Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Шрифт:

Містэр Сэтазвэйт прыкусіў губу, каб схаваць усмешку. Ён мог падумаць, што калі гаварыць пра эгаізм, дык тут не было вялікай розніцы паміж Эркюлем Пуаро і Гервазы Шэвені-Гарэ.

Ён прамармытаў:

— Вядома; а калі справа, якой датычылася гэтая позва, была пільная?..

— Не была! — Рукі Пуаро ўзняліся ў паветра, зрабіўшы выразны жэст. — Я павінен быў быць у яго пад рукою, вось і ўсё, на выпадак, калі яму спатрэбіцца выклікаць мяне! Еnfin, jе vous dетепdе! [2]

2

Нарэшце,

прашу вас! (фр.).

Рукі зноў красамоўна ўзняліся ўгору, лепш за словы перадаючы гнеў містэра Эркюля Пуаро.

— Я зразумеў так, — сказаў містэр Сэтазвэйт, — што вы адмовіліся?

— Я яшчэ не меў магчымасці, — павольна сказаў Пуаро.

— Але вы адмовіцеся?

Новы выраз мільгануў на твары маленькага чалавека. Яго брыво разгублена тарганулася. Ён адказаў:

— Як бы гэта сказаць? Адмовіцца — так, гэта была мая першая рэакцыя. Але я не ведаю… Часам ёсць нейкае прадчуванне. Ці не пахне тут рыбай…

Містэр Сэтазвэйт успрыняў гэтыя апошнія словы сур'ёзна.

— Вось як? — сказаў ён. — Цікава…

— Мне здаецца, — гаварыў далей Эркюль Пуаро, — што чалавек, якога вы намалявалі, можа быць вельмі крыўдлівы…

— Крыўдлівы? — здзівіўся містэр Сэтазвэйт. Гэтае слова было не з тых, якія ў яго звычайна асацыіравалісяі з Гервазы Шэвені-Гарэ. Але ён быў праніклівы і кемлівы чалавек. Ён разважліва сказаў:

— Здаецца, я разумею, што вы маеце на ўвазе.

— Гэта чалавек у латах, так, у латах — у сапраўдных латах! Латы крыжакоў — нішто ў параўнанні з імі, з латамі фанабэрыі, гонару, страшэннай самаўпэўненасці. Гэтыя латы ў пэўным сэнсе абарона: стрэлы, штодзённыя стрэлы жыцця, адлятаюць ад іх. Але тут ёсць і небяспека: чалавек у латах часам можа нават і не ведаць, што яго атакуюць. Ён бачыць запаволена, запаволена чуе, яшчэ павольней адчувае.

Пуаро памаўчаў, потым спытаўся ўжо іначай:

— Якая сям'я гэтага сэра Гервазы?

— Ванда — яго жонка. Яна з Абаснатаў, была вельмі прыгожая дзяўчына. Яна і цяпер прыгожая жанчына. Страшэнна незразумелая, аднак. Адданая Гервазы. У яе, я ведаю, прыхільнасць да акультных навук. Носіць амулеты і скарабеяў і заяўляе, што яна — пераўвасабленне егіпецкай царыцы… Далей, Рут — прыёмная дачка. У іх няма сваіх дзяцей. Вельмі прывабная дзяўчына ў сучасным стылі. Вось і ўся сям'я. Апрача, вядома, Х'юга Трэнта. Гэта пляменнік Гервазы. Памела Шэвені-Гарэ выйшла замуж за Рэгі Трэнта, і Х'юга быў іх адзінае дзіця. Ён сірата. Х'юга не можа атрымаць у спадчыну тытул, вядома, але я думаю, што яму пяройдзе ўрэшце большасць грошай Гервазы. Прыгожы хлопец; служыць у коннай гвардыі.

Пуаро задумліва паківаў галавой. Потым спытаўся:

— Сэра Гервазы засмучае, напэўна, што ў яго няма сына, каб той прыняў яго імя?

— Думаю, вельмі моцна засмучае.

— Імя роду — ён апантаны гэтым?

— Але.

Містэр Сэтазвэйт хвіліну-дзве маўчаў, дужа заінтрыгаваны. Нарэшце ён адважыўся:

— Вы бачыце важную прычыну, каб паехаць у Гэмбара Клоўз?

Пуаро адмоўна паволі паківаў галавой.

— Не, — сказаў ён. — З таго, што мне вядома,

не вынікае ніякай прычыны наогул. Але, тым не менш, я мяркую, што паеду.

2

Эркюль Пуаро сядзеў у куце вагона першага класа. Цягнік хутка ішоў па ангельскай сельскай мясцовасці.

Задумліва дастаў ён з кішэні акуратна складзеную тэлеграму, разгарнуў яе і прачытаў зноў: «Выязджайце ў чатыры трыццаць з Пэнкраса загадайце кандуктару спыніць экспрэс у Ўмпэлі. Шэвені-Гарэ».

Ён згарнуў тэлеграму і паклаў яе назад у кішэню. Кандуктар быў надзвычай паслужлівы. Джэнтльмен едзе ў Гэмбара Клоўз? О, так, для гасцей сэра Гервазы Шэвені-Гарэ цягнік заўсёды спыняецца каля Ўімпэлі. «Асаблівая прывілея, сэр, я думаю».

Пасля гэтага кандуктар двойчы заходзіў у вагон, першы раз — запэўніць падарожніка, што ўсё будзе зроблена, каб спыніць для яго цягнік, другі — каб аб'явіць, што цягнік позніцца на дзесяць хвілін.

Цягнік павінен быў прыбыць у 7.50, але было дакладна дзве хвіліны дзевятай, калі Эркюль Пуаро сышоў на платформу маленькай станцыі і ўсунуў у руку клапатліваму кандуктару чаканыя паўкроны.

Свіснуў паравоз, і паўночны экспрэс рушыў далей.

Да Пуаро падышоў высокі шафёр у цёмна-зялёнай уніформе.

— Містэр Пуаро? У Гэмбара Клоўз?

Ён падняў акуратненькі сакваяж дэтэктыва і павёў Пуаро са станцыі да вялікага ролс-ройса. Шафёр патрымаў дзверцы, пакуль Пуаро залез у машыну, потым накрыў яму калені шыкоўным пледам з футра, і яны паехалі.

Праехаўшы хвілін дзесяць па прасёлках, па палявых дарожках, аўтамабіль павярнуў да шырокай брамы з двума вялізнымі каменнымі грыфонамі па баках.

Праз парк яны праехалі да дома. Дзверы дома былі адчыненыя, імпазантных прапорцый дварэцкі паказаўся на лесвіцы параднага ўвахода.

— Містэр Пуаро? Сюды, сэр.

Дварэцкі павёў яго па зале і, прайшоўшы да сярэдзіны, адчыніў насцеж дзверы справа.

— Містэр Эркюль Пуаро, — абвясціў ён.

У пакоі было некалькі чалавек у вячэрніх касцюмах, і Пуаро сваім пільным зрокам адразу ўбачыў, што яго не чакалі. Вочы ўсіх сутных застылі з непадробным здзіўленнем.

Потым высокая сіваватая жанчына няўпэўнена падышла да яго.

Пуаро схіліўся над яе рукой.

— Прашу прабачэння, мадам, — сказаў ён. — Баюся, што цягнік спазніўся.

— Нічога, нічога, — разгублена сказала лэдзі Шэвені-Гарэ. Яе вочы ўсё яшчэ пазіралі на яго няўцямна. — Нічога, нічога, містэр… э-э… я трохі недачула…

— Эркюль Пуаро.

Ён вымавіў сваё імя гучна і выразна.

Недзе за сабой Пуаро пачуў раптоўны рэзкі ўздых.

І тут жа ён усвядоміў, што, бясспрэчна, гаспадара ў гэтым пакоі няма. Ён ветліва сказаў:

— Вы ведалі, што я прыязджаю, мадам?

— О, ведала… — Словы яе прагучалі непераканаўча. — Я думаю… Я маю на ўвазе… Я мяркую… Але я гэткая непрактычная, містэр Пуаро. Я ўсё забываю… — У яе голасе чулася меланхалічная задаволенасць гэтым фактам. — Мне шмат пра што гавораць. Мне здаецца, я запамінаю ўсё, але яно толькі праходзіць праз мой розум і знікае! Як быццам ніколі і не было!

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX