна ён робіць гэта — надразае заднія лапкі, распорвае шкуру на жываце і, не так умела, як дбайна, урэшце, здзірае з тушкі мяккую вільготную шкурку. Сяржант з ложка пахвальвае:

— О, правільна, Гансік. Пакажы клас. Адразу відаць: спец!

Каця хмурыць бровы, назіраючы за ўпэўненымі рухамі немцавых рук. Светлыя доўгія валасы на яго галаве рассыпаюцца, і ён адтапыраным пальцам раз-пораз адкідвае іх назад.

— Ага, глядзі ты! Маладзец! I тут майстар, — кажа нехта з кута.

— Рукасты.

— Рабацяга бо. Не тое, што вы, — кажа сяржант. — Во, глядзі, якую мне люльку падарыў. Ага!

3 блазенскаю ўсмешкай на нізкалобым шырокім твары ён прыўзнімае ў пальцах выгнуты адмысловы муншт з мефістофельскай галоўкай на канцы і пакручвае яго ўгары, каб усе бачылі. Падарыў — гэта занадта. Вядома, сяржант прыдбаў яго сам.

— Айн мамент, фройлян! — бадзёра прыгаворвае немец. — Дас іст карошый братэн. Жаркёя.

— Жаркое! Глядзі, разумее! — захапляюцца ў куце.

— А што ж ты думаў! Ці мала нашага дабра перасмажылі за тры гады!..

— Годзе, не бурчы. Ён добры.

— Ага, яны ўсе добрыя. Вось наляцяць пад ранак, дык адны галавешкі застануцца, — разважна кажа нехта ад перагародкі.

У куце ўскідваецца з саломы апяразаны бінтамі абгарэлы.

— Доктар! Доктар тут ёсць?

У

хаце ўсе змаўкаюць і зважліва азіраюцца на невідушчага, нібы здань белага ад бінтоў, чалавека.

— Доктара няма, — кажа Каця. — Ён аперыруе. А вам што?

— Выбрацца з гэтага свінушніка. Колькі можна чакаць?

— Сказалі — уранні.

— Што значыць — уранні? — запальчыва раздражняецца абгарэлец. — Маёра дык адвячоркам павезлі

— Маёра ў авіяцыйны шпіталь. Ён лётчык, — кажа сяржант.

— Лётчык? А я таксама лётчык. Вы што — не бачыце? Я гарэў! Зараз жа адпраўляйце і мяне.

Усе змаўкаюць. Сапраўды, гэта не жарты, калі абгарэла гэтулькі скуры. Да таго ж лётчык. Лётчыкаў мы паважаем, было б на чым везці, напэўна, кожны ўступіў бы яму сваё месца.

— Ладна, патрываеце трохі. Вось зараз трусяціны наварым, — прымірэнча кажа Каця і прыкрыквае на немца: — Ану, Гітлер, паварушвайся мне жывей!

Але немец і так завіхаецца, ажно спацеў. Нашай балбатні ён не слухае — уся яго ўвага на працы. Бадай, ён — неблагі дзядзька. Праўда, амаль як і заўжды ўсе палонныя, трохі дурнаваты з выгляду, бо не разумее па-нашаму. А так просты і ўслужлівы, відаць, лёгкі на рукі і ахвочы да працы. Пэўна, сербануў ліха на вайне і цяпер, у палоне, мусіць дагаджаць, бо баіцца. Вось невядома толькі, як ён трапіў у палон: сам здаўся ці зацапалі хлопцы з нашага батальёна? Хоць, зрэшты, гэта не так і важна. Адваяваўся фрыц, і цяпер, відаць, прачынаецца ў ім чалавек, мірны абывацель, рабацяга. Што ж — хай сабе! Мы добрыя, страляць яго не будзем, а дабрата — таксама зброя. Гэта ўжо відаць і па немцу.

13

Мусіць, неўпрыцям задрамаўшы, я зноў ачынаюся, бо гамана ў хаце раптам здорава ўрываецца ў вушы, неяк ажно палохае. Знячывелі, здаецца, быццам штось здарылася, чаго я не магу зразумець. Але ў хаце, відаць, усё па-ранейшаму. Толькі ў печы ўжо не палае, па прыпечку — змрок з іскрамі ў чорнай саламянай трусе. Смачна пахне бульбай і мясам. Каця, сагнуўшыся над казанамі, раскладвае бульбу — у кацялкі, міскі і нават у пустую каску, якую, прысеўшы, трымае перад ёю нізенькі, шыракатвары баец-узбек. Насупраць на падлозе з выглядам пакрыўджанага родзіча сядзіць немец. Кухарская праца ля печы скончылася, патрэбы ў палонным тут болей няма, і ён, відаць па ўсім, адчувае сябе лішнім.

У гэты час за нахіленай Кацінай спіной адчыняюцца дзверы, і ў воблаку сцюжы цераз парог імкліва пераступае нехта ў густа заінелым шынялі.

— Прывет! — весела кідае чалавек ад дзвярэй.

Зусім малады твар яго чырвоны ад сцюжы, голас таксама выдае зусім яшчэ хлапечы ўзрост. Ён паранены і правую руку трымае ля грудзей на бінце-падвязцы.

— О, тут і фрыцы! — радасна здзіўляецца хлопец, згледзеўшы немца. — Гут абенд, фрыц!

Немец ускоквае з падлогі і цвёрда ляскае абцасамі.

Поделиться:
Популярные книги

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Болтливый мертвец

Фрай Макс
7. Лабиринты Ехо
Фантастика:
фэнтези
9.41
рейтинг книги
Болтливый мертвец

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Сердце дракона. Танец с врагом

Серганова Татьяна Юрьевна
2. Танец с врагом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Сердце дракона. Танец с врагом

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3