Нераток
Шрифт:
Ды яшчэ наяўнасць талонаў і купонаў была асноўным адрозненнем грамадзяніна імперыі, што трашчала па швах, ад жывёлы.
35
Мне “пашчасціла” быць, напэўна, адным з апошніх аспірантаў Савецкага Саюза, прынамсі ў нашым інстытуце. Змарнаваўшы тры гады на адпрацоўцы па размеркаванні, а затым яшчэ сем гадоў у чарзе на кватэру, я недапушчальна зацягнуў паступленне ў аспірантуру. Аднак сто рублёў, якія не было дзе ўзяць і якія прыплюсоўваліся да заробку пасля абароны дысертацыі, былі неабходныя маёй сям’і, што пакуль магла паважадь мяне толькі за патэнцыйную прыналежнасць
.Кандыдадкую дысертацыю па тэме “Аўтаматызаваная сістэма кіравання вытворчасцю на прадпрыемствах жалезабетоннай прамысловасці ва ўмовах рынкавай эканомікі” толькі што расцерлі ў пыл на вучоным савеце. “Ваша канцэпцыя не гарантуе самаакупнасці, у такія праекты дзяржава не збіраецца ўкладвадь сродкі”, - заключная фраза апанента, з якім, па словах майго навуковага кіраўніка, “усё было знітавана”, прымусіла савет кінуць “чорныя” шары. Два белых з дванадцаді: адзін - кіраўніка, у чым не было сумневу, а ў прыналежнасці да другога прызналіся ўсе, уключаючы “правадніка генеральнай лініі” - апанента, былога парторга.
Кіраўнік выказаў спачуванне, не хаваючы ўласнай прыкрасці. Мы з ім нават трохі выпілі, а пасля зайшлі да мяне. Ён упарта пераконваў, што ўдар, які спляжыў маю кар’еру, быў нацэлены менавіта на яго. Нарэшце ён пайшоў.
Я самотна дапіваў “Сталічную”, невыразным рыканнем слаў праклёны “фарбаваным камуністам” і надрывістым кашлем ад цыгарэтаў “Астра” перашкаджаў спадь сям’і.
Назаўтра я не пайшоў на работу. Пра гэта я загадзя дамовіўся з загадчыкам лабараторыі, да таго ж у мяне быў талон да зубнога ўрача: трэба было рабіць дзве каронкі і ставіць мост у левай ніжняй сківіцы.
.Ён спыніў мяне, калі я выходзіў з метро:
– Малады чалавек, вас, здаецца, Паўлам завудь? Вы спяшае це ся?
Праз пару крокаў па інерцыі я павярнуўся і знарок задзірліва вымавіў:
– Ну?
– Паўтару сваё пытанне: вы спяшаецеся?
Я пазнаў Відю, хоць здалося, што ён памаладзеў. І ледзь не вырашыў, што вар’ят гэтым разам я. Таму буркнуў: “Заняты па плешку!” - і накіраваўся да стаматалатічнай клінікі, якая месцілася за сотню крокаў ад метро.
Напэўна, уражанне ад таго, што прывід, які сустрэўся трэці раз у жыцці, чакае на парозе клінікі, было істотна размытым з-за папярэдніх маніпуляцый артапеда з маімі сківідамі.
Увушшу яшчэ стаяў шум і скрыгат бормашыны, калі я ўдыхаў зімовае паветра.
Ён стаяў, прысланіўшыся спінай да белацаглянай сцяны гастранома па другі бок вулачкі, і сумна ўсміхаўся.
Я проста падышоў і сказаў:
– Пазнаў вас, Віктар. Скажыце, нарэшце, хто вы такі?
– Я не Віктар. Я, напэўна, Віталій. Віктар - пераможца. А каго тут перамагадь? Ты ж не адчуваеш сябе пераможцам смецця, калі пыласосіш кватэру. І не лічыш перамогай сарваны яблык ці забітага камара.
– Віталій дык Віталій. Хто ты такі?
– Ты ўспрымаеш мяне як равесніка, Паша. Таму я раскажу табе сёння значна больш, чым звычайна. І першае: мяне клічуць не дзядзька Віця, не Віця і не Віктар. Нават не Віталій. У мяне няма імя. Яшчэ: у мяне няма радзімы, апроч Зямлі, няма сям’і, апроч чалавецтва, няма
– А, зразумеў!
– іранічна адклікнуўся я.
– Ахвяра праекта “Фантакрым-Мега”? Вы вар’ят?
– Я ненармальны - гэта абсалютная ісціна. Бо норма - сярэдняя ўстаноўленая велічыня. Любы чалавек мае адхіленні ад нормы, але мая анамалія няўцямная для звычайнага чалавека - я бессмяротны.
– Здыхлік-неўмірунька, Каін, Агасфер?
– Нейкае смяшлівае чарцянё кіравала маімі думкамі і языком.
– Вітэрнал, калі жадаеце.
– А, ужо Вітэрнал! Вы ўцяклі ці вас адпусцілі?
– Паша, а ты сам сабе не здаешся вар’ятам з-за таго, што непачціва размаўляеш з чалавекам, якога бачыш трэці раз за жыццё?
Пры гэтым Вітэрнал зірнуў на мяне так паблажліва і ласкава, што я зноў уявіў сябе маленькім Пашкам з алюмініевым бітончыкам, прывязаным да пояса. І нават адчуў, як абціснулі шчыкалаткі гумавыя тасьмы ад ярка-зялёненькіх штонікаў, што тады былі на мне.
– Прабачце. Процьма жыццёвых абломаў. Нервы ніякія.
– Пра няўдалую абарону дысертадыі ведаю. Гэта не праблема, ці, як вы выказаліся, не “аблом”. А нервы ў цябе моцныя, ты здаровы флегматык. Гэта добра. Ты сам не ведаеш, які магутны ў цябе псіха- духоўны патэнцыял.
Ягоная схільнасць звяртадца то на “ты”, то на “вы’ ў чарговы раз не засталася незаўважанай, аднак і не азадачвала.
Абміну падзеі, у выніку якіх мы апынуліся ў маёй кватэры. Адрэкамендаваўшы Вітэрнала жонцы як былога аднакурсніка Віталія, я правёў яго на кухню - самае зручнае месца для размоў, асабліва вячэрніх і начных: над кухняй - кухня, пад кухняй - кухня.
Ён амаль не піў - спаслаўся на небяспеку страціць яснасць розуму. А я папярэдне паведаміў, што развітацца мы павінны не пазней за адзінаццаць вечара, і паабяцаў выслухадь усё, што б ён ні сказаў.
Мяркую, папярэднімі скарачэннямі я набыў права давесці яго дзівацкі аповед цалкам, бо тады, з яго дазволу, уключыў на запіс двухкасетнік “Снежаць”, які на мінулым тыдні выпадкова па купонах набыў у “Бытавой тэхніцы”. А пазней, не давяраючы даўгавечнасці плёнкі, перапісаў тэкст на паперу, выключыўшы з аповеду Вітэрнала свае няўдалыя іранічныя рэплікі, на якія ён рэагаваў абаяльна і пераканаўча. Ён біў хвосткімі, не заўсёды лагічна звязанымі абзацамі.
– Я ведаю, што гэтаму немагчыма паверыць, але мой узрост нельга вызначыць. Не хачу сказадь, што вечны ці прысутнічаў тут ад стварэння свету. Аднак я ведаю гэты свет, як ніхто з тых, хто ў ім жыве. Скажу болей: я ведаю гэты свет лепш за ўсіх, разам узятых. Апошняе занадта саманадзейна - перакрэсліваю гэтыя словы.
Напэўна, даводзілася чудь, што Зямля трымаецца на трох Сланах, якія стаяць на Чарапасе? Ці не з’яўляецца сэнс у такога светапогляду, калі вышэйзгаданыя жывёлы будудь напісаны, як і належыць, з вялікай літары? Сланы - гравітацыя, інерцыя, магнетызм. Чарапаха - раўнавага. Ці зразумела, што такое “перысданта старгінаунгмы”? Што азначае слова “кван!’ ці “кварк” для неандэртальца? Прыблізна тое ж, што і для вас.