Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Як гэты маленькі хітрулік умее падаграваць публіку! Ён не адразу выходзіць з-за шырмы, прымушае чакаць сябе, крыху прыпавольвае на прыступках, з дзіцячай непасрэднасцю любуецца стракатымі стужкамі на вянках, хоць яны ўжо даўным-даўно абрыдлі яму, чароўна кланяецца, дае публіцы часу пашалець, каб не ўпусціць ніводнага каштоўнага пляску. «„Meditation“ — гвозд маёй праграмы, — думае ён; гэтаму выразу навучыў яго імпрэсарыо. — Потым я зайграю вам фантазію, якая, калі ўжо на тое, лепшая за „Саву“, асабліва тая мясціна, пераход у до-дыез. Але ўсе вы звіхнуліся на гэтай саве і нэндзаецеся з ёю, хоць яна — мая самая першая, самая дурная рэч». — І ён грацыёзна выходзіць на камплімент.

Потым грае «Meditation» [4] ,

а там яшчэ і эцюд. Праграма ў Бібі даволі ёмістая. «Meditation», праўда, дужа нагадвае «Reverie», але ў Бібі гэта не загана, бо ў эцюдзе вундэркінд ззяе тэхнікай, якая, зрэшты, крыху саступае яго кампазітарскаму таленту. Але вось нарэшце і «Фантазія». Гэта яго любімая рэч. Яе ён грае кожнага разу крышачку інакш, дазваляе сабе маленькія вольнасці, і выпадаюць шчаслівыя вечары, калі ён сам бывае здзіўлены, як адкрыццём нябесным, раптоўным нечаканым паваротам мелодыі.

4

«Роздум» (фр.).

Ён сядзіць і грае, такі маленькі і сляпуча-белы перад вялікім чорным раялем, там, на сцэне, самотны выбранец, узнесены над безаблічным натоўпам, які ўвесь разам мае толькі адну нячуйную, няпругкую душу, над якою трэба валадарыць яго самотнай, яго інакшай душы… Мяккія чорныя валасы разам з шаўковай стужкай упалі на лоб, гнуткія трэніраваныя пальцы бегаюць па клавішах, і відаць, як пацепваюцца мускулы на смуглых дзіцячых шчоках. Часам прыходзяць секунды адсутнасці, самазабыццёвай адзіноты — тады яго дзіўныя, падведзеныя ценямі вочы касавурацца ўбок ад публікі, на размаляваную сцяну за раялем, і глядзяць праз яе, растаюць у мройнай далечы, населенай дзівосным жыццём. Але варта яму хоць краёчкам вока ўбачыць залу, як ён зноў тут, перад натоўпам.

Стогн і енк! Узлёт і падзенне!.. «Мая фантазія! — любоўна думае Бібі.— Слухайце ж, слухайце, зараз пойдзе тая мясціна, той самы пераход у до-дыез. — Яны заўважылі? Вой, дзе там! Нічога яны не заўважылі!» І вось, каб хоць чым павесяліць іх, Бібі эфектна ўскідвае вочы на плафон.

Людзі сядзяць доўгімі радамі і глядзяць на вундэркінда, і кожны думае пра сваё, пра самае рознае. Адзін стары сівабароды пан, з пярсцёнкам-пячаткай і шышкаватым гузаком на лысіне, думае сам сабе: «Даволі сорамна, шчыра кажучы, так і не адолець за ўсё жыццё песеньку пра „Трох паляўнічых з Курфальца“ — і цяпер сядзець тут такім сівагаловым ёлупам і набірацца розуму ў гэтага вундэркінда — рос-рос-недарос! Зрэшты, гэта дадзена яму зверху, гасподзь раздае свае шчадроты, тут нічога не парадзіш, і зусім не брыдка быць звычайным чалавекам. Гэта як з маленькім Ісусам. Дзіцяці можна пакланяцца не саромеючыся! А як дабратворна гэта ўплывае!» Ён не адважваецца падумаць: «Якая асалода!» «Асалода» — слова не да вуснаў тоўстаму старому геру. Але адчувае ён так! Адчувае ён менавіта так!

«Мастацтва… — думае насаты, як папугай, дзялок. — Што ж, вядома, яно дадае жыццю пэўнай вастрыні, усё гэта дрынканне, і белы шоўк, і розная іншая драбяза…

Але ж і малое не прападае. Прададзена не менш пяцідзесяці месцаў па дванаццаць марак, гэта ўжо шэсцьсот марак, без уліку астатніх білетаў. Калі адкінуць выдаткі на наём залы, асвятленне, праграмкі, дык і без таго застаецца дзве тысячы марак гатоўкай. Гэта не на пропадзь!»

«Ну, тое, што ён нам цяпер падносіць, гэта, напэўна, Шапэн! — думае выкладчыца музыкі, дзюбатая дама ў тых гадах, калі надзеі слепнуць, а розум абрастае з’едлівасцю. — Аднак, трэба сказаць, яму бракуе шчырасці. Так і буду казаць: хлопчыку бракуе шчырасці. Гэта гучыць няблага. Да таго ж у яго не тая школа, не, не тая, і няправільная аплікатура. Руку трымаць трэба так, каб з яе не спаўзала манетка. У мяне ён дастаў бы лапы!»

Маладзенькая дзяўчына, якая здаецца васковай, — такая

бледная, у тым уражлівым узросце, калі наўме толькі розныя казытлівыя думкі, сама сабе маракуе: «Ды што гэта?!. Што ён грае? Ён жа грае палкасць! А сам яшчэ зусім дзіця горкае… Калі б ён цалаваў мяне, было б так, быццам цалуе мой маленькі брат, — гэта не цалунак. Значыцца, палкасць, магчымая сама па сабе, палкасць беспрадметная, без зямнога ўвасаблення. Проста такая дзіцячая гульня! Добра, скажы я гэта ўголас, і мяне запояць рыбным тлушчам. Такі ўжо гэты свет!»

Каля калоны стаіць афіцэр. Ён глядзіць на славазборцу Бібі і думае: «Ты персона, але ж і я персона. Кожны на свой лад». Тым не меней афіцэр ляскае абцасамі, нібы казырае вундэркінду, як казырае ўсім, хто мае ўладу.

А крытык, ужо як след прылядашчаны чалавек у зашмальцаваным сурдуціку і падкасаных, запырсканых вулічнай тванню штанах, сядзіць на сваім дармовым месцы і думае: «Не, вы толькі паглядзіце на гэтага Бібі, на гэтага камедыянта. Яму яшчэ расці й расці, перш чым мецьме свой твар, але як тып, тып артыста, ён, бадай што, закончаны. У яго ёсць ад прыроды артыстычная веліч і ягоная нізкасць, шарлатанства і свяшчэнная іскра, фанабэрыя і патайны хмель запойнасці. Але гэтага не напішаш, гэта занадта тонка. Ах, паверце, я і сам стаў бы артыстам, калі б, на жаль, не быў адораны ўменнем усё бачыць наскрозь».

А тым часам вундэркінд канчае граць, і ў зале паўстае бура. Яму даводзіцца зноў і зноў выходзіць з-за шырмы на выклікі. Чалавек з блішчастымі гузікамі вывалоквае новыя вянкі, чатыры лаўровыя вянкі, ліру з фіялак, абярэмак ружаў. Яму не хапае рук, ён не паспявае ўручаць усё гэта паднашэнне вундэркінду, сам імпрэсарыо падымаецца на эстраду пасабляць. Ён кладзе адзін вянок на шыю Бібі, пяшчотна праводзіць рукой па яго чорных валасах. І раптам, як бы па вышэйшай волі, нахіляецца і цалуе вундэркінда, гучна, цалуе яго ў самыя губы. Тут ужо бура пераходзіць у цэлы ўраган. Пацалунак, як электрычны разрад, падае ў залу — і быццам нервовая сутарга прабягае па натоўпе. Дзікая патрэба шумець авалодвае людзьмі. Крыкі «брава» мяшаюцца з аглушальнымі воплескамі. Некалькі малых, нічым не адметных равеснікаў Бібі махаюць там, унізе, насоўкамі. Прылядашчаны крытык думае: «Зразумела, гэты пацалунак імпрэсарыо таксама запраграмаваны. Старая, правераная штука, збою не дае. А божачкі, калі б не бачыць усяго гэтага наскрозь!»

І вось канцэрт вундэркінда канчаецца. Ён пачаўся а палове восьмай, а палове дзевятай скончыўся. Эстрада завалена вянкамі, нават на раялі стаяць два горшчыкі з кветкамі. Апошнім нумарам Бібі грае сваю «Грэцкую рапсодыю», — у фінале яна пераходзіць у грэцкі гімн, і прысутныя тут землякі Бібі не адмовіліся б падцягнуць яму, але ж занадта вымудраваны гэты канцэрт. Затое пад канец яны даюць сабе волі і адшкадоўваюцца бязмерным, па-паўднёваму палкім выяўленнем захаплення, своеасаблівай нацыянальнай дэманстрацыі. А крытык думае: «Зразумела, гімн таксама прадугледжаны праграмай, прыём той самы, толькі пераведзены ў іншы рэгістр. Не ўпушчаны ніводзін сродак уздзеяння. Напішу, што гэта не красіць мастацтва. А што, калі гэта якраз і ёсць мастацтва? Што такое артыст? Вышэй за ўсё крытыка. Але ж гэтага не напішаш». І ён выходзіць у сваіх замызганых штанах.

Пасля дзевяці-дзесяці выклікаў вундэркінд больш не ідзе за шырму, а спускаецца да сваёй мамы і імпрэсарыо, у залу. Людзі стаяць сярод рассунутых у беспарадку крэслаў і пляскаюць і ціснуцца наперад, каб падзівіцца на вундэркінда зблізку. Другім хочацца паглядзець і на прынцэсу: перад эстрадай утвараюцца два гурты — вакол Бібі і вакол прынцэсы. І цяжка сказаць, хто з іх, зрэшты, у цэнтры ўвагі. Але прыдворная дама, з аўгусцейшага загаду, скіроўваецца да Бібі, яна абцягвае і разгладжвае яго шаўковую блузу, каб прывесці хлопчыка ў патрэбны для прадстаўлення высокай асобе выгляд. Яна бярэ яго за руку, падводзіць да прынцэсы і кажа яму прыкласціся да рукі яе каралеўскай вялікасці.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Вернуть Боярство 11

Мамаев Максим
11. Пепел
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть Боярство 11

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Трактир «Разбитые надежды»

Свержин Владимир Игоревич
1. Трактир "Разбитые надежды"
Фантастика:
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Трактир «Разбитые надежды»

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Отмороженный 13.0

Гарцевич Евгений Александрович
13. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 13.0

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3