Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

.Вада сустрэла чароўнай прахалодай, другі бераг парадаваў зручнай пакатасцю. Плыць па цячэнні, усведамляючы, што пераследнікі адстаюць, - не самая складаная задача. І няма ніякай хітрасці ў тым, каб перакінуцца пару разоў з аднаго берага на другі і зноў абставідь іх. А там перабегчы мост, ускочыць у машыну, зачыніцца і крутнудь ключ раней, чым драпежнікі вылезуць з вады. Яны ўбачадь, як я сеў у аўтамабіль і паехаў; яны могудь бачыць гэта тысячу разоў, аднак ніколі не зразумеюць: што адбылося? Куды падзелася здабыча?

Я ўсё паспею, я ўдёк ад вас, тыграняты.

Я прачнуўся і адразу адчуў халодны пот на грудзіне і пад спляценнем, а яшчэ - што задякла левая рука. У вуха мірна пасопвала жонка, а каля ног нешта сваё вуркатала котка.

“Пад’ём-пад’ём!” - пілікаў увушшу

адключаны два месяцы таму будзільнік.

Ніяк не магу прывыкнуць, што не працую. Пры чым гэтыя сны? Цікава, а тыгры і насамрэч не вельмі добра плаваюць? Якія яны бываюць: бенгальскія, усурыйскія, афрыканскія? Не, у Афрыцы яны, здаецца, не жывуць. А што, калі б у канале былі кракадзілы? Як можна было б выратавацца? Зразумела, што самае простае - нікуды не ўлазіць: цалейшым будзеш. Ды як тое зрабіць. І, дарэчы, чаму жыццё - гэта адно, а сон - зусім іншае? Душа тая ж, інтэлект той жа, і вопыт.

Праўду кажудь: адзін дурань можа зададь пытанне, на якое не здолеюць адказаць сто мудрацоў.

ФОРМУЛА

ГЕРАНТАЛАПЧНАЯ ФАНТАЗІЯ

Усё жыццё мы чакаем смерці і большую частку жыцця баімся яе. А што, калі яна ўвогуле не прыйдзе? Ці хопіць душэўнага патэнцыялу, каб, зведаўшы ссмыя. розныя. прая.вы, працягваць жыццё, не маючы ўяўлення, калі яно скончыцца? Ці вытрымае душа, ці не здарыцца з ёй тое, што бывае з паветраным шарыкам^, калі яго ўвесь час напаўняць паветрам?Наколькі страшна жыць у свеце, калі не застаецца ні бліжніх, ні родных, ні сяброў? Ці можна вытрымаць, калі звычайныя чалавечыя пачуцці настолькі прытупіліся, што быццам бы і існаваць перасталі? Ці ёсць мэта, якой можна прысвяціць бясконцаежыццё? А хто ж ведае...

Аўтар

Зіхатлівы зімовы дзень студзеня дзве тысячы трыццаць пятага года, да якога калісьці не спадзяваўся і дажыць. Гэта па летазлічэнні майго юнацтва. Зрэшты, цяперашні год - умоўнасць: рыхтуецца Указ аб увядзенні Усеагульнага календаря.

Нават цяпер дзве яго апошнія лічбы, што нагадваюць час, калі меў моц, здаюцца нерэальнымі, а ўзрост, які з арыфметычнай абыякавасцю перадаюць дзве першыя, уяўляецца бясхмарным, хоць радыянальная частка памяці сцвярджае, што гэта далёка не так. З дзвюх пачатковых лічбаў першую чалавецтва не пераадолее, а сваю павагу паслядоўніку нуля, сціплай адзінцы, засведчыць у лепшым выпадку дзесятая частка сённяшняга насельніцтва планеты.

Пройдзе студзень, а затым люты, які звыкла здзівідь двума тыднямі саракаградусных маразоў. Хутчэй за ўсё, я буду жывы, калі пачне сыходзіць снег, адкрываючы позірку азызлыя цыгарэтныя пачкі, пакамечан^ія шакаладныя абгорткі і брудныя пластмасавыя піўныя накрыўкі, якія сумленныя дворнікі будудь дзелавіта наколвадь на “пікі”, рознакаляровыя, як наборныя тронкі нажоў майго дзяцінства.

Але я дакладна ведаю, што не перажыву гэты год. Упэўненасць мая падобная да той, з якой фізкультурнік, што падцягнуўся на турніку пятнадцать разоў з неймавернымі перакосамі, упэўнены, што шаснадцатага разу не будзе: сілы хопіць толькі, каб саскочыць, а не ўпасці. Яна падобная да той, калі аўтамабіліст, які ведае астатак паліва і яго расход, дапускае, што можна праехаць яшчэ пяць або нават дваццадь кіламетраў, аднак сто - немажліва. Гэтая ўпэўненасць блізкая да той, з якой салдат, адкінуўшы пусты аўтаматны магазін, мае надзею толькі на апошнюю кулю ў патронніку.

Няма каму жаліцда на расчараванне, якое чакае на фінішы. Куфэрак, падпісаны “Сэнс жыцдя” нарэшце адкрыўся і. аказаўся пустым.

І да таго ж - новае моцнае адчуванне, якое з’явілася нядаўна, але назаўсёды: страх смерці. Гэта не інстынкт самазахавання і не шкадоба аб незавершаным ці недаатрыманым, а неўсвядомлены жах у сваёй адвечнай велічы, панічная боязь невядомага. Не магу зразумець, навошта Усявышні заклаў гэтае пачудцё ў жыццёвую праграму чалавека, бо ўсёабдымнасць жудасці і нават намёк на сімптомы яе набліжэння адразу ж уводзядь у ступар волю і розум. Адзінае, як можна меркаваць: гэты страх першапачаткова

існуе ў жывой істоце, аднак на працягу жыцця яго блакіруюць рэсурсы псіхікі, а з набліжэннем канца блакіроўка здымаецда. Пазбавідца ад страху смерці немагчыма; змушаная жыдцёвая актыўнасць на мяжы фізічнага зносу цела - толькі спосаб абстрагавання. Як і ахвярны зварот да рэлігіі не перайначвае ўнутраны свет, а толькі дае магчымасць хоць у нейкай ступені зачынідь у душы змрочныя скляпенні жудасці і цесныя калідоры адчаю. Менавіта зачынідь ці хадя б задрапіравадь, бо асвятленне іх дасдь карціну, якую не зможа вытрымадь чалавек.

І я памру так: усёмагутная воля асветліць тое, чаго баяўся як невядомага, і раптоўны спалох ад міжвольна ўбачанага перахопіць дыханне, рэзкім штуршком сцісне сэрца і імгненна паралізуе сасуды. Злавесная ўспышка будзе зялёнай. Магчыма, з адденнем чырвонага.

Напэўна, усё вышэйнапісанае правакуе ўявіць мяне як самотнага дрымучага дзеда, у якога трасецца галава, не слухаюцца рукі, сохнудь ногі. А ён спрабуе выдадь банальныя ісціны і згаслыя трызненні за “яшчэ адно апошняе паданне”. Можа, мне ўласцівая нейкая тэатральнасць чалавека, схільнага да гуманітарнага ўспрымання рэчаіснасці, і завышаная самаадэнка.

Не буду прыкідвадца загадкавым усёзнайкам, бо ўпэўнены, што “выказаная думка - мана”, і толькі простыя пастулаты ў сістэме чалавечых крытэрыяў набліжаныя да праўды. Не буду марнавадь адмераную рэшту часу на мудрагелістае шматслоўэ, таму што карысці і задавальнення ад іх не атрымае ніхто.

Магчыма, гэты аповед некаму падасца дробнамаштабным і надуманым, калі параўноўвадь яго са значнасцю падзеі, якая завершыць маё жыццё. Аднак чалавецтва не вынайшла і ніколі не вынайдзе больш лаканічнага і вычарпальнага апісання жыцця, чым рыска паміж датамі нараджэння і смерці. А каб мой расказ не ўяўляўся бурчаннем пакрыўджанага старога, які сыходзіць і якога ніхто ніколі не пашкадуе, буду старадца не бразгаць пустымі дзіравымі каструлямі скепсісу і не ганяць з кута ў кут пыльныя клубкі маркоты.

15-25

Такім чынам, падзеі, якія лёсавызначальнай ніткай прашылі маё існаванне, пачаліся ў далёкім тысяча дзевяцьсот семдзесят пятым годзе ад Ражства Хрыстовага ці ў 6958 ад стварэння Госпадам свету, як цяпер стала папулярным і, магчыма, будзе зацверджана Указам.

У тыя гістарычныя часы, якія трохі пазней іранічна называлі перыядам застою, а зараз з усёй сур’ёзнасцю - эпохай развітога сацыялізму. У тыя старадаўнія часы, калі камп’ютэр быў не планшэтам, а агрэгатам, што ледзь змяшчаўся ў вялізным пакоі і рашаў задачы, пасільныя для сярэдняга інжынера. У тыя дялёкія часіны, калі афіцыйная генетыка захрасла на невядомых для большасці дразафілах і пакуль не з’явілася авечка Долі - першапраходзец кланавання. У тыя цёмныя часіны, калі асноўнай крыніцай энергіі ў будынках быў мазут і правадная электрычнасць, а на вуліцах - бензін і дызельнае паліва. У тыя прымітыўныя часы, калі людзі пісалі адно аднаму лісты на паперы, а размаўлялі па тэлефоне, які стаяў на вуліцы. У тыя неразвітыя часы, калі тэлебачанне мела два каналы і яшчэ толькі рабілася каляровым; самымі ўражальнымі эфектамі фільмаў былі трукі каскадзёраў і камбінаваныя кадры; а халадзільнікі пагрозліва раўлі і спалохана трэсліся ў час сваёй манатоннай работы. Фільмы “Брыльянтавая рука”, “Іронія лёсу’, “Белае сонца пустыні” і “Джэнтльмены ўдачы” пераможна прайшлі па экранах і адразу завалодалі душамі савецкіх грамадзян, да ліку якіх цалкам і непадзельна я належаў.

Амаль усе газеты, дзевяць з дзесяці каторых старанна прысягалі дзяржаўнаму ладу назвай, давалі аднатыповыя перадавыя артыкулы. А на самым версе маналітнай піраміды, што ўяўлялася больш устойлівай, чым усыпальня юніёра Хеопса, знаходзіўся такі ж вечны Генеральны Сакратар, які манатонна і з неідэальнай дыкцыяй вяшчаў ісціны, што здаваліся прапіснымі і ад таго яшчэ больш непахіснымі. Усе былі шчаслівыя аднолькава і няшчасныя па-свойму.

Усе чыталі Агату Крысці, усе гатавалі па святах салату імя сітуайена Аліўе і куплялі на рынку апельсіны па тры пяцьдзесят, а па буднях - “Кільку’ па паўрубля. Усе ведалі, што піва існуе двух гатункаў: “Жыгулёўскае” бутэлечнае і “Жыгулёўскае” разліўное.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша