Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мёртвым не баліць

Быкаў Васіль

Шрифт:

Малодшы лейтэнант недаверліва хмыкае.

— Раскажыце гэта каму-небудзь іншаму.

— Дарма не верыце, — кажу я. — Бывае і так.

— Бувае, — падтрымлівае мяне старшына.

Ён прысланяецца да сцяны і дастае з кішэні партсігар.

— Факт! — кажа Цяслюк. — За выслугу год і бездакорную службу.

Малодшы лейтэнант павяртаецца да старшыны.

— Прахарэнка, у цябе «Шыпка»? Дай-ка адну…

Ён раструшчвае канец цыгарэты і, нібы разважаючы аб нечым, усё аглядае нас. Мы ўсе ўставіліся ў яго. Цяпер ён —

наш бог, уладар нашага лёсу. I мы адчуваем у ягонай нядаўняй настроенасці супраць нас шчарбінку.

Старшына Прахарэнка тым часам раскурвае цыгарэту і ссоўвае на вуха фуражку. Ягоны грубы, немалады твар кранае дабрадушная ўхмылка.

— У тыле іх більш давалы, чым на фронце, — з разважлівай дабрадушнасцю кажа ён.

Гарбацюк крута павяртаецца да старшыны.

— Гэта не сіаша справа…

— Чаму ж не наша? Наша.

— Калі не наша, то чыя ж? — кажу я з выклікам. — Гэта што, справядліва па-вашаму, калі ў тылавіка больш ордэнаў, чым у камандзіра палка?

Гарбацюк, гляджу, выклік прымае. Вочы яго загараюцца нядобрым агнём.

За сталом ускоквае малодшы лейтэнант.

— Спыніць гэтыя размовы! Спыніць зараз жа!

Ён зачырванеўся і хвалюецца. Я таксама хвалююся. I ўсё ж шкада, што нам не даюць тут схліснуцца як мае быць. Я б яго вывеў на чыстую ваду…

— Таварыш малодшы лейтэнант! Я прашу гэта запісаць у пратакол! — тыцкае пальцам у паперы Гарбацюк. Чырвоны, спатнелы твар яго пыша абурэннем.

— Запішам! А як жа? Гэта так не пройдзе! — з пагрозай кажа малодшы лейтэнант і пачынае таропка выкладаць на паперы нашу сутычку. У канцы кожнага радка ён страсае ручку.

Гарбацюк з помслівай важнасцю падцінае вусны. Падобна, што ён перамог.

— Сволач ты, Гарбацюк! — кажу я з ледзьве стрыманай лютасцю.

— Гад! — падтрымлівае мяне Ігар. У ягоных вачах таксама нянавісць да гэтага чалавека.

Гарбацюк хоча нешта адказаць, але ззаду праз шырока расчыненыя дзверы ў пакой уваходзяць двое. Абодва афіцэры міліцыі.

— Э-э! Што за грубасці? Што за грубасці? Маладыя людзі!

Лейтэнант за сталом ускоквае і аддае чэсць.

— Таварыш капітан!..

— Так. Што здарылася? — міралюбіва пытаецца капітан і знімае фуражку. Пасля, прыгладжваючы не надта пышныя валасы, глядзіць на мяне. — Па якому праву вы аблаялі гэтага грамадзяніна?

— Па праву франтавіка! — кажу я занадта цвёрда і, можа, занадта ўзрушана.

Але дабрадушна настроены капітан на мой адказ ніяк не рэагуе. Ён пераводзіць позірк на Ігара.

— А вы, малады чалавек, па якому праву? Мусіць, вы-та не франтавік?

Шэрыя вочы Ігара робяцца жорсткія, тугія скулы на шчоках выпінаюцца яшчэ болей.

— Па праву сына франтавіка. Дарэчы, забітага.

Капітан счапляе на жываце пальцы і павяртаецца да Гарбацюка.

— Ну, але ж і вы, мабыць, франтавік?

Гарбацюк падцягваецца ўсёй сваёй постаццю.

— Так точна.

Гвардыі маёр запасу.

— Ай-я-яй-яй-яй-яй! — прытворна бядуе капітан. — Таварышы франтавікі! У Дзень Перамогі такія абразы! Як вам не сорамна? Што ў вас такое здарылася? Ану, Сямёнаў, дай-ка пратакол.

Малодшы лейтэнант падае аркуш паперы і з важнасцю ў тоне тлумачыць:

— Палітычныя выпады, таварыш капітан.

— Так, так, так… Так, — прыгаворвае капітан і хутка прабягае вачыма па радках пратакола. — Так! Гм! Ды глупства ж гэта! Чапуха! Звычайная склока. Курам на смех…

Малодшы лейтэнант збянтэжана хмурыцца і чырванее.

— I такім глупствам вы марочыце мне галаву? — урэшце пытаецца ў яго капітан. — Пусцяковая справа. Згодны, Сямёнаў?

— Так точна. Я думаў…

Рыпаючы новымі ботамі, капітан падступае да нас.

— Ну што вы, як дзеці? Ай-яй! Франтавікі! Ці варта зводзіць старыя рахункі? У такі дзень. Ну, можа, што і было ў вайну. Але ці варта тое ўспамінаць? Столькі гадоў… Мірыцеся і — з Богам. Нават і пратакола пісаць не будзем.

— Не! Пішыце. Калі мы ўжо тут апынуліся, дык усё пішыце, — кажу я.

Мяне пыдтрымлівае Ігар.

— У нас не проста сварка. Мы прынцыпова…

Капітан падыходзіць да яго і спыняецца.

— Кіньце вы. Якія там прынцыпы? Ну выпілі і паспрачаліся. Заўтра праспіцёся — самім сорамна будзе.

— Мы не п’яныя.

— Ну, тады проста вы злыя. Маладыя і злыя. Ай-яй…

— Мы не злыя! — кажа Эрна. — Мы за справядлівасць! Павінна ж быць элементарная справядлівасць.

— Справядлівасць? Безумоўна. Гэта пахвальна. Чаму ж тады вы зняважылі гэтага грамадзяніна. Ён жа вам у бацькі гадзіцца.

— Не пра мяне гаворка! — з адценнем пакутніка ў тоне адзываецца ад парога Гарбацюк. — Я дакладваў і прасіў запісаць: яны дапусцілі выпады.

Капітан змаўкае і, асцярожна ступаючы блішчастымі ботамі, накіроўваецца да парога.

— Якія іменна выпады?

— Выпады! — цвёрда вымаўляе Гарбацюк. — Вы разумееце якія.

— Хлусня, — кажу я. — Гэтага не было.

Капітан спыняецца пасярод пакоя. Вусны яго строга падціскаюцца.

— Не, было… — фальшыва гарачыцца Гарбацюк. — Я не магу тут пры ўсіх паўтарыць, што ён казаў у рэстаране. Але я напішу… Калі вы не прымеце адпаведныя меры, я напішу куды трэба.

Капітан робіцца строгі. Яго тон мяняецца на адрывісты.

— Сведкі ёсць?

— Я сведка! Я чалавек асаблівага даверу. Гэтага дастаткова.

— Вы памыляецеся, грамадзянін. Гэтага недастаткова.

Ад гэтых слоў у мяне выбухае зларадства. Ага — праўда за намі. Чорта з два ён нас праглыне! Падавіцца… Ён толькі іграе на нервах. Пракляты рудымент. З якой шчыліны вылез гэты змарнелы без людской крыві клоп? Няўрымслівы прыліў гневу і рашучасці падхоплівае мяне з месца і штурхае да расчырванелага потнага Гарбацюка.

Поделиться:
Популярные книги

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Болтливый мертвец

Фрай Макс
7. Лабиринты Ехо
Фантастика:
фэнтези
9.41
рейтинг книги
Болтливый мертвец

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Сердце дракона. Танец с врагом

Серганова Татьяна Юрьевна
2. Танец с врагом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Сердце дракона. Танец с врагом

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3