Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Я не зразумела яго. Я бачыла толькі, што ён ап’янёны гульнёю, што гэты вар’ят пра ўсё забыўся — пра сваю клятву, пра наш угавор, пра мяне і пра ўвесь свет. Але перад яго шалёным экстазам я не магла ўстаяць і, міжволі падпарадкоўваючыся яму, са здзіўленнем спыталася, пра каго ён гаворыць.

— Пра вунь таго старога, аднарукага расейскага генерала, — шапнуў ён і падсунуўся да мяне зусім блізка, каб ніхто не падслухаў чарадзейнай таямніцы. — Вунь ён — з сівымі бакамі, а за крэслам стаіць слуга. Ён увесь час выйграе, я яшчэ ўчора сачыў за ім, у яго, мусіць, свая сістэма, і я кожны раз стаўлю на тое ж поле, што і ён… Ён і ўчора ўвесь час выйграваў… Я толькі зрабіў памылку — працягваў гуляць і пасля таго, як ён пайшоў… Тут я памыліўся… Ён выйграў учора, здаецца, тысяч дваццаць франкаў… і сёння кожны раз выйграе. Я стаўлю ўвесь час за ім… Цяпер…

Раптам ён змоўк на паўслове — пачуўся рэзкі выкрык круп’е: «Faites votre jeu!» [64] ,

і позірк яго прагна пацягнуўся туды, дзе паважна і спакойна сядзеў сівабароды расеец; генерал няспешна паставіў на чацвёрты нумар спачатку адну залатую манету, а потым, памарудзіўшы, другую.

Адразу ж такія знаёмыя мне дрыготкія пальцы рвануліся да кучкі грошай, і ён шпурнуў жменю залатых манет на той самы квадрат. І калі праз хвіліну круп’е абвясціў «нуль» і адным узмахам лапаткі ачысціў увесь стол, ён здзіўленым позіркам праводзіў свае зніклыя грошы. Але вы думаеце, ён павярнуўся да мяне? Не, ён зусім пра мяне забыўся, я выпала, знікла, пайшла з яго жыцця; усёю сваёю істотаю ён быў прыкаваны да расейскага генерала, які спакойна падкідваў на далоні дзве залатыя манеты, раздумваючы, на якую б лічбу паставіць.

64

Рабіце стаўку! (фр.).

Я не магу перадаць вам свайго гневу, свае роспачы. Можаце ўявіць сабе, што я адчувала: дзеля гэтага чалавека я ахвяравала ўсім сваім жыццём, а для яго я была толькі мухаю, ад якой ён ляніва адмахнуўся. Зноў мяне захліснула хваля злосці. З усяе сілы я ўчапілася ў яго руку, так моцна, што ён уздрыгнуў.

— Зараз жа ўстаньце! — ціха, але катэгарычна прашаптала я. — Успомніце, якую клятву вы далі мне сёння ў царкве, нікчэмны вы чалавек, клятвапарушальнік!

Ён зірнуў на мяне здзіўлена і раптам пабялеў. У вачах у яго з’явіўся вінаваты выраз, як у пабітага сабакі, губы задрыжалі: здавалася, ён адразу ўспомніў усё, што было, і жахнуўся.

— Так… так… — прамармытаў ён. — Божачка, а божачка!.. Так… я іду… Прабачце…

І яго рука пачала ўжо зграбаць грошы, спачатку хутка, парывіста-рэзкімі рухамі, але потым усё больш марудна, быццам нешта яе стрымлівала. Яго позірк зноў спыніўся на расейскім генерале, які якраз рабіў стаўку.

— Адну хвілінку… — Ён кінуў пяць залатых на той квадрат, што і генерал. — Толькі гэтую стаўку… Клянуся вам, я зараз жа пайду… Толькі стаўку… апошнюю…

І зноў маўчанне. Шарык закруціўся і пацягнуў яго за сабою. Зноў гэты апантаны выслізнуў ад мяне, ад самога сябе, захліснуты кручэннем паліраванага кола, дзе шалеў малюсенькі шарык. Зноў выкрык круп’е, зноў лапатка змахнула яго пяць залатых манет: ён прайграў. Але ён не павярнуўся. Ён забыўся пра мяне, як забыўся пра сваю клятву, пра слова, якое даў мне хвіліну таму назад. Зноў яго рука прагна пацягнулася да ўжо значна меншай кучкі грошай, і ап’янелы позірк быў прыкаваны, нібы да магніта, да візаві, які прыносіў яму шчасце.

Цярпенне маё кончылася. Я зноў страсянула яго, але цяпер ужо моцна.

— Уставайце! Зараз жа… Вы сказалі, толькі гэтую стаўку…

Але тут здарылася нечаканае. Ён раптам крута павярнуўся; на яго твары, звернутым да мяне, ужо не было ні ценю пакоры і збянтэжанасці; гэта быў твар даведзенага да шаленства чалавека, вочы яго гарэлі гневам, губы дрыжалі ад злосці.

— Пакіньце мяне ў спакоі! — зашыпеў ён. — Ідзіце адсюль! Вы прыносіце мне няшчасце. Калі вы тут, я ўвесь час прайграю. Учора так было, і сёння зноў. Ідзіце адсюль!

На момант я скамянела. Але яго нястрыманасць распаліла і мой гнеў.

— Я прыношу вам няшчасце? — сказала я. — Вы лгун, вы злодзей, вы пакляліся мне…

Тут я спынілася, бо ён ускочыў з крэсла і адштурхнуў мяне, нават не заўважаючы, што вакол нас узняўся шум.

— Пакіньце мяне ў спакоі! — гучна закрычаў ён, не помнячы сябе. — Не трэба мне вашай апекі… Вось… вось… вось вам вашы грошы! — І ён шпурнуў мне некалькі стофранкавых білетаў. — А цяпер пакіньце мяне ў спакоі!

Ён не валодаў сабою, калі крыкнуў гэта на ўвесь голас, і не звяртаў увагі на сотні людзей навокал. Усе глядзелі, паказвалі на нас, шушукаліся, смяяліся, нават з суседняй залы заглядвалі цікаўныя. Мне здалося, што з мяне сарвалі адзежу і я стаю голая перад гэтым натоўпам цікаўных… «Silence, Madame, s’іl vous plaіt» [65] , — гучна і ўладна сказаў круп’е і пастукаў па стале.

65

Цішэй, мадам, калі ласка! (фр.).

Мяне, мяне тычыўся выкрык гэтага нікчэмнага нахабніка. Глыбока зняважаная, згараючы ад сораму, стаяла я перад натоўпам цікаўных, які насмешліва шаптаўся, — як прастытутка, якой шпурнулі

грошы ў твар. Дзвесце, трыста нахабных вачэй утаропіліся ў мяне, і вось… калі, раздаўленая знявагаю і ганьбаю, я адвяла позірк убок, я ўбачыла перад сабою вочы, у якіх застыў жах, — гэта была мужава стрыечная сястра, яна глядзела на мяне, разявіўшы рот, і быццам спалохана засланялася рукою.

Гэта дабіла мяне канчаткова: не паспела яна паварушыцца, апамятацца, як я кінулася прэч з залы; у мяне хапіла сілы дабегчы да лаўкі, да той самай лаўкі, на якую зваліўся без сіл учора гэты вар’ят. І гэтак жа, як ён, я ўпала на цвёрдае, бязлітаснае сядзенне без сіл, без волі, без думак.

З таго часу прайшло дваццаць чатыры гады, і ўсё-такі, калі я ўспамінаю, як я стаяла там, абражаная, утаптаная ў бруд яго знявагаю, перад натоўпам чужых людзей, кроў стыне ў мяне ў жылах. І я са страхам зноў думаю, якое слабае, нікчэмнае і нязначнае тое, што мы напышліва завём душою, духам, пачуццё, што мы завём пакутаю, калі ўсё гэта не можа разбурыць пакутную плоць, змучанае цела, калі можна перажыць такія гадзіны і пасля гэтага яшчэ дыхаць, замест таго каб памерці, зваліцца, як дрэва, у якое ўдарыла маланка. Бо боль, які пранізаў мяне ўсю, мог толькі на кароткае імгненне кінуць мяне на лаўку, дзе я замерла і не дыхала, нічога не ўсведамляла, акрамя прадчування жаданай смерці. Але я ўжо сказала — усякі боль баязлівы, ён адступае перад магутным клічам жыцця, чыя ўлада над нашаю плоццю мацней, чым над духам усе спакусы смерці. Мне самой было незразумела, як я магла ўстаць пасля такога ўзрушэння; але ўсё ж я ўстала, праўда, не ведаючы, што ж мне цяпер рабіць. Раптам я ўспомніла, што мае чамаданы ўжо на вакзале, і адразу прамільгнула думка: прэч, прэч, хутчэй прэч адсюль, з гэтага праклятага месца. Не гледзячы па баках, я пабегла да вакзала, спыталася, калі ідзе наступны цягнік у Парыж; а дзесятай гадзіне, адказаў мне служыцель, і я адразу ж здала свае рэчы ў багаж. А дзесятай гадзіне — значыцца, пройдзе роўна дваццаць чатыры гадзіны пасля той фатальнай сустрэчы, дваццаць чатыры гадзіны, якія былі так насычаны бурнымі супярэчлівымі пачуццямі, што мой унутраны свет быў навекі разбураны. Але спачатку я нічога не ўсведамляла, акрамя аднаго слова, якое нязмоўкла стукала ў скронях, упівалася ў мозг, быццам клін, які ўбіваюць: прэч! прэч! Прэч з гэтага горада, прэч ад самой сябе, дадому, да сваіх блізкіх, да ранейшага, да свайго жыцця! Раніцаю я прыехала ў Парыж, там — з аднаго вакзала на другі і ў Булонь, з Булоні — у Дуўр, з Дуўра — у Лондан, з Лондана — да сына, — усё як бы ў адзіным хуткім палёце, без прыпынкаў, не разважаючы і не думаючы: сорак восем гадзін без сну, без слоў, без яды, сорак восем гадзін, на працягу якіх колы выстуквалі ўсё тое ж слова: прэч! прэч! прэч! Калі я нарэшце неспадзявана для ўсіх увайшла ў сынаў загарадны дом, усе спалохаліся: мусіць, ва ўсім маім абліччы, у маім позірку было нешта, што выдавала мяне. Сын хацеў абняць і пацалаваць мяне. Я адхіснулася: думка, што ён дакранецца да вуснаў, якія я лічыла апаганенымі, была нязноснаю. Я ўхілілася ад роспытаў, папрасіла толькі прыгатаваць ванну, бо я адчувала патрэбу разам з дарожным пылам змыць са свайго цела апошнія ўспаміны аб пачуцці гэтага апантанага, нявартага павагі чалавека. Потым я з цяжкасцю паднялася ў свой пакой і праспала дванаццаць-чатырнаццаць гадзін глухім, мёртвым сном, якім ніколі ў жыцці не спала, такім сном, пасля якога я зразумела, што значыць нежывою ляжаць у труне. Сваякі даглядалі мяне, як хворую, але іх ласка прыносіла мне адно боль; я саромелася іхняй пачцівасці, іхняй павагі, і мне прыходзілася ўвесь час стрымлівацца, каб раптам не выкрыкнуць ім у твар, што я ўсім здрадзіла, пра ўсіх забылася, ледзь не пакінула іх дзеля безразважнага згубнага пачуцця.

Потым я бязмэтна паехала ў маленькае французскае мястэчка, дзе нікога не ведала, бо мне не давала спакою неадчэпная думка, што кожны чалавек з першага позірку можа ўбачыць маю ганьбу, перамену ўва мне — настолькі адчувала я сябе зганьбаванаю і зняслаўленаю. Часам, калі я прачыналася раніцаю ў сваім ложку, мною авалодваў халодны жах, я баялася расплюшчыць вочы. Зноў прыходзіў успамін аб той ночы, калі я раптам прачнулася побач з чужым, паўголым чалавекам, і кожны раз, як і ў тую хвіліну, у мяне было адно жаданне — памерці.

Але, зрэшты, час мае вялікую сілу, а ў старасці душэўны пыл меншае. Адчуваецца блізкасць смерці, яе чорны цень падае на дарогу, усё здаецца не такім яркім і ўжо не закранае гэтак глыбока, і меншая небяспека падпільноўвае цябе. Паступова я адышла ад шоку, і калі шмат гадоў пазней мяне пазнаёмілі з маладым палякам, аташэ аўстрыйскага пасольства, я папыталася ў яго пра тую сям’ю; ён расказаў, што сын яго сваяка дзесяць гадоў таму назад застрэліўся ў Монтэ-Карла, — я нават не ўздрыгнула. Мне амаль не было балюча: можа, — чаго хаваць свой эгаізм? — я была нават радая, бо цяпер мне не трэба было баяцца, што я калі-небудзь з ім сустрэнуся, ніхто ўжо не мог сведчыць супраць мяне, акрамя ўласнай памяці. З таго часу я паспакайнела. Састарыцца — гэта як перастаць баяцца мінулага.

Поделиться:
Популярные книги

Доктор. Заново

Афанасьев Семён
1. Доктор
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.86
рейтинг книги
Доктор. Заново

Неправильный диверсант Забабашкин

Арх Максим
4. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный диверсант Забабашкин

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Младший сын князя. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 3