Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мутны Меконг

Мудроў Вінцэсь

Шрифт:

Штурвал цяжка трымаць. Машыну прыкметна матляе, і нос верталёта ўвесь час зарываецца долу. Гуд рухавіка, і без таго натужлівы, бярэ іншы тон - ужо зусім надрыўны. Там, на доле, матляецца тармазны парашут, па край напоўнены пяском. Сонца недзе ззаду, і перад носам

верталёта бяжыць і ніяк не можа адарвацца ад пагоні ўвішны цень. Цень бяжыць па кустах, па свежай раллі і нечакана, крыху аддаліўшыся, распластана слізгае па люстры вялікай ракі.

– Меконг, - шапочуць вусны, і я дзіўлюся, што берагі лаоскай ракі зараслі не пальмамі і бамбукам, а звычайным алешнікам.

На сярэдзіне ракі машыну кідае ў бакі, я да белаты ў пальцах сціскаю штурвал і заўважаю, што яго, штурвал, трымаюць чужыя рукі: цяжкія, да чарноцця загарэлыя, з наколкай “Мурманск” на правай цэўцы. У кабіне агідна пахне ёдам; міжволі цягнуся да аптэчкі - спраўдзіць, ці не пабілася якая пляшачка, - верталёт рэзка нахіляецца, і я аберуч, чужымі рукамі, хапаюся за штурвал. На даляглядзе, за шчытнай палоскай лесу, уздымаецца ўгору белая аблачына. Неадрыўна гляджу на яе - дзесьці там грымнуў долу спадарожнік, - і заўважаю купку людзей і каня пасярод узаранага поля. “Дома ўжо бульбу садзяць”, - гучаць у вушах Аўтуховы словы. Людзі глядзяць з-пад рукі на верталёт, а нейкі падшыванец бяжыць па разоры, махаючы мне рукою. Скідваю хуткасць, і нос верталёта падаецца ўгору. Што яны тут робяць? Няўжо яны не ведаюць, што вунь там, за тым ляском, разбіўся атамны спадарожнік?! Наперадзе яшчэ адна рака. Двое малых ідуць

з вудамі да берагу і таксама махаюць мне рукамі. Верталёт караценька падае, потым уздымаецца, завальваецца на левы борт.

– Бяжыце адсюль! Не падыходзьце да ракі!
– крычу, адчыніўшы люфцік, і прачынаюся.

З кухні далятае бразганне лыжак у шклянках і прагнае, са стогнам і незласлівымі мацюкамі, пасёрбванне.

“Які дзіўны сон!” - думаю, мружачыся на гадзіннік, які апошнім часам не здымаю з рукі. Звычайна сны адразу ж забываюцца, а гэты яскрава адбіўся ў памяці. І не толькі сон, але адчуванне, якое ён спарадзіў: нейкай няўцямнай трывогі. Тое, што я кіраваў у сне верталётам - рэч зразумелая. Цэлы вечар балбаталі пра тыя вертухалы. Але адкуль узяліся чужыя рукі - вось загадка. У мяне і раней было такое адчуванне, што душа ў сне ўбіваецца ў нечае цела. Я нават хацеў распавесці пра гэта сябру, ды той відавочна пакруціць пальцам ля скроні. І ўсё ж цікава: чые гэта рукі трымалі штурвал? Можа, мне прысніўся сам Міша? Але ж у яго няма на руках наколак. А можа, гэта быў ягоны сябар, што жыве пад Кіевам? Вечарам абавязкова распытаю вертухальшчыка - ці ёсць у ягонага сябра- палешука наколка на правай руцэ. Адчайдушна пацягваюся і згадваю, што Мішы ўжо не пабачу, бо ўвечары буду штурмаваць цюменскую авіякасу. А яшчэ праз два дні буду ў Полацку. І са шчаслівым, з дзяцінства знаёмым пачуццём, калі можна яшчэ хвіліну паваляцца ў ложку, пазяхаю і нацягваю коўдру да падбароддзя.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попаданка. Финал

Ахминеева Нина
4. Двойная звезда
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка. Финал

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Собрание сочинений. том 7.

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. том 7.

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля