Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мутны Меконг

Мудроў Вінцэсь

Шрифт:

– Ды не перажывай ты, бляха.
– гэта ўжо азываецца Міша, - усіх іх адзін нячысцік маляваў. Чулі, тыдзень таму на Савецкай дом згарэў? Такая ж дзеравячына, як наша; яны ж гараць, як порах. І вось з агню, з другога паверху, баба выляцела, а за ёю мужык. Мужык хоць трусы паспеў нацягнуць, а баба - тая зусім голая. Аказалася, гэта жонка пілота нашага авіяатрада. Муж у Свярдлоўск паехаў, новую тэхніку атрымліваць, а ягоная палова тым часам з нейкім вахтавіком зблыталася. Прыехаў небарака з камандзіроўкі, а ў жоначкі левая нага вывіхнутая, пыса падрапаная і валасы абсмаленыя. І не толькі на галаве.

Уся гэтая балбатня даймае цяпер ужо да нервовага свербу. Таму й думкі прыходзяць раз’юшаныя. Не думкі нават, а нейкія цьмяныя

відзежы: даўжэзны санны цуг цягнецца, у атачэнні ўзброеных вершнікаў, па расхлябістай дарозе. Плачуць дзеці, галосяць жанкі, усхвалявана гракаюць вароны. І ўсё гэта на тле алавянага неба, пасярод вусцішнага ляснога гушчару. Гэта Іван Жахлівы гоніць палачанаў у маскоўскае рабства. А насустрач цугу, прыхаваўшыся ў адліжнай лютаўскай смузе, рухаецца такі ж самы даўжэзны абоз. Гэта едуць у зваяваны Полацак маскавіты-навасёлы. Едуць са сваім скарбам, са сваімі святарамі, са сваёй спрадвечнай пагардай да ўсяго “нярускага”.

Немцы з палякамі і дагэтуль бядуюць з прычыны змены ў 20-м стагоддзі этнічнай “крыві” Каралеўца й Брэслаў, Львова ды Вільні. Полацак змяніў этнічны склад яшчэ ў 16-м стагоддзі. І з гэтай нагоды ніхто не бедаваў...

На кухні грыміць посуд, і Міша сіпата апавядае:

– Я ў Туркменіі, каб на яе ліха, ледзь не згарэў, разам з вертухалам...

– Бяседнікі знянацку аціхаюць, і ў кілішках весела цурчыць гарэлка.
– Адкамандзіравалі мяне на нафтапромыслы - гэта ў раёне Небіт-Дагу. Ліпень, спёка - тэмпература 40 ачкоў, нават болей. А тут рэзервуар з нафтай загарэўся. А чым тушыць? Поўнае бязводдзе! Вырашылі полымя падручнымі матэрыяламі збіваць. Панавезлі спісаных грузавых парашутаў, напоўнілі пяском, падчапілі да вертухалу - і наперад. Даляціш - медаль “За адвагу на пажары” атрымаеш, а не даляціш...

На кухні штосьці бразгае, Аўтух адчайдушна кашляе, і наваколле поўняць глухія ўдары па спіне: ішымская сівуха ўжо не жадае ліцца ў нутро.

– Карацей, падняў машыну, а яе матляе ў бакі і нос долу зарываецца...

– доўжыць свой аповед вертухальшчык, ды Алехна яго перабівае:

– Можа, занясем Аўтуха ў пакой, пакладзем на ложак?

– Не чапай, хай на стале пакімарыць...

Я бязгучна мацюкаюся, ізноў заціскаю вушы падушкай і прыгадваю бачаную ў нейкай старой кнізе гравюру: полацкі краявід за часамі Напалеона. На ім горад проста не пазнаць, столькі там каменных гмахаў, якія потым, цягам паўтараста гадоў, спляжылі нашчадкі Івана Жахлівага. Ды што там гмахі... тут сам народ “зліквідавалі”. Былі мы ліцвінамі, а сталі беларусамі. Вазьмі любы летапіс: паўсюль нашы продкі змагаюцца з маскавітамі. Вось хтосьці з фаварытаў Кацярыне і параіў: а давайце ліцвіноў назавем беларусамі. І ўсе пытанні адразу вырашацца. Бо гэта ліцвіны змагаліся з Маскоўшчынай, а беларусы заўсёды з радасцю сустракалі сваіх вызвольнікаў.

Як не сціскаю падушку, п’яныя галасы ўсё адно казычуць вушныя мембраны.

– А шторм абрынецца ды верталёты з палубы змые?
– з няшчырай цікавасцю пытаецца Алехна.
– Мяркуючы па тоне, сябрук падбівае вертухальшчыка яшчэ на адну пляшку.

– Йоп... ты хаця б уяўляеш - што такое сучасны верталётаносьбіт?
– у голасе вертухальшчыка гучыць абурэнне.
– Падчас шторму ўсе машыны знаходзяцца пад палубай, у ангарах.

– А як іх адтуль дастаюць?

– Як дастаюць. маюцца адмысловыя пад’ёмнікі... Э-х... у мяне такое адчуванне, што трэба яшчэ адзін бутэльмент. Без яго цяжка будзе ўсё растлумачыць.

На кухні стрымана лаюцца, пасля чаго, яшчэ больш стрымана, ляпаюць уваходныя дзверы і ў пакой зазірае сябар Алехна.

– Заходзь, я не сплю!

Сябар няпэўнай хадой уваходзіць, з вохканнем кладзецца на ложак.

– Што, чарговы заход?

– Чарговы. Сам камандзір верталёта пайшоў на віраж.

– А Аўтух дзе?

– Спіць за сталом, - тлумачыць сябар і трасе чупрынай, - ну, што ты пра ўсё гэта думаеш?

– Пра атамны

спадарожнік? Нічога не думаю, галава іншым занята. Пра Інфлянцкую вайну разважаю.

– Пра што?!

Я махаю рукой, маўляў, няма ахвоты штосьці тлумачыць.

– Калі што і звалілася, дык, дзякуй Богу, не на нас. А то ўяўляеш - грымнуўся б той спадарожнік у Дзвіну?!
– сябар закідвае рукі за патыліцу, з п’янаватай усмешкай глядзіць на столь.

– У якую яшчэ Дзвіну. яна і так засёртая, - няўцямна мармычу ў адказ, і сябрук, прыўзняўшыся на локці, зганяе з твару блазенскую ўсмешку.

– Не сцы, Вінцік, нічога яны табе не зробяць.

Сябруковы словы хаця і не адразу, але дапалі да свядомасці. На мінулым тыдні да мяне ў вагончык убіліся двое ў цывільным і адзін у міліцэйскай форме. Паведамілі, што даўно за мною сочаць і што я, як антысавецкі і нацыяналістычны элемент, мушу неадкладна выехаць на месца сталай прапіскі. Так што калі ліцвінаў маскавіты высялялі на ўсход, дык мне прапануюць ехаць у адваротным накірунку.

– Зробяць - не зробяць, але з Поўначы могуць паперці, - адгукаюся пасля кароткага роздуму.

– Такой бяды. паедзеш дахаты, уладкуешся на працу.

– Лёгка сказаць: уладкуешся. Калі мне тут няма месца, дык хто мяне дома возьме?

– Не драматызуй сітуацыю. Пакуль што ніхто цябе з зямной кулі спіхваць не збіраецца, - голас сябрукоў пасур’ёзнеў і злёгку ацверазеў.

– Адно толькі скажу: калі на наступны дзень па прыездзе пацягнуць на “прафілактыку” - ведай: за табой цікуюць суседзі.

– Вось жа дзіўна. больш года сяджу на Крайняй Поўначы, не лістуюся, ні з кім асабліва не кантактую, дахаты не тэлефаную і ўяўляю небяспеку для савецкай улады.

– Ды нічога ты, Вінцік, не ўяўляеш. Калі савецкая ўлада і скапыціцца, дык гэта дзякуючы савецкім генералам. Я летась на вайсковых зборах быў, і там нам, па страшным сакрэце, паведамілі - колькі ва Узброеных сілах налічваецца танкаў. Астранамічная лічба! А ўрэшце, што ты хацеў?
– ся­бар узбівае падушку, пацірае, збіраючыся з думкамі, лабаціну.
– Савецкай ўлады не любіш? Не любіш. Камуністаў не паважаеш? Не паважаеш. З ідэяй незалежнасці носішся? Носішся. Таму й патрапіў пад нагляд. Наглядчыкаў таксама можна зразумець: заробкі і спецпайкі атрымліваюць, з жонкамі ды каханкамі ў Крыме адпачываюць. мусяць жа і нейкую працу рабіць. А як будзеш рабіць, калі няма каго ў распрацоўку запускаць? Вось з Полацка сюды і патэфанавалі.
– Пасля такога спічу сябар рашчапервае пальцы: - Нас жа, “незалежнікаў”, лічаныя адзінкі. Называю па літарах: А - Арлоў; Бэ - Бяляцкі; Вэ - Вячорка; Гэ - Глобус; Дэ - Дубавец; Е - Ермаловіч, Жэ - Ірэна Жарнасек...

“Незалежніка” на літару “З” сябрук назваць не паспеў, бо рыпнулі дзверы і Алехна ўсхапіўся на ногі. Яшчэ праз імгненне штосьці грукнула на кухні - пада мною нават здрыгануўся ложак, - я таксама усхапіўся, але тут жа лёг, бо пачуў здушанае крахтанне і кароткія мацюкі - гэта Міша з Алехнам валаклі ў суседні пакой Аўтуха, які зваліўся на падлогу.

.Паволі, ціхенька стаў наплываць сон і ўадначас, адагнаўшы на міг дрымоту, узнікла жаданне вырвацца з гэтага мышастага прыцемку, з гэтага паганага блашчычніку, з гэтага задушнага чаду, які апавіў маё жыццё. І я ўбачыў сябе самога - скурчанага, зацкаванага, шкадобы вартага, які спалохана лыпаў вачыма пасля кожнага зычнага ляманту на кухні. Было такое адчуванне, што душа вылецела з-пад сэрца і цяпер глядзела аднекуль збоку на пакінутае цела. І ўжо на самой мяжы - там, дзе сканчваецца ява і пачынаецца сон, - прыгадаў загнаных у маскоўскую няволю палачанаў, і падумаў - як ім там было моташна і, галоўнае, сорамна жыць. І яшчэ ўявіў сябе апошнім ліцвінам, і душа мая некуды паляцела, я нават пачуў свіст у вушах, потым пачала некуды правальвацца, і я размежыў павекі. Перад вачыма паўстала мутнае шкло, за якім - то ўдымаючыся, то злёгку падаючы долу, - разнасцежыўся заліты ружавізною абшар.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попаданка. Финал

Ахминеева Нина
4. Двойная звезда
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка. Финал

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Собрание сочинений. том 7.

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. том 7.

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля