Нераток
Шрифт:
Епіскап Грыгорый з сапеннем вылез з карэты. Ізольда, якая няўчас выскачыла на падворак, застыла ў глыбокім паклоне і нязграбна прыціснула да грудзей анучу.
Епіскап знакам спыніў ахову, гідліва штурхнуў веснічкі, далікатна абышоў трусоў, якія ляніва скакалі ў траве, марудна падняўся па прыступках ганка, асцярожна прыгнуўся ў дзвярах і велічна ўплыў у прыстанішча алхіміка.
Балтазар пакланіўся, у паўпаклоне падышоў да нечаканага высокага госця і падалаваў яго працягнутую руку.
– Табе трэба ўцякадь, Балтазар. (Фу,
Балтазар нізка пакланіўся.
– Асмелюся прапанаваць вам гэтыя таблеткі, святы айцец. Яны захаваюць вас ад апаплексіі.
– Дзякую, сын мой. Спёка і на самай справе даймае.
Алхімік зноў пачціва пакланіўся.
– Ты такі ж аскет, як і твой бадька, - пагардліва зморшчыўся пры развітанні епіскап.
ІЗОЛЬДА
– Ты больш мне не патрэбная, Ізольда. Ты павінна пакінудь гэты дом. Вось табе яшчэ два залатыя ліўры.
Ізольда выцерла рукі аб фартух і інстынктыўна ўзяла манеты.
– Што я павінна рабіць, месір?
– упершыню за ўсё жыццё разгубілася яна.
– Вяртайся да маді. Купі сабе хату. І завядзі наймічку. Ты заслужыла гэта.
– Што будзе з вамі, месір?- Мяне не будзе, Ізольда. І дома Секвестраў не будзе. Ідзі, не марудзь. І як мага далей.
АЛХІМІК БАЛТАЗАР
Балтазар прамазаў бервяно лампадным маслам з прымессю пораху. Замацаваў у штатыве павелічальнае шкло.
“Калі сонца паднімецца ў зеніт, шкло сфакусуе прамень на гаручай сумесі і падпаліць дом”.
Балтазар зірнуў на неба. Перыстыя воблакі плылі марудна і нагадвалі гітанцкіх птушак, упэўненых у сваім лёце. І не пагражалі перакрыць шлях промням яго міжвольнага саўдзельніка.
.Балтазар быў сёння ў пойме Т арма. Ён, як і айцец Грыгорый, не сумняваўся, што саранча са дня на дзень хлыне на землі Альмі. Нашэсце пачалося - з пойменных лугоў. Ён зразумеў, што ні раздушыць, ні атрудіць, ні прынадзіць саранчу не ўдасца. Позна!
“Бегчы, толькі бегчы далей ад гэтага праклятага месца!”
Балтазар прайшоў у лабараторыю і раскідаў побач са столікам косткі кароў, якія ён назбіраў сёння на жывёльным магільніку. Паверх касцей кінуў сваю чорную хламіду і каўпак з кутасікам.
“Зараз - на базар! Мне патрэбна адзенне.”
Алхімік прыхапіў дробных грошай для напаўзнаёмых жабракоў і жабрачак і выйшаў з дому праз патайны выхад.
ВАНДРОЎНІК БЕЛАЗОР
У вопратцы просталюдзіна Белазор сыходзіў з Альмі. Ён ішоў з чужога горада ў суровую
Затое ў тым краі няма праклятай саранчы. Жанчын там не ўзводзяць на касцёр за тое, што яны прыгажэйшыя за іншых, а мужчын - за тое, што разумнейшыя. І няхай прарокаў там, як і ўсюды, лічадь вар’ятамі, затое звар’яцелых ад абыдзёншчыны шануюць як прарокаў.
І людзі там светлабародыя, як яго бадька, і сінявокія, як Сняжана.
“Магчыма, у мяне яшчэ будудь дзеці. Я ж пакуль не стары.”
Белазор у апошні раз азірнуўся на горад. Чорны дым ад палымнеючага дома Секвестраў узнімаўся над ратушай у ярка- блакітнае неба, і вецер зносіў яго на захад.
А Белазор ішоў на ўсход.
ТАПОЛЯ ХІМЭЛЬ
“Як спякотна! .Не, гэта не Сонца. І не дым ад дрэў, якія паляць людзі. Гэта гарыць маё лісце, мая кара, мае галіны. Што гэта?! Як хутка!
Божухна, як балюча!! Я ж жывая!!.”
ВЕДЗЬМА ІЗОЛЬДА
“Судовы акт свяшчэннай інквізіцыі аб падпале і знахарстве наймічкі Ізольды Бамберг.
Згодна са сведчаннямі Вікторыі Сегерс, суседкі абвінавачанай, падпал дома Секвестраў здзейсніла служанка Ізольда Бамберг. Гаспа.дар у час пажару знаходзіўся ў доме, што пацвярджаюць яго абгарэлыя астанкі.
Пры вобыску ў абвінавачанай, якая спра.бавала схавацца ў вёсцы ў сваёй маці, былі знойдзены восемдзесят два залатыя ліўры, як мяркуецца, скра.дзеныя ў гаспадара.
У ходзе допыту з катаваннямі Ізольда Бамберг ні ў чым не прызналася і нават не заплакала, што сведчыць аб сіле, дадзенай ёй Д’яблам, з якім яна, паколькі была незамужняй, відавочна, неаднойчы савакупляла.ся. Словы “Божая кара”, якія Ізольда паўтарала несупынна, трэба разумець як шка.даванне аб здзейсненым злачынстве.
Смерць а.бвінавачанай на допыце вымушае суд спыніць спра.ву...”
ВЯДЗЬМАК КРАФТ
“Судовы акт свяшчэннай інквізіцыі абнанясенні шкоды пасевам, хаўрусніцтвез Д’яблам і ера.сі ка.валя Крафта Бюфона.
Згодна з пратаколам вобыску, праведзенага камісарам Эдмонам Грэнгуарам, каваль Кра.фт Бюфон купляў і вырабляў у вялікай колькасці закрытыя кошыкі і абм.азваў іх сумессю, што прываблівала саранчу. Гэта выклікала яе нашэсце на ўрадлівыя землі і пашы правінцыі і горада Альмі. У кошыкі зляталася саранча, і, відавочна, адтуль Крафт з дапамогай вядзьмарскіх заклёнаў насылаў яе на пасевы.