Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мутны Меконг

Мудроў Вінцэсь

Шрифт:

– Гэта яны на парадах гарцуюць, а здарыцца што - хрэн каго знойдзеш, - не сунімаецца Алехна.

– А да таго ж, абшар рассейвання радыеактыўных рэчываў можа быць даволі вялікі, - нясмела гугнявіць Аўтух (кіяўлянін у свой час працаваў у газеце і часцяком прамаўляе газетнай мовай), - і рэкі могуць запаскудзіць.

– Ды ўсё гэта плёткі старой цёткі, - басавіта гаворыць Міша.
– Гуцул з кім размаўляў? З жонкай? Знайшоў каго слухаць. Якая-небудзь адрына загарэлася, а ёй усясветная рэвалюцыя прымроілася... Далібог, дарма што п’яны, завяду зараз свой “жыгуль”, паеду ў аэрапорт і па спецсувязі са сваім лепшым сябрам пагаманю. Лёшка Мазур, паляшук. Мы з ім дзесяць гадоў на Паўночным флоце адбухалі.

Зараз пад Кіевам жыве, на Мі-6 лётае, - Міша голасна крэкае, з безагляднай рашучасцю адкаркоўвае пляшку і нечакана засяроджваецца ды чухае бутэлечным рыльцам сівую скронь.
– Хаця не. да яго зараз не датэлефануешся. Сядзіць дзе-небудзь на Дняпры, донкі закідвае. Заўзяты рабалоў. Аднойчы дваццацікілаграмовага ментуза выцягнуў.

– Бляха, які аэрадром!
– ляпае у далоні Аўтух, ды так гучна, што мы падскокваем на крэслах.
– Зараз усё высветлім!

Калега бяжыць у святліцу, і за сценкай ажывае транзістар: гучыць да болю знаёмая музычная застаўка. Мы сцішваемся, шыі нашыя выцягваюцца, веі не лыпаюць, і на бібісійнай хвалі, скрозь піск і радыёшум, прарываецца анонс галоўных навінаў: аварыя на капальні імя Засядзькі, падзенне коштаў на нафту, ушанаванне памяці кагадзе забітага шведскага прэм’ера Улафа Пальмё...

– Усё, глушы, - з урачыстай палёгкай выдыхае вертухальшчык і поўніць чаркі.

– Трэба будзе яшчэ “Свабоду” паслухаць, - Аўтух заносіць у кухню свой стары “Вэф”, ставіць на падвоканне.

– Ды што там слухаць. Калі б што такое - “галасы” адразу б паведамілі, - пракурорскім тонам рэзюмуе Міша і, драпежна варушачы коўцікам, глытае трунак.

Гарэлка цёплая - увесь час, пакуль слухалі радыё, вертухальшчык трымаў бутэльку ў руцэ. Са слязьмі на вачах, з кашлянінаю, глытаю гарэліцу і падымаюся з крэсла. Раблю выгляд, што мне трэба ў прыбіральню, а сам іду ў святліцу і валюся на ложак. Тутэйшую вадзяру прадукуе Ішымскі лікёра-гарэлачны завод, і яе папросту немагчыма піць. Горшая ад сівухі.

Спрабую заснуць, ды як тут заснеш - п’яная гамэрня свідруе слых і казыча нервы. Колькі часу бяседнікі гамоняць пра спадарожнік, потым Міша млява-летуценным голасам распавядае, як у яго аднойчы, на вышыні пяцьсот метраў, заклініў аўтамат перакосу, нарэшце сцішвае голас да шэпту і просіць Алехну прачытаць што-небудзь з ягоных апошніх вершаў.

Мой сябар - вядомы паэт. Калі ехалі на Поўнач, збіраліся ўвесь вольны час прысвяціць творчасці. І вось адседзелі ў тайзе цэлы год і не напісалі аніводнага радка. А-ні-вод-на-га! А я ж з дому нават агульны сшытак прыхапіў і на вокладцы назву твора накрэмзаў: “Полацак. Гісторыя заняпаду”. Хацеў паспрабаваць свае сілы ў эсэ з гістарычным экскурсам. І пачаць эсэ меркаваў з Інфлянцкай вайны, бо менавіта тады, з захопу Полацка Іванам Жахлівым, і пачаўся заняпад старога места. Зрэшты, як я цяпер разумею, горад быў асуджаны на заняпад. Здаецца, у Карамзіна прачытаў, што Полацак за часамі змагання за Інфлянты быў галоўнай літоўскай цвердзю. А якая ж гэта цвердзь, калі яе не атачаў каменны мур? Батура вунь да Пскова падышоў, паўгода пад сценамі прастаяў, пскоўскага таўкача аблізнуў ды назад пайшоў. Нібыта пры аблозе яму пораху бракавала. А насамрэч абламаў зубы аб каменныя муры ды вежы.

Інфлянцкай вайной я зацікавіўся яшчэ ў школе. Падручнік гісторыі, памятаю, пісаў пра гэтую кампанію дзіўныя рэчы. А менавіта: не паспеў Іван Жахлівы падысці ў 1563 годзе да Полацка, як значная частка месцічаў перакінулася на ягоны бок. Больш таго, палачане Іваноў ды Сафонаў паведамілі маскавітам пра набліжэнне літоўскага войска гетмана Радзівіла, а потым яшчэ нейкія тутэйшыя людзі паказалі іванажахліўцам прыхаваныя арсеналы ды запасы фуражу. Карацей, нар-р-род з радасцю сустракаў сваіх вызвольнікаў - стральцоў цара Івана Васілевіча...

Думкі-развагі

перабівае зычны вокліч вертухальшчыка:

– А куды падзеўся мой лаоскі “зямеля”?

– Спаць пайшоў, заўтра дахаты едзе, - адказвае Алехна і адчайдушна аддзімаецца, чарговым разам прыклаўшыся да ішымскай сівухі.
– Вінціку раніцою млосна бывае.

– А ён што, хворы?

– На жаўтуху хварэў, цяпер пакутуе з пахмялля.

– Ці не ў Лаосе падхапіў?
– з клёкатам ў горле пытаецца вертухальшчык.

– А дзе ж яшчэ, - мімаходзь хлусіць Алехна.

Міша, падобна, б’е кулаком па стале і на кароткую хвіліну ўсталёўваецца цішыня.

– Вось ён, праклятушчы Лаос! Мой радыст выпіў вады з ручаіны - і гатовы! Гепатыт “А”! Тыдзень адваляўся ў в’енцьянскім шпіталі, а потым дахаты адправілі. О-хо-хо-о!
– стогне Міша, гучна крэкча - таксама прыклаўся да чаркі, - і знясілена, ці не са слязінай на вачах, пытаецца:

– Табе сябар распавядаў пра лаоскія жахі?

– Ды з яго слова не выцягнеш... падпіску даваў, - няўцямна, жуючы гурок, адказвае Алехна.

– Запіхнуў бы ён гэтыя падпіскі ў с...аку, - Міша з пакутай пераводзіць дых.
– Прылятаем у В’енцьян (цягуткая паўза)... сыходжу з трапа - што такое?
– дыхаць немагчыма... задуха, як у прымыльніку. Сорак градусаў і дождж церусіць (Міша, праўдападобна, прыпальвае папяросу). Прыехалі ў горад - дождж па-ранейшаму сыпле. Пытаюся ў перакладчыка: калі ўжо ён скончыцца? Адказвае: у кастрычніку. Ну, думаю, тут мяне, у гэтай парыльні, і закапаюць...

Каб засяродзіцца на сваіх думках, убіваю галаву ў падушку. Кухонная гамонка аціхае і ўваччу паўстае апакаліпсічная карціна: з Вялікіх Лукаў у Полацак ляціць агнядышны Трыгалоў-Базылішак ды паліць усё навокал. Спачатку захапіўся такой праявай, а потым згадаў, што гэткі цмок ужо лётаў, праўда, не на Полацак, а на Кіеў у дзіцячым фільме “Ілля Мурамец”. Не, лепш пачаць эсэ так: полацкі ваявода Станіслаў Давойна глядзіць з вежы Сафійскага сабору на супрацьлеглы бераг Дзвіны, адкуль б’е маскоўская артылерыя... Цікава, аб чым думаў, на што спадзяваўся ваявода, назіраючы, як на дробныя трэскі разлятаюцца хваёвыя стаўбуры фартыфікацый, як пырскае яскамі Вусцейская вежа і вахлачыя постаці маскавітаў мітусяцца на брудным снезе? Думаў, з дзіўным спакоем, што Дзвіна рыхтык такая ж, як Нёман у роднай Мерачы, і што маскавіты ўрэшце кінуцца па крохкім лёдзе на штурм Замка, і тады можна будзе ўдарыць з гарматаў і патапіць супарата? А можа, ні пра што не думаў. Папросту глядзеў праз вузкае вакно на Экіманскі пасад, адкуль, на дапамогу палачанам, павінна было прыйсці войска Радзівіла Рудога.

Спадзеўкі... Хаця яны й былі марнымі, ды не давалі нам памерці. Тыя ж палачане спадзяваліся на падтрымку Радзівіла Рудога; потым, ужо ўся Літва, спадзявалася на вунію з Польшчай; наступным стагоддзем гадавалі думку ўзвесці на маскоўскі пасад свайго чалавека; былі спадзеўкі, што шляхта прасякнецца патрыятычнымі пачуццямі; што БНР падтрымае кайзер Вільгельм і ўся астатняя Еўропа...

Думкі зноў блытаюцца, бо праз падушку прабіваецца надрыўны голас сябра:

– Ды што такое жанчына? Жанчына - гэта дзве наг-х-хі (“г” дарэшты фрыкатыўнае), галава, агузак, акавалак...

Аўтух нядаўна ездзіў дахаты і заспеў жонку ў чужых абдоймах. Цяпер вось, падпіўшы, Алехна ўзяўся яго супакойваць.

Я збіраўся было пазяхнуць, ды пахвінне раптам зайшлося ад свербу і давялося, у стане лёгкай панікі, падхапіцца і адсунуць ложак ад сцяны.

Там, ва ўцепленых тэхнічнай ватай сценах, вяліся блашчыцы: буйныя, мацёрыя. Яны чамусьці найбольш лютавалі ўвесну. Надоечы так дапяклі Аўтуха, што той высыпаў на ліштвы і падлогу пачак дусту “Фасфалан”, але гэта не дапамагло. Пасля дэзінфекцыі, падобна, у кватэру збегліся блашчыцы з усяго Лістападаўска.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попаданка. Финал

Ахминеева Нина
4. Двойная звезда
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка. Финал

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Собрание сочинений. том 7.

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. том 7.

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля