Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

Усе захапляліся Пугачовай. Няведанне песень Высоцкага лічылася прыкметай недасведчанасці або неапраўданага апломбу. Рэдка хто ведаў сталіцу Афганістана, а слова “блін” у якасці ўводна- паразітнай звязкі яшчэ не заваявала глузды і сэрцы грамадзян.

Зрэшты, можна доўга расказваць аб адметнасцях таго часу, але, напэўна, такую ўмоўнасць, як дэкарадыі абставін, дапушчальна ігнараваць, калі размова ідзе пра чалавечыя адносіны, бо яны на фоне зменлівага ўкладу ўяўляюць нейкую канстанту.

20

Я быў у той час студэнтам другога курса інстытута народнай гаспадаркі. Звычайным

студэнтам - у меру шалапутным, у меру бедным, у меру амбіцыйным. які бязмерна пакутаваў ад няспраўджанага кахання! Мая выбранніца, блізкасць з якой здавалася недасягальнай вяршыняй асалоды, вучылася на трэцім курсе і стрымана пазбягала мяне. Спрактыкаваныя ў жыццёвых справах сябры па інтэрнаце, якія адслужылі два гады ў войску і перад паступленнем адвучыліся на падрыхтоўчым аддзяленні, паблажліва растлумачылі, што яе бадька - дырэктар “Універсама”, а ў мяне няма нават прапіскі, што з маёй спецыяльнасцю можна апынуцца пасля размеркавання ў якім-небудзь Чымкенце. І што “няма чаго зацыклівацца, у нас дзяўчат - як на клумбе, а хлопцаў - дэфіцыт.”

І вось сягоння адбыўся канчатковы разрыў. Не, яна нічога не сказала! Я чарговы раз падсцерагаў яе з лекцыі, прапусціўшы другую гадзіну сваёй, каб паспрабавадь запрасіць у нядаўна пабудаваны шыкоўны “Чырвоны Кастрычнік” на новую французскую камедыю “Вяртанне высокага бландзіна”.

Я заўважыў, што яна з сяброўкай спускаецца па прыступках вучэбнага корпуса, і ў думках пачаў лічыць да пяцідзесяці, як вучылі старэйшыя таварышы. Эх! На лічбе “дзевятнаддадь” сусвет узарваўся: з “Жыгулёнка” трэцяй мадэлі колеру “снеж”, які да гэтай хвіліны пампезна, але бяскрыўдна стаяў за агароджай інстытута, энергічна выйшлі два бугаі гадоў па двадцаць пяць і па- джэнтльменску сустрэлі дзяўчат.

Яна заўважыла мяне і нават памахала рукой. Ох, гэтыя жэсты! Простае падняцде рукі і паварушванне кісцю з выкарыстаннем пальцаў амаль адназначна перадае не менш за трыццаць відаў інфармадыі. І гэта толькі пэўных. А колькі нюансаў!

Стала зразумела, што мне давядзецца быць пакутнікам самотнага кахання або, усё ж нейкім цудам пратараніўшы вароты заваблівай крэпасці, увесь час змагацца за валоданне тым, што належыць па праве, дадзеным матухнай-прыродай. А магчыма, з некім, тайным ці яўным, дзяліцца сваім праблемным шчасцем.

Напэўна, гэта быў мой першы дарослы досвед. Аднак юнацкі ўзрост запэўніваў, што вырашадь асабістыя праблемы трэба без трэціх асоб. Бадька для гэтага не падыходзіў - перашкаджала пазіцыя ўяўнай незалежнасці. Маці - тым больш. Пакаленне, да якога дайшоў астылы подых другой сусветнай вайны, па-байструдку баялася абвінавачанняў “бяжы да мамкі”, “трымаешся за спадніду’ і падобных. Бліжэй за ўсіх быў дваюрадны брат, якому было цяпер пад трыццадь гадоў. Ён развёўся, зноў ажаніўся, атрымаў кватэру і працаваў нарміроўшчыкам на металургічным заводзе ў буйным правінцыйным горадзе. Ён бы выслухаў мяне і хоць не даў бы універсальнай парады, але і не здзівіўся б прызнанням стручка- маладзёна. Аднак ён быў далёка, я да яго нават ні разу не ездзіў; мы сустракаліся найчасцей у маіх бацькоў, да якіх ён наведваўся ў госці.

Не памятаю дакладна, што мяне занесла да “Чырвонага Кастрычніка”, які знаходзіўся за

паўтара кіламетра ад наргаса. Можа, хадеў прададь білеты, бо кошт іх дазволіў бы пражыць пару дзён не надгаладзь. Ці спадзяваўся запрасіць якую-небудзь дзяўчыну, як бы спрабуючы заткнудь кухонным ручніком прабоіну, зробленую тарпедай.

– Прашу прабачэння. Я адчуваю, вы хочаде прададь лішні білет?
– Да мяне звярнуўся мужчына, як мне падалося, гадоў трыццаді пяді.
– Збіраўся, ды не паспеў.

– У мяне два.

– Разумею, сардэчныя справы. Пайшлі са мной. Куплю два.

Атупеласць, што валодала мной апошнія дваццаць хвілін,

развеялася, як туман ад ветру. Манеры незнаёмца не палохалі, але насцярожвалі. Штосьці было не так.

Ён падаў сінюю пяцёрку.

– У мяне рэшты няма.

– Не трэба.

– Не вазьму, мяняйце.

– Ну і парадкі ў вашай краіне!

Усе гэтыя дэталі дробныя, нудныя і належадь часу, якога тычацца падзеі. Напэўна, занадта выпінае, што ацэнка паводзін юнака даецца з пазіцыі чалавека, які сваё аджыў; здзіўляе, што хлопец размову з мужчынам не ўспрымае як агрэсію ці “падкат’; незразумелая адмова ад продажу білета цаной вышэй за намінал. Ну што ж, такім быў час, такімі былі мы.

Забягаючы наперад, скажу, што падчас кароткай гутаркі я паспеў падумаць пра яго як пра дыверсанта, засланага за “жалезную заслону’ для збору сакрэтных звестак, якімі, калі меркаваць па шматлікіх падпісках на ваеннай кафедры і практыках на двух нумарных прадпрыемствах, несумненна валодаў і я. Або агента дзяржбяспекі, які выяўляе асоб, схільных да супрацоўніцтва з вышэйпамянёнымі дыверсантамі. Ці патэнцыяльнага эмігранта, бо толькі чалавек, які меў надзейную перспектыву з’ехадь на другі край свету, мог казадь “ваша краіна”.

Урэшце я залічыў яго да вядомай усім, але загадкавай катэгорыі ціхіх вар’ятаў.

Ён узяў мае білеты, хутка прадаў іх і вярнуў мне грошы. Прапанаваў закурыць “БТ”, аднак я закурыў уласную “Арбпу’. Сам ён не паліў. На маё пытанне, навошта тады яму цыгарэты, адказаў: “Ва ўсіх нас час ад часу збіраюцца непатрэбныя рэчы”.

Наўмысна прапускаю тое, як мы ехалі ў пятым трамваі да парку Першых Камунараў, хоць помню ўсё дэталёва.

– Хочаце, здзіўлю вас? Вы - Павел, а бацькі вашыя - урачы раённай бальніцы.

Гіпотэза пра ціхага вар’ята не вытрымала дасведчанасці незнаёмца, хоць бацька быў ужо не радавым урачом, а загадчыкам аддзялення. Яна (гіпотэза) зноў трансфармавалася ў версію пра дыверсанта ці агента.

– Не-не, я здагадваюся, пра што вы думаеце! Проста мы з вамі даўно знаёмыя, а вы мяне, магчыма, забылі. Вы тады былі яшчэ маленькім. Памятаеце, як вы. ты ў лесе заблукаў, Пашка?

5

Я ўспомніў затадкавата незнаёмца. Мяне, пяцігадовага, бадькі ўзялі з сабой у лес па чарніды. Я неяк загуляўся і не заўважыў, што іх няма побач. Пачаў гучна і ва ўсе бакі крычаць. Пабег, упаў, перакуліў алюмініевы літровы бітончык, прывязаны да пояса, абдзёр шчаку сухой галінай. Я выціраў кроў, злізваў яе з далоні і прамаўляў ужо напаўголасу: “Мама! Тата!”. І спадзяваўся, што крык душы такі ж пранізлівы, якім павінен быць голас, каб яго пачулі самыя блізкія людзі.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша