Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

Ізольда падкінула сухога галля ў печ і сыпнула лісце мяты ў гаршчэчак з кіпнем.

БАЛТАЗАР СЕКВЕСТР

Балтазар зірнуў у мутнае акенца. Пасля ранішняга дажджу дзень, здавалася, павінен быць цёплым і ветраным, а таму - пленным.

“Раскідаю прынаду па лузе, праверу, як яна спрацоўвае на адкрытым паветры. Ці будзе ад яе страта пасевам? У тым годзе - не было. А я толькі дабавіў цыяніду серы. Для раслін гэта няшкодна, а саранчу валідь упокат’.

Балтазар выйшаў з дому і спаласнуў твар у цэбры з дажджавой

вадой.

“Ізольда. Ужо двадцаць гадоў - ні прыгажуня, ні абразіна, ні старэча,

ні маладзіда. Можа, бацька пачаставаў яе сваім эліксірам?”

АЛХІМІК ЖАК СЕКВЕСТР

Жак Секвестр памёр рана. Сэрца яго спынілася, калі ён корпаўся са сваімі прэпаратамі. Магчыма, надыхаўся шкодных выпарэнняў і кануў у Сон Вечнасці. Эліксір маладосці, якому ён прысвяціў пятнаццаць апошніх гадоў жыцця, так і не атрымаўся дасканалым: перавага ў адным нязменна давала хібы ва ўсім астатнім. Эксперыменты, якія Жак апантана праводзіў на сабе, пазбавілі яго валасоў у трыццадь пяць, зубоў - у сорак, а жыцця - у сорак тры гады. Нязносны сверб на руках, што не перапыняўся на працягу тыдняў, прымушаў няспынна працаваць, але не дазваляў дасягнудь поспеху, бо рабіў думкі катэгарычнымі і бескампраміснымі.

Зрэшты, распрадоўкі мінулых гадоў прынеслі свой плён. За рэстаўрадыю храма Аўгусціна Блажэннага епіскап Грыгорый выдзеліў вучонаму ўрадлівыя ворныя землі, рэнта ад якіх дазваляла трымаць у парадку дом і нябедна жыць.

Эсенцыю Секвестра для ачысткі высакародных металаў паспяхова прымянялі пры каралеўскім двары. Сам Фердынанд IV Рахманы, калі аб’язджаў са світай паўднёвыя правінцыі, не абмінуў лабараторыю алхіміка і азнаёміўся з яго работамі.

У лепшых дамах Альмі выкарыстоўвалі супрадь грызуноў яд- прынаду Жака Секвестра. Але самавольнае выкарыстанне таго ж яду на палетках прывяло да пагібелі кароў, і толькі дзякуючы заступніцтву епіскапа Грыгорыя Жак не правёў астатак жыцця ў спляснелых склепах турмы Альмі.

Сын Жака, Белазор, рос кемлівым хлопчыкам. Дапытлівы розум і заўсёдная цікаўнасць да доследаў бацькі дазволілі Белазору ўжо ў пятнаццаць гадоў даваць парады, якія нярэдка прыводзілі Жака ў захапленне.

БЕЛАЗОР

Балтазар памятаў, што бацька ў дзяцінстве называў яго Белазорам. Бадька нарадзіўся ў далёкай паўночнай краіне, дзе кветкі мелі слабы пах і дзе жылі панурыя і прыгнечаныя людзі.

“Белазор”, як тлумачыў бадька, - гэта светлая зорка, а “Балтазар” - гэта імя, звычайнае для той правінцыі, дзе нарадзіўся Белазор.

Маці сваёй Белазор не помніў. І бадька ніколі яму не расказваў пра яе - любыя роспыты адразу ж абрываліся.

З туманных успамінаў далёкага маленства, калі яны з Жакам бадзяліся па свеце, у памяці Белазора засталіся нейкія чорнабародыя людзі - то ў турбанах, то без іх, - якія хітравата і каварна пасміхаліся.

Бадька памёр, калі Белазору было двадцаць два гады. Ён ледзь паспеў блаславідь вянчанне сына з Жаннай, якая прыйшла з тых жа краёў, што і сам Жак.

ЖАННА

Жанну Жак знайшоў на базарнай плошчы. Вандроўная артыстка вылучалася сярод іншых галіярдаў дасканала прыгожым тварам, грацыёзнасцю і суладнасцю рухаў. Яна спявала песеньку на незнаёмай для абывацеляў Альмі мове. Яе голас, здавалася, рассоўваў межы плошчы і ляцеў праз аблокі да нябачных у дзённым святле зорак. Сервы і віланы шчодра кідалі пад ногі Жанне манеты, што засталіся ў іх пасля шумнага базарнага дня. І не шкадавалі, што не разумеюць

слоў песні.

Калі спектакль скончыўся і задаволеныя зборам артысты пачалі рыхтавацца да трапезы, Жак падышоў да Жанны і на яе мове сказаў, што хацеў бы бачыць яе жонкай свайго сына. Нечакана пачутая родная мова, якую не ведалі нават сябры па рамястве, вучоны выгляд Жака і яго ўпэўненасць падзейнічалі на спявачку, і яна згадзілася наведаць маёнтак алхіміка. Галіярды неахвотна адпускалі яе, але і адгаворвалі без асаблівай надзеі. Мабыць, ведалі яе незалежны характар.

Балтазар, які сустрэў яе з добразычлівай усмешкай, спадабаўся. А Ізольда - чамусьці не.

“Бадзяжнае жыццё ў мінулым. У іх ёсць жыллё, ёсць зямля, ёсць наймічка, ёсць грошы. Яны дзівакаватыя, аднак мілыя і бяскрыўдныя людзі.”

– Я застануся ў вас пры адной умове: я буду спявадь, калі толькі мне гэтага захочадца. Як завудь вашу наймічку? Ізольда? .Ізольда!

ІЗОЛЬДА

Ізольда засыпала тры жмені бобу ў чыгунок і ўзялася абскубаць куранё.

“Заўтра паеду да матулі, дапамагу сабраць вінаград. Трэба папрасідь у гаспадара атруты на стракатку, апанавала зусім. Месір да гэтае пары не заплаціў за мінулы год. А раптам памрэ, як яго бадька?’

Лёс падарыў Ізольдзе замест уласнай сям’і дом Секвестраў. “У цябе тонкія і роўныя вусны, - сказаў Жак.
– Ты будзеш маўклівай і спраўнай. І ўпартай. Але гэта нічога”.

За дваццадь гадоў службы Ізольда назбірала семдзесят шэсць залатых ліўраў, якія хавала ў запечку. Яна ўжо даўно магла б купідь сабе ладную хатку і наняць дзяўчыну, якая б гатавала ёй ежу і сагравала нанач сваім целям яе пасцель. Аднак шматгадовая звычка клападіцца аб гэтых чужых і неразумных мужчынах, што ўелася ў душу Ізольды, як маршчыны ў далоні, не адпускала яе ад дома Секвестраў.

Ізольда выйшла з кухні на падворак з тазам памыяў.

“Таполя разраслася, трэба было б галіны паабсякадь.”

ТАПОЛЯ ХІМЭЛЬ

“Цёмна-светла, цёмна-светла. Лісце дрыжыць - ноч была ветранай. Сверб пад карой - напэўна, насякомыя. Ёсць яшчэ людзі. Можа, гэта і праўда, а можа - легенда. Я іх не бачыла. Іх нельга ўбачыць - яны надта хутка жывудь. Цені праносяцца міма. Ясень Грун, што ўпаў два дзесяткі зім таму, расказваў, што людзей можна адчудь, калі нам дрэнна. Калі чэшадца ў лісці і пад карой - гэта насякомыя, калі скурчваецца і ападае лісце - гэта засуха, калі трашчыць ад холаду ствол - гэта мароз. Калі мы раптоўна аддзяляемся ад сваіх каранёў ці губляем галіны - гэта людзі. Грун казаў, што раней іх не было. Яны нядаўна з’явіліся, зусім нядаўна. І яны хутка знікнудь. Я іх не бачыла - іх нельга ўбачыць. Насякомыя - яны былі заўсёды. Здаецца, заўсёды. Іх таксама немагчыма ўбачыць - яны вельмі хутка жывуць. Калі падаюць жывыя галіны - гэта людзі.”

II НІМФА АСТРЫД

Астрыд перасмыкнуў плячыма. Сверб між крылаў напомніў яму, што надышоў час скідвадь старую абалонку і падстаўляць пад свежы вецер новую. Зрэшты, і скідвадь не трэба - сама трэсне і зляціць. Астрыд паперабіраў лапкамі, паварушыў крыламі, якімі не мог пакуль карыстадца, хоць і ведаў іх прызначэнне. І адчуў, як пачаў патрэсквадь стары панцыр, з якога ён ужо вырас.

“Трэба есці! Трэба расді! Трэба есді!” - Астрыд варухнуў вусамі, сціснуў сківіцы і пырхнуў на мокры лісцік канюшыны, што рос пад таполяй.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион