Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

“Трэба есці! Трэба расці! Трэба есці!”

ТАПОЛЯ ХІМЭЛЬ

“Дзень-ноч, светла-цёмна, спякотна-холадна. Лісце цяжкае і мокрае - дождж прайшоў. Растуць вялікія камяні. Камяні не могудь расці так хутка, камяні не растуць такімі вялікімі, камяні не бываюць пустымі. Гэта людзі. Яны вырошчваюць пустыя камяні і жывуць у іх, як караеды ў маёй кары. Людзі абкладваюць камяні памерлымі дрэвамі і мохам. Каштан Браўн, што ўпаў сто зім таму, расказваў, што раней камяні не раслі. Калі ён быў маленькім, іх яшчэ не было. З’явіліся людзі і пачалі вырошчвадь пустыя камяні.

З пустых

камянёў выходзіць брыдотны дым - людзі паляць мёртвыя дрэвы. Яны забіваюць дрэвы, а потым спальваюць іх.

Навошта ім гэта? Калі ідзе дым, караеды судішаюцца, але ненадоўга. Зусім ненадоўга. А мне цяжка дыхаць.

Падаюць мае галіны. Гэта людзі! Не, не балюча. Можа, людзі любяць мяне?”

ІЗОЛЬДА

Ізольда замазала белай сумессю абрубкі таполевых галін. Балтазар казаў: “Маж, пакуль удягваецца, а потым яшчэ - зверху’.

Балтазар зноў напяў свой блазенскі каўпак з кутасікам і прамармытаў Ізольдзе: “Я буду прадавадь”. Хіба гэта прада?! Зноў накідае вакол стала гэтай поскудзі. Прада - тое, ад чаго баліць спіна. Коні прадуюць, сервы прадуюць, яе маці працуе. А Ізольда служыць.

Трэба ўзяць у Балтазара гэты, як ён кажа? .Паташ. Матуля хадела адбялідь пражу. А месір не разлічыўся за мінулы год. Чатыры залатыя ліўры.

МЕСІР БАЛТАЗАР

Белазор запаліў свечку, прыладкаваў павелічальныя шкельцы і танюсенькай шаўковай ніткай паспрабаваў перарэзаць мёртвую саранчу. Нітка прадіснула панцыр, але не разрэзала яго. Алхімік змахнуў са стала насякомае, паклаў другое і ўзяў у рукі ланцэт, які зрабіў для яго майстар Крафт.

Бездакорна вострае лязо раскрыла экзашкілет насякомага. “Надзвычай трывалы панцыр - хіцін з воскам. З яго і даспехі можна было б рабіць. Дванаццаць сэрцаў - двяняттттятть жыццяў. Страшна ўявідь, што б зрабілі з намі гэтыя стварэнні, калі б яны былі памерамі з нас! Дзякуй Богу, ежа без хларафілу іх мала цікавіць. Ніжнія сківіды дотыкам адэньваюць корм. Верхнія - апарат драблення расліннай клятчаткі. А гэта, каля першага сегмента брушка, пэўна, тымпанальныя мембраны - іх слых.

Нюх - вось іх галоўнае пачудцё. З дапамогай яго асобіны саранчы знаходзяць ежу і адна адну. Пахі, ферамоны яны адчуваюць вусікамі.”

Белазор зноў скінуў на падлогу насякомае, прадёр павелічальныя шкельцы і выцягнуў з-пад шклянога каўпака яшчэ адну саранчу, жывую.

“Фасеткі вачэй адлюстроўваюць наваколле з любога боку аднолькава.
– Ланцэт слізгануў па галаве насякомага.
– Мазгавыя гангліі. Вельмі дробны і размыты адбітак!

Трэба яшчэ адно шкельца прыладкавадь і гэтыя пачысціць.

Крафт справідца - залатыя рукі.”

Алхімік адкінуў саранчу, паставіў локці на стол і апусціў галаву на далоні.

“Прынадная атрута забівае дарослых насякомых, імага. А ў гэты час расце новае племя, гатовае пры спрыяльных умовах здзейсніць чарговае спусташальнае нашэсце на палеткі. Дзе, дзе ў іх той орган, што дазваляе дзейнічаць узгоднена і не баяцца ўласнай смерці?! Не, трэба яшчэ адно шкельца.”

Белазор разгарнуў кандуіт, што захаваўся яшчэ з універсітэцкіх часін, і ў графе “Саранча” пачаў запісваць вынікі доследаў і ўласныя думкі.

“Так-так.

Мне зноў патрэбны Крафт’.

КАВАЛЬ КРАФТ

– Падкую, падкую худенька. Не такое рабілі, - абнадзеіў Крафт маркіза дэ Лонга.

Каваль падняў капыт каня і выцягваў цвікі. Старая падкова глуха бразнулася ў кучу жалезнага ламачча. Не апускаючы нагі каня, Крафт беспамылкова зняў са шчыта другую падкову. Прыставіў да капыта, паказаў гаспадару.

– Падыдзе?

Маркіз мог пераносіць трасяніну дарог, добра ведаў латынь і быў неблагім схаластам. Але нічога не цяміў у конскіх падковах і не вельмі шанаваў тых, хто ставіўся да яго па-простаму, хоць і лічыў сябе любімцам народа. Т аму ён нават не паглядзеў у бок каваля.

– І слова вашае не патрэбнае. Бачу, што яна.

Меркаванні рамесніка аб тым, што і як ён будзе рабіць, прывычна перадаліся яго рукам і ачысцілі галаву для іншых думак.

“Балтазар прасіў зайсці. Зноў нешта прыдумаў. Пладіць ён добра і тлумачыць нядрэнна. Праўда, дурнаваты, як і ўсе яны, але хоць не такі пагардлівы. А нашто яму гэта ўсё - ці патрэбна мне ведадь? Упраўлюся з маркізавай шэрай і схаджу. Задняя вось у карэце паскрыпвае - змазадь трэба.

Даўнютка маркіз не быў у нашых мясцінах. Цікава, як ён са мной разлічыцца? Гэтыя паны могудь і зусім не разлічыцца. Ды яшчэ так сябе паводзяць, быццам ты ім абавязаны за тое, што яны да цябе звярнуліся. А мне дзяцей карміць трэба”.

МАРКІЗ ДЭ ЛОНГ

Маркіз кінуў у карэту капялюш і батыставай насоўкай працёр запылены ў дарозе твар.

– Ці жывы яшчэ Жак Секвестр, Крафт?

– Дзе там, мілорд! Ужо дванаццаць год, як паўстаў перад вачыма Госпада. Ці то атрудіўся сваімі лекамі, ці то яшчэ ад якой трасцы сканаў.

– Помнідца, была ў яго нявестка прыгажосці незвычайнай і голасу дзівоснага.

– Вядзьмаркай аказалася. Голая на шабаш лятала, саранчу наклікала. Можа, чулі? Хадзіла па горадзе і на дзяцей сурокі наводзіла. У мяне ў тым годзе дачка ад голаду памерла. Эмілія.

– А сын Жака жывы?

– А Балтазар, як жонку яго спалілі, з глузду з’ехаў - усё атруту на саранчу вынаходзіць. Я і сам тады, па праўдзе кажучы, ледзь у пятлю не палез.

ІМАГА АСТРЫД

“Абалонка злезла. Гэта была апошняя лінька. Я ўжо добра лятаю, але мае крылы не зусім моцныя. Зноў птушка!
– Астрыд зашыўся між травінкамі і прыціх.
– Іх трэба баяцца, яны пажыраюць нас і не думаюць аб тым, што ў нас унутры. А ўнутры - душа пераможцы! Трэба есці, трэба расці!”

Астрыд пачаў трушчыць лісцік канюшыны, а як насыціўся, адпоўз у цень таполі.

Неадольны інстынкт клікаў саранчу да рэчкі, свежую вільгадь якой ён адчуваў сваімі вусікамі. Але інфантыльнасць нядаўняга німфы-юнака рабіла яго нерашучым. “Яшчэ не надышоў час, мае крылы яшчэ як след не выраслі, мой панцыр пакуль не такі трывалы. Трэба есці! Трэба расці! .Людзі злыя, асабліва сяляне і іх дзеці. Дзеці гуляюць з насякомымі - адрываюць нам вусікі, лапкі і крылы, а сяляне проста забіваюць ці трудяць.

А рыцараў ці вунь таго маркіза, што праехаў у карэце, баяцца не трэба. Яны нават не ведаюць, што мы ёсць.”

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Инквизитор Тьмы 6

Шмаков Алексей Семенович
6. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 6

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7