Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Шрифт:

Неўзабаве павольна ўстаў і паглядзеў на ўсіх вакол сябе. Яго твар быў суровы.

— Джэнтльмены! — сказаў ён. — Гэтыя дзверы трэба зараз жа выламаць!

Па яго загаду двое маладых людзей, абодва высокія і дужыя, налеглі на дзверы. Гэта была нялёгкая справа. Дзверы ў Гэмбара Клоўз рабілі дыхтоўныя.

Нарэшце, аднак, замок паддаўся, і дзверы з шумам хістануліся ўнутр пакоя. Дрэва раскалолася і затрашчала.

Нейкі момант усе стаялі ціха, стоўпіўшыся на парозе. Усё святло ў пакоі было ўключана. Уздоўж сцяны злева стаяў вялікі пісьмовы стол, салідны

выраб з каштоўнага дрэва. У крэсле, не за сталом, а збоку, сутуліўся вялікі чалавек, яго спіна была якраз насупраць іх. Галава і верх цела навіслі над правым білам крэсла, а правая рука бязвольна звісала. Тут жа ўнізе на дыване пабліскваў маленькі пісталет…

Не было ніякай патрэбы рабіць здагадкі. Усё было зразумела. Сэр Гервазы Шэвені-Гарэ застрэліўся.

3

Хвіліну-дзве натоўп у дзвярах стаяў нерухома, у здранцвенні, пазіраючы на жудасную сцэну. Потым Пуаро ступіў наперад. У гэты ж момант Х'юга Трэнт гучна сказаў:

— Божа мой, стары застрэліўся!

І тут жа за гэтымі словамі пачуўся працяглы страшны стогн лэдзі Шэвені-Гарэ.

— О, Гервазы… Гервазы!

Цераз плячо Пуаро рэзка сказаў:

— Выведзіце адсюль лэдзі Шэвені-Гарэ! Яна тут нічым не дапаможа.

Пажылы мужчына з вайсковай выпраўкай выканаў загад. Ён сказаў:

— Хадзем, Ванда. Хадзем, мая дарагая. Ты не можаш зрабіць нічога. Гэта ўжо адбылося. Хадзем і ты, Рут, глядзі сваю маці.

Але Рут Шэвені-Гарэ праціснулася ў пакой і стала каля Пуаро, калі той схіліўся над жахліва абмяклым целам у крэсле — целам чалавека, магутнага, як Геракл, з барадой вікінга.

Яна спыталася нізкім напружаным голасам, але надзвычай стрымана і прыглушана:

— Вы цвёрда ўпэўнены, што ён — мёртвы?

Пуаро ўзняў вочы.

На твары дзяўчыны быў адбітак нейкіх эмоцый — сурова-стрыманых, затоеных, якія ён не зусім разумеў. Гэта было не гора — гэта было больш падобна на ўзбуджанасць і страх.

Маленькая жанчына ў пенснэ мармытала:

— Твая маці, мая мілая… Ці не думаеш ты?..

Моцным істэрычным голасам дзяўчына з рыжымі валасамі крыкнула:

— Дык гэта быў не аўтамабіль і не корак ад шампанскага! Мы чулі стрэл…

Пуаро павярнуўся і паглядзеў на ўсіх. Ён сказаў:

— Нехта павінен звязацца з паліцыяй…

Рут Шэвені-Гарэ шалёна крыкнула:

— Не!

Пажылы мужчына з тварам юрыста сказаў:

— Баюся, гэта непазбежна. Ты паклапоцішся пра гэта, Бароўз? Х'юга…

— Вы містэр Х'юга Трэнт? — звярнуўся Пуаро да высокага маладога чалавека з вусамі. — Было б добра, я думаю, калі б усе, апрача вас і мяне, пакінулі гэты пакой.

Зноў яго паўнамоцтвы не былі пастаўлены пад сумненне. Юрыст пагнаў «статак» з пакоя. Пуаро і Х'юга Трэнт засталіся адны.

Х'юга сказаў, утаропіўшыся ў Пуаро:

— Паслухайце, хто вы? Я хачу сказаць, я не маю нават уяўлення… Што вы тут робіце?

Пуаро дастаў з кішэні футарал для візітных картак і выбраў сваю картку.

Х'юга Трэнт сказаў,

узіраючыся ў яе:

— Прыватны дэтэктыў, га? Вядома, я чуў пра вас… Але я па-ранейшаму не разумею, што вы робіце тут?

— Вы не ведалі, што ваш дзядзька… Ён быў вам дзядзька, праўда?

Х'юга зіркнуў на мёртвага:

— Стары? Але, ён быў мой дзядзька.

— Вы не ведалі, што ён пасылаў па мяне?

Х'юга адмоўна паківаў галавой і павольна сказаў:

— Я нічога не ведаў пра гэта.

У яго голасе чулася пачуццё, якое даволі цяжка паддавалася класіфікацыі. Твар быў драўляны і тупы — выраз, падумаў Пуаро, які служыць добрай маскай на стрэс.

Пуаро спакойна сказаў:

— Мы знаходзімся ў Вэстшыры, праўда? Я вельмі добра ведаю вашага галоўнага канстэбля, маёра Рыдла.

Х'юга сказаў:

— Рыдл жыве прыкладна за мілю адгэтуль. Ён, відаць, сам заедзе сюды.

— Гэта будзе вельмі дарэчы, — сказаў Пуаро.

Ён пачаў уважліва, не спяшаючыся, знаёміцца з пакоем. Адсунуў убок штору і агледзеў французскія вокны [4] , злёгку тузануўшы іх. Яны былі зачыненыя.

На сцяне за сталом вісела круглае люстра. Люстра было раструшшчана. Пуаро нагнуўся і падняў нейкі маленькі прадмет.

— Што гэта? — спытаўся Х'юга Трэнт.

— Куля.

— Яна прайшла якраз праз яго галаву і разбіла люстра?

— Здаецца, што так.

4

Французскае акно — на дзве палавінкі, да падлогі, яно служыць і як дзверы ў сад або на балкон.

Пуаро асцярожна паклаў кулю там, дзе знайшоў яе, падышоў да стала. Нейкія паперы былі ўпарадкаваны, акуратна складзены ў стосы. На блоку прамакальнай паперы ляжаў вырваны аднекуль ліст, упоперак якога вялікімі друкаванымі літарамі няроўным почыркам было напісана слова «даруйце».

Х'юга сказаў:

— Напісаў, мабыць, у апошнія хвілі перад тым, як… зрабіў гэта.

Дэтэктыў задумліва кіўнуў.

Ён паглядзеў на раструшчанае люстра, потым на мёртвага.

Бровы Пуаро трохі нахмурыліся, як быццам ад здзіўлення. Ён падышоў да дзвярэй, якія крыва віселі з разбітым замком. У дзвярах, як ён ведаў, не было ключа, — інакш нельга было б глянуць праз замочную шчыліну. Не было ключа і на падлозе. Пуаро нахіліўся над мёртвым і абшукаў яго.

— Так, — сказаў ён. — Ключ у кішэні.

Х'юга выняў партсігар і запаліў цыгарэту. Ён гаварыў хрыплавата.

— Здаецца, зразумела, — сказаў ён. — Мой дзядзька ўсё пазачыняў і зачыніўся сам, накрэмзаў гэтае пасланне на кавалачку паперы і потым застрэліўся.

Пуаро задумліва кіўнуў. Х'юга казаў далей:

— Але да мяне не даходзіць, навошта ён пасылаў па вас. Якая ў яго магла быць справа?

— Гэта трохі цяжэй растлумачыць. Пакуль мы чакаем, містэр Трэнт, уладаў, якія возьмуць клопат на сябе, магчыма, вы паінфармуеце мяне, хто такія ўсе гэтыя людзі, якіх я ўбачыў сёння вечарам, калі прыехаў?

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX