Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

Пуаро задумлiва кiўнуў. Маёр Рыдл сказаў:

– Добра. Я думаю, пакуль усё. Вы не запросiце мiс - як яе завуць - да нас?

Маленькая мiс Лiнгард шмыгнула ў пакой амаль iмгненна. На ёй было некалькi ланцужкоў, яны цiха звiнелi, калi яна сядала i запытальна пераводзiла позiрк з аднаго мужчыны на другога.

– Усё гэта вельмi... э-э... сумна, мiс Лiнгард, - пачаў маёр Рыдл.

– Сапраўды, вельмi сумна, - сказала мiс Лiнгард, як ёй i належала сказаць.

– Вы... калi прыйшлi

ў гэты дом?

– Месяцы два назад. Сэр Гервазы напiсаў свайму сябру ў Музеi - палкоўнiку Фозэрынгею, i палкоўнiк Фозэрынгей парэкамендаваў мяне. Я зрабiла нямала гiстарычных даследаванняў.

– Сэр Гервазы быў цяжкi для вашай сумеснай работы?

– О, не. Трэба было, вядома, трохi ўлагоджваць яго. Але ж, я ведаю, гэта заўсёды даводзiцца рабiць з мужчынамi.

З нялёгкiм пачуццём, што мiс Лiнгард, мабыць, улагоджвае яго ў гэтую хвiлiну, маёр Рыдл гаварыў далей:

– Вы павiнны былi дапамагаць сэру Гервазы ў рабоце над кнiгай, якую ён пiсаў?

– Але.

– Што ў гэта ўваходзiла?

Нейкi момант мiс Лiнгард выглядала зусiм па-чалавечы. Яе вочы мiргалi, калi яна адказвала:

– Ну, ведаеце, фактычна - напiсанне кнiгi! Я збiрала iнфармацыю, i рабiла нататкi, i апрацоўвала матэрыял. А потым, пазней, рэдагавала, што напiсаў сам Гервазы.

– Напэўна, вам давялося праявiць нямала такту, мадэмуазель, - сказаў Пуаро.

– Такту i цвёрдасцi. Патрэбны i тое, i другое, - адказала мiс Лiнгард.

– Сэра Гервазы не абурала ваша... э... цвёрдасць?

– О, зусiм не. Вядома, я пераканала яго, што ён не павiнен звяртаць увагi на дробязi.

– О, так, я разумею.

– На самай справе гэта было зусiм проста, - сказала мiс Лiнгард.
– Сэрам Гервазы можна было проста кiраваць, толькi належным чынам.

– А цяпер, мiс Лiнгард, адкажыце мне: цi не ведаеце вы чаго-небудзь, што магло б пралiць святло на гэтую трагедыю?

Мiс Лiнгард адмоўна пакiвала галавой.

– Баюся, не. Ведаеце, ён, натуральна, нiколi не раскрываў мне сваю душу. Я, па сутнасцi, яму чужая. Ва ўсякiм разе, я думаю, ён быў занадта ганарысты, каб гаварыць з кiм-небудзь пра сямейныя турботы.

– Дык вы лiчыце, менавiта сямейныя турботы - прычына яго самагубства?

Мiс Лiнгард як быццам трохi здзiвiлася.

– Ну, вядома ж! Хiба ёсць якая iншая?

– Вы ўпэўнены, што былi сямейныя справы, якiя турбавалi яго?

– Я ведаю, што ў яго былi цяжкiя душэўныя пакуты.

– Як, вы ведаеце гэта?

– Ну так, вядома.

– Скажыце мне, мадэмуазель, цi гаварыў ён з вамi па сутнасцi справы?

– Невыразна.

– Што ён казаў?

– Дайце падумаць. Я заўважыла, што ён як быццам не чуе, што я кажу...

– Адну хвiлiнку. Пардон. Калi гэта было?

Сёння папаўднi. Мы звычайна працавалi з трох да пяцi.

– Прашу вас, гаварыце.

– Як я сказала, сэру Гервазы, здавалася, было цяжка засяродзiцца сапраўды, ён так i сказаў, дадаўшы, што некалькi важных спраў не даюць яму спакою. I ён сказаў... Дайце падумаць... Нешта накшталт (вядома, я не ўпэўнена ў дакладнасцi слоў): "Гэта жахлiва, мiс Лiнгард, калi на сям'ю, адну з самых гордых на зямлi, "падае грэх".

– I што вы сказалi на гэта?

– О, толькi нешта суцяшальнае. Мне здаецца, я сказала, што кожнае пакаленне мае i сваiх слабых сыноў - што гэта частка расплаты за велiч - але што iх памылкi рэдка памятаюцца наступнымi пакаленнямi.

– I гэта дало жаданы эфект, на якi вы спадзявалiся?

– Больш-менш. Мы вярнулiся да сэра Роджэра Шэвенi-Гарэ. Я знайшла вельмi цiкавае ўпамiнанне пра яго ў тагачасным манускрыпце. Але сэр Гервазы зноў стаў няўважлiвы. Урэшце ён сказаў, што сёння больш не будзе працаваць. I яшчэ - што ў яго быў шок.

– Шок?

– Менавiта гэта ён сказаў. Вядома, я не стала задаваць нiякiх пытанняў. Проста сказала: "Мне сумна чуць гэта, сэр Гервазы". I потым ён папрасiў мяне перадаць Снэлу, што прыедзе мiстэр Пуаро i каб той перанёс абед на восем пятнаццаць, i паслаў машыну на вакзал, цягнiк - у сем пятнаццаць.

– Цi заўсёды ён даваў вам такiя даручэннi?

– Ды не... Увогуле, гэта была справа мiстэра Бараўза. Я нiчым не займалася, апрача чыста лiтаратурнай работы. Я не была сакратаркай нi ў якiм сэнсе слова.

Пуаро запытаўся:

– Як вы лiчыце, у сэра Гервазы былi пэўныя падставы прасiць у вас гэтай паслугi замест таго, каб даручыць усё мiстэру Бараўзу?

Мiс Лiнгард задумалася.

– Так, маглi быць... Я не думала пра гэта тады. Я думала, так яму проста зручней. А цяпер прыгадваю, што, сапраўды, ён папрасiў мяне не гаварыць нiкому, што прыязджае мiстэр Пуаро. Гэта павiнна быць сюрпрызам, сказаў ён.

– Ага! Ён так i сказаў? Вельмi дзiўна, вельмi цiкава. I цi гаварылi вы каму-небудзь?

– Вядома, не, мiстэр Пуаро. Я сказала Снэлу пра абед i каб шафёр сустрэў госця, якi прыедзе цягнiком у сем пятнаццаць.

– Цi гаварыў сэр Гервазы што-небудзь яшчэ, што магло мець адносiны да справы?

Мiс Лiнгард задумалася.

– Не... Я не думаю... Ён быў надта напружаны... Добра памятаю, якраз, калi я пакiдала пакой, ён прамовiў: "Нiчога добрага, што ён зараз прыязджае. Занадта позна".

– I вы не маеце нiякай здагадкi, што ён меў на ўвазе?

– Н-не...

Цьмянае падазрэнне ўзнiкла ў Пуаро ад той нерашучасцi, з якой яна вымавiла простае "не". Ён, нахмурыўшыся, паўтарыў:

Поделиться:
Популярные книги

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №7

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №7

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6