Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

У пытаннях узаемаадносін паміж месіянізмам і «чыстым» нацыяналізмам М. Бердзяеў прытрымліваўся такой думкі: першы (месіянізм) належыць да асаблівага, духоўнага парадку. «Месіянізм адносіцца да нацыянальнага, як другое нараджэнне містыкаў адносіцца да першага прыроднага нараджэння». У творах М. Бердзяева гучыць вялікая вера ў месіянізм рускага народа і гэты месіянізм ён лічыць станоўчым нацыяналізмам, «вар’яцкім духоўна-творчым парываннем».

Менавіта паняцці «месіянскі нацыяналізм», «адмоўны, негатыўны нацыяналізм» у іх адносінах да фашызму як ідэалогіі і палітычнай практыкі варта браць ва ўжытак навукоўцам, даследчыкам сучасных палітычных працэсаў.

Італьянскі

фашызм і нямецкі нацыянал-сацыялізм 20-х — 40-х гадоў ХХ ст. пераўтварылі Італію і Германію ў таталітарныя дзяржавы. У сувязі з гэтым дзяржаўную ідэалогію такіх краін можна назваць «таталітарным нацыяналізмам», у процілегласць традыцыйнаму дэмакратычнаму нацыяналізму, ці, інакш, «вызваленчаму нацыяналізму». Італьянскі і германскі фашызм — ці «таталітарны нацыяналізм» зрабілі ўздзеяннне і на іншыя краіны: Нарвегію, Данію, Галандыю і нават на краіны Усходняй Еўропы (напрыклад Румынію). Але распаўсюджанне фашызму як рэакцыю на гэта выклікала развіццё дэмакратычнага нацыяналізму: польскага, румынскага (Зялёная гвардыя), іспанскага (Palanga), эстонскага (Рух Ваўсаў).

Найбольш важным вынікам сучаснага аналізу суадносін паміж нацыяналізмам і фашызмам ёсць тое, што нацыяналізм і фашызм (нацызм) — гэта антыподы. Адзінае для абедзвюх ідэалогій паняцце «нацыя» не збліжае іх, а разводзіць да бясконцасці, ставіць іх на процілеглыя бакі. Па сутнасці, нацыяналізм становіцца антыноміяй фашызму ў адносінах да нацыі.

Растлумачым сказанае грунтуючыся на гістарычных фактах. Узнікненне фашызму адносіцца да 20-х гадоў і звязана з фігурамі Беніта Мусаліні ў Італіі і Адольфа Гітлера ў Германіі, дзе ён меў назву «нацыянал-сацыялізм». Мусаліні сцвярджаў: «У аснове фашызму ляжыць канцэпцыя Дзяржавы, фашызм лічыць Дзяржаву абсалютнай, у параўнанні з ёй усе індывідуумы або групы адносныя… Фашысцкая дзяржава — гэта форма, унутраны закон і дысцыпліна ўсёй асобы. Яна працінае волю і інтэлект…».

Фашызм — гэта культ гвалту. У першай палове ХХ стагоддзя ён надаў тэорыі звышчалавека ранг дзяржаўнай палітыкі. Чалавек сілы ўладарыць над слабымі і ў гэтай барацьбе стварае гісторыю. Фашызм узяў сабе ў саюзнікі папулісцкі варыянт сацыялізму, які асноўваўся на збяднелых слаях рабочых і сялян, выступаў супраць ліберальнага капіталізму.

Фашызм — гэта, нават, не ідэалогія, а спосаб дзеяння і спосаб са-масцвярджэння ў навакольным свеце, пры якім асабістае «я» становіцца ў шэраг такіх асоб, якія адзіныя ў сваёй перавазе над іншымі групамі, нацыямі і расамі, ставяць сябе вышэй за іх і нават дапускаюць атаясамленне сябе хоць і не цяпер, а ў будучым з Вышэйшай істотай — з Богам.

Для немцаў Трэцяга Рэйха такой групай звышлюдзей стала арыйская раса. Немцы аб’явілі сябе арыйцамі і ўзялі дэвіз: «Deutschland uber alles».

Як і нацыяналізм, фашызм надае вялікую ўвагу нацыі. Аднак бачанне нацыі ў іх вельмі рознае. Нацыяналісты лічаць, што нацыя ёсць супольнаць людзей аб’яднаных салідарнасцю і павагай да сваіх членаў. Фашысты трактуюць нацыю зусім інакш. Для іх нацыя — гэта «цытадэль улады», «апірышча і зброя для гуртавання волі і сілы чалавека». Нацыя становіцца па сутнасці інструментам ажыццяўлення гвалту. У сувязі са сказаным становяцца зразумеламі і вядомыя звышвысокія патрабаванні нацыстаў да чыстаты нацыі.

Чаму ж у Германіі натуральныя адносіны да нацыі, што ўласцівы ўсім цывілізаваным народам і разгледжаны намі ў пачатку артыкула ў кантэксце нацыяналізму, прынялі такі пачварны характар у часы Трэцяга Рэйха? Адказ трэба шукаць у гістарычным дыскурсе і нашмат раней разглядваемых падзей — у першай палове ХІХ стагоддзя. У тыя часы Гераманія ўяўляла хаатычны набор разнастайных княстваў і значна адставала

ад перадавых еўрапейскіх краін (Францыі, Англіі) як у культурным сэнсе, так і ў сацыяльна-эканамічным. Усё гэта выклікала пэўны комплекс непаўнавартасці ў маштабах нацыі. Няма культурнай перавагі, але ёсць затое перавага ў нацыянальнай чысціні. Высілкамі Фрыдрыха Людзвіга Яна (1810), і пазней Вольфанга Менцэля сфарміраваліся расавыя ўяўленні аб чысціні нямецкай нацыі, якія дазволілі адкінуць аўтарытэт высокай французскай культуры. Да другой паловы ХІХ стагоддзя адносяцца ўжо і першыя захады, што ўслаўляюць ваенную моц нямецкага народа (Арндт, Трайчке). Далейшы шлях фарміравання фашысцкай ідэалогіі (пасля эканамічнага крызісу 1873 г.) звязаны з такімі імёнамі, як Габіно, Альварт і нават славутым кампазітарам Рыхардам Вагнерам (Die Walkure).

Яшчэ да прыходу Адольфа Гітлера да ўлады ў Германіі была дасканала ўзрыхлена глеба для ўзыходу ідэалогіі «новага месіянства» немцаў, як арыйскай нацыі. У 1928 годзе выйшла кніга Германа Вірта «Паходжанне чалавецтва», дзе аўтар даказваў, што ў вытоках чалавецтва стаяць дзве расы: нардычная — духоўная раса Поўначы і гандванічная — ахопленая ніжэйшымі інстынктамі раса Поўдня. На выставе 1933 года «Ahnenerbe» (спадчына продкаў) у Мюнхене Вірт дэманстраваў старажытныя рунічныя і протарунічныя пісьмёны. Гэта выстава мела вялізны поспех у арганізацыі пад назвай СС, якая і паставіла сваёй задачай абарону нардычнай расы (нямецкай нацыі) ў генетычным, духоўным і містычным плане.

У сувязі са сказаным становіцца зразумелым, што прыход да ўлады А.Гітлера і абвяшчэнне нацызма дзяржаўнай ідэалогіяй, было не выпадковым — да гэтага часу ўжо сфармірааваліся яе асноўныя ідэі ў выглядзе ўяўленняў аб вышэйшай арыйскай расе — немцах, аб «блакітнай крыві» і іншых «адметнасцях» нямецкай нацыі.

Але ў адрозненне ад суседняй Францыі, дзе ўтварылася нацыя высокай культуры, даўшая пачатак дэмакратычным традыцыям, у Германіі ўзнік аўтарытарны рэжым, культ улады, які вымагаў высокай дысцыпліны і парадку, дзеля захавання чысціні нацыі. Такім чынам нацыяналіізм у Германіі ўжо на стадыі свайго фарміравання набываў адметныя формы, якія ўсё больш адрозніваліся ад агульнаеўрапейскіх норм, якія прадугледжваюць прынцыпы роўнасці нацый і любві індывідуума да сваёй нацыі. Гэтая крайняя, гранічна негатыўная форма нацыяналізму ў выніку атрымала назву фашызм і ў адносінах да свайго прабацькі — нацыяналізму — стаіць ужо на палярна процілеглых пазіцыях.

У цытуемай вышэй кнізе Энтані Сміта цэлы раздзел прысвечаны параўнальнаму аналізу нацыяналізма і фашызма, дзе пераканаўча паказана заганнасць фашызму і ягоная процілегласць нацыяналізму.

Аднак адна вельмі істотная акалічнасць не разгледжана Э. Смітам. Яна тычыцца працэса асуджэння фашызму, які адбыўся на судовым працэсе ў 1946 годзе ў горадзе Нюрнбергу. Асуджэнне ідэалогіі фашызма вельмі важны крок, бо гэта спроба паставіць заслону перад будучымі неафашысцкімі ідэямі, тэорыямі і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць такія ідэі. Гэта перасцярога ўсім будучым пакаленням людзей.

Нацыя і нацыяналізм як яе ідэалогія ўзніклі натуральным чынам, у выніку эвалюцыі чалавецтва, створаны яны па Вышэйшай Божай задуме і маюць сваё абгрунтаванне ў хрысціянстве. Што тычыцца фашызму, то ён узнік зусім не па законам эвалюцыі, не ў выніку ўдасканалення сусвету. Ён узнік у часы еўрапейскага крызісу 20-х гадоў ХХ стагоддзя як мутант, як рэакцыя часткі людзей з хворай псіхікай і самалюбівым характэрам, каб сцвердзіцца ў жыцці. Гэта скрыўленне чалавечага шляху, скрыўленне гісторыі і пра гэта нельга забываць.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7