Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстэрка

Кристи Агата

Шрифт:

І з прывычным выразам, які гаварыў, што яна нібыта даўно спазнілася выканаць пэўны абавязак, гаспадыня паглядзела вакол і ціха сказала:

— Я думаю, вы ведаеце кожнага.

Але гэта было зусім не так, і фраза была звычайнай банальнай формулай, якою лэдзі Шэвені-Гарэ пазбывалася клопатаў знаёміць гасцей і напружання, з якім ёй даводзілася б прыгадваць іх імёны.

З вялікім намаганнем яна авалодала сабой у гэтай цяжкаі сітуацыі і дадала:

— Мая дачка — Рут.

Дзяўчына, якая етаяла перад ім, была таксама высокая і цёмная, але зусім іншага тыпу. Замест дробных, невыразных рысаў лэдзі

Шэвені-Гарэ ў яе быў вытачаны, трохі арліны нос і выразная, вострая лінія падбародка. Чорныя валасы спадалі назад і ўтваралі хвалю маленькіх тугіх кудзеркаў. Яе чысцюткі твар ажно ззяў, трохі за кошт касметыкі. Яна была, так падумаў Эркюль Пуаро, адна з найпрыгажэйшых дзяўчат, якіх ён бачыў.

Ён зразумеў і тое, што яна не толькі прыгожая, але і разумная і што ёй не бракуе таксама характару і гонару. Словы яна вымаўляла трохі расцягнута, і яму здалося гэта наўмысным.

— Як прыемна, — сказала яна, — мець госцем містэра Эркюля Пуаро! Дзядуля зрабіў нам невялікі сюрпрыз, я мяркую.

— Дык вы не ведалі, што я маюся прыехаць? — хутка спытаўся ён.

— Я нічога не ведала пра гэта. І змагу ўзяць свой альбом для аўтографаў толькі пасля абеду.

З залы пачуліся гукі гонга, дварэцкі адчыніў дзверы і абвясціў:

— Абед пададзены.

І амаль перад тым, як было вымаўлена слова «пададзены», здарылася нешта вельмі дзіўнае. Архірэйская фігура слугі стала, на адзін толькі момант, надзвычай здзіўленай чалавечай істотай…

Метамарфоза была такая імгненная, і маска добра натрэніраванага слугі зноў з'явілася на твары так хутка, што чалавек, які не ўмее назіраць, не заўважыў бы ніякай змены. Але Пуаро якраз назіраў. Ён здзівіўся.

Дварэцкі ў дзвярах вагаўся. Хоць на твары яго не было ніякага выразу, у постаці адчувалася напружанне.

Лэдзі Шэвені-Гарэ сказала няўпэўнена:

— О, божа, гэта проста незвычайна. Сапраўды, я… Проста не ведаеш, што рабіць.

Рут звярнулася да Пуаро:

— Гэтае дзіўнае замяшанне, містэр Пуаро, выклікана тым, што мой бацька ўпершыню, прынамсі, за апошнія дваццаць гадоў, позніцца на абед.

— Гэта вельмі нязвычна!.. — усклікнула лэдзі Шэвені-Гарэ. — Гервазы ніколі…

Да яе падышоў пажылы стройны чалавек з вайсковай выпраўкай. Ён шчыра засмяяўся.

— Добры стары Гервазы! Нарэшце спазніўся! Даю слова, мы яму папомнім гэта. Відаць, яму не даваўся ў рукі гузік, калі ён прышпільваў каўнер да кашулі, як вы думаеце? Альбо, можа, у Гервазы імунітэт супраць нашых маленькіх слабасцей?

Лэдзі Шэвені-Гарэ сказала ціхім азадачаным голасам:

— Але Гервазы ніколі не спазняецца.

Яно амаль было камічнае, замяшанне, выкліканае гэтай простай сопtrеtепрs [3] . І, аднак, Эркюлю Пуаро не было смешна… За гэтым замяшаннем ён адчуў напружанасць — магчыма, нават страх. І яшчэ — здалося дзіўным, што Гервазы Шэвені-Гарэ не з'явіўся сустрэць госця, якога выклікаў з такой таямнічасцю.

Тым часам было відавочна: узнікла беспрэцэдэнтная сітуацыя, калі ніхто не ведае, што рабіць.

3

Тут: затрымка (фр.).

Лэдзі

Шэвені-Гарэ ўрэшце ўзяла ініцыятыву ў свае рукі, калі гэта магло называцца ініцыятывай, бо вельмі ж няўпэўнена яна сказала:

— Снэл, ці твой гаспадар?..

Яна не скончыла фразу, толькі з чаканнем паглядзела на дварэцкага.

Снэл прывык да метадаў здабывання інфармацыі, якімі карысталася яго пані, бо хутка адказаў на своеасаблівае пытанне:

— Сэр Гервазы сышоў уніз у пяць хвілін восьмай, мілэдзі, і адразу пайшоў у свой кабінет.

— Вось як… — Яна на нейкі час так і застыла з разяўленым ротам, вочы, здавалася, глядзелі некуды далёка. — Ці не думаеш ты, што ён не чуў гонг?

— Я думаю, ён абавязкова чуў, мая лэдзі, гонг жа якраз за дзвярыма кабінета. Я, безумоўна, не ведаў, што сэр Гервазы ўсё яшчэ ў кабінеце, інакш я далажыў бы яму, што абед гатовы. Можа, цяпер зрабіць гэта, мілэдзі?

Лэдзі Шэвені-Гарэ ўхапілася за гэтую прапанову з відавочнай палёгкай.

— О, дзякую, Снэл. Але, зрабі гэта, калі ласка. Абавязкова.

Калі дварэцкі пакінуў пакой, яна сказала:

— Снэл — проста скарб. Я цалкам давяраюся яму. Сама не ведаю, што б я рабіла без Снэла.

Нехта штосьці спагадна прамармытаў, згаджаючыся з ёю, але ніхто нічога не сказаў. Эркюлю Пуаро, а ён назіраў за людзьмі ў пакоі, раптам вельмі выразна падумалася, што яны, усе да аднаго, у напружанні. Яго вочы хутка бегалі па іх, «класіфіцыруючы» ўсіх у агульных рысах. Два пажылыя мужчыны, адзін вайсковага выгляду, той, які толькі што гаварыў, і хударлявы, тонкі, сівы мужчына са шчыльна сціснутымі вуснамі. Двое, далей, маладжавыя мужчыны, вельмі розныя па тыпу. Адзін, з вусамі і выразам стрыманай ганарыстасці, напэўна, пляменнік сэра Гервазы, коннагвардзеец. Другога, з прылізанымі, зачасанымі назад валасамі і даволі банальнай прыгажосцю, ён залічыў да бясспрэчна ніжэйшага сацыяльнага класа. Была тут і маленькая жанчына сярэдніх гадоў з пенснэ і з разумнымі вачыма, і яшчэ была дзяўчына з агніста-рыжымі валасамі.

У дзвярах з'явіўся Снэл. Яго манеры былі дасканалыя, але праз абалонку безаблічнага дварэцкага праступалі знакі чалавечай устурбаванасці.

— Даруйце, мілэдзі, дзверы ў кабінет замкнутыя.

— Замкнутыя?

Гэта быў мужчынскі голас — малады, імклівы, з ноткамі ўзбуджанасці, голас прыгожага маладога чалавека з прылізанымі валасамі. Ён спытаўся, ірвучыся наперад:

— Можна, я пайду і пагляджу?..

Але Эркюль Пуаро дужа спакойна ўзяў камандаванне на сябе. Ён зрабіў гэта так натуральна, што ніхто не палічыў дзіўным, што гэты чужы чалавек, які вось толькі прыехаў, бярэ справу ў свае рукі.

— Хадземце, — сказаў ён, — у кабінет.

І далей, ужо Снэлу:

— Вядзі нас, калі ласка.

Снэл паслухаўся. Пуаро, як цень, ішоў за ім, і, як статак авечак, ішлі следам і ўсе астатнія.

Снэл вёў іх праз вялікую залу, паўз вялізны выгін лесвіцы, паўз велізарны высокі стаячы гадзіннік і паўз нішу, у якой стаяў гонг, па вузкім калідоры, у канцы якога былі дзверы.

Тут Пуаро апярэдзіў Снэла і асцярожна крануў ручку. Яна павярнулася, але дзверы не адчыніліся. Пуаро лёгенька пастукаў костачкамі пальцаў па філёнзе дзвярэй. Ён стукаў мацней і мацней. Потым раптам стаў на калені і прынік вокам да замочнай шчыліны.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX