Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

АНТУАН ДЭ ЛОНГ

Антуан дэ Лонг ехаў да епіскапа Грыгорыя.

Маркіз быў прыбліжаны да каралеўскага двара і меў уплыў у любой правінцыі каралеўства. Да таго ж, калі б ён праехаў Альмі і не наведаў бургамістра і епіскапа, гэта магло быць вытлумачана як парушэнне этыкету маркізам ці няміласць караля. Пазней такая неабачлівасць магла адбіцца і на лёсе маркіза.

Але не неабходнасць афіцыйных візітаў цягнула дэ Лонга да епіскапа.

Яго цікавіў лёс нявесткі Жака Секвестра.

НЯВЕСТКА ЖАКА СЕКВЕСТРА

“Судовы акт свяшчэннай інквізіцыі

абпсоце, знахарстве і ерасі мяшчанкі Жанны Секвестр.

Згодна з даносам каваля Крафта Бюфона, Жанна Секвестр з’яўляецца вінаватай у нашэсці саранчы на ўрадлівыя землі і пашы правінцыі, што выклікала голад і паморак жыхароў Альмі.

У выніку папярэдняга дазнання, праведзенага ксмісарам Эдмонсш Грэнгуарам, выяўлена:

1. Па сведчанні Вікторыі Сегерс, суседкі абвінавачанай, тая неаднаразова сурочыла яе карову, з-за чаго малако ў апошняй скісала.

2. Па сведчанні Ізольды Бамберг, служанкі абвінавачанай, Жанна Секвестр неаднаразова прагульвалася па садзе пры поўным месяцы без усякага адзення і спявала незразумелыя песні. Таксама Ізольда засведчыла, што абвінавачаная таемна аднесла сваё мёртванароджанае дзіця быццам бы для пахавання яго каля ракі Тарм.

3. У працэсе “добрага” дазнання і запалохвання ката.ванн.ем Жанна Секвестр усяляк адмаўлялася ад свайго дачынення да нашэсця саранчы, таксама як і да Д’ябла.

Аднак у ходзе допыту “з заўзятасцю” яна прызналася, што ўступіла ў зліову з Д’яблам і вядзьмарскімі чарамі, што далі ёй дэм,аны, наклікала саранчу. Таксама яна пацвердзіла, што забівала неліаўлят, у тым ліку сваё дзіця, і з іхм.ёртвых целаў гатавала м,азь для здзяйснення палётаў на сатанінскія шабашы.

На падставе сведчанняў і прызнання Жанны Секвестр суд лічыць яе вінаватай у вядзьм.арстве, ера.сі і зліове з Д’яблам, а таксама ў непачцівьх: адносінах да суда і Святой Царквы, якія выявіліся ў абразлівьх: выкрыках у час дазнання і суда.

Праведзенае па патрабаванні адваката Анры Мапрэна выпрабаванне вядзьмаркі ў хвалях Тарма пацвердзіла высновы суда - чыстая вада не прыняла мярзотную душу хаўрусніцы Д’ябла.

І таму, у адпаведнасці з Крымінальна-судовым кодэксам і згодна з Булай аб знахарстве, вядзьмарка Жанна Секвестр прыгаворваецца да публічнага спальвання на цэнтральнай плошчы Альмі, што павінен забяспечыць судовы прыстаў Гільём Гацье... ”

– Ці не памыліўся суд, айцец Грыгорый?
– спытаў Антуан.

– Тое Госпаду вядома, маркіз, - усміхнуўся епіскап.
– Бясспрэчна толькі, што паморак ад нашэсця мог выклікадь галодны бунт у правінцыі. Ды і не адну яе ў той дзень спалілі. Попел яшчэ васьмі вядзьмарак і чатырох друдаў развеяў вецер.

– Яна была прыгожай.

– Ведзьмы нярэдка бываюць прыгожымі.

– Яна хораша спявала.

– Ці не ад Д’ябла тое?
– раздражнёна сказаў епіскап.
– Ці варта шкадавадь прышлых

людзей, да таго ж былых вандроўных папрашаек, калі ёсць пагроза пастулатам царквы і асновам каралеўства? Тым больш, вальдэнсы тады надта непакоілі. І што яшчэ бясспрэчна, маркіз: суд быў праведзены ў поўнай адпаведнасці з законам.

III САРАНЧА АСТРЫД

Астрыд ляцеў да ракі. Ён адчуваў, нават ведаў, што ўсё пачнецца адтуль. Ён быў ужо не адзін. Іх, што ляцелі да месца, з якога пачнецца Вялікі Паход, станавілася ўсё болей. Сотні мільёнаў яго сабратаў ужо кішэлі ў сырых лагчынах. І, адчуваючы сябе малой часткай вялікага цэлага, Астрыд імкнуўся туды.

“Хто такія людзі?!
– злосна думаў ён.
– Гэтыя двухногія стварэнні з неразвітымі крыламі прыйшлі на нашу планету нядаўна, але паспелі ўжо знявечыць яе цнатлівае цела! Мы трыццадь мільёнаў гадоў гаспадарым на Зямлі! А яны прыйшлі немаведама адкуль - і яны павінны захлынуцца ў віры нябыту! Гэта нашы палі, лугі, лясы і рэкі! Яны заўсёды былі і будудь нашымі. Гэта наша Сонца, гэта наша Неба! Навошта ім Неба? Яны ж не ўмеюць лятаць.”

Імклівы стрыж упаў у зграю саранчы, выхапіў кагосьці і зноў узняўся ў вышыню. Гэта не збіла ні палёту зграі, ні думак Астрыда.

“Выскачкі эвалюцыі, вырадкі маці-Прыроды! Яны ўявілі, што ім усё дазволена! Іх месца - у пячорах, з якіх яны не так даўно выпаўзлі, і на дрэвах, з якіх не так даўно злезлі.”

ТАПОЛЯ ХІМЭЛЬ

Хімэль усім лісцем удягвала жыватворную пяшчоту Сонца, якое нетаропка каділася па небе.

“.Раніца-дзень-вечар-ноч-раніца-дзень-вечар-ноч. Хутка восень. Клён Рыт, што ўпаў паўвека таму, быў асабліва прыгожы ўвосень. На тым месцы, дзе ён стаяў, людзі вырасцілі пусты камень. Яны заўсёды робяць тое, што хочудь, і не спыняюцца перад забойствам. Яны арудь зямлю, імкнуцца знішчыць тое, што на ёй расло раней, і сеюць тое, што патрэбна ім. Вецер і дождж могудь сеяць, а не людзі! Я ведаю, што павінна расці на лугах, а людзі не ведаюць! Зямлю нельга араць, камяні нельга вырошчваць. Дрэвы нельга спальваць - толькі маланка мае на гэта права!

Але зло не можа быць непакараным. Гнеў Божы спасцігне іх, Божая кара немінучая.”

ВЕДЗЬМА СНЯЖАНА

Аголеная Сняжана засмяялася чыстым звонкім смехам і паклікала Белазора. Ён усміхнуўся ў адказ, працягнуў наперад рукі і памкнуўся да яе.

Усё зыначыў нечаканы парыў ветру: яркае святло раніцы змянілася паўдемрай ночы, а сонца - поўным месяцам. Раскошныя валасы Сняжаны аказаліся доўгімі звілістымі змеямі, жыццярадасная ўсмешка пераўтварылася ў паўмёртвы драпежны выскал, а вочы засвяціліся крывавым агнём.

“Ідзі да мяне, Белазор!” - уладарна вымавіў хрыплы голас, і пена сліны сцякла з патрэсканых вуснаў.

Белазор паспрабаваў перахрысціцца, але з жахам заўважыў, што замест рукі ў яго - раздвоены капыт. “Згінь!” - крыкнуў Белазор, але замест крыку пачуў агіднае тонкае бляянне.

Сатыры, што ўзніклі невядома адкуль, падштурхоўвалі яго да Сняжаны, праз стары і зморшчаны твар якой пачалі выразна выступаць косці чэрапа. Пах магільнай зямлі данёсся да яго.

Не маючы сіл супрадіўляцца, Белазор упаў на калені і заплакаў.

Поделиться:
Популярные книги

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Хроники сыска (сборник)

Свечин Николай
3. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.85
рейтинг книги
Хроники сыска (сборник)

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9