Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Але прырода не робіць скачкоў: хоць пад уздзеяннем недарэчна скажонага пачуцця ў гэтай закасцянелай атупелай істоце і абудзілася нешта падобнае на духоўнае жыццё, усё-такі не прывучанае да працы мысленне не ўмела глядзець у будучыню і, як у жывёл з іх недальнабачным інстынктам, адгукалася толькі на непасрэдныя раздражняльнікі. Замураваная ў сваім імкненні ва ўсім служыць абагаўлёнаму гаспадару, Крэсчэнца зусім забылася пра баранесу. Тым жахлівей было абуджэнне: як гром сярод яснага неба прагучалі словы барона аднаго разу раніцаю, калі ён, хмурны і сярдзіты, трымаючы ў руцэ пісьмо, змрочна аб’явіў ёй, каб яна прыбрала ў кватэры, бо заўтра яго жонка вяртаецца з санаторыя. Крэсчэнца збялела і застыла на месцы з раззяўленым ротам: страшная

навіна як нажом разанула па сэрцы. Яна нічога не магла сказаць і толькі вытарашчыла вочы, быццам не зразумела барона. І такі моцны страх, такая роспач былі напісаны ў яе на твары, што барон палічыў патрэбным крыху супакоіць яе:

— Ты, я бачу, таксама не вельмі радая, Чэнці, — сказаў ён. — Але тут ужо нічога не зробіш.

На акамянелым твары з’явіліся адзнакі жыцця, было відаць, што нешта падымалася з самых глыбінь яе істоты, з неймаверным намаганнем прабівалася наверх, паволі, быццам выштурхнутае страшэннаю спазмаю сэрца, падступала да горла. Змярцвелыя шчокі афарбаваліся ў барвовы колер. Нарэшце кадык сутаргава задрыжаў, і праз сціснутыя зубы глуха вырвалася:

— А можна было б… было б… што-небудзь і зрабіць.

Быццам смяротны стрэл выбухнулі гэтыя словы. І такою злосцю, такою хмурнаю рашучасцю перакрывіўся твар Крэсчэнцы, што барон здрыгануўся і міжвольна, здзіўлены, зрабіў крок назад. Але Крэсчэнца ўжо павярнулася да яго спінаю і пачала з такою сутаргаваю стараннасцю шараваць медную ступку, нібы хацела пераламаць сабе ўсе пальцы.

Пасля прыезду баранесы ў доме зноў паднялася бура — грукалі дзверы, па пакоях быццам гуляў вецер, праганяў узніклы тут у адсутнасць гаспадыні дух мірнай утульнасці і любоўных уцех. Відаць, ашуканая жанчына даведалася ад суседзяў ці з ананімных пісем, як бессаромна барон злоўжыў правам гаспадара дома, а мо яе пакрыўдзілі непрытоеная прыкрасць і раздражненне, з якімі ён яе сустрэў, — так ці інакш, але двухмесячнае лячэнне ў санаторыі, здавалася, мала памагло яе звышнапружаным нервам, бо, як і раней, істэрычныя прыпадкі рэгулярна змяняліся пагрозамі і агіднымі сцэнамі. З кожным днём адносіны паміж мужам і жонкаю пагаршаліся. Некалькі тыдняў барон яшчэ стойка вытрымліваў люты націск папрокаў, адбіваў яго выпрабаванаю зброяю: як толькі жонка пачынала пагражаць разводам або абяцала напісаць пра ўсё бацькам, ён рабіўся вытанчана-ветлівым і даваў няпэўныя абяцанні. Але яго бяздушная халодная абыякавасць толькі павялічвала хваравітую нервовасць адзінокай жанчыны, якая ўвесь час адчувала затоеную варожасць акружэння.

Крэсчэнца зноў замкнулася ў каменным маўчанні. Але цяпер гэтае маўчанне было агрэсіўным і небяспечным. У дзень прыезду баранесы яна ўпарта не выходзіла з кухні, а калі тая сама паклікала яе да сябе, то Крэсчэнца нават не прывіталася з гаспадыняю. Уцягнуўшы галаву ў прыўзнятыя плечы, яна стаяла як статуя і так сярдзіта адказвала на пытанні, што баранеса нарэшце страціла цярплівасць і адвярнулася; яна не бачыла, што Крэсчэнца кінула ёй у спіну шалёны позірк, поўны лютай нянавісці, якая сабралася за ўвесь час. Зварот гаспадыні пазбавіў яе ўсіх набытых правоў, яна адчувала сябе абакрадзенаю ў найлепшых пачуццях, несправядліва ўніжанаю; пасля радаснага самаадданага служэння гаспадару яе зноў спіхнулі на кухню, да пліты, пазбавілі такога блізкага імя «Лепарэла». Барон прадбачліва асцерагаўся выказваць пры жонцы сваю прыхільнасць да Крэсчэнцы. Але часам, знясілены ад чарговай сямейнай сцэны, адчуваючы патрэбнасць адвесці душу, ён у пошуках спачування ўпотай прабіраўся да яе на кухню, садзіўся на драўляны табурэт і са стогнам казаў:

— Я болей не магу.

Гэтыя хвіліны, калі абагаўлёны ёю гаспадар шукаў тут прытулку ў сваёй бядзе, былі найвышэйшым шчасцем для Лепарэлы. Яна не адважвалася вымавіць ні слова ў адказ ці ў суцяшэнне: моўчкі, паглыбленая ў сябе, яна сядзела, толькі калі-нікалі ўзнімала вочы і накіроўвала тужлівы пакутлівы позірк на свайго заняволенага бога, і гэтае нямое спачуванне

суцяшала барона. Але варта было яму пайсці з кухні, як твар яе зноў крывіўся ад гневу і цяжкія рукі раз’юшана малацілі па мясе ці, адводзячы душу, церлі каструлі і серабро.

Атмасфера ў доме рабілася ўсё больш удушлівай, і нарэшце ўзнялася навальніца: барон, які доўга і цярпліва, з прытворнаю пакораю вінаватага школьніка слухаў вечныя жончыны папрокі, раптам не вытрымаў і вылецеў з пакоя, з усяе сілы грукнуўшы дзвярамі.

— З мяне хопіць! — крыкнуў ён такім аглушальным голасам, што ў доме аж зазвінелі шыбы. Счырванелы ад шаленства, не валодаючы сабою, ён ускочыў на кухню і загадаў трапяткой, як туга нацягнутая цеціва, Крэсчэнцы: — Зараз жа ўпакуй мой чамадан і дастань стрэльбу! Я на тыдзень паеду на паляванне. У такім пекле сам чорт не вытрымае! Пара пакласці гэтаму канец.

Крэсчэнца з захапленнем глядзела на яго: цяпер ён зноў быў гаспадар! Хрыплы смяшок вырваўся ў яе з глоткі:

— Праўда, паночку, пара пакласці канец.

І з ліхаманкаваю стараннасцю, лётаючы як ашалелая па пакоях, яна выцягвала з шаф, брала са сталоў патрэбныя рэчы; кожны нерв гэтай грубай істоты дрыжаў ад нястрымнага хвалявання. Потым яна сама занесла ў карэту чамадан і стрэльбу. Барон хацеў падзякаваць ёй за стараннасць, але, зірнуўшы на яе твар, спалохана адвёў убок вочы: на яе сціснутых губах зноў гуляла тая самая каварная ўсмешка, якая так страшыла яго ў апошні час. Міжвольна ён уявіў сабе драпежную жывёліну, якая падкралася да ахвяры і гатова скочыць. Але адразу ж твар Крэсчэнцы набыў ранейшы выгляд, і яна толькі шапнула яму хрыпла, амаль з абразліваю фамільярнасцю:

— Едзьце, паночку, на здароўе, а я ўжо ўсё зраблю.

Праз тры дні барона тэрміновай тэлеграмай выклікалі з палявання дадому. На вакзале яго сустрэў стрыечны брат. З першага позірку на ўсхваляваны, разгублены сваякоў твар устрывожаны барон зразумеў, што здарылася няшчасце. Пасля некалькіх асцярожных падрыхтоўчых слоў той паведаміў, што баронаву жонку знайшлі раніцаю мёртваю ў ложку, а ўвесь пакой быў напоўнены пахам свяцільнага газу. На жаль, працягваў стрыечны брат, няшчасны выпадак выключаецца, бо цяпер, у маі, газаваю печкаю ніхто не карыстаўся; факт самагубства пацвярджаецца яшчэ і тым, што бедная жанчына прыняла нанач веранал. Да таго ж Крэсчэнца, кухарка, засведчыла, што яна чула, як гаспадыня ўночы выходзіла ў пярэднюю, відаць, каб адкрыць старанна закручаны газавы кран. З улікам гэтага сведчання доктар паліцэйскага ўпраўлення, якога выклікалі на месца здарэння, выключыў магчымасць няшчаснага выпадку, і ў пратаколе запісалі, што прычына смерці — самагубства.

Барона кінула ў дрыжыкі. Калі стрыечны брат паведаміў пра сведчанне Крэсчэнцы, у яго адразу пахаладзелі рукі: непрыемнае, брыдкае пачуццё, як рвота, падступіла да горла. Але ён намаганнем волі заглушыў гэтую страшэнную здагадку і разам са стрыечным братам пакорна паехаў дадому. Цела нябожчыцы ўжо забралі; у гасцінай, са змрочнымі, варожымі тварамі, сядзелі сваякі; іх спачуванне было халоднае, як лязо нажа. Яны палічылі неабходным асуджальным тонам напомніць яму, што «скандал», на вялікі жаль, замяць не ўдалося, бо пакаёўка раніцаю выбегла на лесвіцу і закрычала немым голасам: «Гаспадыня забіла сябе!» Пахаванне будзе ціхае — зноў бліснула халоднае лязо нажа, — бо, на жаль, усялякія чуткі ўжо раней выклікалі ў людзей непажаданую цікаўнасць.

Хмурны, маўклівы барон няўважліва слухаў, не падымаючы вачэй; толькі адзін раз ён міжвольна паглядзеў на зачыненыя дзверы ў спальню, але адразу ж палахліва адвёў вочы ўбок. Ён хацеў дадумаць да канца нейкую неадчэпную пакутлівую думку, але пустыя і непрыязныя словы сваякоў не давалі яму сабрацца з думкамі. Яшчэ з паўгадзіны вакол яго стаялі чорныя фігуры і нешта балбаталі, потым яны, адна за адною, развіталіся і пайшлі. Ён застаўся адзін у апусцелым цемнаватым пакоі, быццам аглушаны ўдарам, адчуваючы боль у скронях і слабасць ва ўсім целе.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Демонолога 7

Сапфир Олег
7. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 7

Идеальный мир для Демонолога 8

Сапфир Олег
8. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 8

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных