Шрифт:
Вінцэсь Мудроў
Мутны Меконг
Апавяданне
– Шчаслівы ты, - з робленай зайздрасцю прамаўляе сябар, узняўшы чарку.
– Хутка будзеш дома.
Я задуменна лашчу бараду, уяўляю чэргі ў авіякасу - з начнымі адчуваннямі, перазовамі і цісканінай ля вакенца,
– і брунатная, падобная да амёбы пляма на столі пачынае варушыцца ў п’яных вачах. Надоечы цэлыя суткі прастаяў у чарзе, а квіт
– У Цюмені бяры на любы рэйс: на Горкі, Куйбышаў, Варашылаўград, - падае голас Аўтухоў - калега, які пяты год працуе на Поўначы.
– Галоўнае праз Урал перамахнуць.
Нашая тэхнаглядаўская кантора арандуе кватэру ў драўляным двухпавярховіку. Будыніна месціцца ў цэнтрытаёжнага горада Лістападаўска, і мы, тэхнаглядчыкі, зрэдзьчасу з’язджаемся сюды з трубаправодных трасаў. Вось і цяпер, напярэдадні першага траўня, прыехалі з сябрам у горад, і цяпер п’ем гарэлку на кухні. За вакном ўжо цёмна, і ў зялёным святле ліхтара, што стаіць пасярод двара, соннай імжакай мітусіцца дробны снег.
– Канец красавіка, а на вулцы мароз, - выдыхае разам з цыгарэтным дымам Аўтух, - а дома ўжо бульбу садзяць.
– Калега наш родам з Кіева.
Гарэлка апякае горла і я заядаю гаркоту кіслым агурком. Поруч са мной сядзіць аўтухоўскі зямляк - верталётчык Міша. Ён жыве ў суседнім доме і штовечару завітвае сюды, прыхапіўшы пару пляшак. Грошай у аўтухоўскага зямелі, як ён сам кажа, столькі, што можа набыць уласны ветрухал - так авіятар называе верталёты. Міша соўгае азадкам па крэсле
– адзнака таго, што збіраецца паведаміць штосьці важнае.
– У ліпені хачу дахаты ехаць. Хопіць ужо матляцца па свеце. Падамся ў сельгасавіяцыю. Буду на камаўскай тарахцелцы шкоднікаў труціць.
– А дзе, апроч Лістападаўска, даводзілася лётаць?
– пытаецца Алехна, спрабуючы спачатку рукой, а потым відэльцам выцягнуць кіслы гурок з трохлітровага слоіка.
– Я быў у такіх мясцінах, дзе наша Ямала-Ненецкая акруга падасца раем. Вы пра такія краіны і не чулі.
Я добра ведаю геаграфію і ўплішчваюся ў размову:
– Ну, а ўсё ж.
– Лаос! Чулі пра такі?
Алехна ведае пра маё захапленне геаграфіяй, таму адкідваецца на спінку крэсла, казеліць на мяне блазенскім вокам.
– В’енцьян, Луангпхабанг, Саванакхет...
– мармычу я без асаблівай ахвоты: гарады гэтыя мне вядомыя з геаграфічнай мапы.
– Ты што, там быў?
– з лёгкім хваляваннем азываецца Міша.
– Ды не. так. на мапе бачыў, - я таксама лезу ў слоік, і Алехна неўпрыкмет стукае мяне нагой па галёнцы.
– Толькі тады цямлю: сябрук хоча раскруціць верталётчыка на яшчэ адну пляшку.
– Ла-аос...
– летуценна гукаю я, выпусціўшы смуродныя духі з вялізнага гурка, - мне й да гэтай пары сніцца мутны Меконг (пасля такіх словаў вытрымліваю шматзначную паўзу)... і супчыку
– Я азіраюся на Аўтуха, раскрыльваю рукі: - Сярод джунгляў во-о такія гранітныя збаны. І невядома - хто, калі і дзеля чаго іх выдзеўб.
– Здымак тых збаноў я бачыў на старонках Вялікай Савецкай энцыклапедыі.
Міша выпускае з роту струмень папяроснага дыму, - авіятар паліць выключна “Беламор”, - нецярплівай рукой разлівае рэшткі гарэлкі па чарках.
– Ды я ля тых збаноў нават фатаграфаваўся. Шкада, фоткі дома пакінуў.
Сябрук ізноў стукае мяне нагой. Гэта азначае: згадай яшчэ што-небудзь.
Напружваю памяць і прыгадваю назву лаоскага места: Паксэ.
– Прывезлі нас аднойчы ў Паксэ...
– мармычу пасля цяжкога ўздыху, задзіраю, як той бусел, голаў, маракуючы, што б такое прыдумаць, і верталётчык да адчаю суворым голасам пытаецца:
– Ты быў у Паксэ?!
– Быў, Міша, быў...
– падключаецца да размовы Алехна, і Міша мітусліва лезе ў кішэню.
Па гарэлку ідзе Аўтух. Балазе, далёка хадзіць не трэба - у доме насупраць жыве “спіртавоз”, тутэйшы бутлегер.
– Наш вертухал у Паксэ два разы абстралялі. Чатыры прабоіны ў хвасце, - Міша хмурыць лоб, але тут жа схамянаецца.
– Ты, відаць, з тых, засакрэчаных, што ў шэрых плашчах хадзілі?
– вертухальшчык прыпальвае чарговую беламорыну.
– Аднойчы ў “Лансангу” сустрэўся з адным вашым. дарэчы, у “Лансангу” спыняўся?
– мімаходзь пытаецца суразмоўца, і пакуль я разважаю - што б гэта магло быць, Міша з інтанацыяй абурэння працягвае: - Падыходжу, пытаюся па-расейску, а ён мне, сволач, штосьці па-французску шпрэхае.
Уваходныя дзверы з грукатам адчыняюцца і з паўзмроку выплываюць спачатку заціснутая ў руцэ пляшка, а потым усхваляваны Аўтуховы твар.
– Чулі?! Пад Кіевам атамны спадарожнік грымнуў!
– Адкуль грымнуў?
– выдыхаем мы ўсе трое.
– Адкуль, адкуль. з арбіты, вядома. Бяру зараз пойла, а тут Гуцул увальваецца. Кажа, толькі што з домам размаўляў; уся сталіца савецкай Украіны на вушах стаіць. пажаркі гойсаюць, верталёты кружаць.
– Аўтух прамаўляе ўсё гэта з нейкай вар’яцкай весялосцю.
Міша перахоплівае з Аўтуховых рук пляшку, іранічна крывеліцца.
– Ну, зваліўся спадарожнік... ну, падпаліў хмызняк... такой бяды. Падгоняць аэрадромныя вадамёты - вобмігам патушаць. Вунь, у нас на аэрадроме стаіць адзін такі, на базе цягача. Цыстэрна аб’ёмам 11 тысячаў літраў!
– А радыяцыя?
– падае голас Алехна.
– А што радыяцыя... Па-першае, спадарожнік мусіць на 90 адсоткаў згарэць. Ну, а па-другое, для барацьбы з радыяцыяй ёсць адпаведныя сродкі. Кастрычніцкія парады бачылі? “На пляц, чаканячы крок, выходзяць войскі супрацьхімічнай абароны...”
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Барон Дубов 2
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики
Проза:
современная проза
рейтинг книги
